• Газеты, часопісы і г.д.
  • Літва i Жамойдзь. Розныя краіны i народы  Вацлаў Пануцэвіч

    Літва i Жамойдзь. Розныя краіны i народы

    Вацлаў Пануцэвіч

    Выдавец: Харвест
    Памер: 304с.
    Мінск 2016
    119.27 МБ
    Першы Гэрадот сьцьвярджае жамойда-латыскае племя ў гэтым раёне, называючы яго мэлянхлёнамі (чорнавопраткаўцамі) з самабытнай мовай і культурай, рознай ад суседзяў, і памяшчаючы яго на ўсход ад андрафагаў (людаедаў) і на поўнач ад каралеўскіх скіфаў між Дняпром і Донам.
    Каменныя курганы у Ясудаве (поруч Аўгустава)
    41 Болва, Вардова, Вор'я, Вэдрына, Гобза, Дрыса, Жыздра, Зуджа, Кшэня, Локня, Мажайск, Нэруса, Пона, Протва, Свапа, Сураж, Сэлён, Чэрпэсы, Шаці і інш.
    Старажытнасьці з кургана ў Бірцы поруч Стакгольма
    Абагульняючы вышэй сказанае, што датычыць эпохі бронзы ва ўсходняй Эўропе і Прыбалтыцы, трэба сьцьвердзіць наступнае:
    1.	Славяне з целапальнай культурай займалі прастору ў вадазборах Дняпра, Беразіны, Прыпяці, Бугу, Днястра, Нёмана, Заходняй Дзьвіны. Усходнія Прусы, усё пабярэжжа Балтыцкага мора ад Травы (Травемюндэ) да Нарскага заліву /расей. Нарвскнй залнв. —
    РэД) ды славянскія востравы знаходзіліся ў Сярэдняй Швэцыі, на Эландзе, Готландзе, Барнгольме і іншых абто-
    ках Балтыцкага мора.
    2.	На гэтай прасторы славяне выступаюць як пануючая група над старым індаэўрапэізаваным (групай кентум)
    Пахаваньне ваяра ў труне, выдзеўбанай з цэпага дрэва. III—II стст. да ХР. (магільнік Віекау, Земланд, Прусы)
    насельніцтвам і фінскім у паўночнай і паўночна-ўсходняй Прыбалтыцы, якое падлягала паступовай славянізацыі.
    3.	Час прыходу славянаў на названую прастору супадае з часам прыходу славянаў у Эўропу і датуецца III пэрыядам бронзы (1300—1100 гг. перад Нар. Хр.)> прытым паўночнаўсходняе пасоўваньне ўздоўж Балтыцкага мора наступіла крыху пазьней, пайменна ў чацьвертым пэрыядзе бронзы (між 1100 і 900 гг. перад Нар. Хр.). На гэтай прасторы было густое фінскае насельніцтва.
    4.	На працягу ўсяе бронзавай эпохі (1800—500 гг. перад Нар. Хр.) на ўсёй Прыбалтыцы, уключаючы сюды Усходнія Прусы і тэрыторыю, пазьней займаную яцьвягамі, не знаходзім ніякага сьледу групы жамойда-латыскай, якая была ў ранейшых пэрыядах бронзы ў вадазборах рэк Акі і Камы, у аколіцах Арла, Курска і Варонежа, а ў канцы бронзы і на пачатку эпохі жалеза перасунулася на поўнач у раён Вялікіх Лукаў і Ржэва, даходзячы на захадзе да Нэвеля.
    Рух жамойда-латыскай групы на поўнач праўдападобна быў выкліканы скіфскай навалай у VII ст. перад Нар. Хр. і паходам Дарыя на Скіфаў (512 г. перад Нар. Хр.). Трэба аднак думаць, што ня ўсё жамойда-латыскае племя перасунулася на поўнач, і што яно ў пазьнейшым працэсе разьвіцьця славянскай прасторы было асымілёванае і аславянізованае.
    Глава 5
    ЖАЛЕЗНАЯ ЭПОХА
    Пераварот у гісторыі матэрыяльнай культуры ўсяго сьвету прынясло застасаваньне жалеза. Без яго, здаецца, цяжка было б гутарыць аб матэрыяльнай культуры сьвету.
    У параўнаньні да раней ведамых мэталяў жалеза, як тэхнічны сродак і матэрыял да вырабу прыладзьдзя і зброі, паяўляецца даволі позна. Перш за ўсё трэба адрозьніць дзьве рэчы: веданьне жалеза і ягонае застасаваньне. Веданьне жалеза адносіцца да ранейшых часоў, пайменна найдаўнейшыя жалезныя прадметы з мэтэорнага жалеза сягаюць 4-га тысячагодзьдзя перад Р.Х. у Эгіпце і Мэзапатаміі. Сплаўліваньне жалеза з мясцовых жалезных рудаў было ведамае ў пачатках 3-га тысячагодзьдзя перад Р.Х. і то ў Мэзапатаміі, дзе маюцца гэтага сьляды. Аднак распаўсюджаньне жалеза ішло вельмі памалу, а гэта з прычыны няўмеласьці яго загартоўваньня. Негартованае жалеза было мякчэйшае ад бронзы. Дзеля таго, а таксама дзеля няведаньня багацейшых яго залежаў, у першых часох свайго застасаваньня жалеза побач золата служыла да вырабу прадметаў упрыгожаньня.
    Пераварот наступіў з хвілінай вынаходкі тэхнікі апрацоўкі жалеза і адкрыцьця багатых залежаў у зямлі. Перш гэта наступіла ў пярэдняй Азіі і паўночнай Афрыцы. У XIV і XIII стст. перад Р.Х. жалеза шырока было распаўсюджанае ў Асырыі, Малой Азіі,
    Сырыі і Эгіпце. Ад гэтага часу можна гутарыць аб эпохе жалеза ў гэтых краінах. У Грэцыі перавага жалеза над бронзай пачынаецца пад канец 2-га тысячагодзьдзя перад Р.Х., у Італіі каля 1000 году перад Р.Х. 3 гэтых краінаў распаўсюджваецца яно ў сярэдняй і паўночнай Эўропе.
    У сярэдняй Эўропе раньні жалезны пэрыяд пачынаецца на пачатку 1-га тысячагодзьдзя (каля 900 г.) у форме так званай галынтацкай жалезнай культуры.
    На прасторы лужыцкай культуры распаўсюджаньне жалеза наступае яшчэ пазьней, прыблізна каля 600 г. перад Р.Х., а ва ўсходняй Эўропе — каля 500 г. перад Р.Х.42.
    У той час, калі ў сярэдняй і ўсходняй Эўропе пачынаецца эпоха жалеза, у Грэцыі была ўжо матэрыяльная і духовая культура на высокім узроўні. У VI ст. перад Р.Х. у Грэцыі паўстае і разьвіваецца пісьменнасьць43. Крыніцай для паўстаньня грэцкага альфабэту было ўпрошчанае сэмітамі (жыдамі і фэнікійцамі) эгіпецкае пісьмо, дзякуючы якому Гомэр і Гэсіёд твораць асновы слаўнай гэленскай літаратуры. Разам з разьвіцьцём цывілізацыі зьмяняецца ў Грэцыі і грамадзкая структура. Старая індаэўрапэйская сыстэма пануючых і падуладных, рыцараў і нявольнікаў на грунце сялянска-земляробскай гаспадаркі зьмяняецца на зурбанізаваную рамесьніцка-гандлёвую гаспадарку з новай грамадзкай сыстэмай. Сталася гэта ў выніку асыміляцыі мясцовага насельніцтва і зьліцьця старой і гэленскай культуры пры застасаваньні жалеза як магутнага сродка да разьвіцьця рамесьніцтва і гандлю. Месца ранейшага патрыярхальнага каралеўства займаюць цяпер рэспублікі, кіраваныя арыстакратыяй (не рыцарамі з паходжаньня, але найбагацейшымі), або адзінкамі (тыранамі), што апіраліся на масе, або ўрэшце воляй большасьці ў форме дэмакратычнай сыстэмы, якой клясычным прыкладам з’яўляецца дэмакратыя Атэнаў /Афін. — Рэд.І.
    У гэтым самым часе разьвіваецца грэцкая калянізацыя ў дзьвюх напрамках: на захад і поўнач. Ужо не падбоямі, як у бронзавай эпохе за часоў рыцарскіх, але праз гандлёвыя зно-
    42 3 гэтага часу паходзіць знаходка горнаў для вытапкі жалеза ў вёсцы Палыковічы каля Магілёва.
    43 У раскопках у Кносе на Крыце знойдзеныя гліняныя таблічкі з напісамі, якія адносяцца да старой перадмікэнскай культуры, дасюль аднак непрачытаныя.
    сіны з іншымі народамі, творыцца сетка грэцкіх асадаў-гаспадарстваў.
    Так у VI ст. перад Р.Х. паўстаюць грэцкія калёніі ў Паўдзённай Італіі і на Сыцыліі, ды на пабярэжжы Лігурскага мора пры вусьці Роны, у Марсыліі /сучасны Марсэль. — Рэд.І.
    Паўночны кірунак экспансіі грэкаў у гэтым самым часе прадстаўляе пабярэжжа Чорнага мора, дзе творыцца сетка грэцкіх гандлёвых асяродкаў, як найстарэйшая Ольвія пры ўйсьці Днестара, далей Тырас /на заходнім беразе Днестра. — Рэд.І, Пантыкапэя (сёньня Керч) на Крыме, таксама Тэадозія, Німфэя, Кімэрык /на заходнім схіле гары Опук, на беразе Керчанскай затокі. — Рэд.І, Кітэя, Акра Тырытака, Мірмікія і Партэнія.
    На каўказкім берагу: Апатурыён, Ахілеон, Горгіна, Гэрмонаса, Дыоскурыя /сеньня Сухумі. — Рэд.І, Кіпа, Корокондама /каля Тамані. — Рэд.І, Патрэон, Таматарха, Тмутаракань, Фанагорыя (каля сучаснага пасёлка Сеннае на Таманскім паўабтоку).
    У V стагодзьдзі перад Р.Х. з гэтых грэцкіх гандлёвых асяродкаў паўстала Баспорская дзяржава.
    Гэтыя грэцкія калёніі адыгралі вялікую ролю ў пашырэньні гэленскай культуры далёка па-за межы сваёй бацькаўшчыны. Такім чынам грэкі былі носьбітамі культуры вышэйшай ступені, як раней Пярэдняя і Малая Азія ды Эгіпет. Дзякуючы гэленскай цывілізацыі, маем, з аднаго боку першыя весткі аб славянах і іншых народах, насяляючых сярэднюю і паўночную Эўропу, а з другога — культурную сілу, уздымаючую іншыя краіны з земляробска-намадзкага ўзроўня да вышэйшых культураў.
    Дзякуючы гэтым культурным і гандлёвым уплывам на Адрыятыку найраней разьвілася ілірыйская культура ў Гальштаце каля Зальцбурга (у сёньняшняй Аўстрыі), як новы асяродак, прамянюючы на сярэднюю і паўночную Эўропу. Гэтая прастора была заселеная мяшаным насельніцтвам славянскім і ілірыйскім44, адсюль славяне былі другім народам, побач ілірыйцаў, узьняўшымся на вышэйшую ступень цывілізацыі пры застасаваньні жалеза як новага сродка поступу.
    Баспорская дзяржава
    44 У раскопках у Hallstatt знойдзена некалькі тысячаў целапальных магілаў побач вялікай колькасьці магілаў з шкілетамі.
    Жалезныя прадметы гальштацкай культуры
    Галоўным прадметам экспарту галыптацкай культуры была соль, якая разыходзілася ва ўсіх кірунках. Сюды з поўдня і з поўначы прыязджалі купцы з сваімі таварамі ўзамен за соль. Такім чынам Гальштат стаўся месцам сутыку розных народаў і іх культураў. Таму і мясцовыя гальштацкія вырабы з бронзы і жалеза маглі тут раней пачацца і асягнуць высокага ўзроўню тэхнічнай апрацоўкі. Сюды належаць знакамітыя жалезныя мячы і іншыя часткі ўзбраеньня, багатыя ўпрыгожаньні з бронзавай бляхі і бронзавая пасуда. Ня менш стройнай ёсьць і кераміка, часта пацягненая графітам, як у лужыцкай культуры, з выцісканымі і размалёванымі ўзорамі. Сьляды ўплыву гальштацкай культуры абдымаюць прастору Чэхаў, Польшчы і сягаюць да Балтыцкага мора, ахапляючы Крывіччыну (характэрныя з бронзавай бляхі бранзалеты, наплечнікі, нашыйнікі і іншае ўпрыгожаньне з бронзы).
    Немалую ролю побач гальштацкай солі ў вымене культурных вартасьцяў адыграў славянскі гандаль бурштынам, як ранейшы кэльцкі гандаль цынай. Адзіным месцам у Эўропе, дзе знаходзіўся гэты каштоўны мінэрал, як прадмет упрыгожаньня і рэлігійнага культу ў Азіі (да кадзілаў і літургічных упрыгожаньняў), было пабярэжжа Балтыцкага мора, заселенае славянамі. Архэалягічныя раскопкі, што праўда, сьцьвярджаюць наяўнасьць бурштыновых упрыгожаньняў у канцы нэаліту ў магілах і стаянках групы kentum, але шырокае гандлёвае яго распаўсюджаньне ў Міжземнаморскім басэйне і Азіі належыць да
    пазьнейшых славянскіх часоў.
    «Іліяда», найстарэйшы грэцкі літаратурны твор /канец IX ст. перад Р.Х. — Рэд.І, успамінае толькі цыну /волава. — Рэд./ як цэнны мэталь, упрыгожваючы зброю; аб бурштыне не знаходзім ніякай зацемкі. У «Одысэі» /сярэдзіна VIII ст. перад Р.Х. — Рэд.І, у ранейшых яе частках ужо гаворыцца аб бурштыне як аб вартасным фэнікійскім гандлёвым тавары, які атрымлівалі фэнікійцы з поўначы. Калі верыць Хыгісу (Hygis), бурштын успамінае таксама ў сваіх творах грэцкі паэт Гэсіёд (750— 700), зусім ужо напэўна грэкі атрымліваюць гэты мінэрал з паўночнай Эўропы ў часы Эсхіла, Сафокла і Эурыпіда, што сьцьвярджае Гэрадот.