• Газеты, часопісы і г.д.
  • Mae ўспаміны. Марыя Стагановіч

    Mae ўспаміны. Марыя Стагановіч


    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 200с.
    Мінск 2012
    43.77 МБ
    Скора Петрык з жонкаю прыйшлі і ўжо ў аптэцы ўзялі парашкі і лекі, усыпалі на лыжачку парашок з вадою і хацелі даць
    дзіцяці. Яна так прагна піла, а пасля так сціснула шклянку, што зубкамі адламала бераг, усе спалохаліся, і дзіця проста платаецца ад болю. Скарэй-скарэй, запрагай, і мы на воз. А Петрык гнаў каня на галоп усю дарогу, а маці голасам ва ўсё горла па мёртву, мы ззаду адно падкідаліся. Петрык ўперадзе сцягаў каня, ён з чорнага стаў белы. і кавалкі шуму падалі з яго. Я так перастрашылася, спалохалася, але даехалі і ўжо ў двары пачулі бяду. Выбегла мама і ўсе жанчыны, мама ўзяла на рукі маю хрэсніцу, яна спусціла галоўку, палажылі на падушку і сталі крычаць: «Давайце свечку, бо дзіця ўжо ўставіла вочкі ў лобік». 1 маці млее, Петрык плача, а я таксама, здаецца, на весь свет крычала, так мне шкода. А мама мая закрыла Ліпачцы вочкі. Яшчэ цяжэй было праважаць, як такі анёлак убраны ў беленькім. У кветках неслі на ручніках падросткі. Як на могілках, матка прасіла старшых дзетак маленькую даглядаць сястрычку.
    Я доўга не магла забыцца [на гэта]. Але дзеці распачнуйь забаву, то прызабываецца. I ўсё ж, відаць, на мяне падзейнічала, я не стала есці, схаплялася ўночы з плачам і помню ўжо, як хварэла і як нада мной стаялі, як Бартлеўскі часта даваў розныя парашкі. Помню, як мы, трое меншых — Соня, я і Юзік — хварэлі на адзёр, не так цяжка, але ўсе на ложку, завешаныя, брыдкія, чырвоныя, як буракі.
    Помню, як аднаго разу ў жніва прыйшоў да нас пасланец аж з Ваўкавіч і сказаў, што памерла маміна мама (наша бабка), якой я не знала, можа, калі зусім-зусім малою была, бачыла. О Божа, якая роспач мае мамы! А плакала, ламала рукі, прыгаворвала да свае родненькай. Ну, вядома, як плача мама, то і нам жаль, і плачам малыя. Абліваючыся слязьмі, мама збіралася, бо нас з Соняю брала з сабою. Папа суцяшаў. 3 фурманам, які добра вязе, снарадзілі выгадны воз, і мы раненька адзеліся і выехалі. Цікава было разглядаць падарозе то пастухі, тожнеі, і здаецца такі шырокі свет. Дзесяйь кіламетраў праехалі і пад'язджаем да высокай гары з правага боку, а наверсе — каплічка. «Вось гэта, дзеткі мае, могліцы, але не тут будзе пахавана мая мама, яе павязуцьу Нясутычы». I плача, і плача.
    Пасля нам мама расказала, чаму бабка не ў Нясутычах памерла, а ў Ваўкавічах, пры мамінай сястры Фаброні, якая была замужам за Максімам Грыцам, чалавекам заможным, гаспадаром. Ён быў па-даўнейшаму валасным суддзём, |працаваў] дзе разбіраліся ў гмінах мелкія справы. I быў вельмі рэлігійны, быў царкоўным старастам, добрага вельмі характару. Любіў вельмі сваю Фаброню-красавіцу і сам быў нябрыдкі, а дзеці ні адно ні па бацьку, ні па матцы. нейкія шчуплыя, нэнзныя. Чатыры дзяўчыны і адзін сын Іван, які не вярнуўся з бежанства, пісаў бацькам: «Раздай зямлю сёстрам». А цётка такая панікёрка баязлівая за здароўе сваіхдзяцей. Старшая, Алена, Ганна, Верка і Волька, як заморак усе. Цётка вазіла іх па дзядох, па знахарках і бабах, дзядзька Максім упіраўся, угаворваў, але слухаў, як прыстане. «Фебронё! Фебронё! Ты лепш да доктара іх павязі». \ цётка: «Максім, Максім, нам зроблена, трэба да дзеда, бо паўміраюць дзеці». Мусіць, з трое памерла першых. Яна іх так укручвала ўлетку. не дазваляла адкрынь акно. I таму няможна купаць, сказала варожка, альбо толькі ў зеллі. Ну, была дабрачка надзвычайная, вечна ўздыхала, рэдка пабачыш смех. Але як да іх ужо мы падросшыя паедзем, то дзіва, што яна не толькі дала б, што мае, але і сэрца бы кусок, каб можна было. Выплакала вочы па Івану і Ганне, якія не вярнуліся ў першую сусветную вайну. Ганна там замуж выйшла, прыслала фотку, муж прыгожы, і яна была з усіх прыгажэйшая і весялейшая. Два сыны на фотцы, прыгожыя хлопчыкі. А гэтыя выйшлі замуж. Алене перад вайной я была і Соня за дружкі, яшчэ падросткамі. А Вера і Олька ўжо выходзілі без маткі. Цётка памерла ў 1921 годзе, самлела, як мы прыехалі з бежанства, сказалі, што мама наша памерла. Максім жаніўся другі раз, але і тая доўга не пражыла. Цяпер не знаю пра Максіма, пэўна, памёр.
    Далей, як мы пад’ехалі ў канец Ваўкавіч, з прыезду ў канцы вёскі прыгожая царква, злева — усадзьба банюшкі, справа — школа пры дарозе. А дарога вядзе ў лес цераз Брольнікі60 ў Нясутычы. А гасцінец абсаджаны вядзе ў Наваградак. Вёска роўненькая, чысценька вымеценыя панадворачкі, веснічкі ў дварах, хаткі зграбныя, хоць невялікія, у кожнай хаткі агародчык пад вак-
    ном. мальвы, вяргіні і лавачкі, дзе сядзянь грамадкамі моладзь. a то старшыя. У канны другім — шырокі выган і проста вёскі. высокі-высокі крэст. На адзін бок — агароды, а там — сенажаць і прыгожая рэчка, дзе сцелюць палотны, абсаджаная вольхамі і бярозкамі. Я, будучы ў іх ужо дарослай, з Ганнай аблётаем скрозь.
    Вось пад’ехалі да хаты цётчынай, пpouі іх дому студня налева, а справа — панадворак цёткі. Хата на высокім узгорку. трэба ісці па сходках. Уз’ехалі на панадвор, там высокае дрэва. і буслава гняздо відаць добра. Выбеглі з хаты дзеці. і зараз выбегла цётка Фаброня галосячы. А мама ўжо на возе загаласіла: «А сястрыца, ародная. Нямаўжомамачкі». Абняўшыся, галасілі. Людзі тоўпяцца ў сенях на панадворы. Выйшаў дзядзька Максім і старэнькі яго бацька. прывіталіся да мамы, просянь заходзінь. Дзедка стары пагладзіў нас па галаве, а мы, плачучы, пайшлі за мамаю ў хату. У хаце цесна і горача, поўна мух. Л юдзі расступіліся, а мама прыпала да нябожчыцы і нам сказала прывітацца да бабкі свае, якую ў першы і апошні раз бачым. Пасярод хаты на лаўцы, засланай хораша, на падушцы ляжала бабка Марыся, сухенькая, зграбна зложанымі губамі, невялікая бабка. убраная ў вышываны фартушок, беленькая сарочка з манкеткамі, абшытая кружавамі, гарсэцік61 чырвоны ўжоўтыя дробныя звёздачкі, ногі пакрыты палатном, у руках іконка, якую мы налавалі. Белая ў кветкі кашміроўка62 паўкругла завязана, а з-пад хусткі чэпчык відаць з брыжамі63, як белы вэль. Гэта строй, як даўней завязвалі маладзіцу пасля шлюбу64. і цётка паўкругла завязвалася, толькі ўжо маматак не насіла. У галавах крыж і свечка гарэла, белым абрусам стол засланы, і бохан хлеба вялікі.
    Мы з сястрой доўга ўхаце не былі, нас павялі ў сад вялікі прыгожы, пасярод — вялікі свіран. а ў ім чаго толькі няма: кублы з палатном. дзежкі разкі збожжа поўна, мяшкі воўны, тканіны, дзяружак. Як завярнуцца, куфар цёткі, куфар Алены, якая ўсё ткала і складала, кажухоў, сярмягаў, ну як у музеі. Нас частуюць гарэхамі, там блізка панскія лясы. Ну так здаенна, і няма чаго шмат плакаць. Пайшлі за вялікае гумно. Там жалі жнеі іхні ячмень, бо ўжо вельмі спелы. Прывезлі банюшку, унеслі гроб, адпелі і палажылі бабку ў белую дамавіну, наклалі святога
    зелля з кветкамі, каб пахла, развіталіся, загаласілі і закрылі бабку апошні раз. Паняслі на плячах мужчыны, а ўсе пайшлі з хаты аж пад царкву. Па абедні паставілі бабку на воз і павезлі да Нясутыч хаваць. Калі вярнуліся з провадаў, у xaue ўжо ні крыжа, ні гробу, лаўка ўжо не стаяла пасярэдзіне, а садзілі хлеб у печ, даставалі з печы мяса, кроілі, ставілі болыд сталоў, а хлеб быў пасыпаны мукою, гчта хлеб памінальны, як рабілі дзяды ды пасыпалі. каб быў бляды(’\
    Бабка пакойная Марыся жыла ў Фаброні, таму што вельмі былі нядобрыя да байькоў Мікалай дзядзька і яго жонка Мар'яна, упікалі дзеду і бабе, чаму не накуплялі для іх зямлі, як дзед быў валасным старшынёю. Бо абое, як Мікалай, так і Мар'яна, былі вялікія скрагі. Як баба і дзед сталі нямоглыя, яны ім [ecui давалі] як папала, абы не ўмерлі з голаду. вечны пост: хлеб пад выдзелам, малака тое, што Мар’яна пырсне ў гаршчок. Адзін раз наша мама Ганна прыйшла з Ясем да іх, і бабка дала крышачку ў кубачак малака, як Мар’яны не было ў xaue, хацела ўнучка трохгадовага пачаставаць. To яна ўляцела ў хату, схапіла бабку залап, мама мая бабку часала, у яе балела рука, а Яся схапіла за руку, вымчала з хаты і кінула за варота. Паплакалі бабка і мая мама, але мой папа хацеў не даравань ёй за гэта. Дзедка Юзік, казалі, даўней Язэп. не хацеў нікуды з дому ісці, і так разлучыліся на старасці. Бабка ў Фаброні [стала жыць] за дзесяць кіламетраў. Вазілі дзеду бяллё, хлеба. Так і мама: калі сама, калі пашле дзеду, бо ўзянь яго да сябе не магла, бо яшчэ папа служыў у Косаве, кватэра малая, дзеці дробныя, ды дзедка ніяк не хацеў.
    Вось такі лёс быў маіх дзядоў на старасць. Бывала, казалі, што дзеда ўжо не мог злезці з печы, то не раз зваліўся ў цабры, што ў вёсцы стаяць для паранкі ў кухні. Я яго ні разу не бачыла, царства яму нябеснае. Гэта за тое, што, будучы старшыною, для дзяйей сваіх вазіў па бочках селадпоў, цукар, чай, чаго ў даўнейшых людзей трудна было мець. Гэта мне расказвала мама. Даўней нат хворыя ў вялікі пост з малаком нат не елі доўга-доўга. Мама і цётка не ездзілі і не гаварылі з Мікалаем, покі параслі іх дзеці. У Мікалая быў Міхась, відаць, такі скапяр,
    як яго бацькі. Паехаў у Амерыку і, відаць, не піў, і скудна еў, бо слаў і слаў бацьку грошы, каб купляў зямлю, і накупіў...
    Як я памятаю, мо Яся ўжо не было дома, ён у Косава жыў, вучыцца хадзіў у Нягневічы, гэта вярсты тры, быў малы ростам, і ў завею мама выходзіла яму на спатканне. Вучыўся добра і, кончыўшы народную, пачаў працаваць у Шчорсах нейкім пісцом. А пасля хацеў, каб пазбавіцца паноў, якія хацелі, каб ён жаніўся з іхняй пакаёўкаю Юстынаю. Я яе памятаю, як былі дзяўчатамі, прыгожая бландынка, і моцна ў Яся залюбілася. Як пані ўпраўляюшчая яму прапанавала, то ён сказаў, што замалады і хоча яшчэ вучыцца. Яна вельмі загневалася, і Ясь разлічыўся, пайшоў ці паехаў вучыцца рабінь сыры. Там прыехалі нейкія мне невядомыя інспектары, паглядзелі, як ён піша, як вядзе кнігі, і ім вельмі спадабаўся ён, бо вельмі акуратны службіст. I парадзілі яму ехаць у інстытут, і дапамаглі ўстроіць, і нейкую меў прывілегію.
    Тры гады вучыўся ўЛаташынскай школе, атрымаў вельмі добры атэстат і адразу ў Менску [атрымаў] пасаду інструктара па малочным хазяйстве. He прыязджаючы са школы дадому, даў тэлеграму, каб папа прыслаў грошай на ўніформу. Я памятаю, як скора і радасна паслаў папа грошай, і ўжо на Каляды наш Ясенька, як мама яго называла, прыехаў у бікешы66 сівенькай з каракулевым каўняром на паштовых конях са званком (яму заўсёды даваліся праязныя на паштовых), тужурка двухбортная з пятліцамі, шапка з двума гербамі. I ўжо не ў Мураванку, а мы ўжо пераехалі ў Нясутыцкі двор. Прывез усім падарункі, даў папе грошы, і бачыла, як маме, якую так моцна любіў, прывез цёплыя бацікі на касцюм, суконную хустку і 25 рублёў на гарбату. Вось і мы так даўно не бачылі Яся, а ён ўжо з вусікамі, цалуецца з намі. Божа, колькі радасці, што сын вывучыўся! Мама не можа нацешыцца. А нам з Соняю на сукенкі ды яшчэ с шлячком гапубога бумазею [прывез], а Івану двухрадку гармонь. Вось гэта дык Каляды!