• Газеты, часопісы і г.д.
  • Mae ўспаміны. Марыя Стагановіч

    Mae ўспаміны. Марыя Стагановіч


    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 200с.
    Мінск 2012
    43.77 МБ
    Сашка стрэў, і мы селі на плоскім камені, покі не дадому. А Косцік аж шалеў і хварэў за мной, але ён мне зусім не падабаўся.
    Сваякі
    Сталі падрастаць, і часта сталі запрашайь нас за дружак як да сваякоў, так і да чужых у Нясутычах. На Сёмуху ішла замуж Алена цёткі Фаброні, і мы мелі ахвоту ў Ваўкавічах бынь. Яна выходзіла за Сцяпана Грамыку ў Амневічы, гэта вярсты тры за Ваўкавічы. Ён быў дзяржаўным лесніком і меў гаспадарку, чалавек нябрыдкі, але Алена не хацела за яго выходзіць. А цётка казала: «Глядзі, дзетанька, добрага, а не харошага». Ды яшчэ пад вялікім сакрэтам нам казала, што, не дай Божа, даведаюцца, што ў Аленкі ўстаўны зуб ды наперадзе, гэта ж у вёсцы ганьба. У той час да яе сваталіся шмат: адзін з бяльмом на воку з Руткі114, у сваёй вёсцы надта маці ліхая, а Аленка спакойная, вельмі рабочая, добрая ткачыха. Яна і нам суконныя дываны ткала. А пасля яна была вельмі давольная сваім Сцяпанам і пры спатканні ў Наваградку запрашала нас у госці.
    Скорабылі зСоняй задружаку Сулятычаху Бахаравай Юлькі. Гэта таксама свае, маміна дваюрадная сястра Бахарыха Ганна. У іх было пяць сыноў і дзве дачкі. Дзядзька, Васіль Бахар, быў старшыною ў Гарадзечанскай гміне. быў разумны і ўсімі паважаны. У іх мы часта бывалі. Яны заможныя, хата харошая, турбінная мельніца. Цётка прыстойная, з чорнымі вачыма, доўгі тонкі нос, і ўсе дзеці здаровыя, рослыя. Два пайшлі ў Расію. Красаўны. Адзін Коля. другога забыла. Іван памёр кавалерам па вайне. Сашка гаспадарыў і малоў, кончыў гарадское вучылішча. А Вацік кончыў універсітэт. Сашку немцы вывезлі ў Нямеччыну, цётку застрэлілі. Нехта сказаў, што ўночы партызаны бралі муку ў млыне, а хіба ім не дасі? Такі лёс. Маня ў першай вайне не вярнулася, там выйшла замуж за багатага ўкраінца. Пры бальшавіках прыязджала, і мы бачыліся, пэўна, апошні раз. Расказвала, як іх раскулачылі.
    Юлька, здаецца, ці ў 1914, ці ў 1915 годзе выходзіла замуж у Наваградак за ваеннага. Ён быў некім старшым, абучаў салдат і меў кватэру ў казармах вайсковых. Яго прозвішчаТроська. Адкуль, не ведаю, недзе далёка за Наваградак. Пасля ён меў мельніцу турбінную, дзейі вучыліся, выглядалі не па-вясковаму, бо і Троська быў зграбны і мужны. Таксама і Юлька, як яе маці. Вяселле было пышнае, больш госці гарадскія. Віна, каньяку, чаго заўгодна. Старшынова дачка, пісар валасны з жонкаю, ну і сваякі. Бахараў брат служыў у казначэйстве чыноўнікам. Дачка іх была настаўніцаю гімназіі ў Наваградку. Дом на Гродзенскай, блізка дзе мы жылі пры немцах.
    Былі мы з мамаю на вяселлі ў Сунчычах115 у мамінае пляменніцы братняе дачкі. Яна выдавала сваю дачку вельмі маладую, і мы былі за дружак. Гэтая вёска Сунчычы блізка Наваградка. Тая дачка ішла на хутар. таксама блізка Наваградка. Як Бахар памёр Сулятыцкі, ён быў старшыною ў Гарадзечне116, ужо тады было яму гадоў пад трыццаць. Уперад ён працаваў у казначэйстве ў Наваградку. Яна была вельмі прыгожая нявеста. Ён называўся Даніла Дзедавец. А яе сястра, ну і мая, Насня была замужам у Поўберазе за Нагулевічам. А трэцяя выйшла за паліцыянта беларуса, яго фаміліі не
    помню. Яны дзяўчатамі адзяваліся па-гарадскому. бо блізка Наваградка жылі.
    Юлькі, мае сястры ў першай стрэчы. што за Нагулевічам у Поўберазе, дачка была замужам у Нясутычах за Сцяпанам Мальцам, а іх сястра самая наймалодшая. Паўлінка, сабралася да вяселля, і шлюбную сукенку злажылі на той свет. Гэта па лініі мямінай мае родныя. А па папінай лініі дзве сястры ў Куравічах. Адна замужам за Астравухам. а другая за Валенцюкевічам. I ўсе іх дзеціжылі на гаспадарках. Прусаніхабылабагатая па-вясковаму, накуплялі зямлі. А Улюська беднаватая, бо няшмат мела зямлі, а дзяцей мела нямала. Во, гэта па папе. Браты папы ўсе былі ў Нясутычах і іх сыны. Усе памерлі са сваімі жонкамі і пахаваныя на сваіх могілках. Толькі Юзіка дзядзькі сын. Алеська, забіты і там дзесьці пахаваны пад Кёнігсбергам у першую вайну. I наш Іван дзесьці ў братняй магіле за Баранавічамі ў Снове. А мама ў Смаленшчыне, у Ельніцкім уездзе Увараўскай воласці, вёска Зубава. А Валодзя, мой брат родны, у Гарадзечна, дзе жыў з жонкаю Ганнай на яе гаспадарйы. Хоць і ажаніўся ў Нясутычах, але якяе матка памерла, і нікога, акрамя бацькі, не было, то Валодзя прадаў свой надзел і купіў у Гарадзечне зямлі. 1 там астаўся жыць. Але там не памёр, а памёр у Наваградку. Як вярнулася Люда, яна іх даглядала да смерці. Ну а Лёнік дзесь пад Берлінам. бедачок такі маладзенькі. Во, колькі памятаю пра радню па папе і маме.
    Яшчэ мамін брат дваюрадны Валенйюкевіч служыў у Наваградку ў паліцыі некім вышэйшым, казалі, жандармам пры цары. Яго дзеці з адукацыяй нат вышэйшай. Я яго помню і знала іх хату.
    А ў Сашкі ў Цярэшлі Родзькі дзядзькі, тёткі ў Нізоўцах. Прозвішча Ігнатовіч. Таксама Сашку свой брат стрыечны ў Краўцэвічах, Каляда. Краўцэвічы сутыкаюцца з Сулятычамі.
    Яшчэ па маме Бушэйкі і, як казалі, Зыркавы, гэта дражнілі. Мама казала, што старая Хвілінка Бушэйкава маме цётка дваюрадная. Іх сын Юзік быў весь час дзесьці ў горадзе ветэрынарам, да нас прыходзіў перад вайной на качэлі ў сад.
    Вось пакуль колькі ўспомніла. А дальшых хто іх успомніць, хто дзе. Цёткі Фаброні Грыц, іх Алена, помню Грамыка, а тых
    трох, Ганны, Веркі і Олькі, не ведаю. Дзвюх у Ваўкавічах, а адна дзесьці ў Расіі засталася, выйшла замуж. Бахаравай Мані не памятаю, яна дзесь на Украіне замужам. У Нясутычах і дальшыя былі свае. Гаўрашы (Сцяпан), на іх казалі Шэпавы. У іх была адна дзяўчынка з вялікаю галавою, добра вучылася. Гэта іх матка — нейкая траюрадная сястра маме. Яны слаўныя былі бапькі, прыходзілі да нас. Можа, таму ў той час ням так было добра і весела, усе нас ветла запрашалі, а для нас было прыемна.
    Першы раз на радутах"7. Першыя дні Калядаў прайшлі, і ў нас госці і сваты да мяне з-пад Свіцязі, гэта яшчэ 25 км за Наваградак. Прыехаў бацька з сынам, заможны, на харошым кані і саначкі люксус. А нам з Соняй было смешна, бо пачулі. як у кухні, абіваючы снег, сказалі, што заехалі да вас, чулі, што ў вас ёсць маладая цялушачка. Гэта жартаўлівы яго байька. Папа і мама зналі, што гэта, а мы думалі — праўда. Бацька прыстойны, сівы і мудры гаспадар. А сын на від па прыгажосйі нецікавы, бландын з вусікамі, таксама развязны. Мне нат не хацелася сядзець у стале, але так няможна, чалавека трэба прыняць па-людску, каб не зрабіць бацькам прыкрасць. Паехаліўсе.
    Перад Новым годам прыйшлі да нас з вёскі дзяўчаты: сястра, Рымарава Паўлінка, Янушава Улюська, Ганна Журкава, сястра твайго хрышчонага. Волька Лазарава — прасіць нас і парадзіцца, каб зрабіць радуты, бо таго хлопцы хочуць, як тут кажуць, пары. Запыталі мамы, ды і яны прасілі нас пусціць, хонь мы за іх малодшыя. Мама пагадзілася. Абгаварылі, што трэба з кожнай асобы, бо хлопйы — кожны бутэльку, піва, ліманаду, а дзяўчаты закуску: з кожнай булку, пару кілбас, дзве яечні, грыбкоў, кусок сала, хлеба. I там на месйы ў Рымаравых будуць жарыць кілбасы. Гэта наш дзядзька Мікалай Стагановіч. Можа, таму мама пусціла.
    Гатаваліся як хлопцы, так і дзяўчаты. Усё было гатова, і прыйшоў той пажаданы вечар. Мама спякла дзве харошыя булкі, дзве пары ўлажылі ў карзіну кілбас, вялікі кусок сала,
    хлеба, булкі асобна і яечні, Ну і як данесні такім паннам, як мы. Учасаліся, убраліся, пацалавалі маму з радасні і пайшлі цераз сад, алею. Месячык у алеі ясна свяціў, хораша на душы. Падышлі пад кусты ў алеі і кажам: ну чаму ж мы не ўзялі гуркоў, яблык? Гэта ж добрая закуска, а ў вёсцы таго няма. Дай вернемся. А карзіны паставім пад кусты, бо тут ніхто не ходзіць, а несці цяжка Так і зрабілі. Ужо мама пайшла спаць, у кухні агню не было, але я ведала, дзе ключ вісіць ад склепу'18. I вялікі збан з ручкаю паліваны ўзяла, свечкі, запалкі. Адамкнулі, пайшлі ўніз. Соня трусіха, у склепе баіцца, дзе што шасне. Адамкнулі другія дзверы, там нашыя кадушкі з гуркамі, капустаю, вялікія полкі, яблыкі пахнуйь, слоікі з варэннем. Наклалі поўны збан гуркоў, хустку навязалі яблык. Ну і смех, як мы ўсё данясем. Замкнула, павесіла ключ, пайшлі ў сад. I неяк месячык схаваўся за хмарку. Падышлі да кустоў, а карзіны і вузла няма. Лапаю, мацаю, а Соня ў страху кажа, што тут нейкі злы дух, я баюся. На шчасце, пачулі нас нашыя сабакі і пачалі абнюхвапь куты. Ды і месячык выплыў, а вузлы ляжаць. Еле падзвігалі, ішлі варкамі, бо саромеліся вёскай, што хто нас угледзіць, і будуць смяяцца з багажу.
    Ужо ў Рымара ясна гарэла лампа і чуваць барабан, а скрыпач Ванька выцінае полечку. Нас ужо чакалі. Падхапілі ношу і з сяней не ў хату, а ў кухню. А там у печы ясна гараць дровы, дзяўчата памагаюйь Настулі жарыць, хто хлеб і булкі крояць. Сталы ў рад засланы, поўны покут фляшак з гарэлкаю, усе ў настроі. Ну і пацеха. 1 неяк няёмка, што і мы ўжо дараслі, каб быць у кампаніі дарослых. Скора пачалі падбіраць пары, садзіць за стол. Ну, ведама, Сашка са мною. I пачаўся баль. Пасля танцавалі і частаваліся. Нас праважалі кавалеры.
    Пасля на Сёмуху была дружкаю ў Брынкевічавай Паўліны, а пасля з Соняю ў Гаўрашовай Аксіні, сястры Гаўраша, што ішла ў Рутку. У Рутцы так нас трактавалі і два дні не пусцілі дадому. Там было шмат цікавага. Як усе старэйшыя добра напіліся, ішлі ў танцы, ды адзін паваліўся аб стол у кант галавою. Кроў пайшла, бабы нажавалі хлеба, залілі гарэлкаю рану. I, як у тэатры, усе, як бабы, так і мужчыны, падпіўшы, пяюць. А назаўтра ішлі
    бабы ў карчму і там яшчэ пілі за палатно ў жыда"9. Атады пачаў мужык жонку залап. чаго без яго хадзіла. А яна яго за бараду, ды пакаціліся ў крапіву.
    Ясь рабіў выстаўку ў Наваградку. Выводзілі быкоў, кароў і ўсякае жывёлы. тканіны, усяго гаспадарскага. Паехалі яго калегі з Менску, інструктары. У нас у кухні кіпепа і шыпела. Мама для свайго сыночка ханела зрабінь. як найлепш. Ходзім. разглядаем, а на вечар усе да Нясутыч. А папа напою, якога толькі хто любіў. Жыцнё ў той час было спакойнае. Але шчасйе чалавеку даецца ненадоўга.
    Першае амрачыла маё сэрйа, гэта як я пачула ў вёсцы пад сакрэтам, што наш папа мае раманс з Марыляю Астравухаваю. 1 маме я не адважылася сказаць. А відаць, мама знала ад цёткі Алеські, але нам не казала. He чуць, каб была якая сварка. Можа, яна нас не хацела агарчаць, а ціхенька карала папу. Аён: «Ганначка, рыбачка, няпраўда», і быў да мамы вельмі добры. Вось вам і чарвяк, які падтачыў нашае шчасце і радасць. Але гэта было праўда. Яна хадзіла на работу і старалася яго лавіць, і яны спатыкаліся. Аднаго разу з вечарынкі дагналі яе хлопцы. відаць, Іван іх напаіў і напрасіў, каб ёй далі добра. Яны і пабілі яе. Але мы з Соняю былі ўжо ў саду, як яна прасілася, што не будзе, бо Іван ёй сказаў, як хочаш жынь і не бынь у Баярскай пад мостам у мяху. I мы сталі прасіпь не чапань яе. Але настаў час. што Івана і Сашку ўзялі да войска на тры гады, а гэта не заціхла. Яна лавіла папу і сама прыходзіла. Я была прыпільнавала, як у нядзельку нікога ў двары, і яны абое пайшлі ў гумно і зачыніліся. Гэта меч быў у маё сэрца. I маме не магу сказаць, і балюча, і папа добры. і нам ён патрэбны, бо мы яшчэ без яго не можам жьшь.