Літва i Жамойдзь. Розныя краіны i народы
Вацлаў Пануцэвіч
Выдавец: Харвест
Памер: 304с.
Мінск 2016
276 Ромава, рэлігійны цэнтар лютычаў у Прусах (у Надравіі), з хвілінай заняцьця Надравіі крыжакамі быў перанесены ў Літву над раку Дубісу і знаходзіўся праўдападобна ў раёне Бетыголы і Айраголы. У канцы XIII ст. гэты асяродак быў далей перанесены на ўсход Сьвінтарогам і памешчаны каля Вільні (Jaroszewicz, Obraz Litwy I, 192; Антоновіч, Очэрк іст. В.К.Л., 82).
277 Chron Liv. У 1357 г. У гэты час летвіны з Стрыпейкі, Упіты, Межавільта з АЎШТАЙТЫ хацелі перабрацца з Летовіі, але майстар перашкодзіў ім.
Таксама ў дакуманце Гэдыміна з 1323 г. у справе міру з Нямецкім ордэнам пад назовам Eustoythen абазначана прыблізна гэтая прастора.
Галіцка-Валынскі летапіс называе «зямлёй Нальшчанскай» і «Дзяволтвай» прастору між Сьвятой і Нявежай, не называючы яе літоўскай278; адсюль Лаўмяньскі (Н. Lowmiansk) робіць неабаснаваны вывад, быццам гэтая прастора адносілася да Аўкштоты. Калі б яна гэтак называлася, ня было б патрэбы называць яе Нальшчанамі і Дзяволтвай. Тэндэнцыя да штучнага расьцягваньня невялікага пагранічнага раёну Аўкштоты далёка на ўсход ад Невяжы ня мае ніякіх абаснаваньняў у гістарычных крыніцах.
Аўкштоту, як пагранічную паласу між Літвой і Жамойдзяй вызначаюць таксама і гэаграфічныя назовы: Ауксьце, вёска ў раёне Расены; Аўкшкулі, вёска, павет Расена, там жа вёска Аўкштоле; Аўкшташліне, вёска, павет Расена; там жа вёска Аўкштракі, двор Аўкштотылас і Аўкшташылас; Аўкштышкі, вёска, павет Расена; Аўксгуды, вёска, над ракой Вадокстай, павет ПІаўлі; Аўксуце, двор у павеце Шаўлі; Аўкшкальне, двор у павеце Шаўлі; Аўкштале, вёска, павет Шаўлі; Аўкштолкі, вёска і двор у павеце Шаўлі; Аўкстагойе, двор каля Панявежа; Аўкшталішкі, двор каля Панявежа; Аўкшця, двор у павеце Панявежа; Аўксуды ў павеце Тэльша і Шаўлі; Аукшталішкі, вёска ў павеце Тэльша; Акштоле, вёска ў раёне Невяжы; Аўкштыголе, вёска ў воласьці Жэймы, Ковенскага павету і іншыя.
Раздутая прастора Аўкштоты далёка на ўсход ад Невяжы была штучна створаная ў сёньняшніх часох на аснове выдзяленьня так званага «верхняга жамойцкага дыялекту», які пачынаецца ад Невяжы на ўсход. Гэты дыялект, з вялікай прымесяй славяншчыны, называюць «аўкштоцкім» і ўважаюць яго за адзьдзельны, пляменны, быццам тут сядзела другое племя жэймаў.
Год 1374. У гэты год найвышэйшы маршалак у дзень Нараджэння Марыі быў з двумя войскамі ў землях летвінаў пад назваю Аўштайта, моцна спусташаючы яе тры дні і тры ночы...
Anno 1372: «Terra Weyseke» Вартбэрг памяшчае на правым баку Невяжы, дзе сёньня Васканы.
278 «Войшэлк нача княжыць во всей землі Літовской», а потым «пойдзе в сіле цяжцэ і нача гарады імаці во Дяволтве і в Нальшчанах». Таксама пад годам 1258: «Татары з Васільком воеваша землю Літовскую і Нальшчанскую». 3 гэтага аднак не вынікае, што гэта Аўкштота.
Дыялект верхня-жамойцкі ёсьць з’явішчам зусім не пляменным, але вытварыўся пад уплывам крывіцкай мовы і славянскага насельніцтва на ўсход ад Невяжы. Гэты самы дыялект быў у паўночна-ўсходняй частцы Прусаў, дзе былі амаль такія самыя ўмовы аддзейніваньня славяншчыны на жамойцкую мову.
Падобнае з’явішча можна наглядаць у вялікай сям’і раманскіх моваў. Такім чынам паасобныя дыялекты мовы зусім не абазначаюць самастойных плямёнаў, але з’яўляюцца вытварам ад дзеяньня іншай мовы на пэўную групу людзей. Падобна, як мова ня ёсьць доказам на антрапалягічнае, расавае паходжаньне, так дыялекты ня ёсьць доказам на самастойную дыфэрэнцыяцыю пэўнай этнічнай групы. Субстрат, або пануючая мова фармуе дыялект.
Грамата вяп. князя Вітаўта на старабеларускай мове
onowe-f е£.
Адзначыць трэба з падкрэсьленьнем, што аб Аўкштоце ня маем ніводнай зацемкі ў гэтак званых «рускіх» летапісах, ані ў дакумантах Вялікага Княства Літоўскага (за выключэньнем ліста Вітаўта і ўмовы Гэдыміна з Ордэнам), шмат месца прысьвячаючых суадносінам Літвы да Жамойдзі. Калі б Аўкштота (як гэтага хочуць сучасныя «тэарэтыкі» жамойцкага пытаньня) займала акрэсьленую тэрыторыю і мела роўнаважнае значэньне з Жамойдзяй (так сёньня знаходзім у выабражэньні аўтараў), безумоўна мела б сваё выяўленьне ў гістарычных дакумантах Вялікага Княства Літоўскага, так як знаходзім гэткае
ў дачыненьні Літвы, Жамойдзі, Русі ды паасобных акругаў (напрыклад, Жамойцкая зямля, Віцебская зямля, Валынская зямля, Інфлянцкая зямля, Інфлянты, Падольле і г. д.).
He знаходзім яе таксама ў апісах Літвы рознымі замежнымі падарожнікамі і бывальцамі на двары Вялікага Князя і сталіцы княства, ані ў рэляцыях да Папы /рымскага/. Усё гэта даказвае, што Аўкштота не абазначала шырэйшай тэрыторыі, але толькі невялікую пагранічную паласу, якая ня мела большага значаньня ды ў XV ст., калі мяжа з Жамойдзяй замацавалася на рацэ Нявежы, уваходзіла ў склад жамойцкай зямлі, так як і землі па левым баку Нёмана на поўнач ад ракі Шэшупы (Сакі).
Аб назове Літва
Першы раз сустракаем назоў ЛІТВА пад годам 1009 у « Annales Quedlinburgenses» у сувязі з сьмерцяй сьв. Бруно. Гэтая крыніца паходзіць прыблізна з 1025 году, у ёй знаходзім:
Святы Бруно, які зваўся Баніфацый, арцыбіскуп і манах, у 11 год свайго навяртання быў абезгалоўлены паганцамі на памежжы Русі і Літвы разам са сваімі
Ужо было раней намі падкрэсьлена, што ў дадзеным выпадку назоў Літва адносіўся не да тэрыторыі Літвы, ведамай з пазьнейшага часу, але да тэрыторыі Прусаў, бо ў іншых тагачасных крыніцах, як напрыклад у Цітмара (Thietmar; памёр у 1018 г.) сказана «in confinio Prusiae et Rusciae».
Крыху пазьнейшыя крыніцы, як «Chronica Magdeburgensis», «Annalista Saxo» таксама акрэсьліваюць сьмерць Бруно «in confine Rusciae et Lituae», як быццам паўтараюць вестку Квэдлінбурскага летапісу. Гэткае абазначэньне Прусіі Літвой ня ёсьць прыпадкова ці летапіснай памылкай, але адказвае праўдзе. У першай палове XI ст. Літва яшчэ знаходзілася ў Прусіі. Найлепшым гэтага доказам ёсьць раскопкі. Паводля Гофмана (J. Hoffman, 1941), між 900—1050/75 гг. яшчэ масава выступаюць у басэйне Ніжняга Нёмана жамойцкія шкілетныя магілы, а целапальныя курганы належаць да рэдкасьці. У гадох 1075—1100 целапальныя курганы ў большай колькасьці побач жамойцкіх магілаў
з’яўляюцца ў басэйне Нёмана, а ад 1100—1200 гг. ужо на гэтай прасторы маем дачыненьня амаль выключна з целапальнымі курганамі. Такім чынам Літва перасунулася з Прусіі ў басэйн Нёмана не раней XII стагодзьдзя, дзе сфармавала свой арганізм.
Да XII ст. літва разам з прусамі і яцьвягамі час ад часу праводзіць збройныя напады ў глыб крывіцкай тэрыторыі, водгукі якіх знаходзім у т. зв. «рускіх» летапісах.
Прускае паходжаньне літвы дае разьвязкі назову яе. Мы ўжо шмат разоў падкрэсьлівалі ў працэсе аналізы нашага пытаньня тоесамасьць прусаў і літвы з люцічамі, крывіцкім племенем, што ў часе вялікай славянскай міграцыі заняло Прыбалтыцкі басэйн
аж да Лабы на захадзе. Літва — гэта парафраза слова Лютва. He прыпадкова бацька Віценя называўся Лютвар, Лютувар (Длугаш; Дусбург); Лютэйка — правы прыток Нёмана; Люткуны — вёска ў павеце Шаўлі, там жа Люткушкі; Лютва, вёска ў Прусах і шмат іншых, названых раней. He прыпадкова ў некаторых дакумантах знаходзім Лютва замест Літва. Так напр. Папа Рыгор XI у 1371 г. пісаў:
Грыгорый біскуп слуга слугаў Божых ... майстру і братам Нямецкага шпіталя святой Марыі ў Ерузалеме. Нядаўна нам павядомленае ўтрымлівала, што хоць вы самі, як вядома, вядзіцё безперапынную вайну супраць няверных ЛЮТВАНАЎ і некаторых схізматыкаў русінаў, ім падлеглых, якія нападаюць на саміх братоў і іншых хрысціянаў, аднак некаторыя твае падданыя размешчаныя на землях тых самых майстра і братоў а таксама ЛЮТВАНАЎ і русінаў, дзеля блізкасці месца часцей чуючы пра падрыхтоўку і выправы майстра і братоў, паведамляюць пра іх тым жа ЛЮТВАНАМ...
3 другога боку, і люцічы ў шматлікіх крыніцах названыя літвой, ліцьвінамі, як напрыклад «Sclavi LITHEWIZEN», «Liutici», «Lithuani».
У крывіцкай мове склад «лу» чарадуецца з «лі», як напрыклад Любава — Лібава; люцыпар-ліцыпар; Любск — Ліпск; Любча — Ліпча; Люта — Ліда і г. д.
Паходжаньне назову літва ад назову люцічы сьцьвярджаў ужо ў XVI ст. Лукаш Давід (Lucas David), у XVII ст. — Гартнох (Hartknoch) і Прэторыус (Praetorius). Жамойцкія спробы тлумачэньня гэтага назову ад «lietus» — дождж, падобна як летапісу Вялікага Княства Літоўскага ад лацінскага «litus» — бераг, не вытрымліваюць навуковай крытыкі і сёньня ніхто з паважнейшых дасьледчыкаў імі не займаецца.
ЗАКАНЧЭНЬНЕ
Абагульняючы ўвесь матэрыял першага тому нашай працы, падкрэсьлім наступнае:
1. Перад прыходам славянаў у басэйн Балтыцкага мора на гэтай прасторы, слаба заселенай, знаходзілася фінскае насельніцтва, заваёванае індаэўрапэйцамі групы кентум.
Славяне занялі гэтую прастору ў III—IV бронзавым пэрыядзе (каля 1300—1250 гг. перад Хр.) і ўладалі ёй бесьперарыўна да II ст. пасьля Хр.
Жамойцкія плямёны да V ст. перад Хр. знаходзіліся ў вадазборах верхняй Акі, Дзясны і Сэйму, дзе межавалі з тракскімі плямёнамі і ўспрынялі шмат тракскіх элемэнтаў у сваю культуру. Пад напорам скіфаў і пэрсаў /яны/ перасунуліся на поўнач у раён Смаленска, Мажайска і возера Ільмэнь. Міграцыя на захад пачалася каля II ст. перад Хр„ і ў гэтым часе латышы дасягнулі Заходнюю Дзьвіну.
Жамойды пачалі сваю міграцыю 400 год пазьней, калі адбывалася крывіцкая міграцыя на захад. У II ст. пасьля Хр. яны засялілі прастору між Корсю (Курляндыяй) і Невяжай, даходзячы да Нёмана, у IV—V ст. перасунуліся ў Прусы да ракі Прэголы. На гэтай прасторы /яны/ ўтрымаліся да Х/ХІ ст. пасьля Хр., гэта значыць да часу паваротнай хвалі заходніх крывічоў, званых люцічамі.
2. У II ст. пасьля Хрыста крывічы ў магутным паходзе на захад дасягнулі і перайшлі раку Лабу. Крыху пазьней выпаўнілі вялікую прастору між Одрай і Лабай і высадзіліся на брытыйскім востраве. Нямецкая навала IX—XI стст. зламала незалежнасьць крывічоў-люцічаў на заходзе і прымусіла іх вольную ваеншчыну вярнуцца ў ранейшую прастору ў Прусію. У XI—XII стст. уся ўсходняя Прыбалтыка зноў знайшлася ва ўладаньні гэтага народу з цэнтрам у Прусіі.
У XIII ст. Нямецкія ордэны (крыжакі і мечаносцы) зламалі крывічоў-люцічаў у Прусіі і ў басэйне Заходняй Дзьвіны, але утрымалі сваю незалежнасьць Літва і полацкія крывічы, злучэньне якіх дало асновы да магутнай дзяржавы Вялікага Княства Літоўскага.