Mae ўспаміны. Марыя Стагановіч
Выдавец: Лімарыус
Памер: 200с.
Мінск 2012
Гаспадыня Аграфена ў душы незадаволеная і мне кажа: «Вот спорцілі свята, такая арава». Шум, гам. Гэта іх знакомыя ды Вера, франйіха і баба фліртовая, пакурвае ды на каблучкох пакручваеіша. А кухарка груба выражалася па матушке. «Я іх к чорту разганю. Я не буду тут над імі стаяць. Мне і так досыць працы. Праўды, паненачка!» На мяне. А што мне? He мае госйі, але яны мелі быць доўга, аж да лета, бо нібы гэта за нейкія даўгі адбываць прыехалі. Ужо стала, як у ступе. Мне не хацелася і папу ўжо быць, ды і работа папіна закончаная. Але неяк ніякава, калі просяць.
Ясь быў ваенным чыноўнікам прызваны, насіў форму афіцэрскую і шашку пры баку. Ён закупляў сенакосы ў памешчыкаў для ваенных коняў, летам браў салдатаў шмат, і касілі, сушылі,
йюкавалі, адпраўлялі. Вось ён на самай граніцы Смаленскае і Магілёўскае губерняў купіў у памешчыцы сенакос у маёнтку Мягкае ў Надзежды Георгіеўны Цельхер, быў у яе на сталаванні, і яна стала прасіць Яся, каб ёй упраўляюшчага, a то яна сама не можа і не ўмее даваць рады. У яе трое дзяцей: Оля год 17, Юрка год 12 і Надзя год 8. А муж яе пакінуў, ён інжынер флоту і спадабаў яе сястру. Яе пакінуў, а маёнтак — гэта яе пасаг. Шмат зямлі, лесу, вады, ды няма гаспадара. I ўсё прапала. Яна прасіла Яся, каб абавязкова памог ёй, каб угаварыў папу да яе за ўпраўляюшчага. А яна дасць, што толькі папа захоча. Вось мы ўсе рашылі ехаць, бо папа любіць гаспадарыць, у графа Храптовіча праслужыў 25 год, і яго ніяк не хацелі адпусціць, а ў Нясутычах пяйь год прагаспадарыў. Нам Гаркуновы зрабілі развітанне, наклалі розных прадуктаў, масла, мукі, крупы, хлеба і г. д. Толькі Валодзя астаўся на сваім месйы.
Пакуль мы збіраліся, нас застала рэвалюцыя ў Новых Дарогах. Прыехаў нейкі палкаводзец з чырвоным бантам на грудзіне, зрабілі трыбуну пасярод дарогі на шасе проці гміны, сабралася народу, і ён пракрыкваў, што звергнулі цара, за новую ўласйь і новае правіцельства і г. д. Мікалай Пятровіч Гаркуноў чуць не абамлеў. Ён быў начальнік дэпо і ў розных арганізацыях. I са сваім шваргам быў у гневе за тое, што ён яму памагаў кончыць універсітэт, а той не хапеў быць афіцэрам і казаў, што скора будзе пераварот, і афіцэрам, якія за цара, будзе нядоля. Ён завідаваў Скабалану вучыцелю, што яго сыны [былі] афіцэрамі. Але ў той час ніхто нічога не адбіраў у памешчыкаў а толькі стараліся пабядзіць немца, бо ўжо трэба было ўгаворваць салдат узяцца за аружые. Толькі ўжо жандармам, стражнікам царскім была нядоля. He ведалі, як ім быць, ці цара абараняць, ці павярнуць да рэвалюцыі. Казалі, што на станцыі некалькі забілі, я не бачыла. На станцыях ужо вайскавікі, якім не палагалася як салдатам заходзіць у першы клас, яны ўжо разуваліся ў першым класе і вешалі анучы на спінку крэсла, дзе сядзеў афіцэр. 1 казалі, што былі азарныя, што цвіком прыбівалі пагоны ці зрывалі. А ехаў, хто куды хацеў. Адным словам, усё стала, як у вадавароце. Людзі, як быдла, сваволілі.
Паехалі пад вечар у Мягкае. Краявід паўз маёнтак цудоўны, усадзьба на бугарку, кругом лес бярозавы, сасоннічкі, ліпы. барскі двор вялікі, дом старынны, шырокі, з вярандай. Усё запушчана. Hi коней, ні плугоў. Адна карова, парася, адна прыслуга, нат парабка няма. Толькі вялікі сабака. Калі мы астанавіліся на панадворы, выбегла з дому Надзя год шэсць і пабегла назад у дом. Выйшла сама Цельхер, дама статная, даволі прыгожая, бландынка з круглымі вялікімі вачыма і, аж задыхаючыся ад радасці, прывітала нас, і запрасілаўдом. Чалавек, што нас прывёз за 15 км ад станцыі, даў каню сена і ўвайшоў на кухню. Тут якась адразу Цельхер забеспакоена захадзіла і стала пасылаць то дзейі. то служанку, якая была троху недапечаная, пакінутая мужам маладзіпа ў чапцы, у сарафане і голасна шумела ў кухні. А гаспадыня яе суцішала: «Цішэ, цішэ, Насця. Схадзі к Сідаравым, адалжы хлебушка, спрасі, может, у ніх каровье масліце найдётся, я ўплачу». Я гэта пачула, бо, відаць, у іх нічога не было, каб нас пакарміць з дарогі. Самавар шумеў на стале, а на стол нічога не паставілі, кроме ч.ішачак невялікіх. Я выйшла да свае падводы і пачала даставаць, што прывезлі. Атая Насця выйшла з кухні і пачала лаяць барыню: «Вот барыня, нечем гасцей прыняць. Насценька, хлебца, Насценька, масліца». I пайшла, крычачы, да старое хаты, дзе жыў нейкі арандатар, вясковы мужык з вёскі Пячэрска, які збанкрутаваўся ў спекуляныі зямлёю, арандаваў шэсць дзесяцін ў Цельхерыхі і жыў у старой xaue. I ў іх двое дзяцей: хлапцу год 18 і дзяўчынцы год 16. Усе нядбалыя, жылі сягонняшнім днём, жартоўныя, вясёлыя і шчаслівыя. Лепш, як памешчына. Ляжаць на печы жыватамі ўніз дзед і баба і аж заліваюцна ад смеху, што-небудзь прыдумаюць. Кой-как распахалі паласу сахою, насеялі каноплі, і харашо.
Я не дала паняць хазяйцы, што я чула і зразумела, што ў яе няма, чым нас прыняць. Я ўнесла вялікі пірог, што нам на дарогу напяклі, масла, сыра, кілбасу, сала. I дзеці, Юрка і Надзя, аж заскакалі ад радасці. А іх мама чуць не заплакала і пасля ўсё нам расказала, што ў яе жыцці, які раскол. Муж яе злюбіўся з яе сястрою, сталі сцэны, раздоры, і ён пакінуў яе зусім, і жыў у горадзе. А як падраслі дзейі, то браў на зіму вучыць. Старшая,
Оля, спаралізаваны весьлевы бок, рука не ўладная, а нагамі хадзіла, толькі клыпала, бо яна ў яе таксама нек боўталася. I яе маці трымала дома. Даволі прыгожая і мілая дзяўчына, год 18. Сама Надзежда не ўмела гаспадарыць, аддавала зямлю, сенакос на часці, а калі былі ўпраўляюшчыя няўмекі, то звялі на нет. Мельніцадвухпавярховая стаяла, а за зямлю плаціцьтрэба. і яна ў роспачы.
Нас хацела, каб жылі ў яе доме, але назаўтра мы абышлі. паглядзелі, то ўнізе каля самага прыгожага возера і блізка млына хатка, калісь была для завознікаў, але вокны пабіты, на страсе салома ўзнялася, адным словам, як у Бабы-Ягі. Але я з імі не захацела на адной кухні, і абівацца з імі, бо там ўсё ўжо дажывала свой век. Вось мы з Соняю ўзяліся за нежылую хатку, каб зрабіць сабе флігель. Хата на два канцы, пасярод грамадныя сені і велізарная руская печ. Страху чалавек паправіў, вокны зашклілі, падлогу вымылі, занавесілі вокна, зрабілі два палкі ў спальні. перабітай дошкамі. Адзін ложак дала Цельхер і столік з шафкай. А астальную мебель рабілі самі, адпілавалі калодкі бярозы, набілі дошкамі, заслалі, прыбралі, чым мелі. I так уютна, што аж міла. Скрозь блізка бярозкі, цераз дарогу возера з белымі лілеямі, берагі, вольха. бярозка. Зрабілі лавачкі, прымітыўную печ варыць ракаў, гарод засадзілі за домам, можа, ў паўгектары, гуркі, цыбуля, сланечнік, аж шумела. Хто ехаў каля нашай хаткі, здзіўляліся. Ганачак з лаўкамі, кветкі аж шумяпь, зямлі сколькі хочаш, сказала: бярыце і картофлі колькі хочаце садзіце. Купілі дзве каровы, трое цялят. Ходзяйь нашыя па пашы, калі трэба, то рэжам. Наняў папа майстроў, паправілі млын, пусцілі ў ход, усе блізкія вёскі вязуць. Нанялі мельніка з Пячэрска Панкрата. Вады многа, харошы мост паправілі, за мастом рэчка, беразнякі, дубы, сенажаці аж па пояс, за возерам лясок хваёвы, як букет...
УСПАМІНЫ ПРА БЕЛАРУСКІЯ ПЕСНІ IАБРАДЫ СА СТАРЫХ ЧАСОЎ
Каляды
Калядаў чакаюць людзі з постам.
Але на вечарніцах спявалі ў хатах сабраўшыся, пралі. Ну, ведама ж, там і хлопцы, заглядаюйь у вочкі сваім нарэчаным, седзячы пад прасніцай. Пяюйь, развучваюць калядныя песні, бо на Каляды будуйь хадзінь з батлеяй і звяздою'. На Куццю прыбранастаіцьхата. Ялінка, пахне смолкай і сенцам. Гаспадар робіць крыжыкі на дзвярах, падсмольвае свечкай, а гаспадыня, заслаўшы стол белым абрусам, ставінь на стол шмат страваў. Моляцца і спажываюць селядцы, квасок з грыбкамі, кісель, куццю. Ды праз два тыдні вечарамі нічога не робяць — Святыя Вечары ад Каляд да Вадохрышча2.
На Вадохрышча нашча едуйь у царкву, каб набраць Святое вады. Санкі пакрыты новым дываном. Пры дузе званок або шаластунэ. Вялікім абозам едуць памаліцца. Ідуць на рэчку свянніць ваду, дзе высечаны з лёду крыж абліты бураковым квасам і прыгожа ўстаўлены ялінкамі.
Пасля Калядаў
Пасля Каляд — Мясаед.
Сватаюцца, жэняцца. Вечарынкі да Вялікага Посту.
У Вялікі Пост пачынаюць снаваць кросны, каб да Вялікадня выкінуць варстаж з хаты.
Вясною на згон зімы маладыя хлопцы і дзяўчаты ішлі на грудок — на палянку і вадзілі кола-Кутурала: клікалі вясну.
Песня:
Вол бушуе — вясну чуе, вол бушуе — вясну чуе. Курка гдача — нясціць хоча, курка гдача — нясціць хоча, Дзеўка плача — замуж хоча. Вол бушуе — вясну чуе, еол бушуе — вясну чуе. Воран грача — сыра хоча, дзеўка плача — сына хоча. Воран грача на яліне, воран грача на яліне, Дзеўка плача ў пярыне. Воран грача, падлятае, дзеўка плача, спавівае.
Воран грача — сыр бяленькі, воран грача — сыр бяленькі, Дзеўка плача — сын маленькі.
Тут і зелянее вясна. Прылятаюць госцейкі-жаўроначкі і буслікі. Людзі выходзяць у поле сеяць, садзіць агароды. Выганяюнь першы раз сканіну ў поле. Бяруць свянноную вярбу, удараюць скаціну. Абносяць святою соллю’.
Пачынаецца жыццё вясёлае.
Рана выносяць палатно на расу бялійь.
Цвіце чаромха. Сады ў пупышках. Зязюл'ькі куюць.
Вечарам хлопны, ведучы коней на начлег, прыгожа пяюць.
У нядзельку на вуліцах сядзяйь. Музыка грае. Ціхі вецер лагодна ласкае, а месячык ясненька свеціць. Разлятаюцца песні па вёсках.
Вялікдзень
За хуткай працай і час хутка. і Вялікдзень. На Св. Варвару4 ідуць да споведзі, а там Чысты Чацвер5. Кожны мае фанарык з паперы, у ім свечка, якая гарыць, пакуль не прачытае святар дванаццаць Евангелій, і з тым святым агнём ідуйь дамоў, каб
прынесці агонь святы ў хату. Прыбраўшы ў хаце, хутка Вялікая Субота.
Папёкшы ды ўмыўшыся, ідуйь і едуць вераніцамі на Усяночную, дзе гудзе горад ад людзей, іржання коней. Званы гудуць. народу — як сцяна. Царква зіхціць ад свечак. Кругом плашчаніцы кветкі. Людзі прыкладаюцца са шчырым сэрцам, а крыж пакрыты чорнаю крэпаю. Дадванастай чытаюп.ь часы. а пасля паднімаюць плашчаніцу. Пяюць: «Валноюмарскою...»ь.
Скора ходзяць з Хрэсным ходам. Выносяць харугвы, іконы. Хор і свяшчэннікі ходзяпь тры разы круго.м царквы. Дзверы ў царкву закрытыя.
Тры разы стукае святар у дзверы.
Кажа: «Хрыстос Васкрос!Хрыапос Васкрос!Хрыстос Васкрос!» Пасля — Служба Божая, і свенцянь ежу. Кругом царквы стаяць з кашамі з усякімі харчамі і яйкамі.