Mae ўспаміны. Марыя Стагановіч
Выдавец: Лімарыус
Памер: 200с.
Мінск 2012
Гэта ўжо другі раз |мы былі] на вяселлі. Ганна тая бедная скора дастала рака грудзей і памерла ў Вільні ў бальніцы. А Базыль доўга хварэў і кавалерам памёр. А слаўны быў хлопец, гадоў пад 30. Як мы з бежанства вярнуліся, яго не засталі. Любімы быў усімі Базыль Мазалевіч, упоруч пахаваны з Соняю, бо
таксама пасля яе любіў He раз мне казаў: «Божа, чаму гэта вы нам свае»... Сашкаў бацька і Базылева матка, цётка Юстына, — родныя брат і сястра. Базыль вельмі шкадаваў Сашку, таксама і цётка Юстына. I я яе любіла. Я раз падслухала, як яна ў нас з мамаю гаварыла: «Ганначка, сястрыца, як Манечка падрасце, аддайце яе за Сашку. Ён такі добры. Будзе яе шанаваць». — «Што ты, мая Юстынька, як жа ж каб свае жаніліся? А крый Божа! Бог накажа ды калекі. ды хіла ёй ці яму не будзе».
Ужо па Сёмусе падыходзінь Яна, збіраюнь бабы палявыя кветкі свянніць100. У Сулятычах служба на Яна. Перад Янам йэлы дзень дзяўчаты на рабоце пяюць, полюць.
Пятрова ночка невялічка, да не выспалася дзявічка. Ягадкі збірала — драмала, села перабіраці — заснула. Над'ехаў малойчык — не чула. Да ўстань, дзеванька, не ляжы, пакачу пярсцёнак па мяжы. Ды ідзі, дзеванька, за мною, будзеш маёй маме слугою, а мне, маладому, — жаною.
Будзеш маёй маме кашулю мыць, а мне, маладому, пасцель слаць.
Усе словы, як пацеркі, так нізаліся ў памяці, бо любілі абедзьве пець. Перад Янам прыходзілі і нас клікаць дзяўчаты ўбіраць крыж пад Бушэйкам101. Стаяў у той час высокі крыж у канцы вёскі. Хлопцы прынясуць драбіны, дзяўчаты кожная з кветак саўюць вянок, і хлогшы павесяць на крыж. А вечарам клалі каснёр і пелі песні. Назаўтра ішлі свяціць кветкі, зелле, якое бабы неслі ў царкву цэлымі пукамі: мяту, янаўскія галоўкі, кануфер, браткі польныя, барвінак, сяўнейка і інш. Гэтыя кветкі, зелле клалі па хане, і калі хто паміраў, заўсёды ў гроб клалі сушаныя кветкі каля падушкі. Давалі хворай скаціне. Кожны пучок бы звязаны чырвонаю жышкаю, на ёй крэсцікі свянцілі. Гэтую жышку завязвалі малому жарабятку, каб вочы не пашкодзілі зайздросныя.
Святаў улетку шмат. Людзі сядзяць групкамі на сяле. Моладзь пад скрыпачку падымае пыл танцуючы. Вось-вось і жніва падыходзіць. Папа сказаў, што мы з мамаю пойдзем зажынаць на свае палоскі'02, якія папу прыйшліся з падзелу. Падзелена цэлае поле на чатырох братоў, і кожная палоска — якіх мо пяць шагоў. Назвы поля: Яловіца, Сярэбніца, Камарыха, Роўнязь. Равы, пусткі. сенажаць доўгая. тям лепшае сена, а кароткая — горшая. Гэтатуды. падСелішча, сенакос вясковы. Вось настаў дзень, якога ледзь дачакалі з Соняю. Пойдзем зажынаць. Узялі тры сярпы, набралі кветак. Мама ўзяла нешта з сабою, і пайшлі. Перш за ўсё сказала перахрысціцца, папрасійь ў Бога, каб здаровы зажалі і дажалі. Тады выразала сама і нам сказала патроху жыта. Скруцілі перавясла і кожная сябе падвязала. Гэта каб праз усё жніво не балела сярэдзіна. Пару саломы кінула ўперад, просячы Бога, каб круцілася, вярцелася, і не згледзелі. як зжалася. Ну і кожная круніла перавясла, каб умець, бо клалі на адно, таму што нешырока. ды мы яшчэ благія жнеі. Нажалі мэндлік*, выразалі мяцёлачку з каласоў, прыбралі кветкамі, пасядзелі пад мэндлікам, і зараз прыйшла цётка Алеська Барыскова, і ўхвартусе таксама нешта прынесла. Відаць, яны з мамаю былі згавораны. Дастала мама чарачку і вішнямі закрашаны паўбутылачак, кілбаску, хлебца. Алеська — грыбкоў, яечню. I ў вясёлым настроі па чарачцы выпілі і нам далі. Гэта былі дзве неразлучныя дружкі. Яны ўспаміналі. як пры свякрові жалі, як кралі бутылачку малака з-пад кантролі свякроўкі, і шмат прыгод расказвалі пра сваё жыццё. Мы з вялікаю цікавасцю слухалі. А пасля папрасілі, каб яны спелі жніўныя песні, бо мы яшчэ не ўмелі. Яны зацягнулі:
Маладая малодачка па месяцу жыта жала, Пад мяжою дзіця клала.
Прыходзіў к ёй мядзведзь-Місётачка, Па.магай Бог, малодачка, Плача тваё дзіцятачка, Хацеў яго патрымаці, Ды баяўся, каб не ўдраці.
Мэндлік — бабка.
А мой жа ты Місётачка, He руш майго дзіцятачка, А падзі ты ў дубровачку, Вазьмі маю каровуньку.
Спелі і ўздыхнулі яны, і нам неяк стала сумна. бо мелодыя сэрцашчыпаючая, прыятная. I вось пытаем. чаму так адна яна і так позна жала. Мама кажа: «Калі дзеткі пажэняіша, аддзеляцйа. наняць няма за што, бо беднасць. Бярэ дзіця малодка з сабою, дасйь грудзей, а сама жне і хоча дажаць сваю палоску з усімі разам. Бо як астанецца ззаду, то кароўкі зблытаюнь, пастушкі ўслед па іржышчы пасунь, бо мала пашы. I таму яна спазнілася і жала каля лесу. Вось мядзведзь выйшаў і хацеў, можа, узяць дзіня. I таму пяецца, што нібы яна яго прасіла, каб ён лепш пайшоў, дзе naceuua яе пасаг — каровушка, адзіцяткадля мамы даражэй за ўсякі скарб». Пасля мама навучыла яшчэ адну:
Як пайду я лугам, Шукаючы свайго друга, А ў том лузе нікагусенька, Толькі ціхі салавейка. А пайду я дарогаю, Пушчу галасы дуброваю. А хто мой голас пачуе, To moil мяне паійкадуе. Як пачула родна мама, У каморы седзячы, Праз аконца гледзячы. Калі мая дачушка, Няхай яна наспяшае На цёплую вячэраньку, На мягкую пасцелецку...
Гэта жніўныя. Як нявестка па першы год замуж прыйшла да сваёй свякрові:
Мамачка мая рожа, Паздароў цябе Божа, Што для мяне нарадзіла Харошага сем’яніна.
У карчму ідзе — не п ’яніцца, 3 карчмы ідзе — не лаецца.
А песня, якая малодка выйдзе замуж далёка ды не прывыкне да краю і сям’і.
А мілы мой, адвязі дамоў, Бо я тута не прывыкну Да воласці далёкай, Да палеткі шырокай, Тут зямля камяністая, Тут суседачкі ганарыстыя.
I слухаем нейкую мілую і жалкую мелодыю, і шчыпле за сэрца. Сонейка пячэ горача, а пчолкі гудуць. Ну і досыць жаць, пойдзем пад мэндаль. А сярпкі ўткнулі ў снапкі. Божа, які гэта быў добры, прытульны час, калі жыве мама і яна вучыць сама, а не хто чужы.
Жалі назаўтра ўжо тры жняі-дзяўчаты, і мы з Соняю, як умелі. Пад горку ў Камарысе там глыбокі яр, заросшы травою, бярозкамі і гарэшнікам. Відаць з берагу далёка вёска і двор. Я пайшла па абед да двара, а яны жалі. Пакуль я прынесла, яны дажалі да канца і сядзелі пад бярозкамі на ўскраі. Улюся, вечнай памяці, была вельмі жартаўлівая. Яна Янушава сястра, дзяўчына беднае сям’і, вельмі была задушэўная мая каляжанка, умерла дзяўчынай, вярнуўшыся з бежанства хвораю. I я вярнулася, і была на яе пахаронах. Жана, Ганначка, Журкава, сястра твайго хрышчонага бацькі. Яны старэйшыя за нас з Соняю, але мы дружылі вельмі. Мама ім настроіла смачны абед і ўліла ў малы графінчык па кілішачку гарэлачкі, закрашанае вішнёвым салодкім сокам. Так усе трактавалі жнеяў і касцоў. Калі прынесла, дзяўчаты селі абедаць, а я пайшла паўз беразе збіраць гарэхі. I вось чую, нехта ідзе ровам і гаворыць. Я прысела за кустамі і слухаю. Гэтадвахлопцы чыноўнікі з нашай вёскі. Яны служылі ў Варшаве і прыехалі на вакацыі. Адзін — Пятрусь Жыромскі, а другі — незнаёмае вёскі ці мястэчка. Яны калегі і ўжо колькі разоў прыходзілі да нас у двор. Мы знаёмыя, і яны зналі, дзе будзем жаць. Яны сталі ў раўку, закурылі, і Пятрусь
пытае: каторая табе больш нравіцца: Маня ui Зося. Той кажа, што Зоська вельмі прыгожая, але Маня мне больш падабаейна з усяго. У Зоські больш дзеравенская красата, круглы тварык, а ў Манькі тварык авальны, больш гарадскі смак. Во я сама сабе ад душы смяюся з іх. Яны мяне не бачылі. А я як мага берагам пабегла да дзяўчат. бо яны так хахаталі і пелі розныя песні, бо. відань, іх троху разабрала гарэлка. Я іх папярэдзіла. але яны пачалі пець:
Ах, вы, хлопцы баламуты, Баламуты ўсяго свету, Сашлі Бог на вас ха.іеру, Каб паздыхалі ў адзін дзень.
Яны вылезлі з рову і пачалі жартавань. А Улюська іх пачала выгаворваць, што непрыстойна падслухоўваць дзяўчат. Так правялі абедзенны час і перайшлі на другі бок раўка пад Куравічы, урочышча Кляпінска. Гэта першае нашае жніво. Дзень праляцеў незаметна, а радасць была вялікаю. I мама нас пахваліла, што мы дажалі і паставілі снапкі ў мэндлікі. Дзяўчата звілі вянок, бо я ў абедзе прынесла яргіні і ўсіх кветак, і пайшлі да нас на дажынкі. Гэта дажынкі былі не дваровыя, а нашыя, з свайго поля, што папе прыйшлося па бацькох. Мама ўдзельнічала па-дажынковаму. Папа даў за вянок. Гэта першая нашая радасньу Нясутычах. Правёўдзяўчат Іван. а мы соладка спалі напрацаваўшыся.
Іншы раз на вяселлі [была] ўжо дружкаю. Калі мінуў год пасля смерці Сашкавай мамы і вашае бабкі Паўлінкі, цётка Юстына Мазалевіч старалася выдаць замуж Сашкаву сястру, год за яго старэйшую Маньку. Да яе пасватаўся вельмі парадачны жаніх з Вялікіх Вераб’евіч. I яе вельмі ўпадабаў, і ён усім спадабаўся. А Манька ні за што не хацела выходзіць за яго, бо ў сваёй вёсцы мела кавалераў. Як відаць, любіла Мікалая Брынкевіча, Лёвінага бацьку хрышчонага. Але ён не жаніўся, а вучыўся на столяра. Ды ўжо да таго былі дарослыя рыжыя, як ён, сёстры дзёўкамі. А другі —Макар Пятрусь, але ён вельмі бедны, ды трэба было ісці на вайсковую службу на тры гады.
A яна круглая сірата. To цётка родная хацела яе апрадзялінь удобрыя рукі. I якяна ні круціла, але пагадзілася, і пачалі рыхтавацца да вяселля. Волька і Зося яшчэ былі меншыя за нас, і іх бацька — айчым Сашкаў Мікадай Курловіч — быў спакойны, добры чалавек. Толькі меў благое здароўе. Сам гадаваў сваіх дзяцей, як выйшла Манька замуж.
Прыйшла Манька нас прасійь на вяселле, бо лічыліся свае як з Мазалевічамі, так і з Стагановічамі. Прасіла бацькоў нашых і Івана за шафера, а мяне за дружку. Я вельмі была радая, але што ж з мяне за дружка? Яшчэ замалая, ды ці захоча шафер з такою. як я. I Мама кажа: «Манечка, яна ж яшчэ заблазнаватая». Але Манька такая ліслівая, мілая, стала са слязьмі да мамы прасіць: «Цёценька міленькая, я круглая сірата, дык чаму свае вы адказваеце? Базыль будзе старшым шаферам, а Манечка старшаю дружкаю, і я яе ад сябе не адпушчу». Справілі мне белую ў кветачкі сукенку, і ўсё купіла мама, кветку для шафера і хустачку прыгожую шаферу10'. Такі звычай.
1 вось у нядзельку парабак Сцяпан Строкаў снарадзіў сівака ў брычку з шаластунамі, і мама, Іван і мы з Соняю паехалі на вяселле да Манькі. Чамусьці Сашкі тады я нідзе не заўважала, і я яму была абыякавая, бо ён ўжо, пэўна, ухажваў за дзяўчатамі. Ды ён не быў шаферам, а гаспадаром хаты з цёткаю і з дзядзькам Костусем Мазалевічам. Наехалі з Цярэшлі і Нізаўцоў дзядзькі і цётка Вера. Я іх тады не знала. На панадворак ледзь уз’ехалі, так народу шмат. У саду фурманкі. Сені велізарныя, на два канцы хата, пасярод другі выхад і каморка, дзе адзяюць маладую, бо там куфры. Прыехаў жаніх з дружынаю, стаяць у сенях. Манька заплаканая ходзіць, апусціўшы доўгую касу па плячах. На ёй розавая блузачка і сівая спаднічка. Прывіталася і прасіла ў хату прыезжых. «Вот, браток, за адну касу палюбіць можна», — сказаў Макар, жаніх Маньчын, да свайго брата ў хаце. За сталом дружына, перад сталом пасад, для маладой падушка на лаве, дзе яна сядзела пасля блаславенства. На зямлі дыван, на зэдлі цётка Юстына з дзядзькам з іконаю. Базыль увёў Маньку за хустачку. Яна ў белі і доўгі вэлюм, заліваецца слязьмі. Укленчыла, запалілі свечку, падсмалілі валасы, пабагаславілі іконаю,