• Газеты, часопісы і г.д.
  • Mae ўспаміны. Марыя Стагановіч

    Mae ўспаміны. Марыя Стагановіч


    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 200с.
    Мінск 2012
    43.77 МБ
    Калі па вяселлі ўдзве нядзелі Стэфка [жонка Ігната] прала, седзячы на ложу сваім, а Ігнат у палудні лёг аддыхнуйь, нешта заспорылі, і Ігнаціха адразу зняла туфель з нагі і пачаставала свайго мужа пад вока. Вока скора засінела і зазелянела. Аднаго дня селі ўсе разам абедаць, Юзік жартаўлівы не вытрымаў са смеху і папытаў Ігната, калі ён купіў акуляры. А Стэфка была такая храбрая, што сваёю дзеравяннаю лыжкаю адмерала Юзіку па ілбе. Сцяпан схапіў Стэфку за руку, бо хацела яшчэ раз, і Стэфка гаркавым языком усіх ператасавала: «Я вам пакажу смешкі. Кожны гуза дастане!». «О, не! — сказалі Сцяпан і Мікалай. — Будзем дзяліцца, каб не мець у вёсцы насмешкі». Браты селі з бацькамі і пачалі дзяльбу дружна. Тры старшыя нявесткі, Ганна, Алеська і Паўлінка, пайшлі з хаты на сяло і селі на лавачку, хай дзеляць, як хочуйь, сваё майно, а пасаг кожная забярэ свой. Ігнаціха ж не вытрымала і паляцела з крыкам: «Дурань! Дурань! Цябе ж ашукаюць!» I, уляцеўшы, пачала ўсіх абзываць і сварыцца.
    «Сцяпан-браток, выкінь гэтую кошку за дзверы», — папрасілі браты. Папа ўзяў, хоць упіралася, і засунуў за дзверы. Яна іх усіх пад акном абзывала.
    Падзяліла матка добра. Было правіла, што меншаму хата, толькі ў адным канцы хаты да смерці будуць жыць бацькі. Вось голас скора падала Стэфка: «Вонусе змаехаты». Сцяпан не захацеў жыць на нуднай гаспадарйы, дастаўшы з падзелу гумно і тры дзесяціны ў стужках, Юзіку — хлеў, а Міколйы — свіран, а Паўлінцы — чапяла, Алесі — качарга, Стэфцы — вядро, а Ганне — скаварада. Гэта маці падзяліла. Сцяпан адразу пайшоў іскаць службу і, прыйшоўшы, сказаў Ганне, каб збіралася. Слёз было нямала, бо мама баялася жыць не на гаспадарцы, бо чамусьні было неганарова: служачы ў паноў ды яшчэ старшынова дачка. Покі жылі бацькі, папа ні зямлі не браў, ні гумна. А як памерлі. то аддаў у пользаванне Юзіку. Яны жылі ў вялікай згодзе, ды ў Юзіка было ўжо тры хлопцы. Расказвала мне цётка Паўлінка, што ўзяла сваю чапялу і стала пад сваім будынкам свірнам, покі матка не сказала, жывеце, пакуль не пабудуейе хату. Ды яе бацька даў дзеравакаў і памог з свірна зрабіпь хату. Я любіла іх расказы. Як бывала мама пойдзе пад Барыскі, і ўсе збяруцца і пачнуць ўспамінайь...
    Папа мой пайшоў на службу да графа Храптовіча-Буценёва ў Косава-маёнтак, ты памятаеш. Гэта 5 кіламетраў ад Нясутыч. Прыслалі пару коней назаўтра, і мама голасам галасіла, так ёй было страшна пакідайь сваё гняздо, хойь і не так добрае. Людзі чуюць лепшы грунт пад нагамі і ні ад каго не залежныя. А як кажуць, ці хворасць, ui што пану не даспадобы, то што тады без свае хаты-гаспадаркі? Плачучы ад’ехала, узяўшы свайго Ясенька і куфар, ды пасцель, а карову за рогі. Сйяпан быў служака даспадобы. Быў прыказчыкам. і як граф такі галоўны ўпраўляючы задумалі дайь павышэння і перавесці ў Мураванку з Косава. Гэта кіламетраў 5, зусім блізка да цэнтра палаца графскага. У Косаве нарадзіліся Валодзя, Іван і яшчэ трое, што памерлі. Тады я, Марыя ды Зоська.
    Успаміны з Мураванкі
    Вось мне тады было тры гады, як пераязджалі. Да гэтага я нічога не памятаю, як жыла ў Косаве. Толькі вельмі добра памятаю, як грузілі на вазы высока шафы, ложак, стол і ў цаброх высокія вазоны. Мама плакала са сваею суседкаюпрыяцелькаю бяздзетніцаю (я заўсёды ў яе гуляла), і яна мяне завяла да сябе, участавала, паклікала ў кухню малое ручное парасятка, каб я забавілася, а потым палажыла мяне спаць на цёплую ляжаначку, а сама пайшла памагаць маме пакавацua. Я, прачнуўшыся, пачула вялікі боль на правым баку і стала плакаць. Прыбегла пані Станулевічыха і «А-ёй, дзетка маё, чаго ты?» А я ёй паказваю, дзе баліць. Як яна паглядзела, аж спалохалася. Я спекла моцна сцягно. Яна памазала, і пайшлі да нас. Ужо ў xaue нічога не было. Я ўвайшла ў той пакойчык, дзе мы, дзеці, спалі і паказала на сцяну, што не забралі іконкі. Мама і пані мяне пахвалілі і сталі развітвацца.
    Сядзелі высока на карах, Соня ў мамы на каленях, ёй 2 гады і 3 месяцы, а я каля папы. Падводы рухнулі, і вось выязджаем за чорную браму. Гэта мая першая падарож, што я памятаю. А так цікава. Едзем, а свет такі шырокі, выган, пасуцца коні, каровы, тут рэчка, каля рэчкі статкі гусей, а дзяцей шмат, босенькія, у кашулях палатняных, белабрысенькія, бягуць, каб нас паглядзець. А там млын, і высока ад вады ўзняты правянчысты мост. Нашы фурманкі першыя ўязджаюць, мы за імі, і вось страх, каб мы, мамачка, хаця не ўваліліся. Папа смяеіша, а мама заплаканая, сумная. Едзем пад Нягневічы23 каля могілак. Вось і царква Мікалаеўская, куды пасля ездзілі пад Міколу, самы вялікі фэст.
    Уязджаем у мястэчка Нягневічы, а там а-ёй! Малыя жыдзяняткі кучаравыя. крамы адкрытыя, на дзвярах вісяць абаранкі. «Во, — папа кажа, — гэта далей аптэка. Во вінны склад». I тут сказаў астанавіцца. Сам пайшоў і нясе некалькі бутэлек гарэлкі частаваць фурманаў. Тады пайшоў і нясе весла абаранкаў і цукеркаў. Вось радасйь бязмежная! Ну і паехалі далей. Нам мама сказала, што трэба дзецям даваць абаранкі, бо яны будуць адчыняць веснікі. Едзем каля вёскі Роскашы24. Паўз дарогу цячэ
    рэчачка, а там хаты, хаты, вербы і лавачкі. Дзятва прудзінь у рэчцы, вадзічка плыткая. Вот чуць мінулі Роскаш і Лозкі2' — вёска, выган. пасярод паабапал хаты. сады і вербы на выгане. Дзеці бягуць як сілы мага, пастушкі стараюіша адчыніць доўгія веснікі. Тут граніца вёскі з дваром Мураванкаю. Сыплем цукеркі, абараначкі. Хлопчыкі ўсе ў портачках ззаду з белымі хвосцікамі, з нагруднічкамі, у адзін канец пхалі вароты, другі закручваўся ўздоўж.
    Мы ўехалі ў прыгожую ліпавую алею. Паабапал роўныя палеткі, і адразу відаць двор, блізка, па левы бок, як чырвоны вянок. 3 чырвонае цэглы, як жар, усе будынкі. Чатыры двухпавярховыя, дзве высокія башні па чатыры паверхі. На версе — бліскучыя шары і на іх харангеўкі. Паабапал брамы чорнай, куды мы ўязджалі налева, — «Гэта мы будзем жыць», — сказаў папа, — прыгожыя аборы, вагоны ходзяць па рэльсах, як вязуць корм каровам, дзве студні, двухпавярховая сыраварня абсаджана маладымі ліпамі, людзей многа. Вось пад’ехалі пад грамадны будынак, напроці вялікі гарод агарожаны. Папа кажа — гэта для нас. Нас пачынаюць ссаджвань з воза. Папа мяне вядзе за руку па сходах уверх, мама — Соню і бядуе, што не раз дзеці скоцяцца ўніз. Папа разважае. Ўвайшлі ў грамадныя сені з шырокім акном: падлога і прыгатаваныя сухія дровы. Там унеслі катух з курамі, тут. кажунь, будуць жыць нашы куры. Увайшлі ў вялікую кухню, два вялікіх ясных пакоі, кругом вокны ўпарк на панадвор, уліпы, надарогу. Зверхуўсё відаць, гэта што нас, малых, цешыла... Я пасунула да вакна табарэтку, і мы ўзіраліся, як шмат пояць пры доўгім карыце вялікіх прыгожых коней. Іх было 40 пар.
    Усе рэчы цягнулі па сходах, паставілі стол і пачалі частаваць парабкаў, што прывезлі нас. Так прыемна пахла глінаю, боў кухні новая вялікая печ. Атутдзяцей назбіралася — нас паглядзець. Клічуць Івана хлопцы, як ён, ідзём пакатаем малых. Ну і нас мама пусціла на папячэнне Івана. Зайшлі ў парнік26, а там доўгі вагон27. Нас з Соняю засадзілі туды, а я хачу ўсё бачыць, села на скрай. Яны нас па рэльсах пакацілі ў абору28, дзе стаяла 200 галаначак29, як лялькі. Навязаны 4 грамадныя быкі
    па канцах браварын. О, цікава! Едзем далей праз усю абору. Ну і хлопцы раптам штурхнулі вагон, Маня пуляю наляцела ўніз носам на чырвоны чысценькі ток30 і напалам расквасіла нос. Іван, бедны мой браток, схапіў мяне, а кроў усю заліла. Соня, вечны пакой, была вельмі баязлівая, так са страху крычала, што ўсе збегліся. Мяне на руках прынеслі ў хату, і скарэй пан вялеў ехань па фельшара ў Шчорсы11. Мама бчла вельмі перастрашана, бо безгранічна адданая дзецям. He памятаю. як далей. Пахла ў хаце лякарствам. На галаве канпрэс, і мама плача. Я прачнулася і не плачу, кажу, што не баліць. Вось мой няўдалы першы крок на новым месйы.
    Далей больш цікавага. Я была смелая і вельмі цікаўная. Hoc зажыў, то ўся абдзерлася. Несцер, хлопец шмат большы за мяне, павёў паказайь, дзе шмат кветак. Гэта за дваром блізка. Стаялі стагі сухіх бярозавых дроў, усярэдзіне парабкі выбралі, а там — хоць танцуй, параслі кветкі. Несцер мяне сцягнуў наверх і памог злезці ў сярэдзіну. Нарвалі кветак, і ён мяне падсажваў, а я ніяк не магу ўзлезйі назад, адвалілася, абадралася, стала плакаць, а ён уцёк. Я спалохалася ды заснула. А там стрэслі ўвесь двор, а ён баяўся казаць. Але Іван яго пастрашыў, і ён сказаў. Іван мяне разбудзіў і прывёў дадому.
    Калі крыху падрасла ды тое забылася, здружылі з Марылькаю і рвём кветкі на канаве, ды спорым ўжо за хлопца парабка, які, едучы, везучы снапы, кажа на мяне — «Вось будзе мая жоначка». А ён прыгожы, блонд кучаравы, і заўсёды падвязе на карах. Але мама забараніла пад'язджаць, каб дзе не ўсхнула ногі ў кола. Вось мы з Марыйкаю ўхітрыліся, пайшлі пад ліпавую дарогу, адтуль з Нягневіч вазіў малакан у сыраварню малако, дык мы ззаду пачэпімся і да брамы пад’едзем, каб мама не бачыла, там саскокнем. Восьдаехалі дабрамы, Марылька — скок — і нічога, а Манька як скокнула, дык сукенкаю за калок зачапілася, ды цягнуся праз двор і крычу. А тут паніч дазорта, які мяне лавіў і хацеў пацалаваць не раз (яму гадоў было 40, і дружыў з нашымі бацькамі), крычыць — «Стой!». X чалавек не ведае, чаго, бо банкі бранчаць. Паніч мяне адчапіў, але тут і мама з розгаю, ды на калена, ды па штанох. He так балела, але брыдка перад
    панічам. Але я на маму не злавала, бо так любіла і шкадавала маму, каб у агонь ці ў воду мама сказала, я як страла, бо любіла дагадзінь і любіла, як мяне пахваляць. Соню вельмі шкадавала, а яна хойь і баязлівая, але часта абдзярэ мне твар. Аднак маме не пажалюся, каб яе не набіла.
    У гульнях я была і суддзя. і байюшка. Вянчала, як гулялі ў вяселле. Толькі за маладую не хайела быць, а таксама за пакойніка не хацела. Была або Юзэфа, або Марылька. Адзін раз Юзік Ласоўскі сыпнуў пяском у вочы Соні, а яна яму — вострым камяньком і разбіла брыво. Заліўся кроўю. To я яго маліла, прасіла, абмыла, каб не казаў маме.
    Адзін ранак нас адвялі да суседа, каб там пагулялі з Соняю, а Валодзя і Іван пайшлі ў школу. I чамусыіі да нас прыйшла нейкая старая жанчына. Доўга нас не клікалі дахаты, а пасля нас пазвалі і сказалі скарэй, бо буслік прынёс вам прыгожую жывую лялькуды хлопчыка. I праўду, не ашукалі. Нам тая жанчына паказала — у беленькім чэпчыку, закручаны ў коўдзерка вельмі прыгожы хлопчык з чорнымі доўгімі кучарамі. Мы так з Соняю ганарыліся перад дзецьмі, а ён як падрастаў. то проста красата. Мама доўга не стрыгла [валасы], а яны доўгія выраслі. I вот наш красаўчык захварэў і так цяжка. He раз быў доктар, але Юзік пры смерці. Прыехала паненка яго хрысчоная і Пані, упраўляюшчага жонка, бегаюйь, а дзіня канае на ложку. Мама рукі ломіць, нас выпраўляюць з хаты, а я сют-тут у хату, плачу. А тут ужо шыюць белую сукенку. Помню як сягодня, як на падушцы белай рассыпаныя чорныя кольны валасоў. Ой, які жаль! Бог добры, і ён паправіўся, доктар галоўны з Карэліч’2 у белай жылетцы ўсё мерае градуснічкам пад пашкаю. Але і падрос. стаў хадзінь. Мама вынясе да нас на двор, і мы радыя вельмі.