• Газеты, часопісы і г.д.
  • Mae ўспаміны. Марыя Стагановіч

    Mae ўспаміны. Марыя Стагановіч


    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 200с.
    Мінск 2012
    43.77 МБ
    Надзвычайна ўрэзаліся ў памяйь апошнія гады побыту ў Наваградку. Немцы моцна збамбілі, але людзі цясніліся, меркаваліся паміж сабою і жылі дружна. Як было міла пабачыць семінарыстаў, семінарыстак, якія радамі ішлі ў царкву-касцёл альбо на замак у святкаванне.
    Беларускае войска, Рагулеўцы1, якадзін прыгожыя, маладыя. Здавалася, што гэта дзеці аднае мацеры, чамусьці былі дарагія серцу ўсе, як адзін, але нядоўга прыйшлося цешыцца і нядоўга прыйшлося чуць «вось ідзе першы звяз наш штурмовы, Беларусь, родны край бараніць»1. Нат малы Юрка (2 гады) моцна быў да Рагулеўцаў прывязаны і прасіўся: «Валічак міленькі — вазьмімяне з сабою». X дзе сягоння тыя Валікі і тыя Мішачкі, якія, як родныя сыны, так цесна зжыліся з намі? Адзін ведае Бог. Засталіся ў памяці іх дарагія абліччы і песні.
    I ніяк і ніколі не забудуся. як Валік у нас у хаце развітваўся са сваёю любаю дзяўчынаю апошні раз (ён і яна з-пад Любчы\ з аднае вёскі). Чарнявы, сярэдняга росту. з пушком пад носам, горача ціснуў ёй рукі, а яна, як бутончк ружовы, міла заглядала яму слёзнымі вачамі ў ягоныя вочы. I, мусіць, яна адчувала, што апошні раз бачынь Валіка Купцэвіча. Нідзе яго болей не пачуць. Ды ці мала парачак развіталіся навекі, як ворагі-каршуны наляцелі на мірных птушак і расплошылі нашыя дарагія гняздзейкі. Хто дзе сёння? Хто за акіянам, хто на Калыме, а хто ў магіле, пахаваны ў нялюдскі спосаб. Божа, вярні нам наш дарагі край!
    Часта, як жывая, наша вёска Нясутычы4 ў маім ваабражэнні. Гэта родная вёска, з якой паходяйь мае банькі Сцяпан і Ганна. А я нарадзілася не ў Нясутычах, а ў Косаве5, у маёнтку графа Храптовіча-Буценёва6, а ўзрастала ў маёнтку Мураванка7.
    Фальварачак, як байка. Як у вяночку зялёным, стаяў абшырны стары дом на грудочку, абвіты вінаграднікам ганак, з вялікімі вокнамі і з вялікімі залямі. За домам тут жа ўніз з горкі — малая сажалка з халоднай, як лёд, вадою. 3-пад гары біла крыніца, многія людзі прыходзілі браць ваду для прамывання вачэй, у каго балелі, і сапраўды. як жывая вада, чыстая і халодная выцякала па камяньках. Вакол дому і сажалкі — два сады па дзве дзесяціны. Над крыніцай — стогадовыя ліпы і каштаны свяцілі сваімі свечкамі ў маі. Старэнькі млын, уросшы ў зямлю, малоў на два камяні і абганяў крупы. Дворык не
    спаў, адусюль завознікаў8 многа. Стары жартаўлівы мельнік Абрам меў чатыры дачкі-красуні і аднаго сына. Яны нарадзіліся ўсе ў Нясутычах і таксама любілі іх як сваю банькаўшчыну. Час праводзілі весела.
    Сталі падрастаць я і сястра (год і тры месяцы за мяне малодшая), была красуня. Уперад не было вайны і маладзёжы было вельмі шмат. У нашай вялікай вёсцы ўжо ў той час былі хлопцы з асветай чыноўнікамі, бухгалтарамі, настаўнікамі. У Нясутычах было вельмі шмат родзічаў, і вакол было шмат фальваркаў і хутаран. Збіраліся часта ў дворыку, у алеі завешвалі гайдалку і, граючы на гармоні і мандаліне, пяялі пры месяцы, які выглядаў з-за старых таполяў.
    Многія з моладзі хадзілі ў двор на работу, спраўлялі дажынкі. Жартаў, смеху пасля пачастунку, які мой банька даваў за вянок, што з вялікім трыумфам прыносілі жнеі. Я там была заўсёды прысутная: адны дажынаюць, у кружку рвуць пану бараду, на постаць кладуйь з жыта крыжык і хлеба кусочак9, а другія, у коле седзячы, уюнь прыгожы вянок з каласоў гарабіны, якая гарэла, як жар. яргіняў і розных кветак і распачынаюць радзіцца, каму нясці, выбіраюць прыгожую дзяўчыну, ускладаюць ёй на галаву і, спяваючы, ідуць у двор10.
    Ой, каціся, мой вяночак, ды з гары ў далочак, ды прасіся ў свайго пана: Пусці, пане, у гуменцо, бо я ў полі настаяўся, мяне ветрык намахаўся, мяне дожджык нахвастаўся. Залатая мяцёлачка памяла, патрапала і г. д.
    Прымае вянок банька на ганку дзякуючы.
    Віншую вянком — ійчаслівым гадком, здаровы зажалі, каб здаровы спажывалі.
    Ужо Іван рэжа ў скрыпку, а Васіль лупіць у барабан, маладзіцы дзяўчаты, выпіўшы па пары чарак. жартуюць і весела смяюцца. Прыкусіўшы саланінаю, маласольнымі гуркамі, усім не сядзіцца, бо ўжо падышлі хлопцы з вёскі і тыя, якія насілі снапы. Весела круцяць польку, прыпяваючы розныя прыпеўкі.
    Па садочку яхадзіла, падірала камсэ. палюбіла кавалера, што русыя валасэ.
    ...там і сіла знаходзіцца, отдых і раманс, ну а цяпер? Як бураю змяло ўсё...
    3 расказу мамы ад дзядоў
    Бацькі мае і дзяды паходзяць па даўнейшаму з Мінскай губерні Наваградскага ўезду з вёскі Нясутычы Ваўкавіцкага" царкоўнага прыходу, дзе мы вянчаліся і вы ўсе дзеці нашы хрысціліся. Мой папа — Сцяпан Фаміч Карпузевіч. Баба Настуля ўзяла [мужыка] на сваё гаспадарства, бо была адна ў бацькоў. Адкуль Карпузевічы, я не ведаю, бо ў Нясутычах другое такое фаміліі няма. Дзед Фама памёр, як было майму папу 6 месяцаў. 1 так маладой бабе трэба было скора жаніцца, бо была вялікая гаспадарка, цэлы надзел зямлі, а рабіць не было каму. Мела добрую хату, сені. Хата на два канцы, свіран12, хлявы і г. д. Прыйшоў у прымы другі [мужык] Андрэй Борыс, і баба радзіла яшчэ пяйёра дзяцей: Юзіка, дзядзьку майго, Мікалая, Ігната, Надзею і Улюсю (абедзве былі ў Куравічах1?’ замужам, мае цёткі па бацьку). Калі хлопцы падраслі да школьнага веку, папін айчым, каб не было ў хане двух фаміліяў, усынавіў Сцяпана, і той стаў не Карпузевіч, а Борыс.
    У вёсцы школаў не было, але разумнейшыя гаспадары дбалі, каб даць дзецям грамату. Наймалі хлопца, які скончыў народную школу, плацілі па рублю гэтаму «прафэсару», па чарзе кармілі і кватаравалі. Раслі, працавалі ўсе разам. Баба была бос у хаце! Мама казала, была кабета даволі добрая і справядлівая.
    Бацькі маміны [жылі| цераз чатыры хаты ад Барыскоў на другім баку вёскі, дзе жылі Костусь, Любін бацька. Дзед Юзік і баба Марыся таксама мелі добрую гаспадарку.
    Сыны Мікалай і Васіль, дочкі Ганна — мая мама, і Фаброня — мая цётка любімая, вельмі прыгожая і безгранічна добрая. Яна не ведала, чым частаваць, і самлела, як мы з Соняю, вярнуўшыся з эміграцыі, сказалі, што наша мама памерла. Скора і яна памерла.
    Дзед быў валасным старшынёю 25 гадоў і вучыў у гарадскім вучылішчы Васіля, а Мікалая ажаніў, каб быў гаспадаром. Дзед хацеў, каб хадзілі ў школу Ганна і Фаброня, але баба не пусціла, кажучы, «баба царом ня будзе, хай прадуць, каб быў поўны кубял, а як будзе пара замуж, каб умела кросны ткаць, каб людзі не смяяліся, што ў мужыка не тонкая сарочна». 3 таго Ганна і Фаброня трэба, каб умелі распісацца пры выхадзе замуж. Вот мама троху і навучылася ад братоў. Васіль ужо вывучыўся і ажаніўся, быў на гасударственнай службе, чалавек прыгожы. Ад яго дачка Маня настаўнійай была, выйшла за Лістапада, рэвалюцыянера14. I сын Пейя весь час быў на службе пісарам у гміне, не жаніўся.
    Ад дзядзькі Мікалая, гэта ты помніш, казалі на іх Рымаравы. Вось гэта Стагановічы ўжо — сыны і дочкі дзядзькі Мікалая. Міхась дзесьці тут, у Амерыцы. Другі — Уладзік — служыў увесь час кундуктарам нажалезнай дарозе, вельмі прыгожы. Мыбылі з мамаю на вяселлі, як ішла Юлька іх замуж у Поўбераг15. Раз яго я бачыла, ён тады быў яшчэ кавалерам. Трэці, Фёдар, Фанік і Васіль, Уладзікаў бацька, працавіты і прыгожы, але вярнуўся з вайны і скора памёр. Я тады яшчэ з ім пагаварыла, як ён мне сказаў: «Вот Манечка-сястрыца, шкадую моцна сваю Настулю». Гэта жонка. пакінуў ёй чатыры дзяўчыны і два хлопцы, усе малыя. А бацька яго Мікалай яшчэ пару гадоў жыў. Хата з хатаю былі ў вёсцы з Сашкавым16 гаспадарствам. Жылі ў згодзе, як свае, бо мамін дзед і Сашкаў дзед былі родныя браты.
    Бацькі мае, Сцяпан і Ганна, моцна кахаліся, а як падраслі, на нявесту сталі ездзіпь сваты да старшынішкі17, мае мамы. I вось дзед Юзік пры чарцы са сватам Сулятыцкім, сябрам багатым,
    дагаварыліся пажаніцьдзяцей. Той меў сына. Сулятычы18 ад Нясутыч — 3 кіламетры. Прыехалі сваты з пэўнасцю, з гарэлкаю19, але Ганна сказала, што не пойдзе, бо пад акном Сцяпан забеспакоіўся і выклікаў цераз дзяўчыну Ганну, сказаў, што прыйдзе ў сваты. Дзед і баба вельмі былі незадаволеныя, што такому жаніху адказала, і баба сказала, што мама будзе заўсёды ў нуждзе, як Сцяпан падзеліцца збратамі, бо натрохдзесяцінах у шасці шнурах20 цяжка жыць. Але нічога не памагло. Сцяпану бацькі разрашылі жанііша, і дзед Юзік даў такі пасагу пабегану цялушку і 3 рублі грошай, і зрабілі першы ў вёсйы куфар зялёны акаваны прыгожы. ты яго бачыла, ён у нас быў — гэты мамін куфар.
    Скора ажаніўся дзядзька Юзік, такога жартаўлівага і вясёлага характару. Ён узяў жонку далёкую і вельмі бедную. за нейкіх 60 ці 70 кіламетраў ад Нясутыч. Яна прыязджала да сястры ў госці ў Косава, там служылі, і дзядзя яе вельмі ўпадабаў. Папрасіў майго папу за свата, і паехалі па цётку Алесю. Яна надзвычайна добрая і прыгожая. Мама казала, ледзь не змерзла ў дарозе, як па шлюбе ехалі да Нясутыч, бо ня мела вопраткі. Зразу на печ маладую, церлі, грэлі гарэлкаю. Яны так з мамаю дружылі, як не дружаць нават сёстры. Яна каталічка, беларуская шчырая жанчына. Дачок у іх не было, тры сыны: Алеська — такі жартун, як байька яго, як лён. валасы. рослы, дружыў з маім братам Іванам і тваім папам Сашкаю. Загінуў пад Кёнігсбергам у першую сусветную вайну. Любіла яго я ад душы. Другі, Васіль, гэта ты помніш, Андрэя Барыска бацька. Трэці, Кастусь, што нядаўна памёр. і нядаўна памерлаягодачкаЛюба, прыгожанькая.
    Задумаў брат папін Міколка жанійца. Ён любіў у сваім сяле пад Астраухам, дзе была школа. Там жыла Паўлінка. Пара была на славу. Яна тоненькая, працавітая, як пчала, і прыгожая, а дзядзя сярэдняга росту — як кропля вады uap Мікалай II. Ён вайсковы быў, з усіх братоў адзін. Я помню, як папа ездзіў з Мураванкі яго выпраўляць на вайну, ехаў аж у Манчжурыю21. Два тыдні ехаў, і замірыліся, і ён вярнуўся. Яго адзін сын Ясь ужо памёр, яго жонка Марыя, у іх дачка
    Таня, [сыны| Валодзя — мой крэснік, Іван і Жэня, што быў у Наваградку краўцом.
    Трэці папін брат Ігнат. Жонка яго з Далятыч22 — з-пад Л юбчы, росту вузел, непрыгожая, а язык востры, як брытва. Пакуль Ігнат не жаніўся, усе слухалі бацькоў, не дзяліліся і дружна жылі, і мелі пінь і есці. Maui даглядала ўнукаў, у мамы ўжо быў Ясь. поджаны ў Нясутычах. Маладзіцы ішлі жаць, мужчыны ставілі снапы, малацілі насенне. Мапі |бабуля Марыі Стагановіч] роўна нявестак трактавала, купляла хусткі. I дзецям усё роўна. Папрасіў Ігнат папу майго за свата, але ён адказаўся. паехаў дзядзька Юзік і, прыехаўшы, сказаў усім тром маладзіцам за абедам: «Вот Ігнатава малодкаўсім Вам нос падатрэ, скасуе Вас усім». Ігнат быў нейкі маруднік і нямйеляваты, але нябрыдкі. Яны ўсе трох сярэдняга росту, толькі Сцяпан быў другое ўроды, можа, такі быў Карпузевіч, высокі, зграбны, даволі прыгожы і добры, вясёлы, ласкавы і мускулісты, прыродна развіты, бо хоць не пасядаў вышэйшае школы. але як стане на шчотах па раз два. I быўдобры сем'янін і гаспадар, умеў кіраваць, здольны чалавек.