Mae ўспаміны. Марыя Стагановіч
Выдавец: Лімарыус
Памер: 200с.
Мінск 2012
доўгі час, і Валодзя прыехаў. I ўжо меў пасаду. Яна прыходзіла да нас, яны гаварылі. He ведаю. як было б, але ён паехаў, і Сабінка засталася ў мацеры, яна забрала, як падрасла. Аднак яна захварэла, і папа прывозіў доктара, а яна не вытрымала і памерла. Мы ўсе так плакалі, бо любілі гэтае дзіця прыгожае. Пахавалі ў Нягневічах на польскіх могілках, і нашыя байькі рабілі вячэру. Бацька заказаў гробік. Ня гэтым кончана. Клемця выехала пасля нас, і я чула, што выйшла замуж за нейкага паляка.
Другая непрыемная прычына. Папа быўдавераны, і ён з бровара другога двара графавага адвозіў спірт, ужо пад Вялікдзень. Усе фурманкі. пяцьдзясят падводаў, пераехалі па лёдзе цераз Сервач54, а апошняя |падвода| недалёка берагу, [дзе| аслабеў лёд, і коні, і бочка, і фурман, і папа — пад лёд. Папа скінуў неяк кажух і, выняўшы нож, стаў рэзань гужы супоні, каб графскі скарб не прапаў, а сам чалавек — гэта нічога. Усё ўратавалі, але поўныя боты вады злёдам, і мокры [быў] да касцей. Ада мястэчка пакуль даехалі мокрыя, то, думаю, што добра памерзлі. У мястэчку знаёмыя жыды змянілі на сухое, далі чаю, налілі спірту, пагрэліся і нічога. Прыехаўшы па шасні днях, папа цяжка залёг на запаленне лёгкіх. Праўда, тут ужо прывозілі па два дактары, ставілі банкі, правяралі, лячылі, але вельмі цяжка быў хворы, нат без памяці. Вось дзе было страху маме беднай. Шэсйь нас, сама сёмая, а добра, як здаровы, а хворы ці памрэ, то куды? Няма ні свае хаты, ні дарослых гаспадароў, ды Ясь вучыўся. Шэсцьтыдняў папа ляжаў, і падыходзіў Вялікдзень. Доктар з Карэліч Левушэцкі і фельшар Шчарсоўскі радзіліся, сказалі, што будзе здароў і што ўжо можа сядзець у ложку. I на Вялікдзень прыйшлі ўсе парабкі жанатыя і халастыя папу паздравіць і пелі Хрыстос Васкрос. Мама іх усіх частавала, так сказаў папа, наклала ў іх кош бабку, кілбас і яек, выпілі за здароўе папы. Яны ўсе папу любілі, бо ён ніколі не крыкне, а ўсё «хлопчыкі», «браткі», жартам ды абяцае ўвечары па чарачцы па рабоце. Таксама і з жанчынамі на жніве «лябёдкі», «красоткі», і ў яго работа віхрам ішла, а гаспадары такіх любяйь.
Таму праслужыў у графа 25 год і ўсіх вырасйіў без гора, лепш, як жылі яго браты. Адзін раз жалі недалёка двара ў ліпах, жней
мо дзве сотні, бо папа браў нат падросткаў з маткамі, бо ўсе хочуць зарабіць у гэты час. I я панесла папу перакусіць. Пагладзіў мяне, падзякаваў і сеў на снапе, зняўшы шапку. А я ў гэтым часе хацела павучынца жаць, дала жнейка серп, а сама пайшла пінь ваду з бочкі, прывезлі з лёдам. А тут нехта кажа, вунь ліпамі едзе граф з сям’ёю, на пары коней у лінейцы”, усе ў беленькім. Ён прыязджаў толькі летам, а так жылі ў Францыі, і яму не бяда. Меў трыццаць два маёнткі ды такія абшары, лесу тысячы. А мне і жаць хочацпа, і графа паглядзець трэба. Папа схапіўся, прыгладзіў валасы і пайшоў пад дарогу, блізка ад жніва. Ідзе на іржышча і граф без шапкі ў белых туфлях. «Здраствуй, Степан Фаміч». «Зраствуйте, Ваше сіятельство». «Ну, как дела?» — «Харашо, Ваше сіятельство». «А это что за жнейка такая маленькая?» —«Это мая доченька ўчытся жаць». — «Вот молодец. Хорошо, такая трудолюбівая». X я сябе сярпом па пальцах, ды так расчваліла, што кроў цурком. Хачу, каб ніхто не бачыў, сціснула і не ведаю, што рабіць. Прыбегла жнейка, жахнулася, раздзерла насатачку — мала. Тады свой хвартух. Заляпіла крываўнікам, памяла ў далонях. Вось табе і жняя. А графа падвязалі перавяслам56, а ён даў рубель, падзякаваў ды сеў і паехаў, а мне рука доўга балела. Бартлеўскі доўга заліваў і перавязваў.
Было ўжо каля васьмі год, як мяне запрасілі за куму, а Вітка Гутаровіча, які быў малодшы ад мяне, — за кума. Гэта Петрык Шасцель, у іх не гадаваліся дзеці. Хтосьці ім нараіў [запрасіць] дзяцей-падросткаў. Запрэглі пару коней, бабка села з дзінем з фурманам, а кум і кума ззаду ў брычцы па-панску. Павезлі ў Шчорсы, там не больш ад двара, як вярста. Там былі два святары. Пісарчуктоненькі хораша пеў і служыў. Другі, Савіч, нас вучыў у Лозках Божаму закону, туды мы хадзілі ў школу. Я была ў галубой з каронкамі сукенцы*. Калі далі мне падзяржаць крэсніцу пад Хрыстом, я чуць не расплакалася, як мне пацякло па новай сукенцы на ногі. Усё мама прыгатавала, бо ўмела пашыць. Хто даваў імя, не ведаю. Называлася Алімпа. Калі прыехалі пад браму, нас спаткала ватага дзяцей, смеючыся — кум, кума. Ну, мы тут злезлі і па сваіх хатах разышліся,
Магчыма, карункамі.
а вечарам мама і папа хадзілі на хрэсьбіны і ўзялі мяне. Мама рабіла мне задавальненне, шыла кружаўныя чэпчыкі, а я насіла сваёй крэснійы, яна мне ўжо смяялася, а я яе так любіла.
Па нашых бацьках і нас паважалі, і да нас усе былі добрыя, і нам нікуды [хадзіць] не забаранялася. як другім дзецям. Нас бралі на елку, заўсёды гулялі з Віткам Гутаровічам, ён без нас плакаў бо я ўмела зарадзіць ігру. Нас прасілі ў Шчорсы, там гулялі на качэлях, гамакох у саду, заўсёды разам абедалі. Хоць нас мама не так багата ўбірала, але кораценька, чысценька і вучыла нас гжэчнасці, бо і сама Барысова была ў пачоне ў цэлых Шчорсах. Бывала, як ўжо мы з мамаю выйдзем з царквы, якая амаль каля палацу, то ні за што не пусцяць, каб мы да іх не зайшлі ў госці. Нас мама пускала ў маі цэлы месяц [у] модлы', бо там ўся высшая адміністрацыя каталікі, убяруць бэзам алтар. Пані Гарстова, бабка Вітка, вельмі добрая, быўшая генеральша. Паставіць усіх на калені і сама з кніжачкі: «Матка Божа». А мы: «Мадліся за намі». «Ружа духовна» — «Молься за намі»... ды нам даўно надаесць, зачынаем садзіцца ці штурхацца. Мы з Соняю мелі добрыя галасы: я — першы, яна — другі. I нас часта запрашалі пець. Вельмі любіў Гутаровіч, за тое ён нас на дажынках браў у першы танец. Соня саромелася, а я была гордая, і мы ўжо малыя добра танцавалі.
Аднаго разу прыйшоў Ванька свінур прасіць нас гібаць каравай57. Ён ужо пажылы кавалер, маленькі. Паставіў сотні тры ў леце курносых падсвінкаў, на полі іх пакідае падпасвічам, а сам прывязе з сыраварні свежай [сыраваткі] бочку грамадную і ў вялікія карыта з крана выпускае. I калі ён канчае, то шпутам забарабаніць у дно, а тады яны пачуюць, то каб сотня людзей, то іх не ўстрымаюйь, бягуць задыхана, а тады адзін на другім жадна п’юць. Гэта нашадзяцінная пацеха. Ато Іван брат зловіць велізарнага барана Влоскага, сам паездзійь і нас пакатае. У іх рогі ў тры разы закручаныя. Вось тут быў наш цырк.
Мама нас пусціла з Іванам і Валодзяю на заручыны58, рабіў яму двор, бо браў дваровую дзеўку Ганну Перадойку, так яе называлі, бо яна перадойвала каровы. Рабілі гэты баль у доме, дзе жылі халасцякі-парабкі. Дзве кухаркі ім варылі есці. Грамадная
Магчыма, маецца на ўвазе «маліцца».
кухня і сталовая. спальні на гары. Мама наклала нам у карзінку сала і пару калбас, так заведзена, хто ідзе59. Музыка, скрыпка і барабан, поўна маладзёжы і дзяцей, паставілі грамадную дзяжу ржанога цеста на крыжах, пасыпалі даўгі стол мукою, прынеслі пук нарэзаных шчэпак з лучыны, кшталту ножыкаў, усіх жаночага полу за стол. Палажылі на стале кускі падышоўшага неста, пакачалі ў валочкі, і кожная з нас ляпіла невялічкую ляпёшку — гэта каравай. А мужчыны ўнеслі куль саломы, адсеклі коратка каласы і іх тыкалі ў тыя ляпёшачкі. Тады ўжо выгарала ў печы, гаспадыня наклала на лапату з паўпуда цеста, зрабіла вялікі круглы бохан хлеба, патыкала чаркаю — і наверх тыя ляпёшкі з саломкаю, ды ў печ з песняю «Расці, расці, Каравай! Нашай Ганне і Івану долю дай». I ўся хата звінела ад песні, а так і тыя дробныя караваі на лапату — ды ў печ. Муку змялі са стала, белымі абрусамі ўсё заслалі, паставілі белае некалькі фляшак гарэлкі, дзве чаркі, хлеба і сала ды калбас на закуску. Ну. хто мог выпілі, і ў танцы. Мы доўга не былі, нам жаніх і нявеста падзякавалі, і мы пайшлі з Іванам дадому.
Нічога прыямнейшага не было для мяне, як [калі] дасць каторая дойка пацягаць за саскі ў каровы, як дояць. Усе сядзяць на зэдліках у белых фартухах. Паніч важыць ад кожнай каровы. To я не раз думала, як толькі вырасту, абавязкова будзе мая прафесія. Асабліва як едуйь пад Нёман летам, там, у табары, каля вады, між прыгожых сенажацяў. А як ідуйь каровы дадому, то такая музыка прыгожая, заслухаешся. У кожнай на шыі званочак, у якой вялікі, у якой сярэдні, у то зусім тоненька звоніць маленькі, як у Баварыі. Аднаго разу прыбегла Марылька і сказала, што ўсе каровы пагналі, а адна ў аборы ацялілася, і мы дай пойдзем яе падоім малодзіва. Ціхенька ўзялі конаўкі, гэта бляшаныя кубкі, тады казалі «конаўкі». Карова ляжала ў браварыне, а каля яе цялё. Першая я ўлезла ды ўзялася за вялізарны сасок і давай паціскаць. А цяля давай уставаць, відаць, зразумела, што трэба яму пасасаць, бо я выдаю. Каровы, відаць, чужых не любяць, асабліва жыдоў, бо яны забіралі на зарэз іх бычкоў. Карова схапілася ды як зараве, а я ходу пад бомкі, еле выкацілася, а яна рагамі з размаху так ударыла, аж затрашчала. Я так спалохалася, што як сілы крычала «а-я-ёй», і з Марылькаю не ўцякалі з або-
ры, але забеглі ў канец і схаваліся ў сена. Відаць, дазорца пачуў крык і роў каровы і ўбег у абору. Карова стаяла наснярожана, ён пахадзіў па тачку, зачыніў дзверкі і пайшоў. Мы вылезлі ціхенька, выйшлі і нікому ніколі не сказалі. Але я стала прыхворваць, то на жывот, то пад грудзьмі. Мама ўжо збіралася вязці да жыдоўкі ў Карэлічы. каб выбрала пярэпалах. гэта рэкамендавала Шэйна з Карэліч. Яна прывозіла лакцявы тавар і часта ў нас начавала, і дружыла з мамай, бо ёй самавар настаўлялі, масла. малако на вячэру, то яна наша як сваячка. Просіць, як будзем у Карэлічах, каб да яе заязджалі.
Аднаго ранку мая кума пачала галасіць. захварэла мая хрэсніца. I мама, і я пабеглі глядзець, дзіця закідае галоўку, платаецца, бледнае, а матка ў страху, не ведае, што рабіць. Паслалі па бацьку Петрыка Шасцеля, ён заўсёды вазіў папоў, графаў, фурман быў добры і так слаўны чалавек. Зараз запрэглі каня чорнага быстрага і павязуць у Карэлічы да Левушэцкага. У гэтым часе кума просіць маму, каб хто з імі ехаў з нашых. Мама дае мне грошы і кажа, штоя паеду, атам Шэйна мяне адвядзеда знахаркі выбіць пярэпалах. 1 вось другая бяда: на возе Алімпа стагнала і не хапела браць грудзей. Матка аблівала яе слязьмі і прасіла ў Бога, каб дараваў ёй Алімпачку, бо ўжо трое першых пахавала. Птушкаю нас імчаў сокал. У Карэлічы прыехаўшы, адразу да цёткі Шэйны, як яе ў двары звалі. Каня ў стадолу, і скора панеслі дзіця да Левушэцкага. Мяне Шэйна напаіла чаем з булкаю і, паклікаўшы нейкую ў хату жанчыну жыдоўку, мяне павяла да знахаркі. Паказала, назад як прыйсці, бо гэта блізка ды па дашчатым тратуары, а ён як на вясну, пасярод рынак і гразь. Лекарка сказала сесці, сама ўзяла вады, нож і яйка, падняла мне сукенку, качала яйкам па жываце, шаптала, пазяхала і сказала, што я вельмі спалоханая, таму яе клоніць на сон. Пасля нажом усе пальцы на нагах і руках, нібы з ногцяў, выбірала, а пасля змерала ніткаю, змыла мяне тою вадою, што нашаптала, сказала даць 20 капеек серабра, вывела мяне, паказала Шэйніну лаўку, і я прыйшлада Шэйны.