• Газеты, часопісы і г.д.
  • Літва i Жамойдзь. Розныя краіны i народы  Вацлаў Пануцэвіч

    Літва i Жамойдзь. Розныя краіны i народы

    Вацлаў Пануцэвіч

    Выдавец: Харвест
    Памер: 304с.
    Мінск 2016
    119.27 МБ
    Часта сустракаюцца прадметы з жалеза і бронзы, вылажаныя эмаліяй. Поступ у тэхніцы прадстаўляюць таксама кэльцкія жорны з дзьвюх круглых каменьняў (адзін рухомы) у параўнаньні да раней ведамай ступы.
    Кэльцкая арнамэнтыка вырозьніваецца собскім стылем. Улюбленым узорам былі зарысоўкі галоваў чалавека і зьвяроў у спалучэньні з расьлінным павоем. Сустракаем гэтую арнамэнтыку як кэльцкую спадчыну у Ірляндыі і Брытаніі. Далей характэрныя ваенныя кэльцкія вазы, падобныя да апісаных Гомэрам у «Іліядзе» і «Одысэі», якія часта знаходзяцца ў кэльцкіх магілах.
    Ня менш асаблівыя кэльцкія мячы, доўгія з закругленым канцом ды жалезнай похвай, упрыгожанай багатай арнамэнтацыяй, далей ножніцы, малаткі, напільнікі, абцугі /расей. «клеіцн». — Рэд.І, шпоры, насадкі да стрэлаў і г. д. Прадметы ўпрыгожаньня, найчасьцей жалезныя і бранзовыя з выцісканым узорам, як фібулы, бранзалеткі, нашыйнікі, зашчэпкі, пацеркі, ланцужкі і іншыя.
    Кэльты, падобна як і іншыя народы групы кентум, хавалі па-
    мёршых неспаленымі ў ямных магілах, у якіх клалі разам з па-
    мёршым ягоную вопратку, зброю, вазы, коней і іншае. Час разьвіцьця латэнскай культуры прыпадае на IV—II стагодзьдзі перад Хрыстом, якраз на час найбольшай ваеннай экспансіі кэльтаў на ўсход і поўдзень і зьнішчэньня лужыцкай культуры.
    3 гістарычных крыніц
    Скіфская кібітка (гліняная дзіцячая цацка з кургана Куль-Оба)
    ведаем, што кэльты каля 388 г. перад Хрыстом пачалі
    свой паход на славянскую тэрыторыю50. У хуткім часе яны занялі Панонію, Лужыцы, Чэхію і Маравію, далей Сілезію, Польшчу, Украіну амаль да Дону. На поўдні Тракію, Мэзію, Дарданэлы і Малую Азію. Пад націскам кэльтаў пачалася міграцыя славянаў на ўсход. Далёкім рэхам яе ёсьць пераказы першых славянскіх хронікаў51. Архэалягічным доказам гэтай міграцыі славянаў з’яўляецца перавага шкілетных магілаў кэльцкага паходжаньня на ўсёй імі займанай прасторы і заняпад целапальнай лужыцкай культуры52.
    Было 6 аднак памылковым дапушчэньне, што пад ціскам кэльтаў (і часткова гэрманаў з поўначы) выэмігравала ўсё славянскае насельніцтва з сярэдняй Эўропы. Такога з’явішча нельга дапусьціць, хоць Куэне паклікаецца на аналёгію да эміграцыі ўсяго нямецкага насельніцтва ў часе вандровак народаў з прасторы між Одрай і Лабай і заняцьце яе славянамі53. Аналёгія гэтая ня мае ніякага навуковага значэньня. Па-першае, славяне ў III—V ст. перад Нар. Хр. не занялі зусім пустой тэрыторыі між Одрай (Одэрам) і Лабай (Эльбай), але заселеную, аб чым сьведчаць розныя матэрыяльныя і духовыя культуры архэалягічных раскопкаў; па-другое, як архэалёгія, так і гісторыя дае нам матэрыялу, на аснове якога вынікае, што славянскае насельніцтва далей засяляла тэрыторыю лужыцкай культуры.
    Архэалягічным доказам ёсьць існаваньне ў сярэдняй Эўропе і пасьля кэльцкай навалы целапальнага абраду ў чыста славянскім выглядзе з славянскай керамікай, прадметамі ўпрыгожаньня, прыладзьдзем. Існуючы славянскі субстрат быў прычынай культурных пераменаў у кэльцкай і гэрманскай культуры на за-
    50 Калі Аляксандар Македонскі ў 336 г. перад Хр. ішоў на Тракію і вяртаўся цераз сёньняшнюю Сэрбію і Македонію, нечакана з’явіўся ў лягер грэкаў прадстаўнік ад кэльтаў. Гэта абазначае, што кэльты завалодалі славянскай тэрыторыяй ў сярэдняй Эўропе перад гэтай датай. Аб баях кэльтаў з славянамі сьведчаць славянскія абаронныя ўмацаваньні з IV ст. перад Нар. Хр. у Лужыцах, скірованыя на поўдзень.
    51 Гл. «Повесть временных лет» (Лаврентьев. спясок), М., 1950, с. 11: «Волхом (Влахом) бо нашедшем на словенн на дунайскня, н сядшем в нмх і наснлашчем мм, словеня же овн пряшедше седоша на Внсле»...
    52 Пры тым трэба падкрэсьліць пануючы дуалізм: магілы шкілетныя належаць да арыстакратыі, багата ўладжаныя і з багатымі рэчамн; у магілах целапальных пахаваныя простыя людзі і гэтыя магілы значна бяднейшыя.
    53 Нямецкія аўтары Куэне і Вале (Kuehne, Е. Wahle) уважаюць лужыцкую культуру за твор ілірыйцаў, якія мелі поўнасьцю выэміграваць пад ціскам кэльтаў і гэрманаў між 500 і 400 г. перад Хрыстом на поўдзень. Памылковасьць гэтага цьверджаньня на аснове архэалягічнага матэрыялу даказаў Сулімірскі.
    о
    Тыповыя прадметы латэнскай культуры
    нятых прасторах. Старая мэгалітная культура эпохі бронзы, характэрная для гэрманаў, уступае месца мяшанай культуры гэтак званых «ямных паховінаў», дзе наглядаем з аднаго боку сьляды старой лужыцкай і мэгалітнай культураў. Славянскі субстрат у дачыненьні да кэльтаў спрычыніўся да вытварэньня культурных пераменаў ня менш характэрных, як гэта сталася на прасторы, занятай гэрманскімі плямёнамі (на поўначы).
    Звычай устаўляньня ў магілу шматлікіх прыставак і ламаньня рэчаў несумненна паказвае на старую лужыцкую культуру. Лужыцкая культура мела ўплыў на будаўніцтва кэльцкіх гарадзішчаў пасьля 400 г. перад Нар. Хр. на занятай тэрыторыі. Далей славянскія элемэнты знаходзім у мясцовай вытворчасьці розных прадметаў, пасудзьдзя і прыладзьдзя. Дуалізм дзьвюх розных культураў у этнічным паняцьці трывае да гістарычных часоў з той прыкметай, што чым бліжэй да рымскага пэрыяду
    (I—II стст. нашай эры), славянскія элемэнты штораз больш расплываюцца ў кэльцка-гэрманскай культуры, якая фактычна прымае формы новай, сынтэтычнай, лужыцка-кэльцка-гэрманскай культуры. Маем тут дачыненьня са з’явішчам паступовай асыміляцыі і дэнацыяналізацыі славянаў.
    3 скупых гістарычных вестак аб наяўнасьці славянскага насельніцтва на тэрыторыі лужыцкай культуры, міма больш 600-гадовага чужога панаваньня падаю некаторыя. Яшчэ на 100 год перад заняцьцем Балканаў славянамі ў выніку паваротнай славянскай хвалі (у VI ст.) у 448 годзе пасьля Хрыста быў высланы ад бізантыйскага цэзара Прыскос (Pryskos) на чале пасольства да Атылы, правадыра гунаў, што меў сваю гасподу над Цісай на паграніччы Паноніі. Прыскос спыніўся ў адной вёсцы, дзе, як сам апісвае, еў аўсяны хлеб і піў мёд (MeSoq), так называлі напітак тамтэйшыя жыхары.
    Апісваючы прастору Паноніі ў сувязі із сьмерцяй Атылы, Іардан (Jordanes, Нордан) падкрэсьлівае, што жылі там розныя
    Пахаванне ямнай культуры
    народы:
    Ab Daciae et Pannoniae provinciis, in quibus tunc Huni cum diversis subditis nationibus insidebant, egrediens Atilla...
    Што гэта былі за «diversae nationes» /розныя народы/ можна мець ўяўленьне з іншага месца Іардана, дзе ён піша, што насельніцтва на пахаванні Атылы ладзіла «страву» (трызну) — слова, узятае ад тамтэйшага насельніцтва: «genus cibi, quod vulgo struva dicitur».
    Такім чынам з вестак Прыскаса і Іардана вынікае, што ў басэйне сярэдняга Дунаю было мяшанае насельніцтва, сярод якога, як сьведчаць чыста славянскія назовы «мёд» і «страва», жылі славяне. Далей на поўнач ад Дунаю, у сярэдняй Эўропе, маем дачыненьня з падобным з’явішчам. Па-
    Гарадзішча лужыцкай культуры на Біскупінскам возеры каля Пазнані
    уль Дыякон (які памёр у 799 г.)> апісваючы падзеі лангабардаў, перадае гістарычны пераказ, што лангабарды між 380 і 487 годам пасьля Хрыста ў часе перасоўваньня нямецкіх плямёнаў на сваім шляху ў сярэдняй Эўропе праходзілі праз краіну антаў і вандаў, славянскасьць якіх пацьвярджаецца тапаграфічнай номэнклятурай. Пад назовамі антаў і вандаў Дыякон ня мог разумець пазьней прыбылага славянства, інакш не пісаў бы: «пег annos aliqyod possedisse, quae nos arbitram possumus esse vocabula...», a значыць гэтая вестка адносіцца да старога славянскага насельніцтва ў сярэдняй Нямеччыне.
    Да славянскага насельніцтва трэба залічыць гэрулаў, сядзеўшых у паўночнай частцы дунайскага басэйну, якіх падробна апісвае Пракоп з Цэзарэі54. Дзеля важнасьці гэтай зацемкі падаю яе ў крывіцкім перакладзе:
    Я хачу цяпер расказаць, што такое за племя Гэрулы і адкуль яны прыйшлі як саюзьнікі рымлянаў. Яны жылі на той бок ракі Істра (Дуная), з паўночнай стараны, і вызнавалі вялікі лік багоў, яны ўважалі годным складаць ім нават людзкія ахвяры. Многія іх законы і звычаі зусім не падобныя на законы і звычаі іншых
    людзей. У іх ня прынята старацца прадоўжыць жыцьцё старцаў
    54 У расійскім варыянце гэта Пракоп Кесарыйскі (каля 497 — пасля 562), дарадца візантыйскага палкаводца Велісарыя. Удзельнічаў у паходах супраць персаў, вандалаў і остготаў. У 553 г. скончыў складанне кнігі «Войны» у 8 частках. — Рэд.
    або хваравітых, але як толькі на каго прыйшла старасьць або немач, ён абавязкава павінен быў прасіць сваіх сваякоў магчыма хутчэй вылучыць яго з ліку (жывых) людзей. Тады ягоныя сваякі, залажыўшы вялікую і высокую горбу дроў і палажыўшы гэтага чалавека на самы яе верх, пасылаюць да яго аднаго з гэрулаў, толькі ня родзіча, узброенага нажом. Як толькі забойца вяртаўся да родзічаў памёршага, яны зараз жа падпальвалі ўсю кучу дроў, пачынаючы з нізу. Калі лом згасьне, яны, сабраўшы косьці, неадкладна закопваюць іх у зямлю. Пасьля сьмерці якога-колечы гэрула, калі ягоная жонка хоча выявіць свае высокія пачуцьці і дастойнасьць ды здабыць сабе вечную славу, павінна пасьля кароткага часу задушыцца пры магіле свайго мужа. Калі яна гэтага ня зробіць, сьцягае на сябе ганьбу і выключэньне з сям’і родзічаў. Гэткія былі звычаі гэрулаў у старыне.
    Аб узбраеньні і славянскай тактыцы гэрулаў піша Іардан. 3 апісаньня Пракопа з Цэзарэі ведама, што пасьля перамогі лангабардаў над гэруламі, племя гэтае часткова перайшло на службу Юстыніяна, цэзара Усходня-Рымскай імпэрыі, а часткова перасялілася на поўнач, асеўшы каля Бальтыцкага мора, ды ўрэшце частка іх пасялілася аж у Ісляндыі. Дацкая хроніка ўжо пайменна называе гэрулаў славянамі, пацьвярджаючы гэтым вышэй пададзеную характарыстыку Пракопа і Ярданэса.
    Мы такім чынам спыніліся крыху даўжэй над пытаньнем культурных уплываў і славянскай міграцыі пад напорам перш скіфаў, а пасьля кэльтаў і гэрманаў у так званы грэцкі пэрыяд (жалезная пара перад нараджэннем Хрыста), каб магчы зразумець некаторыя культурныя перамены і чужыя ўплывы на тэрыторыі Крывіччыны і Прыбалтыкі з гэтага часу. Бяз гэткага выясьненьня трудна было б зразумець пазьнейшыя архэалягічныя знаходкі, напрыклад з ямнай культурай, культурай скрынкавых магілаў і іншымі адхіленьнямі ад старой славянскай культуры. Адначасова мы закранулі істотныя мамэнты з прагісторыі славяншчыны, якія наводзілі і наводзяць шмат путаніцы ў літаратуры на гэтую тэму.