• Газеты, часопісы і г.д.
  • Літва i Жамойдзь. Розныя краіны i народы  Вацлаў Пануцэвіч

    Літва i Жамойдзь. Розныя краіны i народы

    Вацлаў Пануцэвіч

    Выдавец: Харвест
    Памер: 304с.
    Мінск 2016
    119.27 МБ
    Як бачым, усе назовы родаў паходзяць ад розных мянушак або ад мясцовасцяў.
    Вядомыя шмат прозьвішчаў як Erdzvily; Radzivily, Survity; Hirvily i падобных.
    716	Ejty, вёска, пав. Расены; Ejiciski каля Віжан. Ёсць легэнда аб Ejcie, заснавальніку Эйшышак. Эйсмонты, вёска ў Горадзеншчыне. Прозьвішча складаецца з дзьвюх частак Эйс-Монт як Skumont, Skirmut (Skirmont), Daumont, Narymont i шмат падобных. Імёны гэтага тыпу паходзяць з часу суадносін Літвы з скандынаўскімі вікінгамі ў X—XI ст. Першая аднак прыстаўка «Эй», фактычна «Jej», «Jaj» вельмі характэрная ня толькі для літоўскіх прозьвішчаў, але і да гэаграфічных назоваў літоўскіх мясцовасьцяў у жамойцкай вымове, што сьведчыць, што гэта жамойцкія мянушкі ліцьвіноў, ад частага вымаўляньня «яй» (яй Богу, яй так, яй сяк, частае «я» перад націскам), падобна як крывічы называюць жамойдаў «клаўсюкі» ад «клаўсік» — слухай. Вось для прыкладу некалькі назоваў: Jejbuty, вёска пав. Шаўлі; Ейцянцы, вёска пав. Трокі; Ейцюны, вёска каля Марыямполя; Jaciuny, вёска гасп. у Віленскім павеце; Яйчы, вёска ў пав. Расены; Jaduniski, в-ка пав. Расены.
    2,7	Генёты (Расенскі пав.), Гентуцішкі, Конты (Ашмяншчына).
    37)	Род Драгатовічаў з Шылагол238. У сьпісе баяраў гэтага роду сустракаем прозьвішча Юрага Енкунаса.
    38)	Род Эйгірдовічаў ад Капліцы239.
    39)	Род Таўговічаў з Мэшаголкі240.
    40)	Род Дзірментаў241. У сьпісе Ютко Пацковіч Ушкурыс.
    41)	Род Даўктаў242.
    42)	Род Ядаўгаў з Жынян.
    43)	Род Медзікаў з Шатын243.
    44)	Род Раковічаў з Лабунова.
    45)	Род Паськевічаў з Куян.
    46)	Род Ветаў з Лабунова244.
    47)	Род Кудрэвічаў.
    48)	Род Лугейлаў з Лабунова.
    49)	Род Гойлютаў з Панявежа245.
    50)	Род Урняжэвічаў.
    51)	Род Кундовічаў ад Капліцы.
    52)	Род Мунчэвічаў ад Мэйшаголкі.
    53)	Род Гінейкаў з Ауштыгол.
    54)	Род Уркшэвічаў з Прэйшаголы.
    55)	Род Гелгудаў з Кулві246.
    56)	Род Мацэвічаў з Лабунова.
    57)	Род Мілашэвічаў з Вілчатова.
    58)	Род Савейчовічаў з Лабунова.
    59)	Род В’юкаў з Рамойн247.
    60)	Род Бернатовічаў з Рамойн.
    61)	Род Адрыховічаў з Варлова.
    238 Шылаголы, двор і веска ў Ковеншчыне.
    239 Ад Гіраў, Гірдаў, жамойцкая мянушка.
    240 Mejsahoika ў Ковеншчыне. Tauholy, вёска ў пав. Расена; Taugmiedze, вёска ў пав. Расены.
    241 Праўдападобна Дзірмонты.
    242 Dauksy, старая вёска ў пав. Кальварыя; Dauksty, шляхецкая вёска ў пав. Коўня; Dauksy, вёска, пав. Шаўлі.
    243 Шатыны ў Ковеншчыне.
    244 Веты ад Віты.
    245 Ад «люты», з прыстаўкай Гай-Люты.
    246 Гелгуды, павінна быць Гайлгуды, як Ягайла, Скіргайла, глядзі заўвагу да прысгаўкі «эй». Корань «гел» (Гелда, Ягела, Скіргела, Даўгела і інш.) паходзіў ад назову славянскага племені, якое Пталемэй называе Ігілліонэс і памяшчае ў Наваградчыне. Славянскасьць Ігілёнаў ці Ягелёнаў не падлягае ніякому сумліву ў сучасных славістаў (Safaryk, Niederle. Bujak, Tymieniecki).
    247 Vjuki, вёска на Лужыцах.
    62)	Род Эйгірдовічаў з Варлова248. 3 жамойцкімі мянушкамі Ясас Ушкурыс, ягоны пасынак Юры Пятровіч; далей Юзас Тамашэвіч і Станіс Юшковіч.
    63)	Род Гэковічаў /Гаковічаў/249.
    64)	Род Ельцаў з Аншагін.
    65)	Род Вебровічаў з Вэндзаголы.
    66)	Род Прыжкаў з Куян250.
    67)	Род Рымунаў з Шылакольні251.
    68)	Род Каяленаў з Панявежа.
    69)	Род Стэгвіловічаў (Сьцягвіловічаў) з Варлова. У сьпіску гэткія жамойцкія імёны: Станіс Мэцэевіч, Баліц Барткевіч, Баніс Енкунас, Сташыс Лаўцэвіч.
    70)	Род Дамэйкаў з Варлова.
    71)	Род Драсейковічаў252.
    72)	Род Колнянцаў за Кармяловым.
    73)	Род Верцібесаў.
    74)	Род Колаў.
    75)	Род Зэдраў за Коўням253.
    Павет Вілкамірскі.
    Станіслаў Бердоўскі; Вайцех Александровіч; Дахно Васілевіч; Мікалай Даўгяловіч254; Андрэй Пятковіч; Бернат Мантрымовіч; Ядвіга Венцлавовая; Грыгор Квінвіловіч; Станчык Бартковіч і г. д. Сустраюцца і жамойцкія прозьвішчы, але вельмі рэдка, як Кумас Ямантовіч.
    Як бачым з перагляду спісу баяраў з прасторы да ракі Бубісы толькі каля дзясятка жамойцкіх прозьвішчаў можа дапускаць іх жамойцкае паходжаньне, праўдападобна з прычыны мяшаных жанімстваў. Падазраваць пісара пры попісе баярства ў славянізаваньні імён ды прозьвішчаў ніяк нельга, бо ўсюды ён перадае надзвычайна багатую разнастайнасьць у вымове тых са-
    248 Ejgirdy, вёска каля Тэльшы; Ejgirdy — шляхецкія вёскі каля Ашмяны з XVI ст.
    249 Гакава, Гакоўшчына ў заходняй Крывіччыне.
    250 Куяны, вёска і двор у Ковеншчыне. Куявы, Куяны ў заходніх славянаў.
    251 Ёсць маса назоваў тыпу Рымашы, Рымава, Рамэйкі.
    252 Парашнай Дрыса, Дарасэвічы.
    253 Праўдападобна яцьвяскага паходжаньня. Сідра ў Горадзеншчыне, Жыздра каля Калугі.
    254 Даўгяле, мястэчка, пав. Панявежа; вёска ў пав. Расены; Даўгялішкі, вёска і двор у пав. Марыямполе; мястэчка ў Сьвяньцяншчыне; Даўгіле, двор у пав. Вілкамірскім; Даўгінава, мястэчка, пав. Вілейка; ад «даўгі».
    мых імёнаў, так як гаварыў народ. Жамойцкія канчаткі імёнаў і прозьвішчаў усюды перадаюцца там, дзе яны сустракаліся. У гэтым ляжыць навуковая вартасьць Літоўскай мэтрыкі. Пісар не апытваў кожнага чалавека, але запісваў на аснове інфармацыяў адзінак данай мясцовасьці, таму часта запісаў шматлікія мянушкі, якімі называлі адныя другіх. Часамі проста, калі не было ведамае імя ці мянушка, паводля становішча, як напрыклад крывы дзяк, казак і іншае.
    Жамойцкіх прозьвішчаў значна больш знаходзім сярод баяраў у самай Жамойдзі.
    Двор гаспадарскі Вількея.
    Міхайла Станкевіч, харужы; Венцлаў Радзівіловіч; Сенько Вербоўскі; Яновіч Вайноўскі; Пётр Семашкевіч; Павал Грыгаровіч і г. д. 3 агульнай лічбы 166 пералічаных у спісе баяраў сустракаем наступныя з жамойцкімі канчаткамі: Крыголіс, Даўгіс Таўтковіч, Якуціс Гіневіч, Гойлюс Кібуровіч, Юргеліс, зяць Амбражэя Ядвіговіча, інакш кажучы, 3 %.
    Двор гаспадарскіВелена.
    Мікалай Хрышчановіч; Алехна Гаўрылавіч Пунштовіч; Мацько Юражыч; дзяк Юры Яновіч; Говен Вяж; Аляксандар Завішыч; і г. д. 3 агульнай лічбы баярскіх імёнаў жамойцкія наступныя: Гоіль Ятвілойціс; Гішпіс Юшковіч; Станіс Манюковіч; Між Даўгеліс; Нарто Тускісіс. Усяго 225, жамойцкіх 2,2 %.
    Воласьць Эйрагола.
    Ян Рачковіч; Станіслаў Юражыч; Лаўрын Міхайловіч; Станіслаў Стэфановіч; Марцін Бернатовіч; Габрыял Бутковіч; Пётр Рудзевіч; Юры Валадкевіч, цівун; Станіслаў казак; Стась Керновішка; Мацько Юшковіч і г. д. 3 агульнай лічбы 80 чалавек жамойцкія прозьвішчы: Ян Тамошайціс і Юры Самдрайціс — 2,5 %.
    Воласьць Расейны.
    Войцех Нарбутовіч; Багдан Каговіч; Монтрым Юрэвіч, Ян Мацэвіч, Шым Крыневіч, Юры дзяк Гінтаўскі, Шымка Руковіч і г. д. 3 агульнай лічбы прозьвішчаў 194 жамойцкія канчаткі маюць наступныя 42 (21,64 %):
    Пётр Барнікойціс, Грыгор Будвідайціс, Юргіс Буйвідайціс, Юргіс Буткайціс, Каспар Вітортайціс, Марцін Гірдвойціс, Ян Гэтвілайціс, Мікалай Дашкайціс, Станіслаў Дашкайціс, Станіс
    Даўгоўціс, Марцін Ільжбежайціс, Віткус Кутнайціс, Рымшыс Левойціс, Ян Мажайціс, Мацько Манкайціс, Ян Мацойціс, Марцін Мілейшайціс, Юргіс Міхайловіч, Юргель Нарвошайціс, Мілко Нарэшайціс, Роман Нарэшайціс, Ян Оленойціс, Юры Ошвілойціс, Лаўрын Петрайціс, Юргіс Піктурновіч, Януш Пронцкайціс, Юргіс Пупштойціс, Стань Раклойціс, Юргас Рымкойціс, Андрэй Рымчайціс, Богдан Скірвойнойціс, Балтрамей Станкойціс, Рвэтко Стонайціс, Балтрамей Суткойціс, Аляксей Юдгайдзіс, Крыцус Юргайціс, Мацей Юргайціс, Мацько Юркойціс, Ян Юшкайціс, Лукаш Янойціс, Грыгор Янчайціс, Войткус Ясудайціс.
    Воласьць Відуклі.
    Усіх прозьвішчаў 166, з гэтага з жамойцкімі канчаткамі 14 (8,43 %).
    Ян Межайціс, Сцірпенка Мілейкайціс, Андрушка Бутвілайціс, Пашка Тарвонтайціс, Юргіс Сарэйкайціс, Петрык Кудашайціс, Міхно Юргайціс, Монка Прожнайціс, Грыц Гортайціс, Юрыс Войтатовіч, Якуб Карэвайціс, Адам Кірстойціс, Юрыс Нарушэвіч.
    Воласьць Каршогва (Каршува).
    Усіх прозьвішчаў 103, з жамойцкімі канчаткамі 22 (21,35 %): Януш Андрушкайціс, Петрас Балюшайціс, Хрышчон Вайдайціс, Мэцей Вісмілаціс, Станіс Гайлевіч, Юры Галчайціс, Якмін Гімбутайціс, Станіс Гінятайціс, Гірдайціс, Янэліс Грыгаровіч, Гэдымін Даўгінойціс, Мікуціс Кантрымовіч, Павал Капшойціс, Станіс Люцэвіч, Станіс Мацелевіч, Станіс Мацойціс, Мікуціс, Юрыс Наргайловіч, Юргіс Пашкайціс, Якуб Петройціс, Станюс Пікташэвіч, Станіс Яновіч.
    Воласьць Паюр’е.
    Усіх прозьвішчаў 68, з жамойцкімі канчаткамі 8 (11,76%). Юрыс Яновіч, Міц Віткайціс, Юрыс Стэкайловіч, Петраш Другінайціс, Юры Друтынайціс, Балтрамей Ясайціс, Янкайціс, Петрык Дэмгідайціс.
    Воласьць Шоўды.
    Усіх прозьвішчаў 34, з жамойцкімі канчаткамі 4 (11,8 %): Юрыс Кантантовіч, Марцін Талвайтойціс, Нарас Янойціс, Мікалай Нарвойновіс.
    Воласьць Рэтава.
    У рэестры баяраў толькі 6 прозьвішчаў: Селівэстр Міхайловіч, Томка Станковіч; Андрэй Качэвіч; Марцін Петрашкевіч, Цепан (сіц) Петрашкевіч і Якуб Юшковіч.
    Воласьць Гондзінга.
    Адам; Павел Рымдзейковіч, Дашковая ўдава; Багдан Якубовіч; Ян Петройціс, Юц Мілашайціс; Сельвэстр Дабрыяновіч; Мацей Яновіч; Вайтковая ўдава; Мацей Андрушковіч; Сямашка; Габрыяль; Ян Вайтойціс, пан Станіслаў Кухмістровіч.
    Воласьць Вешвяне.
    3 агульнага ліку 33, з жамойцкімі канчаткамі 3 (9,1 %): Мікалай Рубежайціс; Юрыс Міцкайціс; Венцко Петравіс.
    Воласьць Тэлыйы.
    Дакладнага ліку баяраў нельга ўстанавіць у воласьці Тэлыпы, бо ў Літоўскай Мэтрыцы не хапае дзьвюх лісткоў. У частковым пераліку няма прозьвішчаў з жамойцкімі канчаткамі.
    Воласьць Біржаняны.
    У цэлай воласьці пададзеныя толькі тры прозьвішчы баяраў: Марцін Гірвеновіч; Шымка Вайтковіч і Мікут Станевіч. Гэта выдатна падмацоўвае архэалягічныя дадзеныя, што ў паўночнай частцы Жамойдзі пануе ў пахавальным абрадзе жамойцкая культура, а славянскія магілы належаць да рэдкасьцяў.
    Воласьць Дзірвяны.
    У сьпіску пералічана 27 прозьвішчаў баяраў, сярод якіх няма з жамойцкімі канчаткамі.
    Воласьць Медзінголы.
    3 23 пералічаных баяраў 8 прозьвішчаў (34,8 %) з жамойцкімі канчаткамі: Андрэй Танбутайціс; Юрыс Вітковіч; Барсцік Сангінайціс; Вонбут Велойціс; Можэйкойціс; Юрыс Марковіч; Станіс Мастайціс і Андрушка Будрайціс.
    Воласьць Жараны.
    3 24 пералічаных у сьпіску 6 баяраў (25 %) прозьвішчаў з жамойцкімі канчаткамі: Марцін Кіншайціс; Марцін Гальмінайціс; Бортка Піктурнайціс; Мацей Даўгінтайціс; Сакто Гудмантойціс; Якуб Эйцінайціс.
    Воласьць Патумшы.
    3 20 пералічаных у сыііску баяраў 2 (10 %) прозьвішчы з жамойцкімі канчаткамі: Мордас і Павел Вісвайнайціс.