Mae ўспаміны. Марыя Стагановіч
Выдавец: Лімарыус
Памер: 200с.
Мінск 2012
Школа ў Менску
Ясь прыслаў ліст, што ён ўжо ўсё аформіў, апрадзяліў мяне ў школу, каб мяне сабралі і каб прывезлі. Школа Марыі Аляксееўны [?], піша ён з Менску, дзе і сам на працы губернскім інструктарам, гэта школа ручных работ. Пасля двух гадоў дае атэстат з правам вучыць дзяцей у школах, бо даўней у гімназіях выкладалі ручныя работы: шыць, вязаць, гафтаваць, мярэжкі, ігрушкі, рысаванне па шкле і да г. п. Сама яна [уладальніца школы| вучыла ў гімназіі, куды [пасля?] сваёй адстаўкі старчаскай меркавала мяне, бо з Ясем была ў вялікай прыязні. Ён ёй пазычаў грошай на розныя выставы нашых работ.
Як усё справілі мне патрэбнае ў вялікі горад Менск, дзе ў Яся вялікае знаёмства, то трэба не падкачайь, мама стала ўздыхаць і некая сумная, бо, вядома, так далёка такую юначку правінцыянальную. 1 заўсёды баялася за нас, бо мы хадзілі неразлучна ўдзвюх, a то адна ў горадзе, шматжулікаў. Глядзі, дзетка, ні з кім не хадзі, асабліва вечарам, акрамя як з Ясем ці Іванам, бо скора і ён меўся прыехаць на падрыхтоўку (Ясь яму наняў рэпетытара, каб ён мог паступіць у Латашынскі інстытут).
У Яся я не магла быць на кватэры, хоць у яго быў на другім паверсе апартамент з трох харошых пакояў, з балконам у Губернатарскі сад108. Там трэк, музыка, на Канюшаннай10’. Гэта таму, што ён часта ў раз’ездах, ды мне цераз парк задалёка хадзіць. I трэба пад надзорам старэйшых [быць], і каб сталавалася на месцы. Вось Ясь з ёю |уладальніцай школы| дагаварыўся. каб я жыла ў яе на кватэры і сталавалася. Яна старая, і яе муж [таксама], а дзяцей не было, у іх прыбраная Домця-сірата, прыгожая. Настаўніца ў яе закладзе, добрая, сумленная дзяўчына, старая кухарка, сагнутая, век у іх пражыла, і дзяўчына Насця, з вёскі, бедная, хоча вучыцца. Яна за тое вучылася, што хавала ў хаце і ў школе, толькі ела сваё.
Першы раз мяне павезлі папа і мама, бо хацелі паглядзець, у каго і як я буду. Да станцыі Гарадзея было 60 вёрст. На станцыі нас папа папярэдзіў, каб не папалохаліся, бо надта громка крычыць цягнік, падыходзячы да станцыі. Асабліва мама была баязлівая, і яна таксама ў сваім жыцці не бачыла поезда. У Наваградку не было жалезнай дарогі ў той час. Ну а папа, то ён шмат ездзіў для графа, як служыў — ездзілі ў Тулу коней купляць, жарабцоў, быў у Менску, у Баранавічах. Ну а маме ніколі не прыходзілася нідзе пабыць, пакуль не падраслі дзеці. Стаім на пероне і чакаем з некім напружаннем. Ужо здалёк пранзіцельны свіст, і тут падляцеў — чорны, увесь у пары, чухкае, свішча, дым чорны ўверх валіць, і, зашыпеўшы, стаў. Вось і конь, на каторым мы паедзем. Людзей, людзей, убраных і проста адзетых, вылазяць з цягніка. А па трэцім званку ўжо ўсе ўселіся.
Прыехаўшы ў Менск, на ізвозчыку пакацілі па Захараўскай110, шырокай прыгожай вуліцы, аж на Канюшанную да Яся, які нас чакаў. Пачаставаўшыся, усе пайшлі цераз Губернатарскі сад на Падгорную'", дзе я мела вучыцца. Іван Ісаевіч, муж настаўнійы, быў вельмі любезны і жартаўлівы старычок, высокі, худашчавы. Ён ветла нас запрасіў сесці, і зараз надышла Марыя Аляксееўна [?]. Тактады велічалі па імя-отчаству112. Яна была больш сур’ёзная, але добрая. Я ўперад яе як бы баялася, бо яна глядзела зверху акуляраў, як гаварыла, і здавалася, што з-пад ілба. Але, пабыўшы, даведалася, што яна не такая. Па-
знаёміліся з Домцяй, яна ветла мяне абняла і заўсёды была любезнай. Як маме, так і мне неяк было трывожна на душы, але яны мяне пакінулі, аддаючы пад апеку гэтых людзей.
Усе вучаніны былі то прыезжыя штодзень, то жылі ў Менску. Даволі слаўныя дзве былі станцыённых начальнікаў дочкі, дачка памешчыка таксама Маня Гансіеўская. Офлі Турчанка гордая, ні з кім не хайела дружыць, усегда глядзела звысоку на ўсіх, а са мной — душа, заўсёды запрашала да сваёго дому, прыгожай камяніцы. Бацькі багатыя мелі на Губернатарскай вуліцы свае кандытарскія113. Толькі капрызная, у яе заўсёды пацеюць рукі, і яна не можа так акуратна выканаць работу, то папросіць мяне, я ёй памагу, а яна мне зафундуе ў кіно ні купіць рэч добрую. I была ў яе сястра годам малодшая, такая красавіца, што я ніколі такой не бачыла, але нямая. Прыходзіла часта ў школу, абдымала мяне, і як да іх прыйду, то не ведае, чым частаваць. Яны недалёка школы жылі.
Я прывыкла скора, бо ў гэтым доме была майстэрня кравецкая Марыі Аляксееўны. Шмат учаніц, і мы мелі права вечарамі сабе шыць. Полька была, панна Гэлена, добрая. Ясь мне набярэ на касцюм ці сукенку, то яна пакроіць і пакажа, як шыць, а Ясь ёй прынясе каробку шакаладу.
Скора прыехаў Іван. і мы з ім часта хадзілі ў кіно, а часам Ясь, як удома, то прыедзе, забярэ ў цырк, тэатр і кіно. Але ён і яго калегі чыноўнікі, мне не хацелася з імі. Ясь за сталаванне плаціў 12 руб., а за права навукі не ведаю колькі. Ён быўдобры, часта мяне, як не на службе, забіраў да сябе, і мы з ім ездзілі да яго знаёмых памешчыкаў, якім ён даваў парады. А бывалі і ў яго госці, то без мяне не абходзілася. Я трохі саромелася, калі ў яго шмат калегаў, яны ж падсядаюць да мяне, гавораць. Мне ж яшчэ не такой дарослай слоў бракуе.
Аўсё жхочаццада Нясутыч, там так вольна, больш папросту, мова беларуская. А тут усе чыста па-руску, бо так было па ўсіх ужэндах' у горадзе. Да ўсіх работ я старанна бралася і цярпліва і акуратна выконвала. 1 трэба было ўсё нашываць на альбом, а за гэта ставілі ацэнкі. Я ўжо не ведаю, можа, з-за Яся мяне хваліла
Ужэнды (ал польск.) — урады, установы.
і брала на лекцыю ў гімназію. Паказвала. як трэба падходзіць і што рабіць з вучаніцамі. Таксама пад яе кіраўніцтвам я хадзіла вучыцьдзяцей у прыют.
Скора Каляды. Ясь сказаў, каб я без яго не ехала дахаты, бо Іван ужо ў Латашыне, а ён прыедзе з раз’езду, і паедзем разам. Усіх распусцілі, а я з ненярплівасцю чакаю Яся, а яго ні ў чацвер, ні ў пятніцу [няма], і ўжо субота. Я ў роспачы. Адно мільганула каля акна бікеша з сівым каракулевым каўняром — і званок. Адкрываю, а Ясь з усмешкай: «Ты ўжо mym, пэўна, сплакалася. Сабірайся, бо ізвозчык чакае». Я птушкаю скочыла развітацца, бо ўсё напагатове. «Паганяй, брат. Дам на водку!» I харошы конь птушкаю нас памчаў. Але ж яшчэ заедзем ў магазін па цукеркі, шакалад, бо ўжо Ясь купіў падаркі дадому. I скоро на станцыю.
Атут ліха, Ясеў калега аж за рукавы нас [цягне|, каб ехаць да яго на першыя дні, недалёка Менску яго фальварачак і бацькі. Я чуць не ў плач, мама будзе хвалявацца наша, яна пісала, каб мы прыехалі на куццю. Як ён мяне не налягаў, я не здалася. «Ну дык я паеду да вас». Таксама не зрабіў мне радасці. Купілі білет першае класы. Яны абодва жартуюць, а мне так хочацца, каб мы паспелі на куццю. Там жа столькі прыбору, Валодзя прыедзе, пісаў, і так нас чакаюць. Выйшаўшы з йягніка, Ясь пайшоў заказваць паштовыя коні. Ён на гэта меў права, як вышэйшы ўжэнднік*. Але была некалькі разоў замена коней, і так мы прыехалі да Карэліч, і там ужо было позна і трэба было зменьваць коні. To заехалі ў Карэліцкі гатэль, хлопцы заказалі самавар, закускі, выпіўкі, і гэты Тарчэўскі так жартаваў, дзе ў яго бралася? Пакуль павячэралі, пакуль далі коней, ужо была позняя пара, і мы выехалі ўноч. Мароз добры, ясна, звёзна, званочак у цішы звонкі. Яны мяне абодва ўкрываюць поласцю аўчыннаю і сваімі шубамі і ўсё пытаюць. А самі анекдоты вясёлыя кажуйь. Стала разавець на свеце, і мы ўжо праехалі 14 кіламетраўз Карэліч, і пад’язджаем пад Вінніцу, Светліка, і ўжо відаць двор. А званочак заліваецца. Ужо ў іх на ганак свеціць першы праменьчык, і нехта выбег. Гэта Соня, і назад
Чыноўнік.
бягом. Усе выбеглі. Мама ў кухні выраніла шклянку з чаем. бо яны былі занепакоены, што мы не прыехалі ў час куцці. Валодзя ўжо дома. Ну і пайшло: сняданак, кілбасы, грэтая куцця. А госць мог добра выпіць. але жартаў не забываўся. Цалуе маме ў рукі і кажа, што ён хоча быць яе зяйем. Папа наш любіў гасцей і сам мог выпінь, а маміна баліць галава ад дыму і гарэлкі. яе любімы напой — гарбата з цытрынкаю.
Калі мне трэба было ехаць да школы ў Менск, то толькі мяне вазіў на станцыю Гарадзея дзядзька Мікола Барысок. Яму мяне давяралі. Ён дасведчаны быўяпонскі салдат, бывалы надарогах ды свой, старшы. У дарозе трэба вылазіць з саней на патрэбу, дык дзядзя сам, жартуючы, скажа. А коней трымаў. Як птушка, быстрыя. маладыя. Сам дзядзя, як кропелька, падобны на цара Мікалая II. і вясёлы. Астановімся ў гасцініцы, конь у стадоле корміцца, а мы п’ем чай, a то і паўбутэлькі дзядзя возьме. Папа дае на дарогу, каб нам было добра, аўса, сена. Тады ён ад'едзе, як я сяду на цягнік, а там я бяру ізвозчыка аж да школы.
Мне рады Іван Ісаевіч, ён мяне зваў кухцікам. а сябе кухарам, бо на вечар ён мяне клікаў і пытаў, што мы сягодня будзем строіць на вячэру. Ідзем у лавачку і выбіраем шпроткі, кількі, a то халву. Я ў іх сталавалася, яны мяне даглядалі, а Ясь плаціў 12 руб. Калі Ясь рабіў выстаўку, то запрашаў папу з мамай, каб прыязджалі. Папа даручаўдагляд Петрусю Мутучку. ён усю ноч сядзеў пад домам, глядзеў свірна і ўсяго. А дома Соня, Юзік, Прузыня з дзяўчынкай, якая была вельмі слаўная, услужная. А мы ёй не аставаліся ўдаўгу, прывозілі падарункі, якім яна вельмі цешылася. Яна [дзяўчынка| байстручок, выйшла замуж у Каменку за харошага гаспадара і мужа. I ўжо заўсёды была як свая нам.
На выстаўцы бывалі цэлы тыдзень. Ясь хацеў, каб мама ўсяго паглядзела. Абедалі ў харошай рэстарацыі, [дзеJ і яго калегі, хадзілі ў цырк, у кіно вечарам. He ведаў як маму толькі цешыць, бо здаецца. што нат ёй зайздросцілі, што яе так дзеці любілі. На лета я ехала дадому і якраз тады з бацькамі. Ясь на станцыю нас прывёз, узяў білеты першай класы, і мама на яго ціхенька сварылася: «Ты столькі грошай растраціў». X ён
цалуе маме руку і дае 25 руб, на гарбатку. Мама толькі малілася за нас. 3 намі сеў адзін малады чалавек, па форме чыноўнік, з адзнакамі, какардамі, ветлы, нябрыдкі, толькі вуграваты твар. Крыху счакаўшы, разгаварыўся з папай, запытаў, куды едзем, і абрадаваўся, і, устаўшы. сказаў: «Дазвольце пазнаёміцца, я із Менска еду на пасаду ў Наваградак у казначэйства». Усюды разам ехалі балаголам, гэта жыды з будай і пара коней з званком. возяць пасажыраў. Так аж да Наваградка. А там зайшлі ў рэстаран да Цукермана, ён |папутчык] просінь разрашэння нас наведань. Я як на шпільках, хачу чым скарэй дадому, а яны ўсё сядзяць. А ў Нясутычах весела, там Соня, Сашка чакаюць. Мама не хацела мяне пусціць, але я прырэкла з Сашкам не спатыкацца: «Падумай, гэта ж свае, грэх, няможна, прывыкнеце».