Mae ўспаміны. Марыя Стагановіч
Выдавец: Лімарыус
Памер: 200с.
Мінск 2012
Мінск «Лімарыус»
2012
УДК 94(476)
ББК 63.3(4Бем)
С76
Серыя заснавана ў 2011 годзе
Навуковае рэдагаванне і прадмова: кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры палітадогіі і гуманітарных дысцыплін Інстытута парламентарызма і прадпрымальніцтва Наталля Гардзіенка
Каментары:
Ірына Махоўская і Наталля Гардзіенка
Навукова-выдавецкая рада: Аляксей Каўка, Вітаўт Кіпель, Адам Мальдзіс, Мікола Нікалаеў, [Віталь Скалабан[ Алесь Смалянчук, Захар Шыбека, Лявон Юрэвіч
Рэцэнзенты: кандыдат філалагічных навук Аляксандр Іосіфавіч Фядута, доктар філалагічных навук Дрсень Сяргеевіч Ліс
ISBN 978-985-6968-19-1
© Стагановіч М., 2012
© Гардзіенка Н. С., прадмова, 2012
© Махоўская I. С., Гардзіенка Н. С., каментары,2012
© ТАА «Лімарыус», 2012
МАРЫЯ СТАГАНОВІЧ IЯЕ УСПАМІНЫ
Амаль што выключная для беларускай культурнай прасторы сітуацыя, калі свае ўспаміны паасобку пісалі б муж і жонка, і каб гэтыя ўспаміны станавіліся настолькі адметнай з’явай. Годтаму асобнай кнігай пабачылі свет «Успаміны пасла» Аляксандра Стагановіча (1890-1988)’, а цяпер ёсць магчымасць прачытаць абсалютна ўнікальныя ўспаміны ягонай жонкі Марыі.
Напэўна, мала знойдзецца ў беларускай мемуарыстыцы аўтараў, пра якіх па-за ўспамінамі было гэтаксама мала вядома, як пра Марыю Стагановіч. Яна не была выбітнай ці нават большменш вядомай дзяячкай ні на радзіме, ні на эміграйыі. Праз усё жыццё яна заставалася звычайнай жанчынай: дачкой, жонкай, мані, бабуляй. Па-за яе ўласнымі ўспамінамі, звесткі пра жыццё Марыі Стагановіч можна знайсці толькі ва ўспамінах дачкі, вядомай мастачкі Тамары Стагановіч-Кольба", ды ў некралогу, напісаным, відавочна, таксама дачкой’". Цікава, штоўмемуарах Марыінага мужа, грамадскага дзеяча, пасла польскага сойму, жонка згадваецца надзвычай эпізадычна і ніколі па імені.
Дык хто ж такая Марыя Стагановіч? 3 яе ўласных успамінаў і аповедаў дачкі Тамары вядома, што нарадзілася яна ў 1898 г. у фальварку Косава ў пяці кіламетрах ад Нясутыч на Наваградчыне. Бацька Марыі Сцяпан Карпузевіч-Борыс, звычайны сялянскі сын, каля 25 гадоў прайаваў прыказчыкам у маёнтках графа Храптовіча-Буценева. Менавіта таму сям’я жыла звычайна пры гаспадарскім двары, а пра маці Марыі Ганну
' Гл.: Стагановіч, Аляксандр. Успаміны пасла. Мінск: Лімарыус, 2011.270 с. (Беларуская мемуарная бібліятэка).
" Гл.: Тамара Стагановіч: «Пачаткі ў Амэрыцы былі вельмі цяжкія й балючыя» II Адзінец, Аляксандар. Беларуская эміграцыя: скрыжаванні лёсаў. Мінск, 2007. С. 372-404.
Гл.: Сьв. памяці Марыя Стагановіч // Беларус. № 425. Чэрвень — ліпень 1995.
казалі, што яна была «не зусім ужо сялянскай жанчынай». Да пачатку першай сусветнай вайны сям’я Карпузевічаў-Борысаў жыла на Наваградчыне ў розных меснах: фальварку Косава, ад недзе 1900 г. — у фальварку Мураванка (маёнтак Шчорсы), ад 1910 г. — у двары Нясутычы (ужо ў валоданнях Гутаровіча).
У адрозненне ад шмат якіх тагачасных сялянскіх дзяйей, Марыя мела магчымасць вучыцца не толькі ўзвычайнай вясковай школе (у недалёкай ад фальварку Мураванка вёсцы Лозкі), але і на прафесійных курсах у Мінску (каля 1912 г.). Можнамеркаваць, што менавіта наяўнасйь крыху большай, як у звычайных тагачасных сялянак, адукацыі спрычынілася да з’яўлення пазней успамінаў.
Нягледзячы на адмысловы статус сям’і прыказчыка, сялянскае паходжанне бацькоў, сваякі, асяроддзе адбіваліся на побыце і светапоглядзе дзяцей. Традыцыйныя сялянскія ўяўленні пра жыццё, працу, веру былі неад’емнай часткай асобы Марыі Стагановіч. Вось як згадвала пра сваю маці дачка Тамара: «Мама ведала ўсе абрадавыя песьні: жніўныя, калядныя, велікодныя, шлюбныя. Іх яна сьпявала ды расказвала пра абрады: вясельля, хрэсьбін, заручынаў, а з каляднымі песьнямі вучыла нас малітвам. Сьвяточны настрой Калядаў ці Вялікадня пачынаўся зь некалькіх дзён падрыхтоўкі да сьвятаў. Мама трымалася ўсіх царкоўных канонаў. Я помню, як перад сьвятам яна пякла булачкі-галушкі, якіх кожны мусіў зьесьці па 40 штук. Помню песьні валачобныя падчас Велікодных сьвятаў, калядоўнікаў з запаленай зоркай, але асабліва падчас лета ды жніва — песьні дажынкавыя» .
Згадкі самой Марыі пра дзяцінства. як гэта звычайна бывае, найбольш светлыя, пяшчотныя. Шчаслівы сямейны дабрабыт Карпузевічаў-Борысаў разбурылі дзве падзеі: хвароба маці і першая сусветная вайна. Апошняя прымусіла бацькоў з дзецьмі ўліцца ў хвалю бежанцаў і спыніцца на Смаленшчыне, дзе і памерла маці Марыі. Вайна забрала і жыццё брата 1 вана, што служыў у царскім войску.
Тамара Стагановіч: «Пачаткі ў Амэрыцы былі вельмі цяжкія й балючыя»... С. 373.
Вярнуцца на радзіму рэшткам сям'і ўдалося толькі каля 1920 г. (паводле Рыжскае мірнае дамовы 1921 г. Нясутычы апынуліся пад уладай Польшчы). Прыкладна ў гэты ж час змог вярнуцца ў родныя мясціны і будучы муж Марыі, аднавясковец і сваяк Аляксандр Стагановіч. У 1922 г. згулялі вяселле, і тады ж у сям’і Стагановічаў нарадзіўся першы сын Аляксандр (Шура) (1922— 1974). Пазней з’явіліся яшчэ Лёва( 1926—2008), Тамара(нар. 1930) і апошні, ужо ў часе другой сусветнай вайны, Юрка (нар. 1942).
Па шлюбе Марыя жыла з сям’ёю ў Нясутычах, выконваючы традьшыйныя ролі жонкі і маці. Яна не перашкаджала мужыку ў ягонай палітычнай дзейнасні, займаючыся выхаваннем дзяцей і даглядам за гаспадаркаю ў часы, калі Аляксандр Стагановіч знаходзіўся ў польскай турме (быў асуджаны да 6 гадоў зняволення ў 1929 г.). Перажыўшы страх рэпрэсіяў з прыходам Саветаў у 1939 г., Марыя ўсё ж заставалася з дзецьмі ў Нясутычах нават тады, калі з пачаткам нямецкай акупаныі муж перабраўся ў Навагрудак. Толькі пасля прыходу партызан з пагрозамі ў адрас сям’і жанчына наважылася пакінуць родныя мясціны і перабрацца ў Навагрудак.
Ад гэтага часу пачаліся бадзянні па свеце. У 1944 г. разам з шматлікімі іншымі беларусамі сям’я Стагановічаў выехала на Захад. Уцякацкі побыт у лагерах у Аўгсбургу, Фюсэне, Мітэнвальдзе скончыўся ад’ездам у 1950 г. на сталае жыццё ў 3LLJA. Тут у чужым культурным і моўным асяроддзі пяцідзесяцідвухгадовай Марыі было складана. Аднак пасяліўшыся ў «беларускім» Нью-Брансвіку, наладзіўшы сувязь з суайчыннікамі ў іншых мястэчках Нью-Джэрсі і Нью-Ёрку, кабета ўжо не пачувалася настолькі адзінокаю. Такія жанчыны, як Марыя Стагановіч, на эміграцыі былі галоўнымі захавальніцамі нацыянальных традыцый, перадавалі веды пра Беларусь народжаным ўжо на чужыне ўнукам. Яна пражыла прайяглае жыццё, крыху не дацягнуўшы да 100 гадоў, памерла ў 1995 г.
Менавіта ў ЗША Марыя і ўзялася за напісанне ўспамінаў. На просьбу дачкі распавесці, як усё было раней, яна колькі разоў пачынала пісаць і спынялася, потым спрабавала зноў. У выніку засталося колькі сшыткаў з рознымі варыянтамі аповедаў,
якія ўключалі не толькі ўспаміны пра жыццё, але і запісы песень, страваў, згадкі пра лекавыя зёлкі. Уласна ўспаміны Марыі Стагановіч так і засталіся няскончаныя і храналагічна ахопліваюць час ад нараджэння да 1917 г., ды засяроджваюцца на жыцці беларускай сям’і на Наваградчыне.
Варта заўважыць, што Наваградчыне, як, бадай, ніякаму іншаму рэгіёну Беларусі, пашанцавала на прадстаўленасць ва ўспамінах. Гэта латычыць і XIX ст., і асабліва XX ст., калі з гэтых мясцінаў шмат беларусаў апынулася на эміграцыі*. Варта ўзгадаць успаміны Васіля Рагулі (1879—1955), нараджэнца вёскі Ачукевічы Навагрудскага павету”, Барыса Рагулі (1820— 2005), нараджэнна вёскі Турэц таго самага павету’**, Кастуся Мерляка (1919-2006) з вёскі Дзетамля****, Юрыя Весялкоўскага (нар. 1924) з Новага Свержня і шмат іншых. Асаблівую цікаваснь выклікаюць успаміны вядомага фатографа Яна Булгака (1876-1950) Прысвечаныя падзеям канца XIX ст., яны
распавядаюць пра тыя ж амаль мясціны, што і ўспаміны Марыі Стагановіч. I як у яе, у Булгака шмат побытавых дэталяў, хоць гэты побыт і не сялянскі, а шляхецкі. Іншыя несялянскія ўспаміны з тых самых мясцінаў, але ўжо больш позняга часу належаць другой жонцы графа Храптовіча-Буценева Вользе (1890—?). У выдадзенай у Парыжы ў 1984 г. кнізе «Пералом (1939—1942)»“***" аповед пачынаеццаз маёнтку Шчорсы, фаль-
Гл.: Мірачыцкі, Леў. Светлым ценем Адама Міцкевіча: Эміграцыя з Наваградчыны. Мінск, 1994. 63 с.
Рагуля, Васіль. Успаміны. Менск, 1993. 96 с.
Можна ўзгадаць як беларускамоўныя ўспаміны Барыса Рагулі, так і англамоўныя: Юрэвіч, Лявон. Жыцьцё пад агнём. Менск, 1999. 256 с.; Ragula. Boris. Against the Current. The Memoirs of Boris Ragula. As told to Dr Inge Sanmiya. McGill-Queen's University Press. Montreal — Kingston — London — Ithaca, 2005. 185 s.
Мерляк, Канстанцін. Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі. НыоЁрк, 1992. 476 с.
Весялкоўскі, Юры. Няясна мроіліся новыя дарогі. Лёндан, 1997. 141 с. Булгак, Ян. Край дзіцячых гадоў. Мінск, 2004. 415 с.
Хрептовнч-Бутенева, Ольга. Перелом (1939-1942). Paris: YMCA-Press, 1984.228 c.
варку Мураванкі і іншых мясцовасйяў, якія таксама згадваюцца і ў Марыі Стагановіч. чый бацька служыў у мужа аўтаркі згаданага аповеду.
I тым не менш успаміны Марыі выразна вылучаюцца з шэрагу іншых успамінаў пра Наваградчыну сваім сялянскім побытавым ракурсам, сваёй прастатой і жыццёвасцю. Напісаныя ў стылі вуснага аповеду, звернутыя да дачкі, успаміны звычайнай беларускай жанчыны, яны з’яўляюцца ўнікальнымі і для эміграцыйнай мемуарыстыкі, і для метрапольнай паводле розных паказчыкаў.
Апошнім часам маем ужо адметную колькасць успамінаў беларускіх жанчын на эміграцыі. Сярод аўтарак можна ўзгадаць Раісу Жук-Грышкевіч (1919-2009)', Марыю Ганько(нар. 1930)", Вольгу Грыцук (нар. 1923)’”, Івонку Сурвіллу (нар. 1936)””, Галіну Ганчарэнку (нар. 1931) Аднак тэкст Марыі Стагановіч стаіць у гэтым шэрагу асобна не толькі праз сваю незавершанасць. Гэта ўспаміны жанчыны старэйшага веку, яны прысвечаныя значна больш ранняму часу, чым усе вышэйзгаданыя Марыя Стагановіч не мела вялікай адукацыі, не мела
Гл.: Жук-Грышкевіч, Раіса. Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча. Таронта: Таронта: Выдавецкі Фонд Успамінаў зь Беларускага Жыцьця. 1993. 798 с.
Гл.: Ганько, Марыя. Каб сьведчылі пра Беларусь: Жыцьцё й дзейнасьць Міколы Ганька. Мінск: Беларускі кнігазбор, 2005. 192 с. (Бібліятэка Бацькаўшчыны: кн. 5).
Гл.: Грыцук, Вольга. Мы стваралі сваю Беларусь: жыйызё і дзейнасьць Аляксея Грыцука. Мінск: Медысонт, 2007. 256 с. (Бібліятэка Бацькаўшчыны: кн. 13).