Mae ўспаміны. Марыя Стагановіч
Выдавец: Лімарыус
Памер: 200с.
Мінск 2012
Але мы Яся саромеемся, мы яшчэ жабы, толькі ў Лозках скончылі народную школу. У школу пайшлі з Іванам, бо было
далёка хадзіць, а Іван ужо кончыў, але каб нас не крыўдзілі, дый ён памагаў Мусе вучыць першагоднікаў і сам браўлекныі вучыцеля, любіў і хацеў вучыцца. Мы ўжо не селі ў першы клас, бо ён нас дома добра падгатовіў. Ш колы добрае не было, вучыліся ў вясковай хаце першы год, а пасля на другі [год] пабудавалі новую харошую школу, а пасля яшчэ прыбудавалі. Хто скончыў народную. то ўжо пераводзілі ў двухкласнае народнае Лозкаўскае вучылішча. Пераэкзаменоўвалі. Ужотам цяжэй было, пайшло на дробі, чаго было трудна зразумець. Ніхто з вёсак не хадзіў у чаравіках, акрамя нас. дваравых, усе ў лапцях, у старых вопратках. Хлеб на абед мелі чорны, як зямля з мякінаю, рэдка хто добры хлеб еў. Але вучыліся добра, і бацькі казалі: «Гаспадзін настаўнік, не давай пасчады, каб нашы дзеці былі людзьмі».
Вучыцель быў вельмі строгі, і часта ляцелі валасы са сківіцаў у хлопцаў. Ніхто ніколі не апускаў школу. Чатыры аддзелы вучыў адзін. Пэўне, сотня была, калі не больш, дзяцей. Лозкі, Аўдзівічы, Роскаш, Антоўнаўшчына і двор. Із Шчорсаў прыязджаў бацюшка на рэлігію, а таксама псаломшчык вучыў пець, ды быў йаркоўны хор. Мы з Соняю пелі ў йаркве, хадзілі на спеўку. У яго была фізгармонія, як арганкі. У Шчорсы было ў царкву [ісці] з вярсту. Усе радамі хадзілі да споведзі, вучыліся рабіць кветкі на елку ў Матушкі Пісарчук. I якая гэта была радасць, як убіраем елку. Тады — маленькая пастаноўка, вершыкі і раздача падаркаў: карандаш грыфель, пяро і 3 цестачкі, ды 3 цукеркі ў бумажках. А ў школе хоць задушыся, бо ўсе з вёскі прыйдуць паглядзець. Соня дэкламуе, у школе шумна, бегатня і смехдзяцей. Знаць, яны не для вучэння сабраліся сёння, свечкі гараць, елка аж пад паталок. Гэта вясковым столькі радасці. А там выходзяць двух. Адзін кульгае на мыліцы: «Здарова, кум Фадзей!» —«Здарова, кум Ягор!» — «Но какаео, кум, пажываеш?» — «0, кум, я віжу ты бяды маей не знаеш, я сжог да тла свой двор і па міру пайшоў з тых пор». А той пытае, як сталася. «Сп’яна, на ражджаство была ў нас пірушка, і я са свечкаю пайшоўдаць кормулашадзям»... Радасць была дзяйінная, бо, вядома, у вёсцы хто што калі бачыў.
Давялося мне адзін раз у школе |зведайь| вялікае прыкрасці. Як вучыцель вызваў мяне, малую, каб я ўзяла за нос высокую дзяўчыну і правяла па класе за тое, што яна вельмі нячыста, замазана напісала дыктоўку. Аўдоля была старшая за нас і высокая, сцяснялася ўставаць, што высокая, ужо стаяла сярод класы. «Борыс Марыя ступай сюды і правядзі слана». Я глянула на Аўдолю і не падняла рукі, кяб узяйь, бо па твары яе цяклі слёзы. Другі раз мне сказаў, я сказала, што не буду. Ён так аж ссінеў ад гневу, сказаў: «Ступай із школы дамой». Я паслушна выняла кнігі із скамейкі, а за мною Соня, і выйшлі, адзеліся і за дзверы. У брамцы былі, а ён нас адазваў. Раздзеліся, селі, паклікаў мяне да стала і лагодна спытаў, чаму я яго аслухалася. Я сказала, што Аўдоля мне расказала, што ў яе мачаха і не пускала ў школу, сказала трэба прасці людзям кудзелю, бо былі бедныя. А яна сілком уцякла ў школу. To ёй ні капейкі не даюць на пяро ці чарніла, яна тым піша, што хто выкіне, і таму залівае. Ды адстала, бо позна пайшла ў школу. Я ёй заўсуды давала свайго абеду, бо янаў кулачку трымала кусочак чорнага, як зямля, хлеба з буракамі. Тады вучыцель пайшоў у шкаф, даў ёй сшыткі, пяро і чарніла, а Аўдоля ў старажавой комнатцы мяне цалавала і была вельмі добрая да мяне.
Вельмі было радасна, як за тыдзень перад Вялікаднем нас адпускалі аж да восені. Здавалі кнігі, заўсёды ярка свяціла сонца, таяўснег. У канцы вёскі была высокая горка, як капец Міцкевіча, а на ёй — тонкія высокія хвойкі, а на самых вярхушках —гнёзда галак, крык, аж нічога не чуваць. Ужо паўзбочу сцежка сухаватая, хочацца разуцца так, як Несняр босы, а нам мама забараняла доўга быць неабутым, каб не прастудзіліся. А ўжо як снег злезе, на горку Лысуху прыходзяць хлопцы. дзяўчаты клікаць вясну. Водзяць кутурало, клічуць вясну, а пяюнь вельмі прыгожа67.
Вол бушуя — весну чуя, вол бушуя — весну чуя, курка гдача — несцісь хоча. дзеўка плача — замуж хоча.
I шмат слоў.
Воран грачэ на яліне, дзеўка плача ў пярыне, воран грачэ — сыр бяленькі, дзеўка плача — сын маленькі, воран грачэ, падлятае, дзеўка плача, спавівае...
А ўжо жоўтыя кветкі латаця, дзе мокра, і здавалася так міла на свеце. I вольна ад навукі пабегаць, выспацца. Мама ўжо на стол ставіць капусты, малачка, рада нам. А мы, як устрыжаныя, роўныя, хто не ведаў. думаў — блізняты, бо ва ўсім адзінакім, як параслі. I пелі ж мы. ды пелі заўсёды, і галасы мелі добрыя, і ні шагу нідзе адна без адной. Часам яна [Соня] засне, то я з Марылькаю ідзем грамадою па аер, бо будзе Сёмуха68.
Аднойчы прыйшла да нас нейкая высокая і прыгожая бландынка і стала з мамаю цалавайна і з намі. Гэта з Нясутыч маміна пляменніца, дачка Мікалая, мамінага брата. на якога мама была злая. «Цётачка, міла, прашу, не адка.жыце, прыедзьце на маё вяселле, я ідуў Поўбераг замуж». Мама Юльцы абяцала прыехань з намі, бо яна і нас, малых, прасіла, а яе частавалі. He маглі дачакацца, калі паедзем. Мама нас устроіла’, адным словам, як казалі, па-панску, не так, як у вёсцы ў даўгіх спадніцах ці дзеці ў сукенках доўгіх. [што] на падростак шылі, бо было скупое жыццё. 3 кружавамі баціставыя сукенкі, банты высока завязаныя ў валасох, сандалі, майткі з гафтам. Ну і прычакалі. Папа не могехапь, далі фурманку з чалавекам, вымасцілі воз, каб было каню. Цэлы вузел: каравай, калбасы, булка хлеба, сыр. Так у нас ішлі з прыносам на хрэсьбіны і на вяселле6'1. Рана паўставалі і выехалі, каб не спазніцйа маладую выправіць да шлюбу. Гэта першы раз на вяселлі, што я помніць добра пачала. Едзем, а мама расказвае вёскі. Едзем з Мураванкі, Лозкі, Роскаш, Нягневічы мястэчка, царква Мікалаеўская, ужо яе няма. Папаво, Старыя Нягневічы, Баярска70, Вінніца, і вось двор відань, а тут за ліпамі Нясутычы. Пад’язджаем у канец, а тут налева карчма, тут Нохім і Малка таргуюць. Выскачыла Малкада нашага воза, сталі. «Амая Ганначка, а мая дарагая таварышка». I пачалі цалавацца. Мама, як была дзяўчынаю ў Нясутычах, [яны] дружылі. Нас цалавала і цешылася, што мы Ганніны дачушкі прыгожыя, і прасіла зайсці, але мама сказала, каб не спазніцца, то прыйдзе ўвечары.
Апранула.
Едзем ужо цераз усю вёску. Чыста замеценае сяло, усюды бярозкі маладыя, пахне аерам, людзей многа на вуліны, а найбольш там, дзе вяселле. Вось налева і хата Стагановіча Мікалаярымара, і штосьці людзі замітусіліся, аж з панадворку з’язджае фурманка са званком, гэта сват Поўбераскі, і другія ўжо да шлюбу ў Валкавічы. Вось і спрэжаная пара выязджае, аж там маладая ў вэлі ў белі. «Стой!Стой!» — ня шафера, і коні сталі. Маладая птушкаю фыркнула з воза і абняла маму. «А цётачка, а мілая, пусці каторую з дзяўчат, я іх на каленях павязу». — «Не, не, Юяечка, едзь з Богам, хай цябе Бог блаславіць». Плачучы, палезла на свой воз, і ажно пыл закурэў, і званкі зазвінелі.
Мы ўз’ехалі на панадворак, выбег дзядзька і яго сыны: Валодзя, прыгожы, як чыноўнік, у чорным, і Хведар. Прывіталіся з намі і пайшлі з намі на прыгуменне, воз у гумно ўкайілі, каню далі есці, і мы сталі правіць свае сукенкі. Людзей у сенях поўна, музыка, чуваць скрыпка, цымбалы, бубен. Першы раз пабачыла, як палачкамі хлапец біў па струнах. Але нас павялі ў хату, а там, як у бані, паўнютка мух, увіваюцца над мясам і сырамі, хлеба бохан велізарны патыканы шырокаю чаркаю, гэта хлеб вясельны71. Крояць шырокімі лустамі. Сталоў шмат, засланыя. і на ўсе сталы пара відэльцаў, чаркі дзве ходзяць кругом. Бяруць пальцамі. Нас з мамаю пасадзілі каля акна на лаве, каля покута, абразы ўбраны зелянінаю, усе старшыя падаюць маме руку72. Мама хоць і з гэтай хаты, але ўжо не такая вясковая жанчына, убраная па-гарадскому, без чапна і хусткі, на галаве кукла высока, бо мела вельмі доўгія валасы. «Выпі, выпі, Ганначка», — просіць Мар’яна, маміна братавая. Мама вельмі была далікатная, яна не магла піць гарэлкі і не любіла дыму махорачнага, яе хапала галава. Нам з Соняй было вельмі дзіўна і цікава тут пасля нашага дамашняга жыцця. У хаце ложкі амаль пустыя, бо дзеці лезуць з нагамі паглядзець маладых — і прошаныя, і няпрошаныя. На ложках — кулевая салома, толькі ложак маладое засланы дываном, дзве падушкі адна на адной і наверх маленькая.
Мы доўга за сталом не сядзелі, бо мама знала, якая ў вёсцы ў такім тлуме цэсць. Яна не толькі набрала на вяселле, але і нам узяла, завяла за гумно, нас добра накарміла. I вось прыйшла
Паўлінка, самая малодшая дачка дзядзькі, але старшая троху за мяне, і мы як сёстры пазнаёміліся, і яна нас ужо не пакідала. Прыехалі маладыя. Мар'яна і Мікалай страчалі. Мар'яна вывернула кажух на плячах73 і веко ад дзежкі, дзве чаркі гарэлкі і хлеб каравайны. Выпілі і пайшлі ў хату. Пілі і елі ўжо за агнём, дзіва такое. Пані Шыдлоўская за свацею. убраная пышна. Гэта з Вінніцы, дзе раскупілі. Спекла сама пшанічны велькі KapaBart, увесь убрала цукеркамі, ландрынкамі'. гэта дзіва ў вёсны даўней. I во тады гэты каравай будуць дзяліць, як будуць маладую дарыць. Але каб караваю ніхто не сапсаваў, занеслі на ropy на хату74. А з сяней на ropy — адкрыта.
Восьдамамы прыйшлі пляменнікі Валодзевы Мазалевічавы і прыгласілі, каб пайшла з імі на піва да Малкі Нохімавай, гэта дзе купіў мой папа, а ваш дзедка. Мы ісці не захапелі. Але Соня рана, як і дома, ішла спань, а які тут сон. Завялі на печку, паслалі дзяружку, і яна лягла ды заснула. А мяне Паўлінка паклікала ў сені, а пасля кажа: «Лезьма на гару, будзем усё бачыць». Лампа гарыць, танцуюйь Лянсея75, кадрылю, цымбалы выбіваюць, хораша слухаць. Паўлінка абдзерла ўвесь KapaBart, прынесла жменю нукерак і мне, смокчам і глядзім. Але я спомніла Соню і пачала злазіць, поўна жменя ў мяне цукерак. Соня аж спацела, так сплакалася. Нейкі дзядзька п’яны захацеў легчы — і ёй на ногі. Яна абудзілася, і ні мамы, ні Мані. Куды ж дзепь цукеркі, бо і я хачу легчы каля Соні ды разулася, а цукеркі ў панчохах разам у пячурцы палажыла, а яны склеіліся з панчохамі. Прыйшла мама і Базыль Мазалевіч, наіп таксама сваяк, у трэйяй стрэчы брат, сказаў, што яго мама хоча, канечне, каб да іх ішлі начаваць. Мяне ўзяў Валодзя рымараў, а Соню — Базыль, і нас панеслі да Мазалевічаў. Прыйшлі ў хату. Ясна гарыць лампа, стол засланы, падлога жоўценькая, ложак чыста белымі прасцінамі засланы. Гэта для нас, падушкі. як у нас дома, як Соня сказала, і мы смачна заснулі.