Літва i Жамойдзь. Розныя краіны i народы
Вацлаў Пануцэвіч
Выдавец: Харвест
Памер: 304с.
Мінск 2016
Мяжа з Зэмігалай паводля дакуманту з 1254 году (і іншых) праходзіла ад сярэдняй Вэнты, па загібе Мушы, правым берагам Ліэлупы і ракі Нямунэліс, уваходзячы клінамі ў акругі на поўдзень ад Шаўляў і Упіты270.
269 Ідзе спрэчка ў літаратуры адносна абазначэньня «terrae incultae». Навейшыя досьледы даказваюць, што гэтая прастора была заселенай. Mortensen. «Die Besiedlung des norddstlichen Ostpreusaens bis zum Beginn des 17 Jahrh». T. II. Leipzig, 1938, s. 138.
270 Дакумант з 1254 г. называе наступныя акругі Зэмгаліі: Sillene, Sagera (Zagare), Dobene (ў раёне ракі Egluona), Sparnene (у раёне He, Auce, Biksti), Thervetene (на рацэ Tervete), Dobelene, Upemolle (Upmala), y загібе p. Мушы (Musa) на правым беразе Ліэлупы і ніжнім бегу Нямунэліс, сягаючы Упіты і Шаўляў. (A. Bielenstein. Die Grenzen d. lettischen Volksstammes, s. 493).
Мяжа з Прусамі. Жамойдзь ад горада Мэмеля да ніжняга бегу ракі Юры межавала з Славоніяй (Скаловія ў Дусбурга), прускай правінцыяй, якая належала да крыжакоў.
Мяжа з Літвой. Адрозьніць трэба два пэрыяды. У першым, старэйшым пэрыядзе (XII—XIV стст.) Літва пачыналася ад ніжняга бегу ракі Юры, дзе стаяла літоўская цьвярдыня Путнік (у Дусбурга — Putenicka). Літва ў гэтым раёне межавала з Славоніяй /Скаловіяй паводля Дусбурга. — Рэд.І. Ад Таўрогаў мяжа ішла па Шэшуве да крэпасьці Відуклы, далей на поўнач ад Расены пераходзіла на раку Дубісу , ішла Дубісай ўверх да загібу, далей пераходзіла на верхні бег ракі Шушвы, наступна на поўдзень ад Содваў пераходзіла на раку Нявяжа аж да Панявежа, дзе межавалі ужо зэмгалы271.
Названая мяжа Літвы з Жамойдзяй у ранейшым пэрыядзе ёсьць перш за ўсё палітычнай мяжой. Яна абазначае, што на ўсход ад яе пачынаўся арганізм Літвы, як ваенна-палітычны твор, які адсюль дамінаваў на суседнія тэрыторыі. Этнічнай мяжой была рака Нявяжа, да якой даходзіла жамойцкае насельніцтва і якое, як навакольнае, спрычынілася да зжамойдзеньня некаторых прозьвішчаў (як мянушак) баяраў і назоваў мясцовасьцяў.
271 Як вялікая была тэрыторыя Жамойдзі і дзе пачыналася Літва можам мець уяўленьне з запісаў крыжакоў з XIV ст. на аснове дадзеных праваднікоў у так званых «літоўскіх дарожных вестках». У Хроніцы Віганда з Марбургу знаходзім гэткая апісаньне дарогаў Жамойдзі з Мэмеля ў Літву:
Anno Domini 1387... am montag post octavas epyphanie lis MALDENNE EYWAN (Ivan Maldziena) dese nochgeschriben wege furen: czum ersten vor der Memel bis uf ein flis, daz heist Meynie (Minija) und ist do czwischen III (2) mile, und ist gut weg. Von der Meyne dem flize bis zur Swexte (voz. Swekcnie) II mile; do czwischen ist eyn flis, daz mues man brucken; von der Swexten bis uf daz feit Bareykin III mile, do czwischen mus man rumen und brucken an etzlichen enden, von Bareykinfelde bis czu Gnethen IIII milen, do czwischen mus man ouch rumen und brucken an etzlichen enden; von Asswerthe (Uzwenty) bis czu Lawkawsze III mile...
Вартбэргпад 1372 г. апісваеіншы паход Законуўгэтысамы раён. Рабункі праводзіліся пераважна на ўсходнім пабярэжжы Невяжы, аднак трэйцяга дня была залічаная TERRA WEYSOKE на правым берагу Невяжы (тая самая Austeyte). Наступнага дня Лівонскі закон скіраваўся «versus partes Sameyten». Тут былі спустошаныя на захад ад Невяжы Куены, Бурвэ, Лінковэ ў аколіцы Сурвілішак. Значыць у раёне Сурвілішак па правым баку Невяжы лічылася Жамойдзь, a «terra Weysoke» належала да Літвы.
Аб вытычных пунктах мяжы Л ітвы і Жамойдзі глядзі ў «Scriptores rerum prussicarum», дзе апісаныя розныя паходы рознымі аўтарамі ў Жамойдзь і Літву. Цікава адзначыць спор Літвы з крыжакамі ў 1413 г. у справе Велёны. Крыжакі даказвалі, што Велёна «ніколі не была гэтак як і цяпер не ёсць часткаю зямлі Жамойці, (...) размешчаная не ў яе межах». Літва гэта не прызнавала, але падкрэсьлівала, што Велёна, хоць збудованая ёй, знаходзіцца ў Жамойдзі (справа ішла аб звароту ўсяе Жамойдзі). Крыжакі гэтаму пярэчылі, кажучы, што акруга Велёны «знаходзіцца на адлегласці амаль чатырох міляў ад гаёў Жамойтаў, якія па-простаму называюцца Жамойцкія гаі (der Samayten Неупе)». Крыжакі правільна вызначалі межы Жамойдзі, справа іншая, што яны ня хацелі аддаць Велёны Літве, не прызнаючы яе права да гэтага гарадзішча. Дусбург аднак піша, што Вялёну «Lethowini edificaverunt».
Гэта выразна сьцьвярджае, апрача архэалёгіі, Вітаўт у 1422 г.: Між іншых падзелаў межаў зямлі Літвы з зямлёю жамойтаў іх аддзяляла і аддзяляе пасярэдзіне рака званая Нявежа.
Такім чынам адрозьнівалася Жамойдзь з дзьвюх пунктаў гледжаньня: у вузейшым разуменьні гэта была прастора між Корсю, рэкамі Мінія, Шэшувай, Дубісай і Невяжай, як зямля падуладная Ліцьве; і ў шырэйшым этнічным разуменьні — да ракі Невяжы.
Праз падуладнасьць Ліцьве трэба разумець не фэадальную залежнасьць ці «Tributpflichtigkeit» (даваньне даніны), але збройную акупацыю. Літоўскае баярства тварыла на ўсёй Жамойдзі ня толькі пануючую верхавіну, але і вайсковыя апорныя пункты. Аб гэтым маем шмат доказаў. Дусбург і іншыя нямецкія летапісцы ня раз называюць «Lethowini de Samethia», якія нападаюць на немцаў або бароняцца.
У XIV—XV стст. з прычыны бязупынных нападаў Нямецкіх законаў на Жамойдзь і Літву і зьнішчэньня Літоўскага пагранічча над Дубісай, мяжа з Жамойдзяй перасоўваецца на ўсход між Дубісай і Невяжай, дзе будуюцца новыя крэпасьці, як Бетыгола, Вілкія, Вэндзягола, Айрагола272.
Такім чынам у канцы XIV ст. Скіргайла, Ягайла, Карыбут, Вігант і Сьвідрыгайла згаджаюцца аддаць Жамойдзь крыжакам па раку Дубісу «czu ewigem gedechtnisse... uff Dobyssen werder gegeben ist», вызначаючы на ёй мяжу з Літвой. Аб ёй успамінаецца ў дакуманце Канрада Цольнэра з 1383 г„ які абвяшчаў вайну Літве, што Жамойдзь «bis uf di Dobiez». Ha гэтую мяжу згаджаўся ў 1388 г. Скіргайла «iuxta fluvium Dobise».
Пасьля разбурэньня літоўскіх апорных цьвярдыняў між Дубісай і Невяжай у канцы XIV і на пачатку XV ст. крыжакамі, мяжа Літвы перасунулася канчаткова на раку Невяжу
272 Бетыгола (Ветыгола) паходзіць з XIV ст. Вітаўт і Ягайла пабудавалі тут касьцёл. Вілкія, літоўская крэпасьць з XIV ст. Крыжакі першы раз спалілі яе ў 1388 г. Вэндзягола над ракой Уркай — літоўская цьвярдыня з XIV ст. разбураная ў 1384 г. комтурам Раганеты.
Айрагола — крэпасьць літоўская на левым берагу Дубісы. Гэта была старая цьвярдыня, аб якой успамінаецца ў дакуманце Мендаўга з 1253 і 1257 гг. Тут жыў Лютавор, тут нарадзіліся Вітань і Гэдымін. Крыжакі першы раз падышлі да яе ў 1322, другі раз, вяртаючыся з паходу пад Пэрнава, стаялі на адну мілю ад яе, але ня адважваліся штурмаваць. Мусілі быць вялікія ўмацаваньні. Зьнішчыў гэты апорны літоўскі пункту 1382 г. маршалак Kuno von Hatenstein.
і ўтрымалася на ёй аж да канца існаваньня Вялікага Княства Літоўскага273.
Вітаўт, відаць, зыходзячы з этнічнага засяленьня жэймамі прасторы да Невяжы, ва ўсіх сваіх дакумантах з 1384 і 1398 гг„ перадаючых Жамойдзь крыжакам, паслядоўна трымаўся гэтай мяжы. Гэта самае ён сьцьвярджаў у 1422 г„ аб чым была гутарка. Таксама Аляксандар у 1492 г. у прывілеі для Жамойдзі вызначае мяжу Літвы на Невяжы; «тэж дзецкі толька па раку Невяжу маем слаці»274.
Як бачым, Жамойдзь пашырыла сваю мяжу ў XIV—XV стст. у выніку войнаў з нямецкімі Законамі каля 70 км на ўсход, аб’ядноўваючы ўсе землі раней заселеныя (перад паўстаньнем Літвы) жэймамі, гэта значыць да Невяжы. На ўсход ад гэтай ракі знаходзіліся толькі перасяленцы-жамойды, што ўцякалі ад ваенных падзеяў. На так аб’яднанай жамойцкай тэрыторыі было /ўтворанае/ жамойцкае староства, як самастойная адміністрацыйная адзінка Вялікага Княства Літоўскага, якое абдымала 29 воласьцяў (паводля тарыфы падымнага падатку з 1775 г.): Бержы, Біржыняны, Дзірваны Малыя, Дзірваны Вялікія, Айрагола, Гонды, Ясвойны, Корклява, Каршува, Крожы, Медынгіяны, Платэльшы, Паюр’е, Палонга, Патумшава, Павондзін, Рэтава, Расена, Шаўды, Шаўлі, Тэлыны, Тэндзягола, Цьвер, Ужвена, Відукла, Велёна, Вешвяны, Вілкія і Жараны275.
Аўкштота
Перш разгледзім гістарычныя крыніцы адносна гэтага назову. Найбольшым і раздутым да немагчымасьцьі сучаснымі аўтарамі доказам, быццам Аўкштота абазначала Літву, ёсьць ліст Вітаўта з 11 сакавіка 1422 г. да нямецкага кайзера Жыгімонта I, дзе пішацца:
273 На пачатку XV ст. крыжакі былі часова заўладалі прасторай аж да ракі Сьвятой (Швенты), устанаўляючы на ёй мяжу з Літвой. Гэтую мяжу называў Вітаўт у 1422 г„ закладаючы супакой з немцамі і далучаючы Жамойдзь да В.К.Л.
274 A. Dziaiynski. «Zbior praw litewskich», 1841, s. 68.
275 Таксама ў Сумарыюшы дымаў у Жамойдзі з 1667 г. і Попісе войска з 1567 г. маем 29 воласьцяў. Новай фазай жамойцкага перасяленьня ў Літву быў пэрыяд сялянскай эксплятацыі ў Жамойдзі ў XVI ст. літоўскім баярствам і цівунамі. Жэймы масава пакідалі зямлю і ўцякалі ў Літву і Прусы.
Жамойты ж Літву называюць Аўкштота, што ёсць вышэйшая зямля ў адносінах да зямлі Жамойтаў.
Як ужо мы раней падкрэсьлівалі, Вітаўт у гэтым лісьце хоча даказаць свае законныя правы на тэрыторыю Жамойдзі, уважаючы яе за складовую частку літоўскага гаспадарства. Такім чынам і ягоная заўвага, што жамойды называюць Літву Аўкштотай, гэта ёсьць вышэйшай зямлёй у адносінах да Жамойдзі, мае характар не навуковы, але чыста палітычны.
Літва за часоў Вітаўта (1420 г.) ахапляла ўсю Крывіччыну і Русь, і старыя межы выхаднай літоўскай прасторы даўно былі зацёртыя. Адсюль абагульненьне, быццам Жамойды называлі Аўкштотай усю Літву, ёсьць больш чым неабаснаваным. На гэта не адважваюцца нават найбольшыя прыхільнікі-«тэарэтыкі» Аўкштоты. Вітаўт безумоўна меў на ўвазе не ўсю Літву, але пагранічную паласу з Жамойдзяй, аб якой маюцца весткі ў хроніках XV ст.
Дусбург, апісваючы паход Раганецкага комтура, не інакш разглядае Аўкштоту як пагранічную паласу, дзе знаходзілая перанесеная з Прусаў Рамова, асяродак літоўскага (лютычаў) культу:
У той час Ледовік фон Лібэнцэль быў комтурам з Раганіты, які з сваімі братамі і зброяносцамі правёў шмат слаўных войнаў супраць летавінаў. Шматразова ён меў вайну на караблях, адну ў Аўштэхіі зямлі караля Літвы, у якой спаліў сяло званае Ромена, якое паводле іх веры было святым, схапіўшы ўсіх і забіўшы276.
Вартбэрг у «Хроніцы Лівонскай» некалькі разоў успамінае аб Аўкштоце як пагранічнай акрузе «in superioribus partibus Letwinorum», абазначаючы яе між Нявежай і Дубісай на вышыні Упіты і называючы яе таксама славянскім назовам «terra Weyseke» (Высока)277.