Літва i Жамойдзь. Розныя краіны i народы
Вацлаў Пануцэвіч
Выдавец: Харвест
Памер: 304с.
Мінск 2016
Астаецца нам яшчэ ў гэтай кніжцы бліжэй спыніцца над паходжаньнем назову Літва і яе славянскасьцю ў сьвятле гістарычных крыніцаў.
Летапісец Вялікага Княства Літоўскага з XV ст., ствараючы легэнду аб рымскім паходжаньні літвы (каб супрацьставіцца заманкам польскай шляхты быццам яна «шляхетнейшага» роду ад літоўскіх баяраў) і назоў краіны выводзіць ад лацінскага «litus» (бераг):
I празваў тот Кернус бераг (над Нёманам, Дубісаю і Юраю) па влоску /у сэнсе «па лаціне». — Рэд.І, гдзе ся людзі яго множаць ЛІТУС, а труба, што на іх іграюць ТОУБА, туба. I даў імя тым людзём сваім па лаціне, злажыўшы бераг Літус, а труба — туба і даў ім імя Літустуба, што пак простыя людзі ня ўмелі знаці па лаціне і пачалі зваці Літва і ад таго часу панства Літоўскае пачалося зваці і множыці ад Жамойці.
Няма хіба патрэбы даказваць недарэчнасьць гэтага цьверджаньня, знайшоўшага паўтарэньне ў Длугаша, Стрыйкоўскага, Каяловіча ды іншых. Гэтая легэнда падобная да «Энэіды» Вэргілія, які выводзіў рымлянаў з нашчадкаў траянцаў дзеля падмацаваньня роду цэзара і рымскай імпэрыі. Блізасьць некаторых канчаткаў у жамойцкай мове да лацінскіх (на «as», на «s») спрыяў гэтай легэндзе, што Длугаш і Кромер прымалі за вачавіднае225. Ані жамойдзкая мова не паходзіць ад лацінскай, ані радавод літоўскага баярства ад рымскага рыцарства. Недарэчнасьць першага заложаньня вядзе да недарэчнасьцьі другога як выснаву.
Шафарык (Safarik. Slovanske Starozitnosti) рабіў няўпэўненае дапушчэньне, паклікаючыся на Аміяна Марцэліна, Іардана і іншых старых аўтараў, успамінаючых аб літянах (Letos у Марцэліна, Litiani у Іардана і г. д.), як аб барбарскім племені, якое жыло ў заходняй Галіі ў ваколіцах Рэймсу (некаторыя называюць гэта племя люціца), што магчыма ліцяны разам з вэндамі прыйшлі ў Прыбалтыку аж з Галіі і ад іх паходзіць Літва.
225 Марцін Кромер (1512—1589) — польскі гісторык, аўтар знакамітага твора «Аб паходжанні і гісторыі палякаў» (1555 г.)
Мацей Стрыйкоўскі (1547—1590) — польскі гісторык, аўтар шэрагу гістарычных твораў, з якіх найболыв вядомая «Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі» (1582 г.).
Альберт Каяловіч (1609—1677) — рэлігійны дзеяч і гісторык з ВКЛ. Галоўны твор — «Гісторыя Літвы» ў двух частках на лацінскай мове (1650, 1659). — Рэд.
Нарбут (Т. Narbut, 1835) уважае літву за нашчадкаў гэрулаў, Недэрле (L. Niederle, 1911) — за аўтахтонаў, утоесамляючы літву з лета-жамойдамі. Буга (К. Buga, 1924) на аснове лінгвістычных студыяў гэаграфічных назоваў выводзіць літву са ўсходу, з прасторы верхняга Дняпра і Волгі. На гэтым становішчы стаіць Лаўмяньскі (Н. Lowmianski) і многія іншыя аўтары.
Памылковасьць сучаснай і ранейшай літаратуры адносна паходжаньня Літвы і яе этнічнага аблічча заключаецца ў тым, што так ранейшыя як і сучасныя аўтары:
1) не бралі пад увагу існуючага архэалягічнага матэрыялу ў спалучэньні з лінгвістычнымі і гістарычнымі студыямі;
2) свае вывады рабілі на аснове простага, так сказаць, вульгарнага, спасыланьня на некаторыя ўрыўкі розных крыніцаў (якія мы ніжэй разгледзім) без глыбейшай навуковай аналізы і крытыкі;
3) не маглі вызваліцца з традыцыйнага палону першых дасьледнікаў (напрыклад Lucas David, Gruenau, Kojaiowicz, Stryjkowski, Lelewel, Narbut) ды з памяшаньня розных паняцьцяў Літвы і Жамойдзі ў адно, ствараючы
Літоўскія (ліцьвінскія) баяры XV cm. (рэканструкцыя Ю. Бохана)
блуднае кола, перапоўненае рознымі супярэчнасьцямі, якіх разьвязаць ня ў сілах. He малую ролю адыгрывалі ў некаторых аўтараў і палітычныя мамэнты.
Гаворачы аб паходжаньні прусаў мы падкрэсьлівалі шлях і час павароту ў Прыбалтыку люцічаў-волатаў ды іх еднасьць, абаснованую на рэлігійнай сувязі, на еднасьці культу ў першапачатковай фазе тварэньня будучых арганізмаў Прусіі і Літвы. У XI і XII стст. ў валоданьні славянскай ваеншчыны знаходзілася ўся прыбалтыцкая прастора ад Віслы да Заходняй Дзьвіны з розным этнічным субстратам, гэта значыць славянамі, жамойдамі, латышамі, курамі і лівамі. Побач гістарычных крыніцаў архэалягічныя пошукі даюць на гэта выдатнае падмацаваньне. Такім чынам мы маем першую цьвёрдую і ў сваіх выніках кансэквэнтную /паслядоўную. — Рэд.І аснову для вывучэньня пытаньня Літвы.
Вайдэлот і вайдэлоткі
Фактычна істотнай розьніцы між Прусамі і Літвой ня было і яе ня бачылі ў тыя часы. Мы ўжо падкрэсьлівалі ня раз розныя крыніцы, дзе пад паняцьцем Прусіі разумелася ў той час ня толькі прастора між Нёманам і Віслай, але і на ўсход ад Нёмана, уключаючы сюды Жамойдзь, Курляндыю, Зэмгалію і Літву. 3 другога боку і Літва, астаўшыся пасьля падзеньня Прусаў у 1283 г. непераможанай галінай гэтых жа самых крывічоўлюцічаў, уважае і ўсю прускую тэрыторыю за сваю, за законную спадчыну сваіх продкаў. У «Лівонскай Хроніцы» Вартбэрга знаходзім дамаганьні Гэдыміна ў 1358 г. у крыжакоў прасторы Прусаў да рэк Алле і Прэголы на захадзе, па Дзьвіну і возера Лю-
бань на ўсходзе. У 1413 г. Вітаўт, як і папярэднікі, заяўляе перад маршалам Ордэна свае законныя правы на ўсю Прусію аж да ракі Осы226.
У Марыенбургскіх рахунковых кнігах з 1399—1409 гг. (Глядзі: Marienburger Tressterbuch, Koenigsberg, 1896) знаходзім таксама пацьверджаньне, што істотнай розьніцы тагачасныя /людзі/ ня бачылі між Прусамі і Літвой, пайменна ў інвэнтарных запісах паўночна-ўсходняя частка Прусаў абазначаная як Lithuania. Падобны сэнс вынікае і з аналізы першай весткі аб Літве, з Кведленбургскіх аналаў, дзе запісанае месца сьмерці Бруно ў 1009 годзе: «in confinio Rusciae et Litue a paganis capite plectus».
У іншых летапісах маем «in confinio praedictae (Prussiae) regionibus et Rusciae... capitur». Закшэўскі (St. Zakrzewski) зусім няўдачна спалучыў розныя крыніцы ў адно, абазначаючы, што сьмерць Бруно наступіла на паграніччы Прусаў, Русі і Літвы. У той час (пачатак XI ст.) Польшча межавала зусім не з Літвой, а з Прусамі і Крывіччынай, якая ў летапісах абазначаецца як Русь. Бруно з сваімі сябрамі перайшоў мяжу Польшчы на паўночным усходзе, такім чынам мог знайсьціся на паграніччы Прусаў і Сударвы (якая была праваслаўнай), інакш кажучы, Русі, а пад паняцьцем Літвы летапісцы разумелі ня што іншае як Прусы.
Аб гэтым можа сьведчыць і ліст Бруно да Генрыха II, каб ён сарваў саюз з Лютычамі, што ляжала ў інтарэсах польскага караля Балеслава, які пратэгаваў Бруно:
Князь Балеслаў, які ахвотна і з ўсёй моцаю духа і цела хацеў дапамагчы мне ў навяртаньні прусаў, і вырашыў не шкадаваць на гэта ніякіх грошай, цяпер уцягнуты ў вайну, якую мудры кароль палічыў неабходным распачаць, не мае ані часу ані магчымасьці дапамагчы мне ў абвяшчэньні Евангельля.; і канчае гэткімі славамі: Вы ж не марудзьце, калі можаце даць нейкую раду і дапамогу ў навяртаньні люцічаў і прусаў, як прыстоіць пабожнаму каралю, надзеі свету.
226 Codex Epistolaris Vitoldi 1376—1430 (Cracovie, 1882), дакумант Nr. 529: «Do wart Witoldt czornig und sprach: Pruszen ist och miner eldep geweszen und ich wil is ausprechen bis an di Osse, wen is min vetirlich erbe ist. Und fragete do den Marschalk: welchs des Ordens vetirlich erbe were?»
Сутык Літвы з Польшчай і ваенныя дачыненьні наступілі ў XIII ст. Да гэтага часу саюзьнікамі прусаў былі праваслаўныя крывічы, аб чым маем рад вестак.
He было таксама істотнай розьніцы між Літвой, Крывічамі і Прусамі ў мове, як вонкавым выяўленьні супольнага этнічнага характару. Дзеля таго, што гэты аргумант наагул прынята ўважаць за адзін з вырашальных пры этнічным падзеле народаў (хоць не заўсёды так бывае), прыйдзецца спыніцца на ім падробна.
Як выхадны пункт нашых разважаньняў возьмем мову Літвы. He падлягае сёньня ніякім спрэчкам, што пануючай мовай Вялікага Княства Літоўскага была мова крывіцкая. Аб гэтым сьведчыць незвычайна вялікая колькасьць дакумантаў, граматаў, запісаў, пастановаў і г. д., захаваўшыхся як багатая спадчына Вялікага Княства. На жаль не перахаваліся старэйшыя акты, скажам ад часоў Мендаўга, Гэдыміна, пісаныя па-крывіцку. Найстарэйшыя акты, нам ведамыя ў крывіцкай мове, як мове ўсяго гаспадарства, адносяцца да канца XIV ст.: гэта дакуманты Вялікіх Князёў (і іншых баяраў) Вітаўта, Ягайлы, Скіргайлы і Сьвідрыгайлы.
3 часоў Альгерда з 1361 г. ёсьць ведамы дакумант Казіміра Вялікага, польскага караля, выданы Ходзьку Быбельскаму на маёнтак у Чырвонай Русі і пісаны ў мове Вялікага Княства Літоўскага227. Мова гэтага дакуманту нічым ня розьніцца ад дакумантаў XV і XVI стст.228 і сьведчыць аб вырабленасьці ўжо кан-
227 Вось урывак з дакуманту: «Во імя Айца і Сына і Сьвятога Духа Амін. Божаю Міласьцю, мы кроль Казімір Кракоўскай земле, Судомірскай этц;, гаспадар і дзедзіч вечный землям тым самодзержэц, кароль велебны яўно паведамляем калі-ж то прышэдшы прад наша абліча, слуга нас верный Ходко Быбельскій і указаў есьць князя Львовы лісты і іных старэх князій лісты, тагды пажадаў есьць у нас слуга наш верный Ходко Быбельскій, абыхом пацвердзілі князя Львовы лісты і інных старых князій лісты і яго ўсяго імэнія...»
228 3 часоў Альгерда (1377) маецца грамата княгіні Альгердавай Ульяны: «Се я княгіня Олькгердовая Ульанія ўставіла есмі браці на цэркаў божыю прэчыстой успенія тэмяншчыну, на год па полу копле грошэй ув Азёрышчах, на Уханех са Алексееўшчыны. А хто імець тое закладываць, або от цэркві божыа атдаліваць і мсціць ямы Бог і прачыстая яго мацер у сій век і у будушчый Амін».
Вось урывак з Устаўной граматы Вял.Кн. Аляксандра (1503 г.) для характарыстыкі мовы: «Чынім знамяніта сім нашым лістом, хто на няго пасмотрыць, або чтуці яго ўслышыт, нінешнім і патом будучым, каму будзець патрэба таго ведаці. Білі нам чалом усі князі і баяре і слугі Віцебскія, і войт і мяшчане места Віцебскаго, і уся земля Віцебская ў і паведзілі перад намі, што-ж прышоўшы злодзеі з Велікаго Ноўгарада пакралі у ніх цэркаў Прачыстае Богамацеры...»
цэлярыйнага штандарту, на што патрэбны даўжэйшы ранейшы час, тым больш, што сталася мовай дыпляматычных зносінаў. Як ведама, Казімір Вялікі быў жанаты з Альдонай, дачкой Гэдыміна, а швагра ягоны Тройдэн, літоўскі князь, быў у гэты час князем Мазуршчыны (Мазовіі). Такім чынам мова Вялікага Княства Літоўскага была ведамая ў Полыпчы, а з гэтага далей вынікае, што гэткай была ў часы Гэдыміна, Віценя і Лютавара. Гэдымін нарадзіўся і выхоўваўся ў Эйраголі, моцным замчышчы над ракой Дубісай, на мяжы Літвы і Жамойдзі, у сэрцы сёньняшняй «Летувы», дзе пануючай мовай была мова крывіцкая.