• Газеты, часопісы і г.д.
  • Mae ўспаміны. Марыя Стагановіч

    Mae ўспаміны. Марыя Стагановіч


    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 200с.
    Мінск 2012
    43.77 МБ
    Хутка іншае няшчасце, большае: мама захварэла на запаленне лёгкіх вельмі цяжка. Вазілі доктара з Наваградка, я не паехала да школы, даглядала маму дзень і ноч. Юзік малы, Соня баязлівая, у кухню адна не пойдзе вечарам. Маме банкі, п’яўкі. Слабая, і кроў сцягнулі еле. Жывая, Божа! Што за боль у душы. Але Бог выслухаў, паправілася трохі, хойь і слабая.
    Вайна і бежанства
    А тут пад раніцу сабакі ўядаюцца, нехта ў сталовай пад акном: «Сцяпан, Сцяпан, уставай, браце! Вайну немец аб'явіў, быў у гміне, сказалі, коні на вывадку заўтра»т. О Божа! Мама заламала рукі, трывога. Іван, сынок, a то і Яся пасля прызвалі. Іван на фронт паехаў. А мама штодзень падае са здароўя, плача, не есць, не спіць. На фронце Алеська Барыска забілі. Цётка Алесіха ціхенька галосіць, прыйшоўшы да мамы. Ну хоць жывы лез у магілу, вось, відаць, смерць з бядою шчэрыла зубы ў саду, калі мы, бывала, спявалі. I ўся радасць прайшла. I гора, і бяды не датрываць. Чуваць. людзі кажуць. што з фронту адступаюць у беспарадку121. 1 праўда, чуваць кананада, ідуць назад вайсковыя хто як. Заходзяць групамі ў двор — дайце есці. А ці такую масу накорміш? Заехаў Ясь у вайсковым і сказаў, каб выязджалі, бо на Нёмне будуць затрымоўваць немца122. I для нас небяспека, абодзе выселяць.
    Пачалі збірацца. А хто? Мама зусім еле сядзіць на ложку слабая, папа паехаў у воласць апісваць майно. Так казалі, што па вайне заплацяць. А там ужо не прабіцца: войска, бежанцы. Дзве губерні выганяюць у Расею123, тучаю цягнуцца абозы. Кажуць, што казакі паляць гумна із збожжам і свірны, выліваюйь гарэлку ў браварах у рэчку. Людзі бяруць. Шмат п'яных, а казакі, кажуць, нахалы. Бачу: мама ў трывозе, Соня баіцца, а я пяку хлеб на дарогу, бо ўжо ні парабкаў, ні служанак. Усе разлічыліся, пайшлі па дамах. Каровы равуць на доржніку, качкі крычаць на сажалцы, а тут заяўляюцца цыганы ў кухню. Ужо мяне не надта просяць, бо я адна ды блазнаватая. Яны бяруць соль, крупы, сыплюць муку і стараюцца ўзяць хлеб, што я скарэй да мамы булак дзве. A то надышлі салдаты, іх прагналі, а самі — за хлеб і папрасілі есці. Я ім дала малако, бо ўжо разабрана, толькі што схавалі на дарогу. Зрабілі на карах буду, абабілі коўдрамі і суровым палатном, завесілі спераду, вымасйілі сенам, павесілі ляпу, падушкамі і палажылі маму, бо ўжо амаль сядзець не магла.
    Яшчэ папа не вярнуўся з воласці, як я пачула спеў казакаў. Цэлая сотня стралою з-пад барадзінавага куста направілася
    ў двор. А Божа ж мой, а дзеткі, хавайцеся ў куратнік! Пакуль мы мяталіся з Соняй па хаце, ужо адзін ці два морды ўсунулі ў вокна, але мы шмыгнулі ў сенцы ў куратнік за дзверы, якія былі адстаўленыя пры сцяне, і там, не дышучы, прыселі. Яна калоціййа і трымае, каб я не пайшла, а я хачу ісці глядзець, што з мамаю. Вось вайшлі старыя і, бачачы маму, як трупа, хворую і спалоханую. сказалі: «Не бойцеся. Гэта можа адзін ці два йіто накуралесіць, аў нас сотня з камандзірам». Усё ж я ўпрасіла Соню пусціць. Яна асталася, а я, вайшоўшы, скарэй да мамы. Яны зразумелі, што мы перастрашаныя, бо слава аб іх хадзіла не вельмі добрая. Яны пры апошнім адступленні палілі і забаўляліся, як ім падабала. Папрасілі адпачыйь і паесні. Заселі ў вялікім пакоі, разгаварыліся. Я прывяла Соню. і прыехаў папа.
    Пачалі класці на вазы на два корму карове. Прывязалі да воза Лысую. Шынкі. сала, кілбасы, саленні, муку, крупы, неабходны посуд, пілку сахару. А тут ніколі ў жыцці не бачаны самалёт — нямецкі разведчык. Плаўна, разглядаючы. не баючыся, бо ўжо ніхто на іх не страляў. О Божа, скарэй пад ліпы вазы, бо будзе страляць. бачачы буду. Падцягнулі пад ліпы вазы, а тут Боб яшчэ едзе ва млын. Аддалі яму куфар мамін, роўны дабра, кубял сала, солі мяшок і шмат чаго, хамутоў. Ён абянаў куфар сахраніць. а гэта спажывай здароў, сказаў папа. Але ён усё спажыў. Надчэквалі Бахара з Сулятыч. Яны з папаю дагаварыліся ў гміне разам ехаць, і, не прычакаўшы. выехалі.
    Качкі крычалі як ніколі на сажалцы. сабакі Тыгрыс і Мелан вылі штосілы. Ужо сотня ад’ехала. кароў 40 равуць на доржніку. у хаце нікога. Перахрысціўшыся, выехалі за браму, пад каплічку і павярнулі пад Светліка, як я ўспомніла. што дзве пары новых .чаравікаў у мамы пад ложкам стаялі. I папа прыпыніўся, а я пабегла ў хату. А там так жутка і страшна глядзелі голыя вялікія вокны. Схапіўшы, папрашчалася з сабакамі па дарозе, бо яны навязаны, не спускалі, таму што сярдзітыя. каб не пакусалі. Якая іх судзьба невядома, пэўна, галодная.
    Папа даў строгі прыказ нідзе не піць вады. Узялі самавар, кіпяцілі, і аднекуль папа прывез спірту, і закрасілі вішнямі. Сам піў кілішак і нам рана па крышку даваў бо ўжо чуваць, гаварылі.
    ціф124. Добра сйямнела. як прыехалі да Нёмна і па пантонным мосце пераехалі натой бок. Па дарозе ехалі ўчатыры рады, абоз, бежанцы. цэлыя дзве губерні — Сувальскую і Гродзенскую — сілаю выганялі. I вось людзі хворыя. з малымі дзецьмі, ужо едуць больш па месяны. Надарозе не прыпынішся і не памінаеш. Коні галодныя, еле ногі цягнуць. Гонянь табуны. быдла падае, раве.
    На ноч усе яны. як вайсковыя. так і бежанны, абляпілі ўвесь бераг Нёмна. Кастры, вараць вячэрулюдзі. Хто плача. а хтосмяенца. Салдаты не гаруюць, бо ў баклашках гарэлка, што набралі сабе, дзе бровары вылівалі. I нават дзесьні гармонь. Цэлае неасягаемае мора падвод. I пад гадзіну, ці другую супакоіліся ўсе. I мы распраглі коні. падаілі карову. скіпяціла малако. пакарміла маму, Юзіка і Соню. і яны каля мамы будуйь спаць. А папа і я на дварэ каля кастра сядзім. Папа ўкруціўся ў кажух, прылёг на цюку сена. А я, падтрымоўваючы касцёрчык, сядзела на вядры перавернутым таксама ў доўгім чорным кажусе і пазіраючы ў агоньчык. Чорныя думкі халадзілі маю юнацкую душу. Што будзе далей? Мама не стагнала ніколі, бо яна ведала, што гэты стогн быў меч у сэрца. I вось за першы дзень карціна, на якую нагледзелася за дзень: хто стогне, каго пры дарозе хаваюйь, ляжыць на саломцы, і капаюць долік, каб прысыпаць, бо як везці мёртвага ў возе, калі сядзяць жывыя? А там пад вечар з гары памчаў малады конь салдатку без мужчыны і падтаптаў яе насмерць. I асталіся двое маленькіх на возе жывымі. А там салдатка адбілася ад свайго воза з грудным дзіцянёткам. і |яhoJ умерла ў яе на руках. I не пагоніш коней, і не астанешся. Сплашною сцяною трэба будзе сунуцца з усімі. Адно тое, што тады не так было ярапланаў’, a то каб надляталі на гэты начлег, то было б крыві і мяса чалавечага. Пад поўнач усе знемагліся, і ўсякі, хто як хацеў прыкарнуць, хто пад возам, хто на возе, хто седзячы. Папазахроп. Адно коні стараліся напоўніцьжываты, аЛысая, паваліўшыся і падбіўшыся без прывычкі, некуздыхала і жавала.
    Нейкі стук парушыў цішыну на пантонным мосце, як бы конскі топат. Я ўглядаюся ў йемнату, бо гэта ж асеннія вечары, і ўноч ужо добра халаднавата. Незадоўга ўбачыла верхавога, які
    Аэрапланаў.
    проста ехаўда майго мізэрнага кастра, які амаль зараз хацеў патухнуць, бо ўжо мала тых дроўцаў. Вось, прыблізіўшыся, сказаў мне: «Добры вечар, барышня». Я адказала. I ён раптам злез з чырвоналысага харошага каня, і стаў напроці, і кажа: «Што ж вы адзінока сядзіце? Пора аддахнуць». Ён вышэіішай рангі, даволі прыгожы. Разгаварыліся. I ён недзе з-за Наваградка, прозвішча Суніцкі Я кажу: «Вы недзе з-пад самага лесу, бо выбралі прозвішча Суніца, ягада». Ён папрасіў, ці не маю я кіпячонай вады, бо бачыў самавар. Я яму прапанавала кіпячонага цёплага малака. Ён вельмі быў рады. I ён мне кажа, што ён за гадзіну будзе везці свой абоз, і каб мы ехалі за імі, бо ўначы свабодна, добра ехаць. А ўдзень як усе рухнуць, то адно сунуцца, а не едуць. А там астановіцца абоз у маёнтку на дзень: дам вам корм для каня, і для вас будзе добра. Так і зрабілі. Я разбудзіла папу, яны пазнаёміліся, пагаварылі, і ён паехаў, відаць, глядзеў дарогу. I праўда, мы запраглі коні, напаілі карову і пачулі грукат абозу. Ён ізноў к нам пад’ехаў, і мы за яго абозам ехалі. аж узышло сонца. У маёнтку ён браў авёс, сена для вайсковых коней і папу паклікаў. Даў аўса і сена. Так мы ехалі двое сутак і добры кавалак дарогі ўехалі, пакуль яны ехалі ў другі бок, а мы начавалі пад сйенамі, інакш пад садам Нясвіжа. Агароджу садовую людзі ламалі, і хто як мог сабе варыў ці грэў, а салдаты, якія ішлі не ў страі, няслі ў баклажках гарэлку. Падышоў адзін: «Барыня, пажалуўста, папей водачкі, змый тугу ў сэрца, што аставіла радной дом». — «Дзякую, у мяне і так на душы гарчэй палыну». Пайшоў, зацягаючы пад нос сабе.
    Падаіўшы, наварыўшы, пакарміўшы, мама кажа: «Мая дачушка, ты ж звалішся з ног без сну». А тыя Соня і Юзік за дзень ногі набілі, дзе пад’едуць, але больш ішлі. Ды раз Юзік згубіўся. Божа, сколькі было страху. Але знайшлі. Пайшоў ляску выламаць падлес. Во дзе трэба нерваў. Папа, праўда, знямогся і выбіў яго троху. I ён смачна спаў у будцы. Мы неяк з трудом збочыліся і чакалі папу. Адно ж еле яны дабіліся да вазоў. Трэба было ехаць цераз Нясвіж, а там, як у бочцы селядцоў, людзей: войска, скаціны, над із Нясутыч двух хлапцоў узялі гнаць скот. Каровы малочныя нема равуць, бо вымені аж параспірала
    нядоеныя. I салдаты прапануюць бежанцам даінь. Мы ехалі да Валодзі ў Новыя Дарогі125, у маёнтак багатага памешчыка. Там Валодзя працаваў дазорцам, і ён нас чакаў. Давалі там нам кватэру, і карову трымань пазволена. Гэта пры самай шасе і кругом лес. Шасе на Бабруйск.
    Але першы раз не так стала. як думалі. Едзем памалу, іначай, пхаемся па Нясвіжу, каб пераехаць. а там, можа, вальней. Папа з будою на першым возе і ўсе, а я кірую сіваком на другім возе. Вазы даволі высока накладзены, і я бачу здалёк, што нейкі афіцэр, пахожы на нашага Яся, робіць расплату за бежанскія каровы. Я давай гукаць папе. Ён перш не хацеў верыць, чаго ён тут будзе. А пасля нейк збочылі, і папа паціснуўся глядзець. Ясь сапраўды! Ой, як ён абрадаваўся і сказаў, каб заехалі ў гасцініцу, дзе ён астаноўлены, пакуль ён закончыць. Даў ключ і сказаў што нас салдат прапусйіць, які ахраняў яшчык з грашыма казённымі на расплату скаціны. Ведама, што нядобра, што вочы мае тады ўглядзелі Яся. Тады яшчэ было лепш нам заехаць да Валодзі, чым так стала. Заехалі ў стадолу і паказалі салдату картку са штэмпелем, і адкрылі дзверы. Разгаварыліся з салдатам, які кажа: «Плоха вы дзелаеце, што ўезжаеце. Я віжу, вы людзі заможныя, і сем’я ваша цвет, дзеці. I вы думаеце, што HeMen дурак, дзікар ? Немцы — культурны народ. Яны займут, і ніхто не пастрадает, і павядуць свае культурныя парадкі. А там у нашай Расіі ціф свірэпствуя, уміраюць так, што неўспеваюць хараніць». Ой, Божа! Спляснула мама рукамі: «А Сцяпанка, а дарагі! Мы пагубім дзеці. Вернемся! Бо во і Бахары асталіся, і Грыцавы не паехалі, мы іх чакалі, кабразам ехаць. А мы едзем на гібель». Папа і мы смуціліся. Якжа, праехаўшы 70 вёрст, ды назад па дарозе не праб’ешся. Ато і немцы наступаюць, нас недзе пагоняць. Вось і Ясь у хату. Шчыра прывітаўся, рады, што едзем. А тут мама: «Ясенька, сынок. Мы назад паедзем, бо там ад ціфу ўсе самруць, а такя адналягу на сваіхмагілках». «Мамачка, што вы ?Хіба там мала месца ў Валодзі ў маёнтку? Ужо мы перапісаліся, дамовіліся. Кепска не будзе. Гэта мо дзе ў горадзе. На правінцыі няма ніякага ціфу». — «Не, дзеткі». — «Ну, — пытае Ясь, — а як жа дзяўчата?А там фронт». — «Яны няхай астаюцца, а ты хочаш?». Ну