Літва i Жамойдзь. Розныя краіны i народы
Вацлаў Пануцэвіч
Выдавец: Харвест
Памер: 304с.
Мінск 2016
правільна абазначае прастору з «прускай» мовай у Гэрцагстве Альбрэхта проста SAMAIDE (Жамойць)259.
Зусім недарэчным ёсьць разуменьне сучаснымі жамойцкімі аўтарамі260 быццам абазначаная ў дакумантах Альбрэхта і іншых тагачасьнікаў «літоўская мова» Lithuanica, Lithuani ў Прусах адносіцца да жамойдаў. Альбрэхт у /сваім/ «Ordinatio de alumnis» ясна і недвузначна адрозьнівае тры розныя мовы і тры народнасьці ў Прусах:
польская, літоўская і пруская мова;
палякі, літвіны, прусы ці судыны;
палякі, літвіны, судыны ці прусы (якія не разумеюць нямецкай мовы).
Што прусы ці судыны абазначалі ў яго жамойдаў, на гэта ёсьць доказам першая катахізмоўка і карта Гроцыя, а таксама зацемкі Длугаша, Кромэра і іншых /аўтараў/.
3 лістоў Альбрэхта да біскупа Прусіі з 1536—1545 гг. даведваемся, дзе існавала ў ягоным гаспадарстве літоўская мова. Літоўскай мовай гаварыла насельніцтва ў акругах Lyck, Angerburg, Fischhausen, Gerdauen, Engylstein. Гэта самае сьцьвярджае нямецкі падарожнік Самуэль Кіхель (Samuel Kiechel), які ў 1586 г. праязджаў праз Кашубы, Гданьск, Эльбінг, Кёнігсбэрг да Горадні і апісаў сваё падарожжа, інфармуючы, што жыхары ў раёне Konigsberg і на паўдзённы захад ад Gerdauen гавораць па-літоўску261.
Аб вялікіх зацікаўленьнях Альбрэхта літоўскай мовай і магчымым намерам друкаваць рэлігійную літаратуру ў крывіцкай мове сьведчыць справа з Францішкам Скарынай. У 1530 г. Скарына, відаць, на просьбу гэрцага прыбыў у Кёнігсбэрг і быў прыняты з вялікай пашанай і апекай, і залічаны да грамадзян Прускага Княства. /Але/ план гэты Альбрэхта ня зьдзейсьніўся, бо ў гэтым самым 1530 годзе Скарына, забраўшы з сабой іншага
259 Abraham Ortelli. Theatrum Orbis terrarum. Antwerpiae, 1570, карта 44.
260 C. Jurgela. «History of the Lithuanian Nation». New York, 1952.
261 Samuel Kiechel. «Ueber Kassuben, Danzig, Elbing und Koenigsberg, in Altpreuss». Глядзі таксама «Recessus Generalis der Kirchen Visitation Insterburgischen und anderer Littawischen Embter im Herzogthumb Preussen De Anno 1638», Preuss. Provinc. Kirchenblatt, Koenigsberg, 1843, s. 262, дзе гаворыцца, што на поўабтоку на поўнач ад Кёнігсбэрга і ў раёне Інстэрбурга насельніцтва гутарыла па-літоўску.
друкара, нейкага жыда з Кракава, пакінуў Кёнігсбэрг і выехаў у Літву262.
Ужо пасьля сьмерці Альбрэхта гадунцы Кёнігсбэрскай акадэміі, жэймы па паходжаньні, зьмяняюць кірунак Альбрэхтавай палітыкі. Яны жамойцкую мову, на якой выдаюць рэлігійную літаратуру, называюць не «прускай», але «літоўскай» мовай. I так у 1579 г. надрукованая была трэйцяя жамойцкая катахізмоўка:
Enchiridion Catechismas inaszas, dael paspalitu Plebonu ir
koznadiju wokischku lieszuwiu paraschits per Daktara Martina Luthera. O isch wokischka lieszuwia and lietuwischka pilnai ir
wiernai pergulditas per Baltramieju Willenta plebona Karalauczuie
and Schteindama.
У 1589 г. жамойцкім сьвятаром y Каралеўцы быў выдадзены духоўны сьпеўнік з абазначэньнем «Lietuwischka lieszuwi». Асабліва выдатным пашыральнікам жамойцкага друку быў у гэтым часе Ян Брэткун, які скончыў тэалёгію ў Каралеўцы /Кёнігсбэргу. — Рэд.І у 1563 г. і быў плябанам у гэтым месьце. Ён пераклаў на жамойцкую мову (у 1579—1590 гг.) біблію:
Biblia tatai esti wissas Schwentas Raschtas Lietuwis chkai pergulditas per
Катэхізм Мажвйдаса на жамойдзкай мове (1547 г.)
Jana Bretkuna, lietuwos Plebona Karaliacziuie.
Біблія гэтая не была друкаваная.
262 Кароль Альбрэхт і Скарына, дакуманты з дзяржаўнага архіву ў Каралеўцы. Запісы БІНіМ, 1953, № 2.
У 1591 г. Брэткун выдаў «Postilia tatai esti trunpas ir Prastas ischguldlmas Euangeliu, sakamuju Baszniczoie krikschozionischkoie, nug Aduento ik Waeliku», таксама падкрэсьліваючы яе «літоўскі» характар.
У змаганьні з пратэстантызмам езуіты паслугоўваліся тымі самымі сродкамі: выдавалі ў розных мовах і ў тым ліку пажамойцку сваю рэлігійную і палемічную літаратуру. Першай гэткай кніжыцай, выданай езуітамі ў Вільні з падкрэсьленьнем яе «літоўскай» мовы, была катахізмоўка:
Katechismas arba mokslas kiekwienam krikszcziomi priwals. Paraszitas per D. Jakuba Ledesma Theologa Societatis Jesu. Izgulditas iz liezuwio Lankiszko ing Lietuwiszka per kuniga Mikaloiu Daugsza, kanonika Zemaiczi (Izpaustas Wilniuie, Metus^ izgimimo wieszpaties. 1595).
Ад гэтага часу Вільня сталася другім Каралеўцам у множанні жамойцкай літаратуры. Езуіты з свайго боку, а рэфарматары з другога на пераломе XVI і XVII стст. спрычыніліся да разьвіцьця жамойцкага друку. Нас цікавіць не сам жамойцкі друк і жамойцкая мова гэтых друкаў, але пытаньне назову, падкрэсьліванага ў кожнай кніжыцы, што гэта — «літоўская» мова.
Мы ўжо раней зазначылі, што на працягу XVI стагодзьдзя роля каталіцкага касьцёла ў Літве затраціла сваё вядучае значэньне, як «літоўская вера» і фактычна праваслаўе сталася жыцьцёвым зьместам Літвы як «руская вера», ахапляючы ў 80 % Раду Вялікага Княства і знатнейшае баярства. У другой палавіне XVI ст. далейшае аслабленьне каталіцтва прынясла рэфармацыя: Радзівілы, Валовічы, Дарагастайскія, Савіцкія, Глябовічы, Пронскія, Свірскія, Зяновічы і шмат-шмат іншых знатнейшых магнатаў пакінулі каталіцтва і перайшлі да пратэстантызму, кальвінізму ці арыянізму.
Пачаўся жудасны пэрыяд рэлігійнага змаганьня ў В.К.Л на шкоду крывіцкай мовы. 3 аднаго боку рэфармацыя падносіць жамойцкую мову сярод жэймаў, з другога ў славянскіх зборах уводзіць польскую мову і выдае польскую рэлігійную літаратуру. Тое самае ўводзяць езуіты. Для прыкладу назавём толькі некаторых знатнейшых аўтараў, каталіцкіх і пратэстанцкіх з
пары рэфармацыі, /якія/ друкавалі па-польску рэлігійную і палемічную літаратуру ў Літве: Пётр Скарга (Р. Skarha), Якуб Вуек (J. Vujek), Андрэй Юргевіч (A. Jurhievic), СтаніслаўГрадзіцкі (S. Hradzicki), Крыштоф і Станіслаў Варшавіцкія (Varsavickija), Марцін Лашч (М. base), Марцін Сміглецкі (М. Smihlecki), Сымон Будны (S. Budny), Марцін Чаховіч (М. Chechovic), М. Бранеўскі (М. Branieuski), Андрэй Волян (A. Volan), Станіслаў Кашуцкі (S. Kasucki), Сымон Жак (S. Zak), Андрэй Трыцельскі (A. Trycielski), Грыгор з Жарноўца (Hrygor z Zarnouca) і шмат
іншых.
Унія Літвы з Польшчай (1569 г.) адкрыла дзьверы ў Крывіччыну для польшчыны ў рэлігійным жыцьці. Такім чынам каталіцкі і пратэстанцкія касьцёлы сталіся ў канцы XVI і XVII стст. чынам асяродкамі польшчыны і выціснулі крывіцкую мову са сьвятыняў, а супраціў мясцовых манастыроў, як францішканаў, дамініканаў і базыльянаў, быў занадта слабы, каб даць адпор нарастаючай хвалі польшчыны, ведзенай езуітамі і падтрыманай многімі літоўскімі магнатамі. Сьмерць апош-
Апьбрэхт Гогенцоллерн (1490—1568)
няга з Ягайлавічаў сталася пачаткам заняпаду літоўскай культуры і літоўскай запраўднай мовы.
Да гэтага заняпаду прылажыла сваю руку і праваслаўе.
Праваслаўе міма свайго разьвіцьця не сталася нацыянальнай верай Літвы. Гэніяльная спроба Вітаўта ў 1415 г. аддзяляцца ад Масквы і назначэньне Рыгора Цамблака на Літоўскага праваслаўнага мітрапаліта ў Кіеве, незалежнага ад Масквы, няўдачна скончылася пасьля сьмерці мітрапаліта. Заняць-
це туркамі Канстанцінопаля (29 траўня 1453 г. — Рэд.) адняло аўтарытэт бізантыйскаму патрыярху, дасюлешням галаве праваслаўя. Адначасова крэпне Масква, вызваліўшыся канчаткова (у 1480 г.) ад татарскай залежнасьці. Яна становіцца другім пасьля Рыму цэнтрам, а Іван III (гаспадарыў у 1462— 1505 гг.)> ажаніўшыся (у 1472 г. — Рэд.) з апошняю нашчадніцай бізантыйскіх імпэратараў Зофіяй Палеалёг, уважыў сябе прадаўжальнікам бізантыйскіх імпэратараў (з усімі імпэратарскімі эмблемамі) і галавой усходняга праваслаўя як «самодэржэц Велікой, Малой і Белой Русі». Ад гэтага часу Масква як «трэці Рым» пачала сваю экспансію на захад, выкарыстоўваючы праваслаўе і ўмешваючыся ў рэлігійныя справы Вялікага Княства Літоўскага.
Міма росквіту крывіцкай мовы і літаратуры ў XVI ст. праваслаўе было зьвязанае царкоўна-славяншчынай і ня толькі не змагло вызваліцца ад яго, але вытварыла тэорыю, быццам запраўдна паўсюднай і годнай праваслаўя ёсьць мова царкоўнаславянская. Немалую ролю ў гэтым адыгралі перабежчыкі з
Пратэстанцкая Акадэмія (Універсітэт) у Каралеўцы
Масквы ў Літву, як напрыклад /князь Андрэй/ Курбскі, /друкар/ Іван Федаровіч. Таксама і праваслаўныя Царкоўныя Брацтвы, якія займаліся школьніцтвам у гэтым часе, трымаліся тэорыі аб вышшасьці царкоўнай славяншчыны.
У выніку ўсяго гэтага ў другой палавіне XVI ст. наступіла пераацэнка, перамена і памяшаньне паняцьцяў на рэлігійнай падкладцы і стары назоў «літоўская мова» страціў сваё крывіцкае значэньне, пачаў ужывацца ў адносінах да жамойцкай мовы, ляпей кажучы да дыялекту жэймаў, што знаходзіліся ў Літве, да дыялекту, у якім пісаліся рэлігійныя кнігі ў Прусіі і Літве.
Бецценбергер пісаў /у 1882 годзе/:
Die preussischen Littauer (чытай жэймы), schaetzen die Zemaiten gering, die zemaitische Sprache gilt ihnen fuer unfein und in Folge dessen ruempfen die suedlicher Wohnenden schon ueber das um Memel gesprochene Litauisch, das viel zemaitisches enthalte, die Nase263.
Дыялект прускіх i літоўскіх жэймаў, y выніку ўздзеяньня крывіцкай культуры і крывіцкага насельніцтва быў гэткі самы і розьніўся ад мовы насельніцтва Жамойдзі.
Такім чынам вытварылася заблытанае становішча: Літва, ліцьвіны далей абазначалі Крывіччыну і крывічоў, без Жамойдзі і Русі, а «літоўская» мова стала абазначаць жамойцкую264. Нават
263 A. Bezzenberger, Littauische Forschungen. Goetingen, 1882, s. 38.
264 Ba ўсіх дакумантах Вялікага Княства Літоўскага існуе адрозненьне Літвы ад Жамойдзі і Русі. Для прыкладу возьмем наказ паслам Аляксандра з 1503 г. у сувязі з тытулам Маскоўскага князя «всея Русі»:
«А пра то маюць о том вельмі цьвёрда стаяці, штобы Маскоўскі не пісаўся паном всея Русі, а набольшы, што служыць на каралества; а еслі інак не можаць быці, тагды мае быць прызволена: калі кароль будзець у Вяліком Княстве Літоўскім, тагды няхай бы пісаўся ў тытуле Маскоўскі паном усея Русі, а есьлі будзець у Кароне і он бы пісаўся без тытулу всея Русі. А вшакож, тот князь Маскоўскі няхай пажываець сваего тытулу, каторага хочэць.
А есьлі 6ы Маскоўскі к таму што мовіў, штож ад даўных часоў пісана яго «гасударам всея Русі», тагды маюць адповедзеці: калі быў пакой, а кароль на Карону яшчэ не быў выбран, але толькі быў велікім князем Літоўскім; а ныне, калі ужо есьць каралём тагды ня годная рэч, штобы яго пісаць пісаці гасударам всея Русі, калі ў каралеўства і пад каралеўствам есьць большая часьць Русі»...