Mae ўспаміны. Марыя Стагановіч
Выдавец: Лімарыус
Памер: 200с.
Мінск 2012
i рассудзі. Такі кінжал у сэрца. «Не, — я сказала, — я маму адну не астаўлю, я паеду з мамаю». \ Соня таксама. А Юзік малы, куды яго? Папа доўга не спрачаўся. Баюся грашыць, бо, можа, у яго былі мыслі другія, знаў, што мама недаўгавечная, а там...
He паддаецца пісьму развітанне, ніхто не еў, не піў, кромя слёз. Бо, відаць, як мама, так і Ясь адчулі, што гэтае відзенне з мамаю апошняе. Ясь не мог адарвацца ад мамы, а мама паблаславіла. I Ясь, уцёршыся, швыдка пабег па свайму вайсковамудзелу. Павярнулі назад. Выехалі, калі стала сутоньвацца, як людзі сталі шукаць прыпынку на ноч, тады шмат вальней. Відаць, людзі, гледзячы на нас, дзівіліся, што ўсе ўперад, а мы назад. Конь быў добры сівачок. Ён наперад. Ужо пад’ехалі пад Вінніцу, Светліка, які, казалі, першы, як мы ад’язджалі, пачаў цягаць шафы ды канапы, сталы. I ўжо пабачылі, што буславага гнязда няма і пры гэтай таполі няма свірна, дзе было поўна дабра. I збожжа ўжо казакі папалілі. Уехаўшы ў браму, то густа, як амінуць, вайскавікоў. Сабак няма, качкі, якіх было пад сотню, ужо паелі. У доме ні ложка, ні малейшай пасуды. Усё разабрана, і нат катлы павыдзіралі з пліты. Усё знята, ні балей, ні цэбра.
Распрэглі коні, пусцілі ў сад паесці. I вось карціна, як быць. У вялікіх пакоях афіцэры і яшчэ старшы. Тут яшчэ, відаць, нейкая часць пад дысцыплінай. Я выйшла глянуць коней, а іх ўжо няма. Толькі ўгледзела, як салдат босы, боты на плячах вісяць, і ён хутка сеў на нашага сівога і не едзе пад дом, а праз плот каля мельніцы. Я нарабіла ляманту, а ён на кані і пад боўшаўку паехаў. 1 во я бягу. А папачка, які мыўся каля кухні: «Няма каня. Ніводнага!». Папа неабцёрты, незачасаны, да старшога з просьбай, і я. Ён сказаў старшаму сержанту, ці як яго, каб дагнаў. I папа бягом. Той, відаць, не думаў, што будуць даганяць, ды і па дарозе шмат адступаючых, не папрэш. Дагналі сівога, папа прывёў. I нам старшыя саветавалі ўсё ж ехаць адгэтуль, бо тут на Нёмне будзе фронт: «Будзем задзержывацьурага, то ўсёраўно будзет вам плохо. A то ў вас такой маладняк, дзевачкі, немец не пажалеет». Каня трымаем пры сабе, ні з рук. 1 яны сказалі: «Как мы ўедзем, то даже сваі салдаты могут апяць вашу лошадь забраць».
Во пакута, Божа мілы. Мама нібы вінаватая, паклікала папу: «А мой Сцяпанка, што я нарабіла? Прашу цябе, едзьма ізноў, бо гэта ж яшчэ страшней, глядзець, што будзе з нашымі дзецьмі, а як немяц прыйдзе». Праўда, папа не злаваў і сказаў усё выкідваць, бо на адным кані, і конь змучаны. Адно есці сабе ўзяць. I мама только пару абрусаў і два кускі палатна палажыла недзе пад галовы ў будзе. А так усё пакінула. А карову забралі. Запрэглі сівога, як ён адпачыў, і зноў у тую самую дарогу. Божа, як тая мама бедная трывала на тых калёсах? Цераз лес, карэнне, яна лежачы. Цяпер яшчэ трудней, як першы раз. Папа пры возе ідзе. I трэба меркаваць, каб нас не падчапілі і мы каго. Асабліва, дзе трэба пераехаць мястэчка, не праціснуцца. Ужо па дарозе коні ўпаўшыя ляжаць, збой такі, асабліва пры пітацельным пункце. Варыліся катлы супу з мясам, раздавалі хлеб, носячы на насілках, давалі цукру. Людзі, каторыя ехалі ўжо здалёк, перліся як мага, бо што такі селянін мог на адзін воз набраць з сабою ў такую далёкую дарогу каню, дзятве. Мы гэтага не бралі, бо мелі з сабою яды.
Прыйшлося і нам заначаваць, не ехаць, бо карова зусім падбілася, стала ўпірацца на вяроўцы, прывязаная да воза. Ну a па бакох толькі вёдра бранчаць, як у цыганоў. Карову даіць, каня паіць, бо конь не возьме піць з таго вядра, дзе малако. Астанавіліся ў Графскім сасновым лесе. што з небам гаворыць, каля гаспадарства лясніка. Там студня, але гаспадары выехалі, у xaue процьма салдат, наслаўшы саломы, храпуць, а другія ў вулляхдастаюць мёд. Во вайна нетолькі людзям, а і пчолкам — памруць зімою без ежы і хаты. Але хто аб гэтым дбаў? Вару макаронкі з малаком. I недалёка каля дарогі не сплю, адрамлю, абапершыся на клунак. Папа спіць, і ўсе ў будцы прыніхлі. Толькі чуваць цокат капыт. Гляджу, адно ж кавалерыя едзе на фронт, коні як бы знаюць, нат не пырхаюць. Коні, як лялькі, а на іх — маладыя кавалерысты. Месячык свеціць, і, пэўна, кожны думае пра сваю радзіну, бо бачаць, як людзі, што дровы, валяюцца ўсюды. Хто спіць, а хто сядзіць, штосьці варыць. Запрагліся чуць свет, усё лесам едзем, адно воз падскаквае па карэннях. Далей ён ўжо радчэй, бо валяць, рубяць, кладуць у бліндажы.
Трэба паварочваць на Менск, а тут ужо здалёк табліца «Уезд угорадзапрэсчон», і патрулі не пускаюць. Напраўляюць — станцыя Каладзішча' за Менскам, там пагружаюць на цягнік. А гэты весь дзень, як з рукава. Дарога разбіта, балота, як ногі пацягнуць? Ну і надвечар трэба дзе начаваць. Забылася, якая паблізу вёска — едзем ў вёску. Атам, Божа святы, абоз прыстае на начлег, бежанцы ўжо так размясілі, што не балота, а як жыжа ліецца цераз калёса. I на кожным панадворку і носа не ўткнеш, і ў хатах усе валом ляжаць. Хадзілі, хадзілі, еле некая ўдава кажа: у хаце, у хляве няма дзе нат сесці, а ў сенях начуйце. А воз неяк упхалі пад малую паветачку. I, зняўшы падушкі, і прыкрыцца, абсталяваліся ў сенях. Запалілі сваю свечку. сяк-так павячэралі і папрасілі гаспадыні, каб яна нам спякла хлеб. Далі мукі і заплацім, і як будзем садзіцца на цягнік, то шмат чаго пакінем. Яна расчыніла і спякла.
А паблізу станцыя. Папа пайшоў спраўляцца, ці можам сесці на цягнік, бо ўжо далей не можам ехаць, і не да Валодзі. Папа прыйшоў і кажа, што на станцыі ні за якія благі не ўб’ешся на цягнік. Людзі [лезуць| праз вокны і на стрэхах едуць. Ды не на пасажырскім, а на скатнячым. Але папа пастанавіў прадаць каня з калёсамі і Лысую. I так іх шкада раставацца. Але трэба ад ўсяго далей. Папа кажа, паедзем аж у Смаленшчыну да Якуба Паляка (прозвішча), Ясьз ім быўдобрым калегаю, якмы жылі ў Мураванцы. Ён із вёскі Шчорсы, развіты хлопец, купіў у Смаленскай губерні зямлі і ўзяў у арэнду мельніцу, і жыў у маёнтку Высокае. Вось мы паедзем да яго, каб падалей ад вайны і ціфу. Калёса пакінулі, дзе начавалі з будай, каня прадаў папа на станныі за 20 рублёў, бо і так ніхто не купляў, і дагаварыўся з жандармам, які правіць на станцыі, што ён дасць вагон, а яму папа 20 рублёў. I мы пагрузіліся, і зачыніліся, бо ён напісаў на вагоне, што забаронена. Так ехалі некалькі станцыяў, а пасля трэба было высядань на другі цягнік.
Госпадзі, штотам робіцца! Прасмярдзелыя людзі потам, брудам, аброслыя, з торбамі, мяхамі, як сілы мага пхаліся ў цялятнік, у некалькі ярусаў. Разуваліся, курылі махорку-самасад, вымалі з анучаў сала, і тут мама не мае чым дыхаць, платаецца,
Калодзішчы.
а хто на гэта глядзіць? Цягнік ідзе памалу, і на полі становіцца, каб людзі аправіліся. A то каму і ў цягніку, малыя на саломку, і вышвырваюць, а жыдкае астаейца. На станцыях падоўгу стаіць, ідуцьлюдзі ўочарадзь за супам, які варылі для бежанцаў. А за кіпятком таксама вярста стаіць. каб дастаць. Таму што \сюды напісана: не пейце сырой вады. Гэта я з чайнікам і збанком еле жывая вылезу з очарадзі. і тут свісток: узяў, не ўзяў — садзіся. I грэш званок, адыходзіць памалу, што можна дагнань.
На Смаленшчыне
Прыехалі на станцыю Карабей Ельнінскага ўезда1-6, і ледзь жывую папа на руках вынес з вагона, і прымасціў на вузлох хворую маму, каб падыхала свежым паветрам. А сам пайшоў шукаць падводу, каб завезла ў Высокае127. Скора папа прывёў падводчыка з яго сівым куцым конікам і яшчэ ніколі не бачанаю павозкаю. У нас воз — драбінка128, а на драбінах палукашкі саломаю зроблена сядзенне. А тут у Смаленшчыне грузная [павозка?], дзеравянныя колы намазаны дзёгйем, да невытры мання здароваму, не толькі хвораму. крыху ўгібістая, як плашчадка. Hi табе сядзення, а неяктрэба. задраўшы ногі, сядзень. 1 заслана тканінаю, сшытай ў чатыры столкі, па-іхнаму, вераце. А сам, — доўгавалосы, з жыдкай барадою, яшчэ нічуць не сівою, доўгая світка|29да таліі. пад нізом палатняная сарочка, чырвонай жычкаю завязана пад барадой, і скручаны шнурок падвязаны паверх сарочкі даўгой. У палосевых лапцях, анучамі аж да кален абкручаны ногі, і вяровачкамі накрыж перавіты лыткі. Гаворка нейкая мяшаная, зацягністая, не чыста руская. Маму палажылі і дабра клумкі, і адна даволі вялікая белая плейеная з кораня карзіна, і самавар у нагах. I паехалі ў Высокае.
Мясцовасць негарыстая, роўная, пясчаная дарога. Паабапал людзі капаюць картофлю. Зусім нейкія дзіўныя, марудныя. Усе жанчыны ў лыкавых лапцях, тоўста накручаны на лытках анучы, тканыя паневы130, спадніцы, абшытыя шнуркамі, у сарочках з рукавамі вышытымі ці тканымі, доўгія гарсэты суконныя сівыя. У маладзіц чагшы нашытыя пайеркамі блісчастымі,
a паверх хусткі. Дзяўчаты ў сарафанах і вышытых сарочках нат у доле, таксама ў лыкавых лапцях. А кошыкі не такія, як у нас, а невялічкія, круглыя, як вядзерцы, і канапляны шнурок. А картофля, як гарэшкі. Так бедна і некультурна выглядалі людзі, іх вупраж і конікі маленькія.
Станцыі 12 вёрст да маёнтку Высокае. Едзем праз Уварава, там царква, у якой мы пасля пелі131, і цераз Зубава123.1 тут маёнтак, прыгожае возера, рошчы бярозавыя, сенакос каля ракі і хата пры млыне Якуба Паляка. Яны нас прынялі радушна, але ў іх там месца не было. I пакой, і спальня, вялікія сені. А там ужо наехала родзічаў бежанцаў із Шчорсаў: яго сястра з цёткайкалекай і дзве дачкі, Маля і Саша, нашага веку, і іх сваяк хлопец, ужо годны да войска, і яе сястра дзяўчына з Нясвіжа гадоў два за нас старэйшая, ужо франціха, і брат кавалер. I мы, пакуль найдзём кватэру, у сенях астанавіліся. Двор незрачны. Усё аддаюпь мужыкам на часці сеяць. Сама памешчыца — удава, сястра з мужам упраўляюць, у іх тры дачкі, адна настаўніца ў Ельні, другая па хазяйству загіклівая, а Тоня вучылася ў гімназіі. Адна дзеўка прыслуга і ўсё. Будынкаў мала.
Мы, аддыхнуўшы, пайшлі, папа і Якуб на хутар да Вульяна наймаць кватэру, бо ў вёсйы ва ўсіх адна агульная хата, і ў хаце яма пад палом на картофлю, і зімою авечкі ў хаце пад палом блізка печы. Нанялі і мы пераехалі за вярсту ад Паляка. Вульян такі самы чорны валасаты гаспадар, купіў 60 дзесяцін зямлі, пабудаваў з двума сынамі і жонкай новы дом на ўсю аколіцу, на два канцы, а пасярод вялікія сені. Пакрыў зялёнаю бляхаю, палажыў падлогі, ганак. I студня напроці. Але сам не жыў, яны прывыклі, як ўсе, бо гэты дом толькі, як яны казалі, благародным. Жылі ў старой хаце. Ложкаў не было ў хатах, а агульны пол*. I дзед Ульян, і яго баба, і сыны з нявесткамі, і ўнукі на адным палу спалі, без падлогі, усё такое прымітыўнае, як у першабытных людзей. I авечкі на зіму ў хаце, і казенка над авечкамі. Гэта палок нежанатых.