• Газеты, часопісы і г.д.
  • Mae ўспаміны. Марыя Стагановіч

    Mae ўспаміны. Марыя Стагановіч


    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 200с.
    Мінск 2012
    43.77 МБ
    75	Лянсей (ланцы. лансея) — народны танец, вядомы ад канца XIX ст., падобны да кадрылі.
    76	«Волга-Во.іга, мацьрадная, на, красавіцу вазьмі» — цытата з рускай песні «Нз-за острова на стрежень» на словы Д. Саладоўнікава.
    77	«Па сінім ваянам акіана» — пачатак песні на верш М. Лермантава «Паветраны карабель».
    к	Цярэшля (Чарэшля) — вёска, сёння ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці, уваходзіць у склад Любчанскага пасялковага савета.
    79	Момант развітання маладой з бацькоўскай хатай — адзін з самых эмацыйна напружаных у вясельнай абраднасці. Маладая мноства разоў кланялася бацькам, сваякам, суседзям, покуці ў роднай хане, розным прадметам. Абрад суправаджаўся выкананнем песень аб нялёгкім жынці ў хаце свекрыві, пры гэтым нявеста моцна плакала. Перад ад’ездам яна сыпала зерне ва ўсе бакі ў хаце, у сенцах і на двары. Шафер выкупаўу маці і сябровак нявесты яе пасаг, выносіў яго, і працэсія накіроўвалася да хаты маладога. 3 гэтага моманту маладая можа вярнуцца ў бацькоўскую хату толькі ненадоўга і толькі ў якасці госці.
    80	Адразу пасля прыезду ўдом жаніха нявеста пачынала яго «засвойваць» — сыпала жыта ва ўсе куты ў хаце і выпускала курыцу.
    81	Параная гарэлка — маецца на ўвазе спосаб вырабу гарэлкі, пры якім яе прапускаюць праз пару.
    82	Дзяды — па.мінальныя дні ў народным беларускім календары. Згоднатрадыцыйным беларускім вераванням, у гэтыя дні дзяды (продкі, душы памерлых) наведваюць сваіх нашчадкаў, каб паглядзець, як яны ўшаноўваюць памянь пра дзядоў, як дбаюць аб гаспадарцы.
    83	У традыцыйнай карціне свету беларусаў менавіта дзяды — галоўныя даўцы здароўя, дабрабыту, увогуле — долі. Ідэя ахвярапрынашэння, кармлення дзядоў — адзін з цэнтральных момантаў галоўных гадавых і сямейных абрадаў. Любое абрадавае застолле прадугледжвае ўдзел у ім не толькі жывых членаў абшчыны, але і дзядоў, якія навед-
    ваюць сваіх нашчадкаў у пэўныя святочныя дні. У сімвалічным сэнсе менавіта продкі — галоўныя асобы абрадавага застолля. Асабліва ў святы, прысвечаныя непасрэдна ўшаноўванню продкаў, іх імкнуліся ўлагодзіць як мага больш, та.му да Дзядоў рыхтаваліся загадзя. Прыбіралі хату і двор, мыліся ў лазні. прычым пакідалі там вядро вады і новы венік, каб і дзяды маглі памыцца. Бліжэй да вечара пачыналі гатаваць рытуальныя стравы. Як правіла, на памінальны стол гатавалі нянотную колькаснь страў, але. як і на Каляды, іх магло быць 12.
    84	Радуніца — дзень памінання продкаў, адзначалася праз дзевяць дзён пасля Вялікадня.
    85	Сёмуха, ці Тройца, адзначалася напрыканцы мая ці на пачатку чэрвеня, на пяцідзясяты дзень, ці праз сем тыдняў пасля Вялікадня. У суботу спраўляліся траецкія Дзяды. паміналі продкаў, прыбіралі магілы, падмятаючы іх бярозавымі венікамі.
    86	Восеньскія Дзяды лічыліся галоўнымі ў гадавым памінальным коле і называліся Вялікімі Дзядамі. Праваслаўнымі беларусамі адзначаліся Змітраўскія Дзяды (асяніны) перад днём Дзмітрыя Салунскага (26 кастрычніка), каталікамі Дзяды адзначаліся пасля Дня ўсіхсвятых (1 лістапада).
    87	На Дзяды, як і на ўласна памінках, часта на стол ставілі гарачы пшанічны хлеб — палянійу. Лічылі, што парай ад гарачага хлеба частуюіша душы па.мерлых, таксама прысутныя на жалобным застоллі.
    88	Рэшткі страваў не прыбіраліся са стала, а пакідаліся на ноч. каб продкі маглі прыйсці і пачаставацца. Частку страваў, якія прызначаліся продкам, давалі дзецям, каб яны не палохаліся навальніцы. У тых сем’ях, дзе былі тапельцы, памінальныя стравы кідалі ў рэчку ці возера. На Дзісеншчыне на вячэру запрашалі бедных суседзяў і рэшткі страў аддавалі і.м. Кожная ся.м’я шчодра частавала жабракоў, якія хадзілі на Дзяды па вёсках. Таксама ў залежнасці ад мясцовай традыцыі ежу для продкаў выстаўлялі за акно, кідалі ў вугал хаты, пад стол ці збіралі ў асобную міску.
    8’	На Радуніцу памінальны стол рабілі пасля абеду на могілках, якія напярэдадні старанна прыбіралі, на магіле рассцілалі абрус, ставілі куццю с запаленай свечкай, мёд, тварог, блінцы, кілбасы, мяса, яечню і інш. Перад пачаткам трапезы на магілудля нябожчыка адкладвалі
    ад кожнай стравы, адлівалі мядовай сыты і гарэлкі. Фарбаваныя да Вялікадня яйкі закопвалі ў зямлю ці каталі крыж-накрыж са словамі «Хрыстос уваскрэс!» — гэтае рытуальнае дзеянне называлася «хрыстосавацца з памерлымі». Падчас бяседы ўспаміналі нябожчыкаў, ішлі да суседніх магілаў, узаемна паміналі знаёмых і блізкіх. Свята працягвалася ў хаце ці ў карчме. Кажуць: «На Радаўніцу да абеда пашуць, па абедзе плачуць, а ўвечары скачуць». Такі парадак правядзення свята нагадвае характар старажытных трызнаў, калі пасля памінак побач з магілай пачыналіся гульні, дзе ўзельнікі дэманстравалі сваю сілу і спрыт.
    90	Аляксандр Стагановіч з пачаткам першай сусветнай вайны быў мабілізаваны ў царскую армію і сярод іншага знаходзіўся ў расійскіх вайсковых частках у Грэцыі (1916— 1917 гг.) і Францыі (ад 1917 г.). Вярнуцца з Францыі на радзіму Стагановічу ўдалося толькі ў 1920 г.
    91	Дзве дзесяціны кругліцы — магчыма, маецца на ўвазе так званая «гаспадарчая круглая дзесяціна», якая ў адрозненне ад «казённай дзесяціны» складала не 2400 квадратных сажаняў, a 3600.
    92	Свята Купалле прысвечана культу Сонца і адзначаецца падчас яго апагею — на зыходзе летняга сонцавароту па старым стылі з 23 на 24 чэрвеня, па новым — з 6 на 7 ліпеня. Асноўныя абрадавыя дзеянні адбываюцца вакол вогнішчаў. Пачыналася свята зтаго, што дзяўчаты ішлі збіраць кветкі і завіваць вяночкі. Хлопцы ў гэты час збіралі паліва для купальскіх вогнішчаў. Вогнішчы раскладалі на высокіх месцах, на скрыжаваннях дарог, па берагах рэк, азёр, паблізу жытніх палёў. Іх рабілі вялікіх памераў каб жыта ўрадзіла высокім, а ўраджай багатым. У сярэдзіне кастра ўсталёўвалі высокі шэст са старым колам, бочкай ці снапом саломы наверсе. Часам, каб падпаліць касцёр. здабывалі агонь старажытным спосабам трэння адна аб адну дзвюх сухіх палак. Такому агню надаваліся шматлікія магічныя ўласцівасці. У купальскіх песнях ідзе гаворка аб тым, што не людзі запалілі купальскі агонь, а сам Бог:
    Сягоння ў нас Купала, то-то-то.
    Сам Бог агонь расклаў, Усіх святых к сабе сазваў...
    3	дапамогай спальвання ў чароўных купальскіх вогнішчах удзельнікі абраду спадзяваліся пазбавіцца ад усяго дрэннага, старога, адмерлага. Таму ў агонь кідалі старыя і сапсаваныя рэчы, якія збіралі напярэдадні, а таксама сарочкі хворых дзяцей, каб яны хутчэй паправіліся.
    Вакол вогнішча вадзілі карагоды, спявалі купальскія песні і абавязкова скакалі праз агонь. Тлумачылі гэты звычай па-рознаму: каб засцерагчы сябе ад хваробаў, каб русалкі не чапалі, каб хутчэй выйсці замуж ці ажаніцца і г. д. Звычайна праз агонь скакалі хлопец з дзяўчынай: згодна з павер'ем. калі яны не расчэпяць рукі — значыць і ў жыцці будуць разам. Ля вогнішча ладзілі розныя гульні. Напрыклад, дзяўчаты перакідвалі вянкі праз вогнішча, і калі вянок лавіў хлопец, то павінен быў разарваць яго; ці яшчэ: моладзь, падзяліўшыся на дзве групы, перакідвала праз вогнішча адзін аднаму вянкі.
    ” Верагодна, маецца на ўвазе прафесійная школа кройкі і шыцця дамскага адзення Марыі Аляксеевай. якая дзейнічала ў Мінску ў пачатку XX ст. (Шнбеко, 3., Шнбеко, С. Ммнск: Страннцы жйзнн дореволюцнонного города. Мннск, 1990. С. 149)
    94	Спраў.іяў кавалерку — маецца на ўвазе. што хлопец быў дастаткова дарослы, каб наведваць вячоркі і гулянні нежанатай моладзі.
    95	Ад моманту сватання і да вяселля нявеста выходзіла за межы двара толькі ў суправаджэнні дружкі і ў асноўным толькі дзеля запрашэння гасцей на вяселле. Носьбітамі традыцыі гэтая забарона тлумачыцца тым, што ў гэты перыяд нявесту вельмі проста сурочыць. Каб засцерагчыся ад сурокаў, з’яўляючыся на людзях, дзяўчына насіла ў якасці абярэга металічны прадмет, заходзячы ў чужыя хаты, на парог не наступала, дзвярэй не зачыняла. Разам з дружкай нізка кланялася кожнаму, прасіла бласлаўлення і запрашала на вяселле.
    96	Брат ці шафер выводзіў з каморы нявесту, прывязаўшы да рукі хустку ці вышываны ручнік. Ручнік — часта ўжываны сімвал у абрадах, якія зацвярджаюць пераход: вяселле, радзіны, пахаванне. Ён выступае сімвалам дарогі, пераходу ў новы статус. Звязаўшы ручніком рукі маладых, бацька нявесты тройчы абводзіў іх вакол стала перад ад’ездам да вянчання, падчас уваходу ў новы дом гаспадар уваходзіў першы і астатніх сямейнікаў «уцягваў» на ручніку.
    97	Гаворка ідзе пра абрад «пасад маладой». Маладую на пасад вёў яе брат, прывязаўшы да рукі нявесты ручнік, які яна са.ма павінна была выткаць і вышыць. Сват звяртаўся да прысутных за благаславеннем «дзіця на пасад звесці», госці адказвалі «Бог блаславіць!». Нявеста, трымаючыся разам з братам за ручнік, тройчы абыходзіла вакол
    стала і кланялася кожнаму з прысутных. Калі яна была цнатлівая, то садзілася на дзяжу, накрытую кажухом, у якой ляжалі хлеб-соль, ці на лаву, на якую сыпалі жыта і накрывалі ручніком. Брат ці спецыяльныя вясельныя чыны — закоснікі — распляталі нявесце касу. У некаторых мясцовасцях кожны з прысутных расчэсваў валасы маладой грэбнем, змочаным ў мёдзе ці масле. Пасля гэтага брат тройчы абносіў вакол галавы нявесты запаленую грамнічную свечку і падпальваў ёй валасы з чатырох бакоўу выглядзе крыжа. Затым шаферкі ўпрыгожвалі маладую вясельным вянком, сплеценым у суборную суботу.
    ,s Абрад абыходу вакол стала падчас вяселля сустракаецца некалькі разоў: у суборную суботу пасля выкупу нявесты; пасля пасаду маладой; перад ад’ездам да вянчання; перад ад’ездам вяселля да хаты жаніха. Рытуальны абыход вакол сакральнага цэнтра (стала ў маштабах жылля, царквы ў маштабах вёскі і г.д.) суадносіцца з ідэяй маркіравання найважнейшых момантаў у жыцці чалавека і абшчыны, з іншага боку — з ідэяй далёкай дарогі, сакральны цэнтр — пачатак і канец любой дарогі.
    ” «Ревела бура, дождж шумел, во мраке молнія блістала» — пачатак песні «Ермак» на словы Канстанціна Рылеева.
    '0І) На Купалле, ці Яна, жанчыны збіралі купальскія ці іванаўскія кветкі і травы («святаянскія зёлкі»), Паводле народнага ўяўлення, менавіта ў гэтую ноч усе кветкі і дрэвы маюць асабліва гаючыя ўласцівасці. Сабраныя зёлкі асвячалі ў царкве і захоўвалі ў бажніцы. Але існавала перакананне, што ў час збірання купальскіх раслін і кветак і пляцення вянкоў абавязкова трэба было спяваць песні, інакш зёлкі не будуць мець гаючае сілы нават пасля асвячэння іх у царкве. На працягу года гэтыя зёлкі ўжывалі ад розных хваробаў, ад сурокаў, чараў і нават каб адвесці ўдары грому. Купальскімі зёлкамі абкурвалі скаціну перад выганам яе пасля зімы першы раз на поле, калі ў кароў не было малака, калі цяжкі ацёл. Гэтаю ж травою абкурвалі дом і хлявы, калі ў доме пабыў чалавек з дурным вокам ці ведзьма або вядзьмар. Вяртаючыся з поля, па адной галінцы сабраных зёлак ўторквалі ў кожны палетак, куток саду, нівы, прыгаворваючы: «Як дзярэва клён, дай нам, Божа, лён!»', «Густа, як асіна, расці, канюшына!»; «Як вецейкі ў бяроз, столькі зёран дай, авёс!» і г. д.