• Газеты, часопісы і г.д.
  • Mae ўспаміны. Марыя Стагановіч

    Mae ўспаміны. Марыя Стагановіч


    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 200с.
    Мінск 2012
    43.77 МБ
    Гэта былі самыя найлепшыя гады дзянінства, як радамі ішлі да споведзі, як на спеўку, так весела, без забот, адзетыя цёпла. Дадому прыйдзем, ужо на стале гарачая капуста, шчыглікі чырыкаюць, яёрачкі лезуць на стол, каб даць ім цукру. Адробім лекцыі, вершыкі задавалі, але яны, Богдаваў памяць добрую, скора запаміналіся. I грамадою нек не згледзім, як з Лозак прыедзем у Мураванку.
    Вось прыйшоў папа і сказаў сабірацца, бо ўжо ў канторы расчытаўся. 25 год адслужыў і досыпь. У той дзень усе суседкі, парабчыхі, кумы ўсе быді заплаканыя, а найгорш Марылька, Юзэфа, з якімі вельмі дружылі. He памятаю. які быў дзень, але ўжо быў напечаны хлеб, мяса, усе куры ў клетцы. Хата апуснела. усё парабкі выносяць, а фурманак шмат, бо за гады ў двары сталяры нарабілі сталоў, піафаў, цаброў, балеяў і ўсякага посуддзя, скрыні на муку, крупы і г. д. Усё валаклі са сходаў і грузілі на параконныя кары. 1 знялі апошні абраз, і ўсе выйшлі, і сталі ўсядацца. Доўгі абоз рушыў, неяк шкода стала ўсіх, якія нам махалі. Праехалі ліпы, і адчыніліся вестнікі. і ўжо выехалі проці школы. Вучыцельусіх выпусціў, і нам махалі ўсе дзейі. Мама ўздыхала, бо ўсе страшылі, што ў Нясутычах шмат моладзі і часта жыду ў дварэ робяць прыкрасці, атрасуць сад, то ўкрадуць насенную канюшыну.
    Спусціліся з Віннійкай гары, і праехаўшы маёмасць Шыдлоўскага, |якую| пасля раскупілі Войны. Лісоўскі. Пушка. Галушка, і вось Светлік, і відаць двор, у які мы едзем, Нясутычы. Здалёктолькі вянок. А некае пасля Мураванкі ўсё маленькае, дзіўнае, усё роўна як ў жыдоўскім таку, як людзі казалі. Дом старынны велізарны, вокны грамадныя, пабітыя то сям то там, ганак велькі. Паабапал сады, дом на грудзе, унізе возерна, там з гары цячэ крынічка, устаўлены зрубок, чэрпаюць ваду. Грамадны каштан навіс над крыніцай. Далей старэнькая пахілая мельнічка і дзве хаты старыя, дзе жылі жыды, мельнік і агароднік. Каля брамы абора і доржнік, студня і карыта доўгае, пампавалі воду помпай. Сякая-такая стайня, свіран і гумно.
    Пад’ехалі блізка пад дом, скора выйшаў упраўляюшчы, які быў у жыда-арандатара, высокі, аброслы, блага адзеты, у лапцях, і сказаў, што ён заўтра выедзе, каб мы не гневаліся, што ён не паспеў вызвалійь. Ён быў чалавек бедны, вясковы, і ў яго было зусім мала рэчаў і карова. Назаўтра выехаў. Разглядзеліся, і нейкі гэты двор паказаўся аладачкай. У доме абодрана, абшарпана, рэчы згрузілі дзе што папала, пачаставалі фурманкі і па іхад’ездзе пачалі нешта расстаўляць на начлег. I сцямнела, незавешаныя вокны, як дзверы велічыні, глядзелі неяк сурова.
    Усе пакуль што ў адным пакоі, дзе мела быць сталовая, запалілі лампу, а стол прысунулі да вакна і патрэбную пасуду да вячэры дасталі, і ставілі то на стол, то на акно. усё дачасна. I яшчэ не вячэралі, калі пачулі стук вялікі ў вакно. і яно ўсё разляцелася. Соня да мамы са страхам прытулілася, мама, як палатно: « Во, Сцяпанка, нехта ўжо кінуў каменем, каб баяліся, праўду казалі». Папл з сцяны схапіў двухстволку і абляцеў увесь двор. Нікога, на шчасце, не спаткаў. Папа быў смелы і дужы, здаровы чалавек, ужо ў руках мог раздушыць. Калі папа вярнуўся, то разгледзелі, што гэта не камень, і ніхто не кідаў, а міса стаяла, і калі нехта абаперся аб стол, то міса выдушыла велізарнае шкло, і янотрэснула.
    Назаўтра ўсё закіпела. Папа наняў работнікаў у вёсцы, дзяўчат і хлапцоў. Хлопцы пілавалі, складалі дровы, дзяўчаты мылі пакоі. вокны. Папа з Наваградку прывез абоі і двух жыдкоў абоіішчыкаў. Работа закіпела. Ачысцілі кухню, пабялілі, умуравалі два вялікія катлы, пліту, абабілі куратнік каля кухні, занялі адзін канец дому, занавесілі, паставілі вазоны, канапы. 1 стала ўтульна. Наняў папа дзвюх служанак — Зосю і Прузыню з дзяўчынкаю гадоў 5-6, якая была вельмі ўслужная. Накупілі адразу пяць штук свіней, насадзілі курэй, качак (Ясь з нейкага маёнтка прыслаў заводскіх вялікіх белых, як лебедзі). Пачалася вясна, усе кусты і сады сталі пукаць, наляцелі буслы, дзе любілі гняздзіцца, каля свірна нашага. Нанялі шмат рабочых акопвайь і бялійь сады. Смех, песні ў саду, і так стала весела. Нанялі агародніка Антона. Малады хлапей, і ў нас сталаваўся. Кожны быў да нас добры. бо хацелі хадзінь на работу. бо кожны ў заработках зацікаўлены. I замест таго, што нас страшылі, ніколі ніхто нічога не скраў і нічога кепскага нам не зрабіў.
    3 Іванам хлопцы падружыліся. Ён хадзіў на вечарынкі, ды шмат было ў нас у Нясутычах радні, Мазалевічы, Барыскі ўжо былі кавалерамі. Алеська, жартаўлівы Васіль, а таксама Рымаравы, Бушэйкавы, нейкая цётка Хвілінка. Я памятаю іх сыноў. Юзік ветэрынарам быў, да нас прыходзіў у сад на гойданку. Зыркавы |таксама| свае. Вось хто мог адважыцца нам зрабіць кепска.
    Нанялі парабкаў, гаспадыню Бару, удаву з чатырма дзецьмі-хлопйамі, дзве сям’і жыдоў. Мельнік, Абрам Бельскі, у яго чатыры дачкі і адзін сын Ірша, наш равеснік, крыху старэйшы. Мота Чарток з сям’ёю: два сыны і дачка. 3 імі мы вельмі добра дружылі. Усе амаль нашага з Соняю веку, хлопны крыху старэйшыя і Фрумка Бельская, якая мела валасы блонд аж ніжэй кален, і сама прыгожая і разумная дзяўчына, пры нас яе адпраўлялі ў Амерыку. Тут іх дзве. Роха была чудная красуня, таксама Эстар. гэтая выехала ў Аргентыну, толькі Хайка была брыдчэйшая, краўчыха. Яна выйшла ў Наваградку замуж і на нашай вуліцы Трэцяга мая мела хлебапякарню. I як ўбачынь, бывала. мяне, сілаю зацягне. Пэўна, загінула пры немцах.
    Раней у двары было, як даўней казалі, як у жыда на таку. Але папа навёў парадак шчарсоўскі. Ачыснілі газон, насадзілі кветак, падмялі і падграблі ўвесь двор, паставілі сорак кароў, нанялі сыравара, доек. 1 расйвіў сад: парэчкі, агрэст, маліны, клёны, ліпы, таполі, вішні, грушы-сапежанкі аж пад неба, віноўкі. на якія я лазіла аж на самую вяршынку, якая мяне гойдала, а я бачыла далёка. А сколькі пчол! А зязюлькі, адна другой байчэй куе. А салаўі аж заліваюнна ўсю ноч, a то пад самым акном у кусце язвіну ці бэзу. Грамадныя, як копы. кусты цвітучыя — аж у акно. Зайвілі яблыні. Ну. настаяшчы рай. Пах розаў і сліў дамастын, вангеркі, вадзянкі, і колькі хочаш. Я на слівах мела сняданне. Сад акопаны, пабелены, між зелені, як у шлюбе, трава з рознымі кветкамі фіялкамі; пчол у дуплох старых ліпаў — аж звінінь. Як ляжаш у нядзельку ў саду ў траве чытань кніжку, то здаецца, што ў казцы.
    Гарод вялікі, зямля-чарназём, усё аж шумінь. расце. I вось нас мамачка вучыць. як садзіць і сеянь. Перш парабілі градкі ў садзе, блізка высокая вяндлярня курыцца пахучым ялаўцовым дымам. 3 вёскі вязуць у млын, нясуць паласкаць бялізну, асабліва перад святамі. Адно пранікі трашчаць. I смеху поўна. бо завознікі найбольш хлопцы, а тут палошчуць больш дзяўчаты. I ўжо не той двор скучны, а некая жывая крынічка. Уладзіліся і скоро прывыклі на новым месйы.
    У нядзельку мама нас з Соняю ўзяла ў вёску да дзядзькі Юзіка і Алеські, нашай любімай дзядзіны і мамінай прыяцелькі-вятроўкі. Ідзём праз вёску, з усімі, прывітаўшыся, мама пагаворыць, і ўжо падышлі пад Рымара Стагановіча, мамінага брата, і пад імі ляжаў плоскі вялікі камень, а на ім сядзелі дзве дзяўчынкі, троху меншыя за нас. скучныя. Мама, плачучы, іх папялавала і нам сказала, што нядаўна пахавалі іх маму, і што яны нам свае. Іх мама, Паўліна, пакінула сіротамі Сашку, вашага бацьку, і Валодзю, і Маньку, і ужо ад другога мужа Ольку і Зосю, тваю хросную. Неяк так шкода стала гэтых дзяўчынак, аж плакаць хайелася, бо я заўсёды вельмі шкадавала сірот і не магла ўявіць. як гэта можна жыйь без мамы. Відаць, сэрца прадчувала, што не так задоўга буду і я сірата.
    А выйшла за вароты Мар’яна, маміна братава, і, прывітаўшыся да мамы і нас, сказала: «Ганначка, чаму ты нашу хату мінаеш?» — «Калі-небудзь другі раз». I мы пайшлі. Той год перад нашым прыездам памерла яшчэ маладою ваша баба Паўлінка, якая была пахожа на Зосю, як казалі. 1 вельмі была добрая і спагадлівая. А нас чакалі Барыскі. Панадворак у дзядзькі Юзіка і дзядзькі Мікалая адзін не разгарожаны. Пад акном агарожаны цветнічок, панадвор каменьчыкамі вылажаны. Чысценька ўсюды. Сені вялікія, наскрозь даўгія дзверы, шафа грамадная, дзе цётка ставіць збанкі, сыры, масла і гарэлачку, настоечку. Была штолекарка. Усялякія зёлкі, карэнні памоцныя, усё на гарэлцы, аж цягнецца. У хаце лавы. як жаўточак, стол беленькім абрусам засланы. Любезна і радасна цётка Алеся нас прыняла. Прыйшоў з саду дзядзя, зараз і папа прыйшоў, паклікалі дзядзьку Мікалая, Паўлінку дзядзіну, і ўсіх за стол. Дзядзька Юзік унес з сяней белую бутэлю, паставіў на стол, бохан хлеба палажылі, талерку сала, кілбас, місу грыбоў, бараніны. Цётка дастала з печы грыбкоў на блясе і з пячуркі паліваны глячок з паранаю гарэлкаю з маслам. I налілі чаркі. Дзядзька, жартуючы: «Каб ты, Ганначка, не баялася сваіх Нясутыч. Хіба нас мала Барыскоў?» Бяседа была братская. I пасля дзядзя Юзік падзякаваў папе, што карыстаўся доўгі час зямлёю, а цяпер [маўляў] жні сам. «Я, дзякуй вам,
    падгадаваў свае дзеці». I ўжо, здаецца, тады купіў у Гутаровіча дзве дзесяйіны кругліцы91 пад Куравічамі.
    Прыйшла пара палоць грады, і нас мама пачала да ўсякай работы прывучаць. Ужо мы добра з сястрою Соняю навучыліся песні купальныя янаўскія [спяваць|, што ад мамы, а што ад дзяўчат работніц [чулі|. А любілі вельмі з Соняю ўдзвюх пець. Ураджай у градах аж шуміць, грады ў садзе блізка ад дому. Мама радая, што мы ўжо ёй памагаем, і цешынйа. Мы пяём ва ўсё горла. Я сапрана, яна [Соня| альт, пяём: «Сягодна Купалле, заўтра Ян, да будзе малойцы ліха вам. Да якое ліха ліхое, пагоніце сабакі ў поле». Ды на Купалле на выгане клалі касцёр, і ўсю ноч пелі ды гралі92. А для нас такіх, якія ні дзеці, ні дарослыя дзеўкі, было штотасьці новае, чароўнае. I нам адчыняўся нейкі ружовы свет, вельмі рамантычны. Скончым адну [песню]. пачынаем другую, полем акуратна з карэньчыкам зелле, бо так мама сказала. Мама ў нас — не раўнуючы што святыня. Ніхто з сям’і не мог адмовіцца ці не паслухацца, бо любілі маму вельмі моцна. Яна хацела, каб мы, яе дочкі, не былі пустыя затычкі, а каб ўмелі ўсё, бо так жыццё вымагала. Казала: «Дай, Божа, каб паняю быць, але трэба ўсё ўмець, бо ў жыцці ўсё здараецца. Тады цяжка і брыдка. Скажуць, што там замацібыла»... А можа, чула слабаснь у здароўі і думалада ўсяго насдалажыць: шыць, вышываць, вязаць. Пячэ хлеб, мусім глядзець, а пасля мясійь, [глядзець] колькі садзіць, як абліць. Так і булкі, і мяса. Як надзець качку, як абскубсці, як асмаліць парася, каб не запарыць шэрсць (трэба ў кіпень улінь кубак халоднай вады і ўсунуць, доўга не трымаць). Як разбіраць паршука, як разабраць кішкі, каб не ўшкодзіць, і рабінь, пячы крывяныя [кілбасы]. Як саліць шынкі, паляндвіцы, як абшыць да капчэння. Вучыла npacui і застаўляла драць пер’е, бо трымалі па сотні качак, іх рэзалі, каб рабінь падушкі, пярыны, бо дочкі растуць. Мусілі вязаць кожная сабе сурвэту з влочкі' з суровых нітак, вышывапь ручнікі. Абрусы давала ткаць ткачом у Шчорсы, усё для нас. Уставала вельмі рана да дня і лажылася позна. Бязмерна чыстаплотная і старайельная. Часам прачнуся і бачу: на каленях моліцца пры свене лампадкі.