Mae ўспаміны. Марыя Стагановіч
Выдавец: Лімарыус
Памер: 200с.
Мінск 2012
Тварожны крэм
1—2 жаўткі, цукар, малако, сыр-тварог, працёрты церазсіта.
Жаўткі расйерці з цукрам, развесці з малаком, паставіць на агонь, мяшаць, не дазволіць, каб закіпеў. Мяшаць, каб ахаладнеў.
Змяшань з працёртым цераз сіта сырам-тварагом.
Перакласйі ў форму і запекчы ў печы.
Клёцкі курыныя ў булёне
Мяса курыцы, бялок яйка, малако, хлеб белы, агародніна: звычаііна морква, пятрушка, карані і зелень, цыбуля, часнык і г. д., соль, перац.
Курынае мяса прапусціць цераз мясарубку. Дабавіць бялок яйка, адціснуты белы хлеб, што быў намочаны ў малацэ. Перамяшаць добра. Дабавіць лыжку малака і добра выбіць, каб атрымалася гладкае мяса. Пасаліць і папярчыць.
3 рэшты курыцы з агароднінай варыць булён. Булён працадзіць. Лыжкаю браць курыную масу і апускаць у кіпяток, каб варыліся.
Перад падачай на стол пасыпаць пасечанай зялёнай пятрушкай. Агародніну, што варылася з курыцай, можна працерці і ўлажыць у булён.
Суп з батвы бурачкоў і шчаўю (на халодна)
Бацвінне (лісце і ягоныя доўгія сцяблінкі з бурачкоў), шчавей, соль, гурочкі, цыбуля, акроп, гарчыца, крутыя яйкі, радыска, смятана.
Адварыць байвінне 20 мінут, дабавіць шчавей і варыць яшчэ 15 хвілін. Адцадзіць. Дробненька пасячыць бацвінне і шчавей.
Адвар працадзіць і астудзіць. Заліць шчавей з бацвіннем астуджаным адварам. Дадаць туды парэзаныя на дробна агурочкі, цыбулю, акроп, гарчыцу, крутыя яйкі, радыску і смятану.
Напітак з грусковак
Трускаўкі, цукар, белае віно, 1/2 чырвонае віно.
Ачышчаныя трускаўкі засыпаць цукрам. Дабавіць 1 кубакбелага віна і 1/2 кубка чырвонага віна. Паставіць у халоднае месца.
Паштэт з цялячай пячонкі
Пячонка, пятрушка, морква, цыбуля, сала, лаўровы ліст, перац, алей.
Парэзайь ачышчаную пячонку, моркву, пятрушку, цыбулю і ўсё паджарыць да гатовасці на сале, дабаўляючы соль, перац, лаўровы ліст. Перапусційь усё цераз машынку, акрамя лаўровага ліста. Улажыць усё ў каструльку, дабавіць алею, выбійь добра і пералажыць у шкляную пасуду ды ахаладзійь.
Падаваць як закуску.
Баклажан
Баклажан, цыбуля, памідоры, соль, перац, алей.
Спячы або адварыць баклажан. Зняць шкурку. Мяккасць пасеч вельмі дробна. Абжарыць дробна парэзаную ныбулю, дабавіцьтуды пакроены, дробна пасечаны баклажан, памідоры, дадаць соль і перац, і алей. Усё гэта варынь, аж крыху згусне (у адкрытай патэльні або каструлі). Дабавінь сок з лімона. Ахаладзіць. Вельмі смачна з жараным мясам.
Бурачкі, тушаныя ў смятане
Бурачкі, морква, пятрушка (корань), салера (корань), масла, воцат, мука, соль, цукар, лаўровы ліст, мука, смятана.
Бурачкі, моркву, пятрушку, салеру пашаткаваць.
Усё палажыць у рондаль, дадаць крыху вады, воцат. Накрыць і варыць 40—60 хвілін, мяшаючы часта, каб не прыгарэлі.
Пасля дабавіць муку, соль, нукар, лаўровы ліст. Вымяшаць добра. Заліць смятанай, накрыць і паварыць яшчэ мінут 10-20.
Картафляныя клёцкі
Картофля, жаўткі, бялкі, соль.
Абабраць картофлю і зварыць. Стаўчы на ком, дабаўляючы жаўткі. Добра вымешаць. Бялкі збіць і змяшаць з тоўчанай картофляй. Браць ложкай і кідаць (апускаць) у солены кіпяток.
Почкі бараніны альбо меляціны
Почкі, масла, мука, грыбы, мадэра, соль, перац, лаўровы ліст.
Парэзаць почкі ломцікамі. Абжарыць на масле ды пасыпаць мукою.
Зварыць грыбы, паджарьшь і змяшаць разам з почкамі.
Уліпь шклянку/кубак мадэры ў булён і паварыць усё разам з прыправамі.
Падаваць на стол з картофляй.
Сос з грыбоў
Сушаныя грыбы, мука, масла, цыбуля, соль.
Прамыць сушаныя грыбы ў цёплай вадзе. Тады памачыць іх у халоднай вадзе на 3 гадзіны. I адварыць іх у гэтай жа вадзе, не дабаўляючы солі. Грыбы выняць і пакрышыць на дробна. Паджарыць у масле муку да карычневага колеру ды развесці грыбным адварам. Паджарыць у масле цыбулю дробна пасечаную, улажыць туды дробна парэзаныя грыбы, пасаліць ды заправійь адварам да смаку.
[Дадатак Тамары Стагановіч]
Помню стравы мае Мамы
Зупы:
Картафляная: з мясам, часта з клецкамі, + засмажанка цыбулі і сала, акроп зялёны, дробна пасечаны;
зацерка: з малаком або з засмажкай;
з морквы: з мясам або малаком, з картофляй, з акропам;
з фасолі: з картофляй: з мясам або заліваная малаком;
расольнік: квашаныя (салёныя) агуркі, картофля, свежаніна (мяса з костачкамі + ныркі ад свежазаколенае свінні) + мука, разведзеная з вадою, каб трохі згусціць расольнік. Прыправы: бабковы ліст, перац цэлы, соль, часнык, 1 морква. 1 пятрушка (корань), цыбуля, праціснунь цераз сіта і ўлажыць у зупу;
з капусты свежае, з мясам, з акропам = «лянівы боршч» з сушанымі грыбамі, картофляй, з цыбуляй, перасмажанай з салам як запраўка, морквай, коранем пятрушкі, памідорам або яблыкам для кіслаты;
з кіслае капусты з мясам: з картофляй, морквай, коранем пятрушкі, зярняткамі кмену, цыбуляй, сушанымі грыбамі;
з чачавіцы — картофля, парэзаная морква, дробна парэзаны корань пятрушкі, лаўровы ліст (бабковы), часнык: запраўляецца засмажкай сала і цыбулі;
з ячменнае крупы з мясам (Крупнік): з картофляй, морквай, коранем пятрушкі, цыбуляй: варацца цэлымі, а тады прайіраюцца цераз сіта ды кладуць ізноў у зупу з засмажкай;
з бурачка: з картофляй, морквай, цыбуляй, памідорам або яблыкам, акропам або з пакрышанай зялёнай цыбуляй;
з шчаўя з мясам: шчавей памыць і нарэзайь тоненька. Адварыць мяса, пакласці парэзаную картофлю, парэзаную моркву і корань пятрушкі. Калі ўсё гэта зварыцца, пакласці парэзаны шчавей і закіпяцінь, зрабіць засмажку. Падаваць са смятанай;
з гароху з мясам: жоўты гарох з морквай, пятрушкай, цыбуляй, засмажкай, з картофляй нарэзанай.
Прыправы для зупы: морква, пятрушка і корань, зярняткі кмену, грыбы, акроп, зялёная пыбуля, памідоры, яблыкі, ліст бабковы (ці лаўровы), чарнушка, свежыя грыбы, сушаныя грыбы, часнык, карыца, сафрон, соль, перац, сушаныя яблыкі, су-
шаныя слівы, мармаляда з чорнай ягады, мармаляда з маліны. воцат. чарнушка. мармаляда з чорных ягад, мармаляда з вішні, вішні, засыпаныя цукрам.
Зупа з картафляных галушак
Картофля, яйкі: жаўткі, соль, перац, мука + малако або засмажанка цыбульная, акроп (калізупа змясам).
Перацерці картофлю на тарцы, даць пастаянь. Вада выйдзе наверх. Яе злінь, як пастаіць, на дне астанецца картафляны крахмал. Крахмал ужываюнь для соусаў, каб згусцеў, і да зупы.
У картафляную масу дадаць соль, перац, муку, яйкі.
Закіпяніць ваду з соллю, цыбуляй, пятрушкай, лаўровым лістом.
Калі гэты расол варыць з мясам, тады, паклаўшы картафляныя галушкі, варыць. і гэта будзе, з цыбуляй засмажанай на сале або з кілбасою, мясная картафляная зупа з галушкамі.
А калі галушкі будуць заліваць малаком, дык мяса не ўжываць. Каб зупа была гусцейшая: муку крыху падсмажыць на сухой патэльні, дабавіць масла і добра размяшаць. Дабаўляць пакрыху ваду гарачую з прыправамі, а тады заліць гэтым зупу. Альбо расцерці вараную картофлю і дадаць да зупы.
ДАДАТКІ
ЛІСТЫ-ЗВАРОТЫ
Слова да добрых людзей!
Мяне здзіўляе, чаму нашыя суседзі абралі нас, заўсёды нам, старым, не забываюць нат самі на плячах прынесці скрынку з садавінаю і агароднінаю?.. Чаму ў іх пачуццё да нас? Я думаю, гэта таму, што Бог даў ім адчуць. што мы ў час няшчасны і смяротны мелі спачуванне да іх суродзічаў-яўрэяў, калі гітлераўцы іх саджалі і расстрэльвалі старых і малых, і кідалі ўлеткі смерці тых, хто будзе хаваць яўрэяў. I былі выпадкі, што дабрадушныя людзі былі расстраляныя, а іх маёмасць узятая, а будынкі спаленыя. 1 мы пад вялікім страхам а 3-яй ночы прымалі сваіх прыяйеляў з вазамі, і хавалі ў сваіх будынках людзей і коней, паілі ноччу, каб хто не заўважыў. Па начах нам стукалі ў вокны. каб даць ім кавалак хлеба і малака. Маладыя, якія прайавалі на дарогах, прыбягалі просячы, і мы ніколі не адмаўлялі, і я таемна ў горад насіла ім у дом курыцу і г. д. Нават адзін знаёмы, Л іс, быў збіты немцамі, ляжаў у ложку цяжка хворы, а жонка мыла немцам бялізну і слёзна прымала нашую дапамогу.
Калі яўрэі адмовіліся ў суботу працавать, іх шмат на плошчы расстралялі, а другіх прымусілі змываць кроў. Усіх нас палохалі страшныя падзеі, нам было шкада людзей, з якімі жылі ад дзяцінства і дарослымі дружылі, гулялі і зналі абрады іх: Пасху, мацу, пэйсах, віно і г. д., кучкі іх. Цяпер у Амерыцы ў нашым суседстве паявіліся шчырыя людзі, і нам вельмі прыемнае дабрадушша людзей, і не маю паняцця, чым іх аддзячыць, бо не ведаю нат мовы.
Мой малады сын таксама быў трапіў у канцлагер у Дахаў, і прасядзеў тры гады і тры месяцы. Амерыканцы занялі і вызвалілі, а так бы згарэў у печы. Але захварэў на лёгкія, і яго да нас не пускалі ў Амерыку. Пісалі шмат куды просьбы, але ніхто не дапамог. Знаёмая яўрэйка параіла дачцэ Тамары, каб звярнулася ў Яўрэйскі Камітэт з просьбаю. Вось яны і дапамаглі прыехаць Шурку' і ўладкавалі ў шпіталь Denver Colorado, бясплатна зрабілі апераныю і палячылі. Таму мы ніколі не забудзем іх учынку добрага і дзякуем ім заўсёды.
[Ліст да Тамары]
Добры дзень вам у хату!
Сёння 15-га лістапада. дзень тваіх Народзін. дзень мае вялікае ўцехі. Вось, устаўшы за 20-ць шостая, у цішы шчыра памалілася Богу за тваё здароўе і шчасце. Хай Гасподзь пашле табе гэты гадок радасны і шчаслівы. Як жывая карціна перайшла цераз мае думкі, так ясна ўспомніліся перажытыя трудныя часы. Нарадзілася ты падвячорак, калі не было твайго банькі дома, за тыдзень меўся быць суд2. Радасць была нязмерная, калі сказала бабка’, што дзяўчынка. Ад радасці я са слязамі падзякавала Богу, што ён мне паслаў тое, чаго я так жадала, дзяўчынку, дачушку, хоць я і моцна любіла хлопцаў, але не хацела трэцяга4, але дзяўчынку. Калі, скупаўшы5, бабка падала мне крохатны пранічак, я блаславіла і замест пацалаваць далікатна ўкусіла, ды, здаецца, хацелася праглынуць. Вось як я прыглядалася да пябе ды пабачыла тваё драбнюсенькае аблічча, ды ўсё ўжо зажыло, і забыліся ўсе труды і болі. Такбыло радасна, і, здаецца, птушкай хайелася пырхнуць, каб сказайь папу гэтую радасйь. Назаўтра папрасіла Вольку — каб занесла радзін і ўйехі. Яшчэ чулася хвораю, але за тыдзень быў суд. Рана а шостай гадзіне выязджала з Валодзею, пакідаючы цябе на Вольку і Жэню. Сама, хвалюючыся, еду, а зварочваемся а дзявятай вечара, і так суд ішоў цэлы тыдзень. Перамучаная, галодная, брала цябе на рукі і аддавала табе