Mae ўспаміны. Марыя Стагановіч
Выдавец: Лімарыус
Памер: 200с.
Мінск 2012
На рана ўжо на стале шумеў самавар, стаяла гарэлка, талеркі, вілкі, хлеб беленькі, і далі памыцца. Вось так спадабалася. Акно адкрыта ў цветнічак, дзядзька Кастусь благародны гаспадар.
Ландрынкі — манпансье, ледзянцы, смактулькі.
У хаце сцянны белы гадзіннік, люстра і два партрэты ў прыгожых рамах — Гасудар і Гасударыня, — і вялізная труба з грамафонам. 1х старшы, Хведар — бухгалтар у Баранавічах, Ясь — у Варшаве чыноўнікам. Юзік — фельшарам у войску, а Базыль — з бацькамі. Сад, пчолы, служанка. Цётка вельмі чыстаплотная і добрая гаспадыня. На ўсю вёску малатарня, накупілі зямлі і былі паважанымі людзьмі. Гэта родная цётка Сашкі, вашага бацькі, яна апекавалася імі, як памерлі абое бацькі.
Паснедаўшы, цёця паслала служанку, каб прыйшоў Сашка нам пайграў на грамафоне. Мы глядзім у вакно. што там за Сашка, ідзе хлапец гадоў 15-16, смуглы, румяны, курчавыя чорныя валасы, пад рэмень сацінавая рубашка, касаваротка з белымі гузікамі. Мінуў кухню, ідзе ў хату. «Прывітайся, Сашачка, гэта ж твае сёстры траюрадныя і цётка Ганна Барыскова». Падае маме руку і цалуя, і нам падаў руку. Нябрыдкі, толькі вельмі загарэлы, як цыган. Пачаставаўся і паставіў на стол грамафон. Трубу накіраваў у акно на сяло. Во заспявала гучна, а пад акном, як ветрам, падняло дзяцей, бо ні ў кога не было грамафона. To нат старыя ўсядаліся на лавачку і слухалі Службу божую або «Волга-Волга, маць радная, на, красавіцу вазьмі»7ь. Доўга Сашка не быў, пайграў ды пайшоў, і я гэта першы раз у жыцці яго пабачыла. На вяселлі я яго не бачыла, хоць і йераз пералазічак хадзілі да іх у хату з мамаю.
У іх у адным канцы хаты жыў іх дзеда брат з сям’ёю, мамін дзядзька, на яго казалі ў вёсйы, што ён перавярнуўся на каталіка. Ён у маладосці пайшоў да багатага памешчыка лакеем, а пасля за яго ўмеласці быў упраўляюшчым, і за яго выдалі панаву сваячку. Але ён мусіў прыняць каталіцтва. Доўга быў і ездзіў чацвертаком. Жонка яго — пані прыгожая, сын Гэня, Тоня красавіца і Маня. Яны на вяселлі прыгожа пелі, брат і сястра: «Па сінім валнам акіана»77. Яны і яго Пан абанкруціліся, і ўжо жывучы раскошна, нічога на стараснь не збераглі. To вярнуўся на бацькаўшчыну і давай адбіраць ад удавы, маткі Сашкавай, зямлю. Была куплена слоўч (?), ён напаіў фальшывых сведкаў, каб сказалі, што ён даваў бацьку грошы на куплю. I яшчэ меў за што наняць адваката. Прывёз свяшчэнніка і такім чынам
забраў ад хворае маткі і ад сірот зямлю. і прадаў адразу Лазару і Жуку. Гэта былі дзве гаспадаркі. 3 таго гора матка, ваша баба Паўлінка, захварэла і скора памерла маладою, пакінула пяць сірот: Сашка, Валодзя і Манька ад першага мужа, а як яе Лявон памёр, былі дзейі малыя, не было каму працаваць, яна ўзяла прымака Курыловіча, і ад яго радзіла Вольку і Зосю, вашу хросную. Той год яна, вечнай памяці, памерла, як мы пераехалі з Мураванкі ў Нясутычы, у 1910-м годзе. Казалі суседзі, што была вельмі прыгожая і надзвычай добрая. Як жабракоў, як беднякоў, як цыганоў яна шкадавала і што мела, тое давала, і яе ўсе любілі. Казала Кастуля рымарава, што пахожа Зося на яе, але яна яшчэ прыгажэйшая, родам з ЦярэшлР із дому Родзькаў. Браты яе былі дзядзя Осіп і Ілля. Думаю, ты памятаеш іх дзяцей — Марфу, Мішу, мы ездзілі да іх у Цярэшлю на рыбу. Там, каля дамоў іх, грамаднае возера.
Цяпер вярнуся да Мураванкі. Мыз вяселля прыехалі вельмі задаволеныя. Нас нарасхват запрашалі ў госпі. Паглядзелі і паслухалі, як пяюць маладой, як яна развітвалася на заўтра з усімі і вельмі плакала, і ўсе плакалі. 1 доўга не выходзіла на воз садзіцца да маладога. А ён стаяў, назіраў, а тады схапіў яе, як дзіця, а яна балтае нагамі, што яшчэ хоча з суседзямі і з дзецьмі, а ён пасадзіў на воз і не пусціў79. Дзве курыцы звязаныя чырвонымі стужкамі падскаквалі на возе80, усе свадзебнікі павязаныя цераз плячо ручнікамі, а таксама і малады, абдымаючы, суцяшаў Юльку. Свацея з сватам на пярэднім возе. У свацеі на галаве прыгожы строік. Сват махнуў на каня пугаю, і ўсе расступіліся, старыя і малыя. Выехалі на вуліцу. Дружкі рвалі салому, сена з-пад сядзення і кідалі наперад сябе, гэта каб скора выходзілі замуж другія, маладыя. Мар’яна дзядзіна, галосячы, выйшла на вуліцу: «Амая Юлечка, амая дачушачка» і г.д. 3 выгану, куды паехалі пад Клюковічы, чуваць была музыка. Пастаяўшы, усе сталі разыходзіцца, і мы развітваліся, і сталі збірацца ехаць дадому.
Пыталі ў мамы, як і што, а яна нам апавядала, што ў Нясутычах яна нарадзілася, што шмат там сваіх родзічаў па маме і папе, і абяцала з намі незадоўга паехапь зноў у Нясутычы да дзядзькі
Юзіка і Алеські. Мама і папа з імі вельмі добра жылі, ды і папа аддаў ім сваю зямлю ў карыстанне, пакуль ён не вернецна ў Нясутычы. Яны прыязджалі да нас у Мураванку. прывозілі груш-касцянак, грыбоў рыжкоў, ягад, бо цётка Алеся любіла хадзіць, ды і дочак у іх не было, толькі тры сыны. Алеська, што ў першую сусветную вайну забілі, быў вялікі жартаўнік, равеснік нашага Івана, пад Кёнігсбергам палёг. Другі — Андрэй. і Костусь, Любін бацька, ужо памёр, як і яна. Памятаю, мы да іх ездзілі з мамаю. Цётка ў глячку паліваным нагрэе паранае гарэлкі81 з маслам і ў яе з усялякімі карэннямі ад жывата, парушэнен. дзевясіла і г.д. Бочка грыбоў насоленых у пограбе, гарэхаў даснь, ягадаў чарніцаў сушаных. Вось пойдзем у сад, а пётка пасылае Костуся, каб нам патрос грушаў. Ён троху ад нас вышэйшы, але нас саромеецца і сядзінь надуўшыся пад грушаю, не гаворыць. Дзядзьку Юзіка вельмі любіла. Ён не толькі жартуе, але і сам заліваецца смехам, як клякоча бусел.
Ой, як я любіла пабыць у іх на Дзядох82, якія ў нас людзі спраўлялі па пакойніках тры разы ў год. Якіх там толькі няма страў! Трэба да ноту 12s3. Першыя на радаўніцу — гэта па Вялікадні84, другія перад Сёмухаю85, трэція ўвосені86. Чамусьйі па дварох Дзядоў не спраўлялі, толькі ў вёсках. Ужо па абедзе, глянуўшы на вёску, [убачыш] ва ўсіх ідзе дым з комінаў, пякуць пірог, абсыпаны мукою, ломяйь за сталом, каб пара пайшла87. Усе гаршкі радом ставяцца на лаве, абносяць свечкай запаленай стол засланы. Творайь малітву і перш вып'юць гарэлачкі, а тады мясам прызакусяць. К.вас з мясам смачны, мяса на халодна палічастае, гэта мясное, каша, густ, яечня, грыбок, макароны. 1 не збіраюць са стала па вячэры, загорнуць абрусам, так начуе, а тое яшчэ каторыя ставяць у сподачку на акне88. А на радуніцу прыязджае бацюшка, ідуць усе на магілкі свянціць, хтодае грошы. Абольш жанчыны. Пакрывае магілку палатном, яго забірае псаломшчык, пяючы: «Пліцію уснуў, якомерт. Цару і Господзі трыдневе Воскрэс есі. Адама воздвіг-вотлі і ўтвердзі ў смерць. Пасха нетленная міра спасеніе». Хто памёр нядаўна, то там, абняўшы магілку, галосяць, усякі ідзе памянуць сваіх родных, бо і на сябе спадзяецца таго89.
Нясутычы
Калі Гутаровіч купіў Нясутыцкі двор за пасаг свае жонкі, то адразу стаў нагаворваць папу, каб ехаў гаспадарыць у яго двор, які быў заўсёды ў арэндзе ў жыдоў. А ён хацеў, каб папа наладзіў усё так культурна, як у Мураванны. I абяцаў прадаць папе зямлі там, дзе ён захоча. Папа дбаў пра тое. каб на старасці быць ні ад каго не залежным, бо, бывала, кажа: «Упаналаскі, як да парога, як cijia ёсць дзень і ноч скакаць, mo добра, а як яе не стане, то Бог ведае». Хаця, даведаўшыся, Граф вельмі не хацеў адпусціць добрага служаку. 25 гадоў яму [папа| праслужыў. I абяцаў на старасць пенсію, але папа хацеў сам сабою пажыць і дакупіць да бацькоўскай свае [зямлі], каб на старасці мень прытулак. Мама вельмі забеспакоілася, што мы ў школу ходзім і прарвем, што ў Нясутычах, казалі, маладзёж крадзе ў жыдоў-арандатараў і носіць на прапітак у карчму. Што так далёка царква, гэта для яе ці не самае страшнае было, бо з Мураванкі да Шчорсаў да царквы з вярсту прысадамі. шмат прыяцелек, кумаў. Усімі паважаная Барысова, і як жа растацца? Тут, у эканоміі, больш шляхетныя людзі, не так, як у вёсцы. Асабліва печаліла, што Маня і Зося не будуць у царкве пець, што для яе было найбольшым дарам ад Бога, і ганарылася намі. Ну а нам таксама вельмі шкада Нёмна, што ўлета ды штодзень там. то на рыбу з Іванам, то купаемся ў купальні, лазім па сенакосах, збіраючы смолку, слёзкі, ходзім пад парк па шчавей, па кмен, бродзім па парку, заглядаем, дзе якое гняздо, ловім яёрак*.
Так раз нагналі, што Несцяр, накінуўшы каптаном, пасадзіў руку ўзяць, а яна яму навылет працяла пальцы. А ў гэты час ужо мама нас вучыла вышываць і дала ручнічкі, ніці, нашыла канву, і началі, а за яёркаю паляцелі, дык нехта ўкраў. Як мы з Соняю маркотна прыйшлі дадому і не хацелі сказаць маме, але мама нас скоро разгадала і вялела Івану навясці следства. У нас і ў хаце была з дзецьмі яёрка, якая праз акно хадзіла ў парк і прыходзіла дадому. Як сядзем абедаць, то і яна на стале кусок йукру слініць. Была клетка са шчыгламі, яны вольна па пакоі
Вавёрак.
лёталі. Інан ім свежыя елачкі падчэпліваў, пясечак, вадзіцу, а яны ўсю зіму пяюнь, а на вясну іх выпускае, мы ідзем цэлым хараводам іх праважаць, а яны то з клеткі, то назад у клетку.
Скучаюпь па нас уся дворня, і мы таксама, але папа рашыў перад Вялікаднем выехаць, каб з вясны пачайь гаспадарынь. Паехаў з намі папа ў школу, каб нас выпісаць. Вучыцель вельмі ўгаварваў папу, каб нас аставіў у каго на кватэры. і каб мы хадзілі ўдвухкласнае вучылішча. Ён нас хваліў, што мы добрыя па захаванню і добра вучыліся, што шкода зрываць. Ну а нашыя таварышкі па школе вельмі засмуціліся і плакалі, як мы адыходзілі. Нат той Аляксей Амельяновіч з Аўдзівіч, які праз тры гады сядзеў у мяне за спіной, і той праслязіўся. Мы з ім вельмі дружылі, ён заўсёды першы рашыць задачу за ўсіх нас і стараецца ўкрадкай мне падказаць. A то на паперку |напіша| што галоўнае. А чамусьці граматыка ў яго вельмі цяжка | ішла], як дыктоўка. то ён ціхенька: «Маня, ціяць, ціе?» Ну. я падскажу, бо мне яны былі няняжкія гэтыя яць, е. На перамене ён заўсёды прыходзіў на маю скамейку і рысаваў вельмі хораша. To з яго смяяліся, што ён мяне любіць. Ён не краснеў, толькі жартаваў. У яго. як у негра, круціліся ад скуры валасы і расніцы. Зубы чорныя, але недурны, як былі некаторыя сарві-галовы. Іх такіх было двух — Іван Стасевіч, мы дружылі, але як з Івана хлопцы пасмяюцца, што ён са мной хоча пасядзець, то ён зробіцца, як рак. Быў прыгожы хлопец, добра вучыўся, белы, з віхром наперадзе. Абодва яны | Іван і Аляксей| вучыліся далей. Аляксей скончыў духоўную семінарыю і прыходзіў да мяне, каб я з ім прайшла жыццёвы пуць. Гэта як я вярнулася з эміграцыі ў 192! годзе. Падзякавала, пачаставала і сказала, што абяцала другому ўжо даўно. Сашка яшчэ не вярнуўся [тады] з Францыі90.