Літва i Жамойдзь. Розныя краіны i народы
Вацлаў Пануцэвіч
Выдавец: Харвест
Памер: 304с.
Мінск 2016
Можна было б мець нейкія сумлівы адносна крывіцкасьці (славянскасьці) Літвы, Прусаў і баяраў Жамойдзі, калі б існавалі толькі гэтыя польскія крыніцы, якія тэндэнцыйна выкарыстоўваюцца ў сучаснай літаратуры прожамойцкага кірунку. На шчасьце існуе вялікая колькасьць іншых крыніцаў, больш аўтарытатыўных, якія адназгодна сьцьвярджаюць праўдзівасьць намі пастаўленай тэзы.
Hartmann Schedel у 1493 г. у сваёй «Chronicon mundi» піша аб мове літоўскай: «гаворка племені славянская...»; Sebastian Munster, «Cosmographia» (1554 г.) сьцьвярджае гэта самае: «Гаворка племені, як і ў палякаў, славянская...» Знакаміты гуманіст /першай палавіны/ XV ст., вучоны і Папа рымскі Энеа Сільвіё (Enea Silvio Piccolomini, Papa Pio II), які ў сваёй працы «De Europa» зьмясьціў цэлы разьдзел «De Lituania», меўшы добрыя інфармацыі ад спавядальніка караля Ягайлы і іншых касьцельных крыніцаў аўтарытэтна сьцьвярджае:
Сама Літва абсяжны і магутны край, які прылягае да палякаў з усходу... Гаворка племені славянская; гэтая мова вельмі пашы-
, - _ AlfX. . г . . . . . й
v- /ч^Ьілгл^
... .
Фрагментп Квэндлібурскіх аналаў, дзе ўпершыню згаданая Літва
раная і падзеленая на розныя віды. 3 славянаў адны належаць да рымскага Касцёла як дальматыйцы, харваты, карвы і палякі, іншыя спавядаюць аблуды грэкаў як балгары, русіны і многія з літвінаў...
3 польскіх аўтараў заслугоўвае на ўвагу М. Miechovita, які ў сваёй кнізе «Descriptio Sarmatiarum Asianae et Europianae...» (1521 г.) шмат месца празначае Літве і Жамойдзі. Падходзячы крытычна да існуючага матэрыялу розных летапісаў, Мехавіта вырозьнівае як два розныя народы літву і жамойдзь, Літву хоць і асьцярожна залічае да славянскіх краінаў:
мова славянаў вельмі пашыраная і распаўсюджаная, займае многія землі і правінцыі, так ёсць сербы, мізіі, раскі ці балгары і баснякі падбітыя ў сённяшні час туркам. Таксама ёсць дальматыйцы, харваты, панонцы, славы, карны, багемцы, маравяне, сілезцы, палякі вялікія і малыя, мазуры, памаране, кашубы, сорбы, русіны, маскоўцы. Гэтыя ўсе славяне і віндэлікі, якія насяляюць вялікія каралеўствы, але і літвіны ўжо гавораць па-славянску...
Асьцярожнасьць Мехавіты адносна славянскасьці Літвы (ён сьцьвярджае толькі іх славянскую мову) вынікае з прынятай ім тэорыі аб рымскім паходжаньні літвы. Жамойдзь — гэта краіна розная ад Літвы: «Жамойдзь так называюць з самой яе гаворкі, што іхняю моваю значыць „ніжэйшая зямля“...»
Славянскасьць Літвы сьцьвярджае Adalbertus de Starczewski, польскі гісторык XVI ст., залічаючы Літву да славянскіх народаў:
А пра паходжанне племені, нічога не маюць апрача ніжэй пададзеных летапісаў: гэтае племя славянскае з роду Яфэта,. і некалі асела было на Дунаі, дзе цяпер Вугоршчына і Балгарыя, і тады называлася норцамі: а ўрэшце разыйшлося і рассыпалася па землях ды атрымала назвы а мясцовасцяў, гэтак як маравяне ад ракі, іншыя чэхі, багемцы, далей белыя харваты, сербы г.зн. сэрвы, званыя харантанамі, якія аселі на Дунаі, выгнаныя ж валахамі адыйшлі да Віслы і атрымалі імя ляхаў ад нейкага Леха князя палякаў, ад якога палякі нават і цяпер называюцца ляхамі. Адны з іх літвіны, мазуры, памаране, а іншыя сядзяць па Дняпры, дзе цяпер Кіеў.
Яны называліся палянамі, іншыя дрэвянамі, якія жылі ў гаях, іншыя між Дзвіной і Прыпеццю, называныя дрэговічамі, іншыя паленчане на рацэ Полта (Палота), якая ўпадае ў Дзвіну, іншыя вакол возера Ільмень, якія занялі Ноўгарад, дзе паставілі князя па імені Гастамысл, іншыя па рэках Дзясне і Суле, названыя севяране альбо северскі, іншыя ж над рэкамі Волгаю і Дняпром крывічы, замак і сталіца якіх у Смаленску. Так сведчаць іх летапісы. (Historiae Ruthenicae Scriptores Exteri saeculi XVI).
Гэта самае сьцьвярджае італьянец Гвагнін (Alexandri Gwagnini), які служыў у войску Вялікага Княства Літоўскага і некаторы час быў камандантам гарнізону ў Віцебску, займаўся таксама вывучэньнем нашай мінуўшчыны. У 1578 г. /ён/ выдаў сваю вялікую працу «Sarmatiae Europeae description», дзе ў пераліку ўсіх славянскіх краінаў пляменнай эпохі памяшчае і Літву, як старую славянскую зямлю, падкрэсьліваючы, што «omnes unius gentis et idiomatis Slavonicae fuerint».
Сучасьнік Гвагніна i Кромэра, польскі гісторык М. Стрыйкоўскі таксама залічае літву да славянскіх народаў, выводзячы іх з Пафлагоніі:
Забойства сьв. Бруно 9 сакавіка 1009 г.
Wandalitowie on narod waleczny poszedl. Acz wszyscy ruszywszy sie z Paflagoniej ci^gn^li nad Pontem Euxinem albo Czarnym Morzem az do uscia morza Meotis i rzeki Tanais, a potym zl^czywszy sie з inszym potomstwem Jafetowym i Mosochowym napelnili wi^tsz^ cz^sc krain polnocnych w Europie, jakoz jeszcze do tych czasow w krainach tychze potomkowie ich trzymaj^ osady swoje, gdzie teraz Rusacy, Moskwa, Litwa, Podlaszanie, Polacy i Prusowie starzy. A i dzis Morze Pruskie i Pomorskie od tych Henetow Henetyckim albo Wenedyckim mianuj^, a narody nad tym morzem mieszkaj^ce, ktoregom sam dobrze swiadom. Henetami, Windiszami, Rugiany, Wandaliki i Kasubami zowiq...
Стрыйкоўскі добра адрозьнівае, дрэнна толькі інтэрпрэтуе этнічны падзел насельніцтва, існуючы ў Жамойдзі: на пануючую шляхту, якая быццам «рымскага паходжаньня» і якая нічым ня розьніцца ад гэткай на ўсёй славянскай прасторы і на «чэрнь», простанародзьдзе, што быццам паходзіць з «starych gepidow, sudowitow і litalanow albo alanow».
Ці ёсьць патрэба яшчэ прыводзіць шмат іншых падобных доказаў розных аўтараў на славянскасьць літвы, прусаў і жамойцкай шляхты? Я думаю, што лішнім будзе абцяжэньнем гэтага разьдзелу.
Глава 10 ЖАМОЙДЗЬ 1 ЛІТВА
Жамойдзкая пісьменнасьць
Да палавіны XVI ст. ня маем ніякай памяткі жамойдзкай мовы. Як ужо ведаем з зьмешчаных крыніцаў, гэта была мова «чэрні», простага народу ў Жамойдзі, Лівоніі, паўночнаўсходняй часткі Прусаў, /а таксама/ Ковеншчыны ў Літве, дзе знаходзілася жамойдзкае насельніцтва. Шляхта і баяры, гарады і месты гутарылі крывіцкай мовай, якая была дзяржаўнай мовай Вялікага Княства Літоўскага і дыплёматычных зносін з суседнімі гаспадарствамі.
Разьвіцьцё рэфармацыі і пратэстанцкага руху прынясло некаторыя зьмены. Да рэфармацыі рэлігійным жыцьцём простага народу мала хто займаўся. Сьвятыні і манастыры знаходзіліся ў гарадох і мястэчках, дзе і канцэнтравалася рэлігійнае жыцьцё. Пратэстанцкі рух у барацьбе з каталіцкім касьцёлам імкнуўся выкарыстаць занядбаныя масы простага народу, асабліва пасьля Трыдэнцкага Сабору, дзе былі прынятыя меры дзеля аздараўленьня каталіцкага касьцёла і барацьбы з рэфармацыяй. Каб дасягнуць сваёй мэты, пратэстанцкі рух выкарыстоўваў мову вернікаў у набажэнствах і рэлігійнай літаратуры і гэтым спрычыніўся да падняцьця з нізоў мовы простага насельніцтва. Для больш эфэктыўнай барацьбы з «гэрэзыяй» гэтым шляхом пайшоў і каталіцкі касьцёл.
gobuns anbangonv Sin? pars ргапЛгау »ейш wfmo? ftngfa C>owae\ Scwwoau per? gobone wtrft p«Ytoginwtwin0 getwans bba oulmwuncns. 20 вгож on fwntan nafcilenv a man fwttfon krtrftiann kun Kir? Mm Зіпап perromfron fw(nt«ix ібгжфйппапбгесоіь St fMfcn' na mcnfdx>n\ Sa prabmam go? wj. 3 m e n.
Sra СЬаж nufon. ^^аж nufon Kas tbu Me an? Bangon. Svinnntsmrnrwafs emmens. •ftergds rwats lartmc-. Kwais qots oiiBaHhfin na fem? mq MyatiDangoiL TlufanbdH^
Катэхізм на прускай мове (пачатак XVI cm.)
У адносінах да жамойцкай мовы сталася гэта насамперш ва Усходніх Прусах. У 1525 годзе Albrecht Hohenzollern, каб ратаваць сваю ўладу перад націскам Польшчы, пакінуў каталіцызм, сэкулярызаваў Закон /Ордэн. — Рэд.І і стаўся /гэрцагам/ сьвецкім васалам Жыгімонта, караля Польшчы і В.К.Л.
Перайшоўшы на пратэстантызм, Альбрэхт выкарыстаў рэфармацыю як новую палітычную сілу, якая з часам прынясла непрадбачаны Жыгімонтам вынік, пайменна стварэньне магутнай прускай нямецкай дзяржавы. У 1544 г. Альбрэхт дзеля пратэстанцкіх і палітычных мэтаў перамяніў існуючую ў Кёнігсбэргу школу на Акадэмію і ўстанавіў 24 стыпэндыі на лютэранскіх місіянераў. Паводля «Ordinatio de alumnis illustrissimi principis» з 24 студэнтаў 7 naвінны былі добра валодаць літоўскай, 7 польскай мовай (septem linguam Polonicam, septem Lithuanicam calere debent).
Год пазьней была выданая ў тым жа Кёнігсбэргу
першая катахізмоўка ў жамойцкай мове, якая аднак была названая «прускай» мовай і гэтым спрычынілася да путаніцы, існуючай па сёньняшні дзень, быццам гэта была мова ўсяго насельніцтва Прусіі. У запраўднасьці гэта была мова простага насельніцтва вёскі, мова жамойцкая ў паўночна-ўсходнім кутку прускай прасторы.
Выданы катэхізіс не дасягнуў сваёй мэты. Мова яго была з прычыны вялікай прымесі германізмаў недаступная для жамойцкага насельніцтва. Таму Альбрэхт вымагаў ад студэнтаў, каб «descedendo uno ex germanis semper substituendus est Polonicae aut Lituanicae linguae peritus, precipue autem Pruthenicae si haberi potest». У 1547 г. Мажвідас (Mosvidius) выдаў другую катахізмоўку «Catechismusa Prasty szadei. Makslas skaitima raschta yr giesmes dal krisczianistes bei der bernelin iaunu nauiey sugulditas» з значна выпраўленай жамойцкай мовай. За жыцьця Альбрэхта ў 1559 г. была выданая яшчэ адна кніжыца ў жамойцкай мове на 42 бачынах — цэрэмонія хросту («Forma Chrikstima kaip Baszniczas istatimae Hertzikistes Prusu ir kitosu Zemesu laikoma ira». Drukawot Karalauczui per Jona Daubmana meta Christaus. MDLIX).
Як паказвае сам загаловак апошняй кніжыцы, яе выдаўцы ставілі перад сабой шырэйшыя мэты: шырыць пратэстантызм ня толькі ў Гэрцагстве Прускім, але і ў іншых краінах, пад чым разумець трэба Вялікае Княства Літоўскае.
Хоць у дзьвюх апошніх кніжыцах няма паясьненьня аб назове мовы, падразумяваецца тут «пруская» мова, аб чым былі выясьненьні ў першай катахізмоўцы з 1545 г. Так разумеў сам Альбрэхт, дадаючы паясненьні да «prutheni vel sudini», ад так званага «Судаўскага трыкутніка» ў паўночна-ўсходнім кутку Прусіі258.
Сучасьнікі Альбрэхта разумелі пад гэтай «прускай» або «судаўскай» мовай ня што іншае, як толькі жамойцкую мову і жамойцкае насельніцтва. На картах з гэтага часу Гроцы (Grotius)
258 Судаўскі трыкутнік (Sudauen Winkel) — гэта трыкутнік абмежаваны морам, Нёманам і лініяй Кёнігсбэрг — Рагнета, куды перасялілася частка насельніцтва Сударвы (Судавіі) у другой палавіне XIII ст. з прычыны нямецкіх атакаў на Сударву з захаду. He абазначае гэта зусім, што перасяліўшаеся насельніцтва было жамойцкае. Яно толькі прынясло свой назоў.