Літва i Жамойдзь. Розныя краіны i народы
Вацлаў Пануцэвіч
Выдавец: Харвест
Памер: 304с.
Мінск 2016
Чэсьць Пяруна ведамая ва ўсіх славянаў, як творцы агня, сымбалям якога быў зьніч. Выабражэньне Пяруна стаяла ў Кіеве: «і поставі куміры на хомну вне двора терэмного Перуна дрэвяна, а главу его серэбрэну, а ус злат...» (ПВЛ). Saxo Grammaticus сярод багоў на Ругіі называе таксама Пяруна (Porenutius). Як славянскага бога Пяруна называе Dithmar Merseburgiensis.
Лукаш Давід багоў PACULLUM і PATRIMPE зжамойдзіў на Pikullos і Potrymkos. Pacullum, як слушна ўважае вялікі дасьледнік Прусіі Фацер (Vater) гэта златынізованае славянскае Пекла, тое самае што Чорнабог, чорт, ўяўленьне сьмерці і зьнішчэньня, астаўшыся і пасьля прыняцьця хрысьціянства, як месца мукаў і кары (Прыпякала на Паморы).
Patrimpe — гэта Патрэба, бог удачаў у вайне (якая інакш называлася патрэбай), абаронца міру, носьбіт дастатку, ахоўца пасеваў і зямлі. Гэта тое самае, што Дажбог.
падлягае ніякаму сумліву, што і Памаранія была чыста славян-
скай акругай ад найдаўнейшых часоў і ў часе павароту Прусаў-
Волатаў-Люцічаў.
3) Пагаранія (ў Дусбурга і іншых крыніцах Pogesania) знаходзілася на прускіх узвышшах, мяжуючы з Памараніяй, Холмшчынай, а на ўсходзе даходзіла да ракі Шэрай (Passarge). Сам назоў, як і папярэдніх, бясспрэчна славянскі140.
Над возерам Дружын (Drusin, Druzne) тут знаходзіўся стары і слаўны горад Truso, які за часоў Вульфстана ды напэўна і
Прускія ваяры
раней вёў шырокі гандаль з Скандынавіяй і Захадам ды з Польшчай. Truso — гэта нямецкая транскрыпцыя славянскага Дружа, дзе знаходзіўся асяродак культу Пагараніі, зьнішчаны маркграфам Генрыкам. Апрача гэтага гандлёвага гораду ў крыніцах
Прывілей прускі з 1249 г. успамінае аб іншым прускім бажышчы: «Ydolo quem semel in anno collectis frugibus consueverunt confingere et pro deo colere, cui nomen CURCHE imposuerunt». Dogiel падае крыніцу з 1428 i 1449 rr„ дзе ўспамінаецца аб існаваньні каменя, на якім складаліся ахвяры гэтаму бажышчу, якога называе KORKAW: «Man soli vortan geen uff die ostgrenicze czu KORKAW, do cyn gross lang steyn zcwuschen czween andern steynen yn eyner wesse leyt». Возера, дзе камень ляжаў (каля Фрауэнбургу) называлася SWYNTHEY (Svienty, сьвяты). Там захавалася вёска Kurken і Kurkosadel (сяліба Курко). Іншы камень знойдзены недалёка Гумбіннэн, дзе мясцовасьць Kurpchen, каля Нордэнбургу — Kurkowchen і Kurkenfeld.
Падобных назоваў сустракаецца даволі шмат у Прусах, на Паморы і заходніх славянаў. Kargow каля Waren (Mecklenburg), Krakow на возеры Krakow, Krakowy Польшчы, Кракаў на Паморы. У ПВЛ успамінаецца аб славянскім бажышчы Хорсе. Куршыновічы каля Крывошына, Курск і інш. Богам зораў быў у Прусаў SWEIGSDE, у заходніх славянаў SWAIXTIGX, значыць Зьвезьдзік, Белы конь. Ён быў сымбалям волі багоў і пры дапамозе яго адбываліся варожбы ў пружанаў-прусаў і іншых славянаў.
Адзначым яшчэ назовы месяцаў у прусаў. Год пачынаўся, як ва ўсіх славянаў, на Багача, а месяцы называліся: кастрычнік — лістапад, лістапад — грудзень, сьнежань — студзень; студзень — люты; люты — варонік; сакавік — беразень; красавік — зязюльнік; травень — голубень; чэрвень — жарнік ; ліпень — ліпень; жнівень — жнівень; верасень — сявец.
Чараўнікі называліся ліхачамі. Назовы на нашай прасторы тыпу Ліхачы, прозьвішчы Ліхач, Ліхачонак, Ліхун, Ліхаеўскі і г. д.
140 Pogesania, падобна як і Pomesania — тыповыя славянскія назовы ў нямецкалацінскай транскрыпцыі пад уплывам польскага Pogorzanie і Pomorzanie. Сьлядамі сапраўднага гучаньня гэтага слова ёсьць назовы мясцовасьцяў у Гарадзеншчыне, заснованыя праўдападобна выхадцамі з Прусаў, пайменна Пагараны, Гарны, Горніца, хоць там няма ніякіх гораў. Падобна як Лабна, Падлабене, хоць там няма ніякай Лабы.
названыя гарадзішчы Лужаны141, дзе сёньня знаходзіцца вёска Leusen, Хатыны'42, Толк143, Вікліч144, Пагосты145.
У Пагаранах146 лік насельніцтва быў меншы, чымся ў Памаранаў. Дусбург ацэньвае мілітарную сілу гэтай краіны на 44.000 /ваяроў/.
4) Вармія знаходзілася між ракой Шэрай (Passarge), залівам Віслы, Натангай і Бартамі. На поўдні межавала з Голядзьдзю (Galindia).
Назоў паходзіў ад племя волатаў (люцічаў) варнаў, прыйшоўшых сюды разам з іншымі групамі ў часе змаганьня люцічаў з нямецкай навалай147. Гэтую прастору пасялялі кольпяны, /племя/ крывіцкага паходжаньня'48. Галоўным горадам іх была Ганэда (Honeda)149, названая немцамі Balga, ад імені найвышэйшага майстра Ордэну. Апрача гэтага ў крыніцах сустракаем назовы замчышчаў і мясцовасьцяў як Падагель (Pategal), Едун (Jeduns), Суніны (Sunines), Вандаліш (Bandalis), Сліня (Slinia), Вунтанова (Wuntenowe). У змаганьні з нямецкім ордэнам Вармія займае таксама выдатнае месца. У часе аблогі Ганэды ў 1239 г. выступае
141 Лужаны — племя заходніх славянаў. Гэограф Баварскі — Lunsici; Widukind (963 г.) — Lusiki; Dithmar — Lusizi, Luzici, Luizizi; y нямецкіх пазьнейшых крыніцах — Lausitz, Leezen, Leussow, Lausch, Lehsen, Leiseneitz, Lezen i іншыя, якія Paul Rost (1907 r.) кваліфікуе на аснове гістарычных крыніцаў як паходзячыя ад лужанаў і ад слова «луг». Падобных назоваў сустракаем шмат на крывіцкай тэрыторыі: Лужа, Лужок, Лужкі, Падлужа, Лужаны (каля Валожына) і г. д.
142 Kadienen (Каденэн) — славянскае племя, ведамае ў групе люцічаў як яго паўночная частка. Annales Saxo (952 г.) называе іх Chizzini; Adam. Brem. — Kyzini i Kycini. Saxo Gramm. (1171 г.) нагадвае Pribitzlaw de Kitzin. Шафарык уважае, што яны называліся Хіжане ад хіжына (хата), так як каля Магілёва мясцовасьць Хіжына, дзе жыхары — хіжане. Kadienen — Katyny — Chatyny — гэта адменнае слова на тое самае паняцьце: Катынь каля Смаленска, Кацежын каля Менска, Хацежын каля Старога Сяла, Хаценова каля Смалявічаў, Хатынова каля Урэчыцы; Хатынічы (каля Тэлеханаў), Хадынічы каля Кобрына.
143 Tolko. Талкунцы каля Ліды, Талковічы каля Пляшчаніцы.
144 Weklitz, у іншых крыніцах Wentlitz. Цвіклічы каля Горадні, Свеклічы каля Антопаля.
145 Pogauste — Пагостэ — Пагосты. Ёсць шматлікія назовы ў Крывіччыне: Пагосты на возеры Пагосты на Палессі; Пагост каля Турава і іншыя. Пагостамі называлі пагранічныя паселеныя пункты.
146 Немцы называлі Пагараны — Hochland. «Повесть временных лет»: Пагорына на рацэ Горынь.
141 Ad. Brem.: «Polabingi item Liugones, Warnabi, Chizzini». Параўнай назовы Warna, Warnow, Варновічы — вёска ў Курляндыі, рака Варнічы каля Lychen (Mecklenburg), Warnen у Варміі (Прусы).
148 Гэограф Баварскі: «GLOPEANI in qua civitates ессе aut ео amplius». Па крывіцку гэта Колпаны, па якіх маем нямала сьлядоў. Калпакі каля Горадні, там жа — Копанікі, Калпяніца, Колп — рэчка, прыток Суды, Колпіта ў Магілеўшчыне, Колпа — прыток Упы, Калпяніца каля Баранавічаў, Калпакі каля Лесьнай,Колтычы каля Далятычаў, і шмат іншых. Коіріп на Лабе.
149 Dusburg, Lucas David — Hontow, Dusburg — Honedaw (сёньня Hunnetau). Honeda — нямецкая транскрыпцыя Гонтава. Вядомыя прозьвішчы Гонтаў, Контаў.
тут capitaneus (правадыр) Варміі Kudrun150, які западазроны быў у здрадзе і забіты абложанымі. Яго месца заняў Piopso151.
У аб’яднаных сілах усіх прускіх зямель у 1261 г. збройная сіла Варміі знаходзілася пад правадніцтвам Колпа152, з ягоных падуладных названыя Stoma, Stuca і Poprava153, імёны бясспрэчна славянскія. На паграніччы з Бартамі ў часы Дусбурга знаходзіліся старыя каменьні, якія называліся Pogrant, зн. пагранічныя. Асяродак культу быў у сярэдзіне Варміі каля Heiligenbeil.
5) Натангія (Natangia) знаходзілася між Варнамі, Ліпскам (Прэголай)154 і Бартамі. Назоў паходзіць праўдападобна ад рэчкі Танавы (А11е)155, або ад затокі Nohat156, што ёсьць у выглядзе нагі.
Самая тэрыторыя Натангіі паводля Дусбурга называлася Solidow, дзе сёньня знаходзяцца вёскі Вялікі і Малы Соллау (Gross und Klein Sollau), a ў часы войнаў з нямецкім ордэнам было гарадзішча Solidowa157.
Далей у Дусбурга знаходзім гэткія назовы ў Натангіі: Sclumen, Perwilte, гарадзішчы Beselede, Kertene, рака Pasmar, Labegow, Tummone, Satwiert, Pokarwe, рака Durbe. Расшыфроўка гэтых назоваў падаецца ў прыпісках158.
150 Dusburg: Kodruno. Кудрун ці Котрун — паходзячы з племені катараў.
151 Dusburg: «Pyopso quidam Pruthenus Capitaneus Warmiensium»; Lucas David — Piopse.
152 Dusburg — Glappo, Glottino, паходзячы з Колпанаў.
153 Dusburg — Stumo, Stutze i Pobrave.
IS4 Dusburg : Pregora sive Lipsa. Lucas David — Lipza. Ліпск каля Аўгустова, Ліпічанка каля Ворлі, Пушча Ліпічанская і Руда Ліпічанская, Ліпск каля Крывошына, Ліпск каля Беразіны.
155 Гэограф Баварскі — Thafnezi. Рака Танава ў Галіччыне і каля Любліна.
156 Славянскі назоў Nogat для адногі Віслы быў адначасова назовам для ўсяго заліву. Адсюль Natangia ёсьць перакручаным словам ад Nogat (Нагата).
157 У славянскай вымове Solidow — гэта Жалудава. У Крывіччыне — Жалудава, Жалудак, Жэлядзь, Солы і г. д. Soldau (Дзялдова) на паграніччы Мазуршчыны.
158 Sclumen, Sclunien, Slunyen; Slumney — значыць Слонім. Слонімцы каля Пружаны, Слонім на Шчары. Perwilte — Перавалота.
Beselede — Велесад. або Велессед (сядзіба Велеса). Праўдападобна асяродак культу Натангіі, дзе быў Велес, бог-апякун жывёлы. Kertene — назоў лесу, дзе знаходзіўся Велесед. У драўлянаў гарадзішча Карасьцень, збуранае Волыай.
Пасмар, рэчка ў Натангіі, каля якой адбыўся бой з крыжакамі ў 1248 r. Wismar у заходніх славянаў (Вышмір). Паходзіць ад Пашмір. Дакумант з 1249 г. Labegow (Лабегаў) — ад Лаба. У нас Лабенкі, Лабна, Падлабеня ў Гарадзеншчыне, Лябежаны каля Баранавічаў.
Tummone — Tumane (у люцічаў і ў заходняй Крывіччыне множны лік пад націскам канчаецца на ё, як валё, грыбё, валасё і г. д. Satwiert — Засьвір.
Pokarwe — Пакрывы. У заходніх славянаў Carwitz, Karvitze, Carwitzenberg, Carwitze, Carwytze.
Durbe — ад тур. Тур’я, прыток Нёмана, Турна каля Слоніма і на Палесьсі, Турэц на Сьвіслачы, Турэц каля Міра, Турава, Туранец.
Правадыры Натангіі названыя наступныя: Kaduk, Manciej159. Ваенная сіла Натангіі выносіла 56,000 воінаў, якая гераічна змагалася з нямецкай навалай і пад напорам ворага часткова перайшла у XIII ст. у Крывіччыну разам з войскам інш ых акругаў160.
6) Барты знаходзіліся між Танавай (АПе), Вуграпай (Angelrapp), Шчарай (Pregola). На паўдні межавалі з Голядзьдзю. Барты падзяляліся на дзьве часткі — Вялікіх і Малых Бартаў