• Газеты, часопісы і г.д.
  • Mae ўспаміны. Марыя Стагановіч

    Mae ўспаміны. Марыя Стагановіч


    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 200с.
    Мінск 2012
    43.77 МБ
    Мы мусімо, браткі, прызнацца
    Мы мусімо, браткі. прызнацца, што з Прыродай нам не змагацца, Прырода — Бог, такая сіла, што ўсё на свеце пабядзіла.
    Як ні трудзілася навука, як ні ўзнімалася высока, Гагарын Бога не пабачыў і з велькім шу.мам, з велькім трэскам апусціўся ён на землю.
    Хоць і мудрацоў шмат на зямельцы, але зямелька адказала і хлебушка зусім не дала, не арасіў дожджык зя.мелькі.
    Усе дагэтуль нек маўчалі, але цяпер закрычалі, што засуха вінавата, ды трэба на яе ката.
    Вось пачалі казлоў і бараноў рэзаць. хоць не касою. дык славамі, і абзываць балванамі:
    Ах вы, няўмекі, вы, сцілягі, давялі ўсё да згубы, што няма чаго ўзяць у губы!
    I пачалі трасці машною, каб уратавацца як з душою, працягваць рукі да ўрага, каб даў ім ураг свайго зярна, А «ураг» мягкае сэрца мае, мяхі пад вузел насыпае. Няможна, каб запас ляжаў, а народ з голаду здыхаў. Ды ў газетах ужо крычалі, што яны зробяць штучна цёмныя хмары ды змогуць дожджык выклікаць, што ім не трэба Бога знаць. Тым часам, якта.м ні круцілі. дажджу на зямлю не спусцілі.
    I Вышша Сіла паказала, што Яна ўладу мае. Што запаліла, што спякло, і ўсім мазгі завалакло, тым, што крычаць, то ім няліха, на іх і шуба, і жывот, а тым, што ў калхозе цягнуць лямку, ды Беларускі наш народ.
    У сваім краі за сваю працу чаму ён мусіць галадаць? О, Божа, добры, міласцівы, Дай Беларусам такой сілы, каб гэту пошасць змыла з нівы, каб Божай сілай так скрапіло. каб жытцо шумна ўскаласіла, каб звон царкоўны збудіў людзі, каб кулаком забілі ў грудзі, даруй, Божа, нашы віны ды разагні Ты нашы спіны, Багаславі Край родны наш, ды мы паедзем на кірмаш, і купім усё, што нам патрэба, прасіць не будзем у калхоза. О, змілуйся, моцны Божа...
    РАДАВОДЫ
    Марыя Стагановіч, з роду Карпузевіч-Борыс (1898-1995)
    Былі 3 браты Стагановічы: з Нясутыч — 10 км ад Наваградка на ўсход, 5 км ад Гарадзечна, 3 км ад вёскі Сулятычы. Дзяды іх і прадзеды пахаваныя на могілках у Нясутычах. Ваўкавічы — 9 км на поўдзень ад Нясутыч — гэта наш прыход.
    Язэп (Ёсіп, Тамаш (Фама)
    Юзік)
    Якуб — не жыў у Нясутычах, быў жанаты з шляхцянкай, 2-ое дзяцей: Жэня, Толя
    Язэп (Юзік) жанаты з Марысяй Сокал, з Сулятыч
    I	I	I	1
    Мікалай Базыль	Ганна Фаброня
    1.	Мікалай — жанаты з Мар’янай з Сулятыч, гаспадарваў; іхнія дзеці:
    Валодзя (Уіадзік) — кандуктар на чыгунйы ў Лунінцы,
    Хведар жанаты з Настуляй;
    іхнія дзеці:
    Стэпка — замужам за Федзям;
    Васіль — жанаты з Марыляй Малец; дзеці: Фаня і Уладзік;
    Міхась — выехаў у Амерыку ў 1910 г.;
    Волька — замужам за Данілам Дзедаўцом, в. Сунчыцы ля Наваградка;
    Юлька — замужам за Нагулевічам, в. Поўбераг: іхняя дачка замужам;
    Пауліна — памерла ў 19 г., як была за Сцяпанам Малецам, Нясутычы.
    2.	Базыль — жанаты з Мар’янай Федаровіч з Гарадзішча, дачкой памешчыка, скончыў гарадское вучылішча, суддзя;
    іхнія дзеці:
    Маня — настаўніца, замужам за Юрыем Лістападам' — кіраўнік Слуцкага паўстання;
    Людміла — настаўніца;
    Пеця (Пятрусь) — гарадскі пісар.
    3.	Ганна — замужам за Сцяпанам Карпузевічам-Борысам, Нясутычы. Як Сцяпану Карпузевічу было 6 месяцаў, памёр ягоны бацька Тамаш (Фама) Карпузевіч. Калі Сцяпану было I г. 6 месяцаў, маці Настуля Карпузевіч прыняла ў прымы Андрэя Борыса. К.аб не было падвойнае фаміліі ў сям’і, Андрэй Борыс усынавіў Сцяпана. і ён стаў пісаіша Сцяпан Борыс;
    іхнія дзеці:
    Яська (Ясь) — жанаты з літоўкай (у познія гады), скончыў сельскагаспадарчы малочны інстытут у Латашыне. каля Масквы;
    Валодзя — жанаты з Аняй Каршун з Гарадзечна: дзеці Люда, Коля, Толік;
    Іван — забіты на фронце ў першуо сусветную вайну; пахаваны каля Баранавіч;
    + Сцяпан — памёр у раннім дзяйінстве;
    + Аленка — памерла ў раннім дзяцінстве;
    Марыя (хрысцілі ў Нягневічах) — замужам за Аляксандрам (Сашкам) Стагановічам, Нясутычы, пасол, гаспадар, вінэпрэзідэнт Беларускага ўраду на выгнанні;
    іхнія дзеці:
    Аляксандр (Шура) — мастак; і
    Леў — студэнт медыцыны; крзсляр;
    Тамара — мастачка, магістр прыгожага мастайтва;
    Юра — магістр бізнесу;
    Зося (Соня) — замужам за Валсдзем Стагановічам, братам Аляксандра Стагановіча; памерла пры родах першага сына:
    + Іванка;
    Юзік — жанаты з Параскай Лісоўскай з Вінніцы. Скончыў той самы інстытут, што і найстарэйшы брат Ясь;
    іхнія дзеці: 2 сыны. Пазней ажаніўся другі раз.
    4.	Фаброня — замужам за Максімам Грыцам, Ваўкавічы — валасны суддзя; наркоўны стараста;
    іхнія дзеці:
    Іван — не вярнуўся з Расіі;
    Алена — замужам за Сцяпанам Грамыкам, ляснічым, 3 км за Ваўкавічамі;
    Ганна — не вярнулася з выгнання; там замужам: 2 сыны;
    Верка — замужам за Грыцам, Ваўкавічы?;
    Волька?
    Сцяпан Карпузевіч-Борыс
    Тамаш (Фама) Карпузевіч жанаты з Настуляй Гаўрош (Алейнік) з Нясутыч / Каменка
    I	
    Сцяпан
    I. Сцяпан жанаты з Ганнай Стагановіч (Ганна памерла ў 1915 г. у Зубаве, Смаленшчына). Сцяпан на службе ў графа Храптовіча ў Косаве і Мураванцы;
    іхнія дзеці:
    Ясь — нарадзіўся ў Нясутычах;
    Валодзя — нарадзіўся ў Косаве;
    Іван — нарадзіўся ў Косаве:
    + Сцяпан — нарадзіўся ў Косаве;
    + Аленка — нарадзілася ў Косаве;
    Марыя (Маня) — нарадзілася ў Косаве, хрысцілі ў Нягневічах;
    Зоська (Соня) — нарадзілася ў Косаве;
    Юзік — нарадзіўся ў Мураванцы.
    2-гі раз: Настуля Гаўрош (Алейнік) замужам за Андрэем Борысам (прымак);
    іхнія дзеці:
    Юзік — сельскі стараста, з Алеськай;
    іхнія дзеці:
    Алесько (забіты нафронце), Васіль, Кастусь, вайсковы Мікалай жанаты з Паўлінкай Стасевіч: сын Ясь: дзені: Таня, Валодзя, Волька, Жэня;
    Ігнат — жанаты з Стэпкай з в. Бенін;
    іхнія дзеці:
    Валодзя;
    Пятро;
    Ганна;
    Волька;
    Улюся — замужам за Валенцюкевічам у Куравічы;
    Надзея — замужам за Прусам Астравухам, Куравічы.
    2-гі раз Сцяпан жанаты з Марыляй Астравух, Нясутычы (калі вярнуўся з Смаленшчыны пасля вайны);
    іхнія дзеці:
    1999 г. + Шура (Аляксандр) жанаты з Марусяй Дзешкавіч;
    Дёня (Ілля) — забіты 20 сакавіка 1945 г., 10 км ад Гале (Halle), Нямеччына;
    іхнія дзеці:
    Люда Паўлюкевіч;
    Шура — памёр ў Расіі;
    Ірэна Апанасік.
    Хвілінка Бушэйка (дражнілі Зыркавы) — цётка дваюрадная Ганны Стагановіч Карпузевіч-Борыс.
    Сцяпан Гаўрош (называлі іх Шэравы) — далейшыя сваякі Ганны Стагановіч Карпузевіч-Борыс.
    Аксіння Гаурош — траюрадная сястра Ганны Стагановіч Карпузевіч-Борыс.
    Бахар Васіль з Сулятыч — дваюрадны брат Ганны Стагановіч Карпузевіч-Борыс; жанаты з Ганнай, Сулятычы; Ганну немцы застрэлілі, нібыта яна давала муку партызанам, працаваў у Гарадзечне;
    іхнія дзеці (7):
    Юлька — замужам за Троськам ў Наваградак — вайсковы; Коля;
    Іван — забіты на фронце;
    Маня — не вярнулася дадому пасля першае сусветнае вайны: жыла на Украіне, замужам; раскулачылі іх бальшавікі; адведвала бацькоў;
    Ванёк — скончыў універсітэт;
    Сашка — немцы вывезлі ў Нямеччыну;
    Аляксандр (Сашка) Стагановіч
    (1890-1988)
    Тамаш (Фама) Стагановіч (+1893 г) жанаты з Праксэдай Каршун, з Гарадзечна
    I	I	1
    Юстына	Пауліна	Лявон
    1.	Юстына — замужам за Мазалевічам, Нясутычы, родная цётка Аляксандра Стагановіча; пасля смерці Лявона Стагановіча і Паўліны з дому Родзька яна апекавалася Сашкам, Валодзям, Манькай, Волькай і Зосяй.
    2.	Паўліна?
    3.	Лявон — жанаты з Паўлінай Родзька з Чарэшлі (+1893 г); іхнія дзеці:
    Маня (+1911 г.) — замужам за Макарам Гайбам (загінуў на вайне), Вялікія Вераб’евічы;
    іхнія дзеці:
    Верачка — памерла ў 9 г.
    Юзік — памёр у 1911 г. разам з сваёй мамай ад ціфу.
    Аляксандр (Сашка) — жанаты з Марыяіі (Маняй) Стаіановіч Карпузевіч Борыс;
    іхнія дзеці:
    Шура (+1974) — жанаты з Аняй (Азай Онышчэнко, Украіна);
    Лёва (+ 2008) — жанаты з Маняй (Тамарай);
    Тамара — замужам за Аляксандрам Кольбам (Украіна);
    Юра — жанаты з Хрыстынай Мурчыё, амерыканкай.
    Валодзя — жанаты з Соняй (Зоськай) (+1922) Стагановіч Карпузевіч-Борыс;
    сын Іванка памёр разам пасля родаў;
    жэніцца 2-гі раз з Жэняй Пахолак;
    іхнія дзеці:
    Ніна;
    Люба;
    Таня і Галя — блізняты;
    Ларыса.
    Мікалай + у 1893 г.
    Радавод Паўліны Родзька з Чарэшлі
    Язэп Родзька жанаты з Тэкляй Супрановіч.
    Вялікія Вераб’евічы
    ”1	1	1 I I
    Паўліна Осіп
    (Язэп)
    Ілля Міхась Зося Вера Марыя Саліма (Саламея)
    1. Паўліна — замужам за Лявонам Стагановічам (+1893 г) з Ня-
    сутыч;
    іхнія дзеці:
    Маня — замужам за Макарам Гайбам ( + на вайне);
    Сашка — жанаты з Марыяй (Маняй Карпузевіч-Борыс Стагановіч);
    Валодзя — жанаты з Соняй (Зоськай) Карпузевіч-Борыс Стагановіч; 2-гі раз з Жэняй Пахолак;
    Мікалай — памёр у 1893 г. маленькім.
    2-гі раз Пауліна бярэ прымака Міколу Курловіча;
    іхнія дзеці:
    Волька?:
    дзеці:
    Васіль,
    Толік;
    Зося — замужам за Валодзем Мігалем (Бобавы);
    іхнія дзеці:
    Галя,
    Тоня.
    Ніна.
    Сашка.
    Валодзя,
    Глафіра.
    2.	Осіп (Язэп) — жанаты з ?
    іхнія дзеці:
    Волька ад першай жонкі;
    Язэп;
    Мікалай;
    дачка?
    3.	Ілля — жанаты з Хрыстынай Каспіровіч — з в. Хорашага ля Вераскава;
    іхнія дзеці:
    Марфа — замужам за? у Цярэшлі;
    Ліза — замужам за Сугойдзем, Вераскава, гмінны дазорык; сын Вадзім Сугойдзь;
    Ілля і Хрыстына Каспіровіч з Іўя (Іллю і Хрыстыну называлі ў Цярэшлі «жаўранкамі» таму, што прыгожа спявалі);
    іхнія дзеці:
    Міхась +
    Васіль (Ваня) +
    Шура +
    Леанід (дзядзя Лёва) —жаніўся з Таняй, Цярэшля;
    дзеці:
    Ларыса,
    дачка ў Канадзе.
    4.	Міхась — вайсковы, у Магілёўскай губерні.
    5.	Зося —?
    6.	Саліма (Саламея) — была ў Амерыцы.
    7.	Марыя —замужам за Ігнатовічам у Нізаўцах.
    Тамара Стагановіч
    Пра Маму
    У дажынкавы час, калі людзі канчалі жаць свае палеткі, разносіўся голас жнеяў. I тут і там можна было сказаць, чыё поле было ўжо зжатае. I мы трымалі гэтую традыцыю, бо для мяне як дзіцяці кожнае новае здарэнне прыносіла новую навуку і ідэі ў галаву, асабліва калі я першы раз прымала ўдзел. Мой брат, старэйшы, Лёва, меў цудоўны голас. Калі ён дзе на полі спяваў, рэха разносілася вельмі шырока. Часам ён і Мама спявалі, гэта я думаю тады, калі яна вучыла яго новых песень. Я асабіста не прыпамінаю, каб я з імі спявала, бо я яшчэ не мела вырабленых голасных органаў (хоць вершы я ўжо вельмі добра дэкламавала). Мама вельмі любавалася Лёвіным спевам, і твар яе тады раз’ясняўся шчаспем. Я тады думала сабе, што Мама Лёву больш любіць, ніж мяне, тым больш, што яна часта любіла расказваць мне, які прыгожанькі быў яе сынок, як ён быў малым дзіцём, як яго дзяўчаты і маладзіцы прыходзілі пад вечар, каб з ім пабавіцца. Але яны яго так рассмяюць, так разбаўляць, што ён тады не мог заснуць. Усё гэта я чула ад Мамы, але я не зайздросціла гэтаму, я толькі думала, што гэта яго так прывучылі, таму ён тады тактрымаўся Мамы цэлы час.