• Газеты, часопісы і г.д.
  • Mae ўспаміны. Марыя Стагановіч

    Mae ўспаміны. Марыя Стагановіч


    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 200с.
    Мінск 2012
    43.77 МБ
    Гл.: Сурвіла, Івонка. Дарога. Стоўпцы — Капэнгаген — Парыж — Мадрыд —Атава— Менск. Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2008. 144 с. (Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе).
    Гл.:; Руднік, Галіна. Птушкі пералётныя. Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2011. 192 с. (Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе).
    Падобнай векам да Марыі Стагановіч была на пяць гадоў маладзейшая Наталля Арсеннева. Аднак яе ўспаміны з першых дзесяцігоддзяў XX ст. надзвычай фрагментарныя і да таго ж яны, напісаныя на замову Вітаўта Тумаша, датычань хутчэй гарадскога жыцця, чым вясковага. (Арсеньнева, Натальля. Аўтабіяграфічны нарыс // Юрэвіч, Лявон. Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі. Нью Ёрк, 1999. С. 205—260).
    на мэце распавесці пра мужа як выбітнага грамадскага дзеяча ці сістэматызавана выкласці ўласнае жыццё. Выконваючы просьбу дачкі, аўтарка засяродзілася менавіта на ўспамінах пра родную Наваградчыну, бацькоўскую сям’ю, продкаў і сваякоў, сялянскі побыт, народную культуру. Магчыма, таму ва ўспамінах няма дакладна вызначанай храналагічнай канвы. Тыя нешматлікія падзеі агульнай гісторыі. якія згадваюііца ў тэксце, па неабходнасці ўплеценыя ў аповед пра сямейнае жыццё, што так звычайнадля вусных сведчанняў.
    Бліжэй да ўспамінаў Марыі Стагановіч геаграфічна і храналагічна стаяць невялікія ўспаміны яшчэ адной нараджэнкі Наваградчыны Наталлі Орсы'. Аднак ў апошніх значны акйэнт зроблены на міжваенным жыцці ў Празе, дый стылістычна і зместава гэта вельмі розныя тэксты (усё ж узровень адукацыі гэтых жанчын таксама розніўся).
    Магчыма, калі б Марыя Стагановіч працягнула свае ўспаміны далей, захапіўшы і ўласнае сямейнае жыццё, часы другой сусветнай вайны і эміграныі. яе тэкст, захоўваючы тую ўнікальную падрабязнасць аповеду, увагу да дэталяў, стаў бы найважнейшым помнікам эпохі і найкаштоўнейшай гістарычнай крынійай. Аднак аўтарка спынілася, здаецца, на самым цікавым. Чаму? Ці перашкодзіла здароўе? Ці згубіла інтарэс, бо ўжо паспела выкласці тое, што лічыла найважнейшым?
    Як бы там ні было, але гэтыя ўспаміны адрозніваюцца не толькі ад іншых эміграцыйных жаночых успамінаў, але і, што, безумоўна, цалкам зразумела, ад успамінаў мужчынскіх. Апошнія, акрамя таго, што таксама часцей прысвечаныя больш познім часам, звычайна маюць менавіта падзейны (часцей палітычны), жорстка прывязаны да храналогіі характар. У аповедзе ж Марыі, больш жыццёвым, прыземленым, шмат разнастайных адступленняў, прысвечаных таму ці іншаму сваяку ці сваячцы, падзеям з жыцця іншых асобаў. Гэтыя адступленні, павароты сюжэтнай лініі, якія таксама выразна адлюстроўваюць
    Гл.: Орса. Натальля. Успаміны // Беларус. № №411, 415.418. 1994; № 424. 1995.
    жывую гаворку, хоць часам і ўскладняюць успрыманне, але надаюць успамінам непаўторны водар бабулінай казкі.
    Бадай што, няма аналагаў успамінам Марыі Стагановіч і ў метрапольнай мемуарыстыцы. Найперш трэба адзначыць своеасаблівы «этнаграфічны» характар гэтага тэксту. Па-за запісанымі этнографамі ў часе адмысловых экспедьшый вуснымі сведчаннямі пра традыцыйную культуру таго ці іншага рэгіёну, немагчыма прыгадаць гэткіх жа дакладных у адлюстраванні народнага побыту і светапогляду аповедаў, якія былі б да таго ж зафіксаваныя на паперы. Так, ёсць этнаграфічныя працы, прысвечаныя роднай вёсцы, найбольш вядомая з якіх, напэўна, «Была такая вёска...» Мікалая Улашчыка’, або цэламу рэгіёну, як, прыкладам, праца Часлава Пяткевіча «Рэчыцкае Палессе»". Аднак выразнае адрозненне такіх тэкстаў палягае ў іх найперш даследчым характары. Яны не заснаваныя толькі на ўласнай памяці, яны выкарыстоўваюць разнастайныя крыніцы інфармацыі для аднаўлення традыцыйнай культуры і даўнейшай гісторыі таго ці іншага рэгіёну. Асновай жа для тэксту Марыі Стагановіч была выключна яе памяць, а таму пададзеныя тут звесткі — як бы «чыстае» адлюстраванне народных традыцыяў і абрадаў, сведкамі якіх была яна сама. У гэтым, напэўна, палягае галоўная каштоўнасць дадзеных успамінаў для навукоўцаў-этнолагаў, даследчыкаўтрадыцыйнай беларускай культуры.
    Успаміны Марыі Стагановіч прысвечаныя першым дзесяцігоддзям XX ст. — часу, які не так добра прадстаўлены ў айчыннай мемуарыстыцы наогул. Бадай што, адзінымі жаночымі ўспамінамі, прысвечанымі ў тым ліку і гэтаму перыяду, з’яўляюцца «Сцежкамі жыцця» Паўліны Мядзёлкі*". Аднак адукацыйны статус аўтарак, іх грамадскае становішча, скіраванасць
    Гл.: Улашчык. Мікалай. Былатакая вёска... //Улашчык. Мікалай. Выбранае. Мінск: «Беларускі кнігазбор», 200І. С. 21 — 127.
    Гл.: Пяткевіч, Часлаў. Рэчыцкае Палессе. Мінск: «Беларускі кнігазбор», 2004. 672 с.
    Гл.: Мядзёлка, Паўліна. Сцежкамі жыцця. Мінск, 1974. 242 с.
    аповеду, ягоная мова і стыль — ўсё адрознівае гэтыя жаночыя ўспаміны паміж сабою. Са старонак мемуараў Паўліны Мядзёлкі паўстае гарадская, творчая, інтэлектуальная Беларусь, Беларусь эліты. Марыя ж распавядае пра Беларусь шэраговую, сялянскую, звычайную, распавядае ад яе імя, з глыбіні, з шэрагаў тае маўклівае большасці, голас якой звычайна не фіксуецца ў пісьмовых гістарычных крыніцах. Гэтым жа адрозніваюцца ўспаміны Марыі і ад нешматлікіх тагачасных мужчынскіх мемуараў: Эдварда Вайніловіча (1847— 1928)*, Юрыя Сабалеўскага (1889-1957)" дый успамінаў уласнага мужа. Выхадзец з таго ж сялянскага асяроддзя. Аляксандр Стагановіч пісаў зусім паіншаму і дзеля іншых мэтаў. У цэнтры ягонай увагі — гісторыя, палітыка, уласная дзейнасць, а сям’я — на іншым плане, у той час як аповед Марыі — менавіта гісторыя сям’і.
    Важная частка ўспамінаў Марыі Стагановіч прысвечана падзеям часоў першай сусветнай вайны і бежанства. Вядома, што ў 1915 г. пакінулі свае родныя мясціны і перабраліся ўглыб Расіі каля 1,4 мільёна жыхароў Заходняй Беларусі. Гэтаксама пакінуўшы родную вёску разам з бацькамі, братам і сястрою, Марыя Стагановіч улілася ў вялікую хвалю бежанцаў, што рухалася на ўсход. Падобных да Марыінага аповедаў пра перыпетыі ўцякацкіх перасоўванняў, побыт ды асаблівасці ўладкавання на новым месцы таксама немагчыма ўзгадаць. Хіба што сабраныя і выдадзеныя тыднёвікам «Ніва» ўспаміны жыхароў Беласточчыны пра бежанства 1915 г.*" могуць часам нагадваць тое, пра што напісала Марыя.
    3 таго, што фіксавалася пра бежанства ў іншых пісьмовых успамінах, найперш узгадваюцца гарады: Царыцын — у Паўліны Мядзёлкі, Яраслаўль — у Наталлі Арсенневай. Марыя ж распавядае пра вёску Зубава на Смаленшчыне, адзначаючы надзвычай цікавыя адрозненні штодзённага жыцця і ўяў-
    Гл.: Войннловнч, Эдвард. Воспомннанмя. Мннск, 2007. 380 с.
    Гл.: Сабалеўскі, Юры. На этапах // Запісы БІНіМ. № 31. Нью-Ёрк — Менск, 2008. С. 158-260.
    Бежанства 1915 года. Беласток: Праграмная рада тыднёвіка «Ніва», 2000. 316с.
    ленняў мясцовых сялянаў ад тых, што былі ў суродзічаў на Наваградчыне. Магчыма, гэтыя назіранні будуць цікавыя не толькі беларускім, але і расійскім этнолагам і гісторыкам.
    Зусім крыху закранутыя ва ўспамінах рэвалюныйныя падзеі 1917 г., якія напаткалі сям’ю Стагановічаў у маёнтку Новыя Дарогі. Чытаючы пра іх так хочацца, каб аповед не спыняўся і са сваёй адметнай увагай да дэталяў працягваўся далей... Аднак успаміны Марыі перапыняюцца ледзь не на сярэдзіне сказу, пакідаючы чытача з нерэалізаваным жаданнем даведацца, што ж было пасля.
    Хіба частковае задавальненне гэтага жадання можна знайсці ў змешчаных у дадатку лістах-зваротах да дзяцей ці іншых асобаў, а таксама ва ўспамінах дачкі Тамары. Згаданыя лістызвароты таксама з’яўляюцца цікавымі дакументамі, у якіх адлюстроўваецца традыцыйны жаночы светапогляд.
    Вялікую, найперш этнаграфічную, цікавасць выклікаюць і пададзеныя асобнымі часткамі да ўспамінаў згадкі пра беларускія звычаі, запісы песень, рэцэпты традыцыйных страваў ды нататкі пра лекавыя зёлкі. Пры гэтым варта адзначыць, што прыведзеныя рэцэпты большасню прыдатныя для карыстання і ў наш час і таму могуць уяўляць інтарэс для сучасных кулінараў, аматараў традыцыйнай кухні. Таксама і згадкі пра лекавыя магчымасці і карысныя ўласцівасці тых ці іншых раслінаў не згубілі сваю актуальнасць і сёння. Усе згаданыя спецыяльныя дапаўненні разам з самімі ўспамінамі, густа перасыпанымі аповедамі пра такія падзеі звычайнага вясковага жыцця, як вяселлі і памінкі, зажынкі і дажынкі, Каляды і Вялікдзень і г. д., ствараюць уяўленне пра непаўторны свет беларускае вёскі пачатку XX ст.
    Своеасаблівасцьуспамінаў Марыі Стагановіч выявілася і ў іх мове ды стылістыцы. Вельмі ашчаднае стаўленне аўтаркі да знакаў прыпынку і падзелу тэксту на сказы ды абзацы вымусіла зрабіць пэўныя рэдакцыйныя праўкі, каб успаміны сталі больш чытэльнымі. Некаторыя касметычныя выпраўленні
    зведаў і аўтарскі правапіс дзеля прывядзення яго ў адпаведнасць з сучаснымі нормамі. Аднак зробленыя нязначныя выпраўленні не зніжаюць зместавых вартасцяў і каштоўнасці ўспамінаў Марыі Стагановіч як гістарычнай і этнаграфічнай крыніцы, якую яшчэ змогуць усебакова ацаніць навукоўцы, краязнаўцы і звычайныя аматары беларускай гісторыі і культуры.
    Выказваю шчырую падзяку Захару Шыбеку ды Змітру Саўку за дапамогу ў працы над каментарамі да ўспамінаў.
    Наталля Гардзіенка
    МАЕУСПАМІНЫ
    Думаю, што нікога не знойдецца, каб запярэчыў мне, што наша Беларусь — сапраўдная цудоўная байка.
    Асабліва наша Наваградчына. Славіцца сваімі пагоркамі, далінкамі ды прыгожа зарослымі ярамі. Цудоўнымі спевамі нашых народных песень: вясельных, Калядных, Велікодных, вясковых і хаўтурных, жніўных, Купальскіх і Пятроўскіх. Ёсць, бывала, чаго паслухаць і пабачыць. He дзіва, што і днём у супакойную часіну ці ноччу, як жывыя, з’яўляюцца абразкі амаль кожны дзень. 1 ў сне ўсё там, у дарагім краі, дзе чалавек радзіўся, узрос, і там жа прыйшлося выйсці замуж, і пражыць ударагім сэрцу краі 46 год.
    Асабліва прыгожа выглядае Наваградакз нашай вуліцы 3-га мая. Толькі пад’едзеш да Прымінскай гары, ужо відаць пад самым небам Наваградак, а дыбаць да яго яшчэ 7 км. Вежы касцёлаў і цэркваў Божых чапляюцца за блакітнае неба, з правага боку зялёны высокі капец Адама Мійкевіча відаць як на далоні. Руіны замку Гедыміна сведчаць нешта мудрае і далёкае. Кожны з беларусаў любіў пайсці на замак, бо адтуль можна палюбавацца ваколінамі, далёка-далёка відаць лясы, сенажаці, вёскі з буслінымі гнёздамі. 3 левага боку здалёк відаць чырвоны вялікі будынак: суд. Тут жа, як бабкі нашы казалі, Мандыкова гара, а каля гары рынак ламаўся ад беларускага дабра. Са ўсякага роду таварамі сяляне ехалі, ішлі на таржок, усё можна было купіць і спаткацца з тым, з кім пажадана. Хоць невялікі наш дарагі гарадок, але прытульны.