Mae ўспаміны. Марыя Стагановіч
Выдавец: Лімарыус
Памер: 200с.
Мінск 2012
He помню цераз колькі часу захварэла вельмі цяжка мама і ляжала вельмі доўга. Во гора! Іван бедны і нянчыць, і часам варыць зацірку, засыпае ў незакіпелую ваду і на ўсю хату плача: «А мамачка, а мілая, хаця не памры». Мы гуляем на двары. Адно паклічуць есці. Ніхто нас не купае, няма каму часаць нашыя доўгія валасы, бо маці хворая. Трэба мыць бялізну, пячы хлеб. Гэта робінь дзеўка Юста. Завяліся ў нас вошы і гніды, чухаем
галовы. Дойкі. якіх было 15, былі з-пад Нясутыч. Яны маму шкадавалі. Яны нас пачэшуць, заплятуць... I так Богдаў пасля, мама паправілася. Тады кажа, пойдзе ў царкву: «Яабяцала Богу імушу занесці прыгожую ліпскую хустку на прыстол, за тое. што сама буду гадаваць дзяцей». Я памятаю, як засцілала на прастол пасярод царквы. Мама была вельмі пабожная, заўсёды на каленях удома малілася на ранкі і нас вучыла, ўслых гаворым за ёю.
1 ван ужо кончыў народную школу і нас ужо падгатовіў у другі клас. Сам зімою памагаў вучыцелю вучыць букварнікі і браў лекцыі, і летам вучыўся, бо далей не было як аддаваць, бо Ясь вучыўся. Валодзя быў не такі пільны да навукі, як Іван. Гэта быў добры і старацельны зарадны чалавек, ён нас часаў, заплятаў і браў мяне заўсёды з сабою на рыбу. Ён сам плёў сетку, рабіў вудачкі, з гарэшніку стругаў вудзіла і з конскага воласу. Я памагала капаць чэрві і цэлыя дні на Нёмне. Ён на ноч ставіў на жыўца шнуры. Толькі я злавала, калі на маю вудачку не бралася сярэбраная плотачка. Ён мне даваў сваю, а сам нырца дасць — і на другі бераг, і адтуль назад. I часта лавіў сеткаю шчупакоў. Я торбаю нясу дадому, бо гэта блізка ад двара, цераз адзін палетак. Туды ганялі пасвіць кароў, на роўныя, як далонь, лугі з цудоўнымі кветкамі. А сколькі там азярын! Двор лавіў невадам. Вось я любіла выбіраць з цэбра [рыбу], якая мне падабаецца.
Таксама ў самы Нёман упіраўся вялізарны парк. Як прыгожа было глядзець, як плывуць плытнікі, папіхаючы даўгімі кіямі звязаныя броўна. Будка, на плытах заўсёды гармонь іграе, гарыць касцёрчык, варайь ежу. У нядзелю плавяць дворскія kohl Якхораша плывуць, пырхаюць. Беражкі жоўтыя, ракушак шмат, якое раздолле малому! Купальня абгарожана, плаваюць вясковыя гусі. Там суседнія вёскі мелі выганы і садзілі многа гусей на продаж, на падаткі. Гэта гранічылі Лаўрышава33, там блізка Кроман34, Аўдзівічы35, Антонаўшчына36, Лозкі, Балотна37, Шчорсы вёска і рэзідэнцыя Графа. Там, як у раі, гулялі штодзень улетку па парку, збіралі ландышы-канваліі. У парку чатыры возеры, фантаны, лебедзі і іх домікі, грамадныя помнікі бронзавыя, дарожкі, абстаўленыя белымі скамейкамі і півонямі абсаджаныя, бэз, шпірэй, загранічныя дрэўцы, дробныя яблычкі
картавус, белыя доўгія лодачкі. Трохпавярховы палан сіяў на сонцы, а там рыбкі. Нам было даступна гулянь толькі не ўсім, бо мы бавіліся з галоўнага ўпраўляюшчага дзейьмі, Марыськай і Лёнікам, а таксама бывалі на елках у іх і Гутаровіча, каталіся на запрэжаным кані. У лінейку каля Нёмна скрозь высажаныя дарожкі маладымі каштанамі, ліпкамі, а каля палайу такія клумбы цвятоў, што ў жыцці такіх нідзе не бачыла. Грамадная жэнжарэя’, а там uno робіцна — проста рай. Тут блізенька прыгожая царква, што Граф памог сялянам пабудаваць. Вось у гэтай царкве, як хадзілі ў школу ўжо мы з Соняй, пелі ў хоры.
Аднаго разу нас чалавек пяць уздумалі ўлезці ў лодку, каб хоць у ёй пастаяць. А вясла не было, ды і мы б не ўмелі, бо малыя. I лодка якось адсунулася з пяску ды давай адплываць ад берага. Соня на беразе пачала крычаць і плакаць, мы спалохаліся і пачалі валіцца ў воду па шыю, але павылазілі мокрыя. Сушыліся на беразе, каб ніхто не бачыў, бо там Старож кормійь рыбу і лебедзі. Летам у двары вельмі весела. каля каморы, пяюць дойкі ўжо па рабоце, пад канцылярыяй папа запісвае вясковых рабочых, а іх шмат з усіх вёсак. Яны заводзяць песні, ідучы дадому. «Наш часэяр» як запяюнь, як сілы мага заводзійь гау-у-у-у. А вечарам усе дзеці збіраюцца, і такая гульня, і спаць мама нас не можа склікаць.
Папа наш быўдобры, ніколі нас не біў, толькі слова яго — дзеці спаць, і шабас". А сам робіць падлікі. Мы ў спальні, разгароджанай фіраначкай, Юзік падрос і прыйдзе да нас на ложак, каб падурэць. Пачынаем казытаць, а ён рагоча. Папа скажа: «Ціха, дзеці, бо мама ўжо лягла, і вам пара!». На той момант прыціхнем, а пасля ізноў нейкі смех шалёны. Папа ў кухні бярэ ручнік-сцірку і па мне, старшай, адзін раз шмаргануў. О-ёй, што то быў за страх і сорам, бо таго ніколі не было.
Помню добра, як да нас увечары прыходзілі мужчыны — прыказчык Кіт і Рабко — паслухаць газету, а папа бойка чытаў: «Нашы рускіяўзялітраншэй непрыяцеля...». Гэта была японская вайна3*. Рабко курыць люльку і плюе на зямлю, нагнуўшыся, чэша
Маецца на ўвазе аранжарэя.
У сэнсе, заканчэнне ўсялякіх спрэчак.
лысіну і кажа: «Я думаю, пане Борыс, што нашы Рускія Афонцаў шапкамі закідаюць». Ну а мы з Соняю радзімся ўжо на ложку, куды мы будзем хавацца, як прыйдзе вайна. Яна кажа — пад падушку. He знаю, як гэта скора, але кажуць, што замірыліся, Партартур” аддалі. Вось што памятала мая дзійячая галава.
Аднаго разу мы, дзеці, гуляючы, пачулі нейкі крык і ўбачылі вялікую талпу людзей, [якая] із Шчорсаў ідзе ў Мурапанку. I прыйшлі пад дом пана Гутаровіча, і сталі яго вызываць. Ён выйшаў і пытае, чаго ім да яго. Чаго хацелі, я ў той час не разумела, але Гутаровіч кажа: «Граф — хазяін, а нея, ідзеце да яго, я служу за кусок хяеба, бо не маю свае маё'масці, у мяне жонка, дзіця, цешча, мая матка». Талпа крычала, што трэба павесінь прыказчыка Кіта Кугеля, і некалькі чалавек з вяроўкамі пайшлі да нашага дому, удругім канцы, дзе мы жылі, ён жыў. Я іхапярэдзіла і, прыбегшы, сказала маме, мама яго папярэдзіла, каб ён прыхаваўся. Гэта былі ў той час бунты40. А Кіт быў нядобры да вясковых работнікаў, лаяў, а часам і кульбы пацягне, а зарабіць кожнаму патрэба, бо мелі вельмі малыя надзелы зямлі, толькі што там зямля была роўная, без гораў, і чарназёмная. урадлівая.
Помню гэтыя бунты былі ў жніва. Раскідалі лістоўкі, каб не ішлі на работу ані дойкі, ані парабкі, бо страшылі, што спаляць вёскі. Налянела паліцыя, нагайкамі талпу разагналі, шмат арыштавалі, пакавалі і гналі ліпамі. Мы, малыя, бегалі глядзейь. Яны ішлі, апусціўшы галовы, а конная паліцыя падганяла. У вёсцы казалі «бунтаўшчыкі», а некаторыя «рэвалюцыянеры», адным словам. Пажары |былі], часта палілі стагі з сенам каля Нёмна. Днём закладалі кнаты, так казалі, а ўночы гарэлі. Жалі жняяркамі толькі дваровыя, абжыналі рогі. Папа паехаў пад Івянец41 па жней, а там чуць не забілі, бо відайь, гэта было шмат дзе. Граф выпісаў, ці мо прыслалі, 100 казакоў з атаманам, даваў ім на дзень бочку піва і барана, і ўсё, што трэба. Уехала ў браму конная сотня з песняй:
Едет сотня казакоу-усачей й гей, гей...42 Чорна шляпачка смеё'тся, апалеты гаварят...*1
Японцаў.
Сталі вяртацна работнікі, дойкі. Але казакі ўсю ноч напралёт на двары пяюць, а коні начаку, маленькія, з тонкімі ножкамі. Рабілі ўсякія джыгітоўкі. Хто з іх хацеў, ішоў падавацьснапы, ім дорага плацілі. Але ўсё збожжа звезлі. гарэлка даецца ўвечары. пяюйьды казачка пляшуць. Пасля прыехалі кубанскія казакі, данскія — бландыны з вялікімі чубамі, a то больш чарнявыя ў доўгіх чорных шынялях і папахах зімовых. Таксама прыгожа пелі «А шы, Маруся, да ты не журыся»44. У іх свой повар. зрабілі ім летнюю кухню. кацёл умуравалі. Рэжуць бараноў, вараць боршч з памідорамі. нас, малых, запрашаюць, а зловяць — падкідаюйь. I мы прывыклі, а пасля шкадавалі. як ад’язджалі. Дзяўчаты плакалі.
Жылося нам добра, хапала ўсяго. Граф казаў даваць самую лепшую карову нам, дзяржалі 20 курэй, вялікі агарод, дзе нашае дзяціннае было прыстанішча, садзілі кветкі. Што хацелі, то рабілі ў тычковай фасолі, даілі, нібы каровы, майстравалі яшчыкі на капелюшы, рассякалі рукі, хавалі лялькі, плакалі, рабілі вячэру так, як бачылі. Мама была вельмі пабожная і чыстаплотная, трудалюбівая. Яна нікуды не хадзіла, кроме як у нядзелю да царквы, [куды| і нас брала. Папе, відаць, было цяжка аднаму з такой сям'ёй. Хойь ён фізічна не рабіў, але ён усяго павінен [быў] даглядзень. Пан усю ноч іграе ў Шчорсах у карты, да 12-ае спіць, а папа ўстае ў 3 часы ночы, будзінь канюхоў і памочнікаў, адчыняе грамадны свіран45 трохпавярховы і выдае авёс коням, каб да рассвету коні паелі, бо едуць зімою за Нёман па дровы. а там лес, лес і лес з небам гаворыць, загатаўляюць на зіму, бо малоняць паравіком.
Папа ад ляснікоў прывозіць лося кавалак вялікі, дзікага кабана сцягно, грыбоў, ягадаў брусніц, бо там мо пятнаццаць ці больш ляснікоў было. А жылі добра, любілі выпіць. а папа ім вязе чыстага спірту. бо быў давераным везці спірт фурманак сорак, a то і больш. У другім маёнтку Адамполь46 быў бровар. са сваіх картофляў гналі спірт, а на ачыстку ўжо папа вазіў у Варончую47. I вось трэба было добрых вачэй, | каб] даглядаць коней, парабкаў і бочак, каб не пакруцілі дзірак. Ужо ўвечары мама ўсё сабірае воўчыя боты, вялізарны чорны пацягнянві
кажух, і папа кажа: «Прыгатуй шэсць ці сем вялікіх чорных фляжак». Гэта на спірт. Там знакомы акцызнік48 дае папе ачышчанага спірту, а папа дае выпіць усім. Але ёсйь такія, што, лежачы на бочцы, пракруціць тонкім свярдэлкам і ўсадзіць саломінку, і так насмокчацца, што аднаго еле адхадзілі. Ужо з рота сіні агонь, але мачою ўтушылі.
Мы, бывала, ніяк не ўляжамся спаць, чакаем папу, бо ён едзе цераз мястэчка Турэц49, Жухавічы50, Сталавічы51, Карэлічы, ну і чакаем турэцкіх абаранкаў велькіх і кручаных, ды шчэ прывязе каровак-цукерак і ў каробачках мармаладных, а там шчыпцікі. Божа! Як гэта было міла і радасна. Торба вялікая чорных фляжак, спірт. як агонь. Папа шмат не піў, адну перад ядой заўсёды, але не разведзены.
Шафу мама замыкала, але Валодзя быў балавень, улезе, куды ня трэба. Дабраўся і ў шафу і напіўся спірту, паваліўся, уставіў вочы ў лоб і чуць не кончыўся, еле адратавалі. Ато часта з прашкі52 паб’е вокны то ў сыраварні, то ў аборы. To напусціць мачы ў шапку парабку, якія аруць валамі, а адзежа на мяжы. Мама часта яго частавала казінаю ножкаю51, якая ляжала на шафе. Але ўжо цяжка, калі такі ўрадзіўся. Любіў дзяўчат, а яны яго яшчэ мацней, бо быў вельмі прыгожы, чорныя кучары, жартаўлівы, вясёлы, да кожнай любезны. I залюбілася Клемця Жыбарт, масладзелка, старэйшая за яго, каталічка. Ён часта з ёю гуляў па парку, і нагулялі Сабінку. Яму было не больш за 17 год. Непрыемнасць вялікая, але мама яе шкадавала, аднак жаніць яго — гэта браць папу на сваю галаву сынаву сям’ю. Яго папа накіраваў на курсы, каб могдзе працаваць. I вось не хайелі, каб Клемця ведала да дня. прыехала пад дом фурманка, паклалі рэчы, толькі сеў на воз Валодзя, а Клемця тут як тут. Кінула дзіця яму на воз, але прамахнулася, бо ўжо фурман шпорыў каня. Дзіця ўкручанае ўпала на снег, яна падняла і прынесла да нас. Мама дзійя ўзяла, і мы яго бавілі і кармілі, бо сапраўды было як кропля вады бацька, доўгія чорныя кучары, чорныя нітачкі бровы і як лялька. Яна пачала пранаваць, як і раней. Сабою непрыгожая, шырокі твар. Але такая добрая. Мы, малыя, не супраць, кабянабылажонкаю Валодзі. Прайшоў