• Газеты, часопісы і г.д.
  • Mae ўспаміны. Марыя Стагановіч

    Mae ўспаміны. Марыя Стагановіч


    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 200с.
    Мінск 2012
    43.77 МБ
    30	Ток — пляцоўка для абмалоту збожжа.
    31	Шчорсы — маёнтак, цэнтр валоданняў графаў Храптовічаў, ад канца XIX ст. — графаў Храптовічаў-Буценевых. Сёння вёска ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці, цэнтр сельсавета.
    32	Карэлічы — мястэчка на рацэ Рутка. У 1897 г. у мястэчку было 2559 жыхароў. На пачатку XX ст. тут дзейнічалі царква і сінагога, меліся пошта і тэлеграф. Сёння гэта раённы цэнтр Гродзенскай вобласці.
    33	Лаўрышава — вёска, сёння ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці, належыць да Шчорсаўскага сельсавета.
    34	Кроман — магчыма, вёска ў ваколіцах Шчорсаў.
    35	Аўдзівічы (Аўдзеевічы) — вёска, сёння ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці, належыцьда Шчорсаўскага сельсавета.
    36	Антонаўшчына — вёска, сёння ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці, належыць да Шчорсаўскага сельсавета.
    37	Балотца — вёска, сёння ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці, належыць да Шчорсаўскага сельсавета.
    38	Японская вайна — маецца на ўвазе руска-японская вайна 1904— 1905 гг.
    39	Маецца на ўвазе Порт-Артур, горад-порт на Жоўтым моры (на Ляадунскім паўвостраве), які належыў на правах арэнды Расіі і які ў выніку руска-японскай вайны, паводле Портсмутскага міру, перайшоўу арэнду да Японіі.
    40	Маюцца на ўвазе сялянскія бунты, якія ахапілі рэгіёны Расійскай імперыі ў 1905—1907 гг. У гэты час зафіксавана каля 7 тысяч розных выступаў сялян, былі разрабаваныя больш за 2 тысячы па.мешчыцкіх сядзібаў.
    41	Івянец — мястэчка на рацэ Волма, у Расійскай імперыі — цэнтр воласці. У 1897 г. тут было 2445 жыхароў. Сёння гарадскі пасёлак у Валожынскім раёне Мінскай вобласці.
    42	«Едет сотня казакоў-усачей» — другі радок казачай песні. вядомай ад сярэдзіны XIX ст. «Казакі Баклакова на Каўказе». Песня мела варыянты ў розных казачых фармаваннях.
    43	«Чорна шляпачка смеётся, апалеты гаварят» — няправільная цытата з казацкай песні «Офмцернк, офмцернк». Арыгінальныя радкі яе гучалі як: «На нем шапочка смеется, перчаточкй говорят,/Голубые эполеты улыбаются...».
    44	«А ты, Маруся, да ты не журыся» — верагодна, не зусім дакладная цытата зукраінскай казачай песні «Не плач, не журыся», аўтарства якой прыпісваецца паўлегендарнай украінскай народнай спявачцы Марусі Чурай (1625-1653). Арыгінальныя радкі яе гучаць прыкладна так: «Не плач, не плач, Марусенько, / He плач, не журнся, / Та за свого міменького / Богу помолйся...».
    45	На Панямонні будавалі вялікія свірны-лямусы ўдва ці тры паверхі з галерэяй на ўзроўні другога паверха. У асноўным такія збудаванні былі характэрныя для фальваркаў ці засценкаў, таксама двухпавярховы.мі маглі быць грамадскія свірны, куды сяляне прывозілі частку збожжа і маглі атрымаць яго вясной пры нястачы для сяўбы.
    46	Адамполь — маёнтак графаў Храптовічаў, пазней ХраптовічаўБуценевых, на пачатку XX ст. тут былі палац і вінакурня. Сёння вёска ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці, належыць да Нягневіцкага сельсавета.
    47	Варончая — маёнтак, дзе знаходзіліся два палацы, касцёл, скарбніца. флігелі, гаспадарчыя пабудовы, невялікі парк. У 1897 г. у маёнтку было 115 жыхароў, касцёл Святой Ганны, вінакурны завод, вадзяны млын, карчма. Сёння гэта вёска ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці, цэнтр сельсавета.
    48	Акцызнік — верагодна, чыноўнік, які займаўся акцызнымі зборамі, у прыватнасці, зборам акцызаў з моцных напояў.
    4Ч	Турэц — мястэчка. У 1897 г. тутжылі 1596жыхароў, было народнае вучылішча, царква, капліца, пошта, 2 кірмашы і г. д. Сёння гэта вёска ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці, цэнтр сельсавета.
    50	Жухавічы (Вялікія Жухавічы) — вёска, сёння ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці, цэнтр сельсавета.
    51	Сталавічы (Сталовічы) — мястэчка, у часы Расійскай імперыі — цэнтр воласці. Вядо.мае праз бітву, што адбылася тут ў 1771 г. паміж воііскамі Барскіх канфедэратаў на чале з гетманам Міхалам Казімірам Агінскім і расійскімі войскамі на чале з Аляксандрам Суворавым. Сёння вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, цэнтр сельсавета.
    52	Прашка — маецца на ўвазе прылада для кідання камянёў.
    ”	Казіная ножка — бізун.
    54	Сервач — рака, прыток Нёмана.
    55	Лінейка — шматмесны адкрыты конны экіпаж з падоўжанай перагародкай, у якім пасажыры сядзяць бокам да напрамку руху.
    56	Перавясла — саламяны жгут для звязвання снапоў.
    57	Маецца на ўвазе запрашэнне маці Марыі Стагановіч у каравайніцы. Гэта спецыяльна запрошаныя жанчыны, якія зай.маюцца замеса.м і выпяканнем галоўнай вясельнай стравы — каравая. У каравайніны запрашалі за.мужніх, маладых, яшчэ здольных нараджаць дзяцей жанчын. Кожная з іх несла неабходныя для гэтага прадукты (муку, масла, яйкі і г. д.), частка якіх заставалася нявыкарыстанай, што адлюстроўвала ідэю лішку, багатага жыцця. Каравай выпякаўся з вялікімі цырымоніямі, кожны крок суправаджаўся абрадавымі дзеяннямі і адпаведнымі каравайнымі песнямі.
    58	Заручыны — абрад канчатковай дамовы аб вяселлі, калі вызначаўся дзень, абмяркоўваліся пасаг нявесты, колькаснь гасцей, падарункі і г. д. На заручыны рыхтавалі багаты стол, дзяўчаты наведваліся да нявесты і адкусвалі хлеб, «кабхутчэй замуж выйсці». Часам на заручыны было прынята запрашацьусіхжыхароў вёскі. Пасля заручын адмова ад вяселля сустракалася вельмі рэдка, гэта вель.мі асуджалася грамадскай думкай і вялода варожасці сем’яў.
    59	Кожны з запрошаных на заручыны, так як і на далейшыя вясельныя застоллі, павінен быў унесці сваю долю закускі і выпіўкі на агульны стол, прыкладна столькі, колькі можна з’есці за час застолля. Традыцыйна неслі хлеб, пірагі, сала, мяса, масла, крупы, гарэлку і г. д.
    60	Брольнікі — вёска, сёння ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці, цэнтр сельсавета.
    61	Гарсэцік — безрукаўка.
    62	Кашміроўка — шарсцяная пакупная хустка.
    63	Брыжы — зборкі.
    64	Маецца на ўвазе абрад спавівання маладой, калі нявесце пасля вянчання ці пасля першай шлюбнай ночы мяняюць прычоску і надзяваюць жаночы галаўны ўбор. які цалкам хавае валасы: чапец і хустку ці намітку.
    65	Часта на памінальны стол клалі гарачы пшанічны хлеб, які не рэзалі нажом, а разрывалі на кавалкі рукамі.
    “	Бякеша — мужчынскае паліто са складкамі ад пояса і разрэзам ззаду.
    67	У аснове абрада «гуканне вясны» ляжыць выкананне песень-заклічак, дзе малявалася карціна адыходу зімы і прыходу вясны, якая прыязджае на карэце ці ў чаўне і прыносіць тое, што ад яе чакаюць: цяпло, здароўе і дабрабыт. Вяснянкі спяваліся дзяўчатамі на самых высокіх месцах: узбіраліся на пагоркі, а калі такіх навокал не было — узлазілі на дахі гумнаў, лазняў і інш. У тых мясцінах, дзе вясну гукалі працяглы перыяд, заклічкі можна было выконваць да таго часу, калі станавілася магчымым араць зямлю, пасля гэтага старыя людзі не дазвалялі спяваць вяснянкі.
    68	Сёмуха, Сёмік, Тройца — рухомае свята, якое адзначаецца праз сем тыдняў пасля Вялікадня, звычайна гэта канец мая — пачатак чэрвеня. Хрысціянскае свята ў гэты дзень прысвечана сашэсцю Святога Духа на апосталаў. Асноўная частка траецкіх ці сёміцкіх абрадаў звязана з зелянінай, найвялікшы росквіт якой у прыродзе назіраецца менавіта ў гэты перыяд. Напярэдадні Сёмухі аздаблялі зелянінай хату: звонку і ўнутры падвешвалі галінкі бярозы, клёну, ліпы і іншых дрэў, падлогу засцілалі аерам. Гэта называлася «вешаць май». У суботу спраўляліся траецкія дзяды, паміналі продкаў, прыбіралі магілы, падмятаючы іх бярозавымі венікамі. У нядзелю на Тройцу асвячалі ўцаркве зёлкі, якія потым захоўвалі. У нядзелю дзяўчаты ўпрыгожвалі сябе вянкамі, бралі з сабой розныя абрадавыя стравы, абавязкова — яечню, і з песнямі і скокамі адпраўляліся ўлес завіваць на дрэвах вянкі і куміцца. Кожная дзяўчына завівала столькі вянкоў, колькі мела родных людзей: на бацьку, маці, сёстраў, братоў, каханага і г. д. Па вянках варажылі аб будучым лёсе гэтых людзей. Праз тыдзень хадзілі раз-
    віваць вянкі і глядзелі: чый вянок за тыдзень не засох, тая дзяўчына будзе доўга жыць. Засохлыя вянкі зрывалі і кідалі ў ваду: калі ён паплыве, то найменей яшчэ год будзе жыць гэты чалавек. Развіванне вянкоў лічылі абавязковым — інакш дрэва пакрыўдзіцца. Для абрадавага кумлення дзяўчаты звязвалі галінкі суседніх бяроз, каб утварылася арка, і праходзілі тройчы падёй парамі, спяваючы песню.
    69	На галоўныя сямейныя святы было не прынята хадзіць з пустымі рукамі, прыносілі розныя стравы, але абавязкова — стравы з зерня: крупы, кашу, хлеб, бліны і г. д., у агульным сэнсе — хлеб. Як у большасці земляробчых народаў, хлеб у беларусаў — найбольш сакральны прадукт, на сімвалічным узроўні гэта адпаведнік ежы ў прынцыпе, увасабленне жыцця і здароўя, увогуле — долі чалавека.
    70	Баярская — вёска, сёння ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці, належыць да Нягневіцкага сельсавета.
    71	Каравай у традыцыйнай беларускай культуры — галоўны кулінарны сімвал вяселля, як і бабіна каша на радзінах — з’яўляецца ўвасабленнем долі чалавека, яго далейшага жыцця. Дзеля багатага жыцця маладых яго рабілі як мага большым. Паводле назіранняў П. Шэйна, часам прыходзілася выло.мліваць цагліны з печы, каб дастаць каравай. З’яўляючыся сімвалам пераходу ў дарослае жыццё, каравай выпякаўся адзін раз у жыцці чалавека, калі бралі паўторны шлюб удавец ці ўдава, каравай для іх ужо не рабілі. Паўсюдна каравай, які ўдаўся, абяцаў багатае жыццё маладым.
    72	Месца каля покуці — традыцыйна самае пачэснае месца за стало.м. Тут сядзеў гаспадар падчас сямейных трапезаў галоўныя героі рытуалу ці самыя паважаныя госці. Усаджванне на покуці і тое. што «ўсе старшыя падаюць маме руку» — выражэнне асаблівай павагі да маці аўтара, якая «ўжо не такая вясковая жанчына».
    72	Кажух — абавязковы атрыбут многіх вясельных і радзінных абрадаў. Дзякуючы сваім якасцям — касматасці, валасатасці, мноству ворса, поўсці — у традыцыйнай культуры сімвалізуе багацце, дабрабыт, плоднасць. Шырока выкарыстоўваецца падчас абрадаў пераходу — радзіны, вяселле — якраз таму, што гэта абрады пераводу ў новы сацыяльны статус і набыцця новай долі, тут «праграмуецца» далейшае бязбеднае і шчаслівае жыццё.
    74	Каравай на вяселлі — увасабленне дарослай долі маладых. Сапсаваны ці сурочаны каравай прадракаў такое ж жыццё. Таму прымаліся меры па ахове каравая ад чужых вачэй да пачатку яго рытуальнага падзелу.