• Газеты, часопісы і г.д.
  • Mae ўспаміны. Марыя Стагановіч

    Mae ўспаміны. Марыя Стагановіч


    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 200с.
    Мінск 2012
    43.77 МБ
    Ад польск. wloczka — вязальныя ніткі.
    Я любіла позна сядзейь. рана доўга спаць. Соня звечара хоча спаць. а да дня ўставала, бо ўжо на куні* дзяўчата пралі зімовымі вечарамі. Таму нам ўжо вучыйца ў Светліка не было патрэбы, бо Лозкаўская школа стаяла вышэй, а абедзвюх аддаваць да Наваградка або было зацяжка. дый проста ўжо нам не хацелася. Мы ўжо пазналі весялосць. і сталі другія цікавасці. А яшчэ Ясь сказаў, што мяне забярэ ў Менск і ўладкуе ў прафесійную школу імені Марыі Аляксееўны, якая сама была настаўнійаю ручных работ у гімназіі і мела сваю школу9'. Нас цікавіла, што ў вёсцы пяюць ды гуляюць, і чувайь |была| скрыпка на сяле. Але нас не пускала мама. Толькі Іван ужо спраўляў кавалерку94, хадзіў на вечарынкі і дружыў з хлопцамі. Меў гармонік-двухрадку, вучыўся граць і чакаў, пакульЯсьяго забярэ вучыццада тае школы, якую скончыў Ясь. Называўся Інстытут сельскай гаспадаркі.
    Нас Іван вельмі шкадаваў і нас часаў. купляў для валасоў розную настаўку і не раз жартаваў, што мы ўжо робімся падобныя да дарослых. I так ханелася напалійь плойку ў лампе ды падвінь валасы, бо ўжо з намі жартавалі хлопцы. Соня была вельмі прыгожая. Ну і я не была брыдкаю, як цяпер, і мы роўныя ростам, годя старшая, але яна дагнала. Як убранне, так і абутак ад дзяйінства мелі ўсё аднастайнае. Хто нас не ведаў, казаў, блізніцы. Толькі ў мяне былі доўгія косы, а ў Соні не раслі. А даўней зайздросцілі, хто мае такія косы. Мы адзяваліся не так, як у вёсцы, тады доўгія спадніцы ў кліны са шчоткай унізу, ніхто не насіўтуфляў, а чаравікі і то на нізкім абцасе. А мы выраслі між графаў і паноў, у дварэ і жыдовачкі па гарадскому шылі, і мама нам шыла сама яшчэ ў Мураванцы. А тут ўжо вазілі ў Наваградак да добрае краўчыхі Пэскі. Янадавалажурнал. і трэба было выбрайь. Так хацелася быць вялікімі, чым скарэй.
    Аднаго разу выпрасіліся ў мамы ў вёску. Пусціла, але толькі як чуць стане заходзіць сонца. каб ішлі дадому. Абяцалі, а самі як найскарэй пайшлі, бо ўжо нас даўна дзяўчата запрашалі. Усе ветлыя, добрыя хлопцы. На сяле танцавалі, напройі Сідара на лаўцы радамі сядзелі. Вядома, нам яшчэ не ўсе былі знаёмыя.
    Тут, магчыма, маецца на ўвазе падатак, які плаціўся з нявесты, калі яна ішла за мужам да іншага ўладальніка — пана.
    Нас спаткалі, пасадзілі. і неяк скоро стала змяркацца. Мы ўжо хацелі ісці. але ўсе так нас прасілі, хоць яшчэ крыху каб пабылі. I давай пераходзінь у хату да Гарасіма. I чуць не сілаю нас змусілі зайсці. Праўда, мы нядоўга пабылі, нас правялі. і мы паспяшылі ісці. I толькі ступілі на дваровую мяжу, а тут і мама з палкай у руках. Выкрычала і сказала, што яшчэ зарана па вечарынках вечарамі хадзіпь, больш не пусцінь. Слухалі мамы ўсе. Сказала слова — святое.
    Нам вельмі хацелася туфлі на каблуках, і папа гэтаму не пярэчыў, а абяцаў узяць нас у Наваградак і зрабінь нам радасць. Мама — не, мусяць яшчэ вучыцца, а не ўбірацца ў дарослых, на ўсё час.
    Была Сёмуха, і Ганна Астравухава ішла замуж. А гэта была дужая, ветлая дзеўка. Ёй папа плаціў 5 капеек даражэй, як другім работніцам, бо яна ўмела падавала на возе сена і снапы. Усім Іплаціў] 20 капеек — сенаваць, а жаць паўрубель — 50 капеек. I вось перад вяселлем Базыль Мазалевіч, ён яе любіў і хацеў браць, але ні яго матка, ні Астравухі не хацелі, бо гэта сваё. 1 ён папрасіў Івана нашага, каб дзе яе звезці. Але штось потым перадумаў, і ўдзень шлюбу, узяўшы стрэльбы, пайшлі на зайцоў. Ганна ішла ў Куравічы. I вось маладая перад вяселлем ходзіць, кланяецца з дружкаю і просіць на вяселле95. У суботу Ганна прыйшла да нас у двор. Першай, узяўшы за плячо, тры разы пакланілася маме, пацалавала ў руку, а мама ў галаву. Тады мне і Соні пакланілася, бо больш нікога ў xaue не было. I просійь на вяселле ўсіх. Мама знала гэты звычай, прыгатавала Ганне ад сябе і нас падаркі, падзякавала за запрашэнне і сказала, што яна не можа быйь, што хапае галава ў дыме ды ў шуме. Тады Ганна пачала маму цалаваць і прасіць, каб зрабіла ёй гонар і пусціла нас з Соняй на яе вяселле. Мама абяцала нас пусцінь нат вечарам, каб зрабіць ёй тое, чаго прасіла. I знала, што і нам гэта радасць паглядзець. У вёсцы ішлі прошаныя і няпрошаныя на вяселле. Толькі не ўсіх частавалі, толькі прошаных.
    У нядзельку пайшлі выпраўляць маладую. Пад Астравухам і на панадворку — старыя, маладыя і дзеці кішма кішаць. Скора і пачуліся званкі і музыка, і закрычалі дзеці: «Едуць маладыя!»
    Пачалі ціснуцца ў хату, каб паглядзець, што робіцца. Духата, мухі нікому не перашкаджаюць. Ганну адзяюць у каморны. Сені іюўны бітком, дружына з маладым за сталом. Ганну вёў шафер, ўзяўшы за хустачку96. Ужо на зэдлі прсші стала сядзелі бацькі Ганніны: Алеська і Югася. Алеська — хрышчоны банька нашага Сашкі. Трымаюць ікону і свечку запаленую. Ганна, плачучы, укленчыла перад імі на тканым дыване. Блаславілі, накрыж падсмалілі наласы і паставілі падушку, дзе села маладая. A то ставілі дзежку, на дзежку — падушку, у знак нявіннасці97. Дружкі прыколвалі шаферам кветкі. У парозе дзяўчаты і маладзіцы запелі:
    Застукацелі вараныя коні на двары, ды як пачула красна Ганначка ў каморы, ды як упала сваішу татачку ў ногі, да не дай. не дай мяне, татачка, ад сябе, перазімую хаця зімачку ў цябе, пералетую хаця лецечка ў цябе.
    Пяюць другія:
    О, як жа жмне цябе, дзіцятка, не аддаць? Панаязджалі тыя госцейкі, што ўзяць.
    Пяюць першыя:
    О, што не далі рутай лілеі расцвісці, да што не далімне, маладзенькай. падрасці і г.д.
    У гэтым часе еле прабіваецца маці з велькаю глінянаю паліванаю місаю і ставіць парожнюю на стол проні прыезжага свата. Сват дастае сваю бутэльку гарэлкі, і бацька Ганны бутэльку, і разам ліюць у місу. Гэтак мяшаюць перапой. А там пяюць, што «Сваты ў лузе воду бралі ды з перапоем мяшалі». Чарка адна велькая налівалася таго перапою і ішла вакол двух састаўленых сталоў. Выпіўшы, падзакусіўшы сырам ці кілбасой, усе ўставалі і ішлі тры разы вакол стала, уся дружына98. Маладая кланялася ў кут іконам і плакала, інакш казалі — кнажыла: «Мой кут, мой покуце, як я цябе шаравала, штонядзелькі прыбірала». Развітвалася з родным кутом, дзе нарадзілася ды вырасла.
    3 усімі маладая, плачучы, развітвалася і сядала на вазы, а сват з поўнай чаркай абышоў увесь аршак, уліў свайму каню чарку ў горла, і рушылі са двара, звінячы званкамі. I коні фарсяць убраныя папяровымі стужкамі, а дружкі, як могуць, з-пад сябе дзяруць салому і кідаюйь наперад коней — гэта каб скора ішлі замуж дзяўчаты, тое робіць і маладая.
    Калі паехалі маладыя да Ваўкавіч, сталі садзіць гасцей за стол. Хто на панадворку снуе па саду, бо вялікі сад у Астравуха, танцуюць. Але ўсякі стараўся, відань, пайсці дадому ўправіцца па гаспадарству. А маладыя, дзепі — гэтым толькі гуляць. Панагледзеўшыся, мы таксама пайшлі дамой з Соняй, бо ўвечары зноў пойдзем. Мама дала нам падарыць маладую і сказала Івану, каб завёў і прывёў, |пакуль| яшчэ добра відно. Мы пайшлі, каб не прапусцінь маладых, як прыедунь, і як будуць спатыкайь. На сяле поўна, і мы на панадворку вясельным. Нас Іван пакінуў, а сам пайшоўда хлопцаў. Ускрыкнулі: «Маладыя едуць!» У хаце замітусіліся. Алеська, бацька. добра п’яны, маці, Югася, еле варочае языком, на плячах вывернуты кажух. каб былі маладыя багатыя. У Югаські ў руках века, а на веку — дзве чаркі гарэлкі, каравай і соль. Усе свадзебнікі рынулі ў хату. Нас пачаставалі, і мы з Соняй пайшлі ў сені, дзе іграла музыка, гарэла лампа. I нас з Соняю адразу падхапілі да кадрылі: мяне Мікалай Малец, а Соню Пракоп Магдулін. У сенях цесна, бо і старыя ціснуцца, і дзеці, каб паглядзець. Скора пачулася песня хорам хлопцаў чалавек 45: «Ревела бура, дождж шумел, во мраке молнія блістала»99...
    Хлопцы выпілі ў Пяруна Сцяпана. А Базыль сказаў, каб атамсціць старому Астравуху, і хлопцы, любіўшы свайго калегу, ішлі з намерам паштурхаць Старога. Там быў Іван і Сашка. Але каб Астравух першы не чапаўся, можа, нічога не было б. Калі пачуліся ўжо песні аж на панадворку, то Стары Астравух вылез з-за стала, узяў у кухні сякеру, ідзе пасеч тых хлопцаў, што пелі. Мы спалохаліся, што мо будзе, выскачыла з хаты маладая ды за сякеру: «А татушка, а родненысі, а штоты робіш?». А ён засунуў засаўку ў сенях і кажа, што пасяку гэтых, што ў сенях, хлопцаў, бо яны ўсе ў адну руку. Нехта даў палкай па лампе, нехта адсу-
    нуў засаўку і піхнуў старога за дзверы на каменнік, які быў на ганку. Мы з піскам убеглі ў хату, нас маладая пасадзіла на ложку за печкаю. А цётка Мікалаіха, Барыскова Паўлінка, завесіла нас дзяругаю, бо знала, што Соня вельмі баязлівая, і я яе туліла да сябе. Піск, енк у сенях і на двары. Нехта каменем пусціў у акно. дзе сядзелі дзейі з мацеркамі. што прыехалі на вяселле. Усе благім матам заверашчалі, а хата затыхцела. Што там на панадворы ў цемнаце робіцца, ніхто ў хаце не знаў Алеська ўвайшоўу хату ў крыві. Яна цякла на белую вышываную сарочку з ілба і носа. Ці яго хто ўдарыў, ці, можа, зваліўся на каменны ганак. Але ішоў у хату, храбра сціраючы з твару кроў, кажучы: «Мая кроў дарагая, я яе праліваю, як каждая мая дачка ідзе замуж». I сеў у канцы стала. Маладых за сталом не было, толькі п’яныя то швагры, то суседзі. I вось адзін п’яны швагер вылез і схапіў бутэльку, і сказаў, што ўсіх да аднаго на двары паб’е за Алеська. Жонка яго схапіла і паваліла пасярод хаты, села яму на спіну і пачала выкручвань бутэльку з рук. Другая баба села на ногі. I жонка ўсцяж казала: «Раманка, аддай пляшку». Але Раман хонь і ляжаў пад сподам, усё ніяк не паддаваўся, покі мужчыны не адабралі і не пусцілі яго на двор, каб гэтага храбраца не пабілі хлопны. Соня дрыжала ўсім целам, а мне настолькі быў смех, як баба верхам едзе на Рамане. Ой, колькі смеху!
    Калі крыху прыцішэла, то Іван папрасіў, каб нас вывелі, і ён, і, здаешіа, Сашка. нас хацелі ўжо весйі дадому, калі на сяле дзікім голасам чалавек крычыць: «Ратуйце!» Гэта Астравухаў сусед ухапіў кол і ляцеў ратавань ці памагаць Алеську, а яго брат схапіў п’янога, паваліў на дарозе і адбіраў кол, ну а ў пойемку, можа, хто стукнуў. Во як пашанцавала нам вяселле! Нас прывялі аж паддзверы, і Іван пайшоўу вёску. Мама занепакоілася, што мы перапалохаліся, і што каб хаця ў вёсцы не біліся, што даўней было часта.