• Газеты, часопісы і г.д.
  • Mae ўспаміны. Марыя Стагановіч

    Mae ўспаміны. Марыя Стагановіч


    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 200с.
    Мінск 2012
    43.77 МБ
    Перадумваючы нашае жыццё, некаторыя падзеі неяк самі пачынаюць рабіць сэнс. Напрыклад, калі польская паліцыя прыйшла арыштоўваць майго Папу, а яго арыштоўвалі вельмі часта (я тады яшчэ не прыйшла на свет), Лёва быў малым, але вельмі любіў Папу. Калі паліцыя пачала выводзіць Папу з хаты, Лёва ўхапіўся за Папаву нагу і плачам, і крыкам прасіў паліцыянтаў не забіраць ягонага Папы. Заўжды, калі Мама расказвала пра гэтую падзею, мне вельмі было шкада Лёвы. Дык вось маё уражанне ранейшае, чаму Лёва так трымаецца Мамы, змянілася. Я думала, што ён быў проста расцацканы ды плаксівы, каб было ўсё так, як ён хацеў. А цяпер я думаю, што ён баяўся, каб і Мамы яго ніхто не забраў, каб ён не астаўся сам як сірата. А мама звяртала на яго больш увагі, бо яна разумела
    псіхалогію свайго дзійяці. Я помню, як і Папа некалі казаў, што да кожнага дзійяці трэба асобны падыход.
    Я знала, што і мяне Мама вельмі любіць. Яна брала мяне на калені свае, абдымала, цалавала, углядалася на мяне, а тады я яе пыталася: «Мама, ці прыгожая я?». Іншыя маткі, каб адчапіцца, маглі б сказаць: «Так, ты прыгожая», але не мая Мама Яна пачынала мне казаць, што мае вочкі сінія, сінія, як валошкі ў полі, што мой носік просценькі і маленькі. што мае зубы беленькія і роўненькія, як перлы. Гэтым яна сказала праўду, не злыгала. Адказ абмінула іншым адказам. Падрастаючы. я пачала заўважаць гэты ейны асабісты падыход да нас. Напрыклад, калі я адзявалася куды-небудзь ісці, яна не казала мне: «Адзень лепш гэтую ці іншую сукенку», а запытала: «Ты гэтую сукенку надзенеш?». Як бы дае мне знаць, што другія сукенкі прыгажэйшыя за гэтую, што я выбрала, дык чаму ж я не адзяюся ў тыя?
    Пра сваю любімую сястру Зоську (Соню) яна мне часта-часта ўспамінала. Мама была старэйшай. Але іхняя мама, мая бабка Ганна, іх заўжды аднолькава ўбірала, дык людзі думалі, што яны блізняты. 3 расказаў Мамы цёця Соня (пачалі яе клікаць Соняй, як былі на выгнанні ў Смаленшчыне) была прыгажэйшая за Маму, але вельмі палахлівая і баязлівая, дык заўжды трымалася Мамы. Калі яны вярнуліся пасля першай сусветнай вайны з Смаленшчыны, Соня хутка выйшла замуж і чакала першага дзіцяці. Сталася вялікае няшчасце, калі Соня памерла адразу ж пасля нараджэння малога сынка, які таксама тут жа памёр.
    Для мае Мамы гэта трагедыя, ніколі ў яе жыйці не забытая. 3 кожным разам, як Мама ўспамінала цёцю Соню і яе маленькага Іванка, усе гэтыя болі і жаль перадаваліся і на нас, асабліва на мяне. Як я падрастала, Мама параўноўвала мяне да цёйі Соні і падкрэслівала, што я такая ж баязлівая, як і Соня. Да гэтага дабаўляла, што яна хацела мець мяне не толькі як дачку, але як і сястру, як і сяброўку, каб мы маглі гаварынь і давяраць адна адной, як сяброўкі. Але ж яна сама была вытрыманая, не вельмі
    адкрытая,якя пазней малу-памалузаўважала. Яналюбіла гаварыць і жартавайь з жанчынамі пад царквой ці на якіх-там сходах, але ж гэта не былі інтымныя адкрыванні душы.
    А са мною? Што ж я магла, яшчэ ў падрастанні, ёй штонебудзь «адкрыць», хіба пра школу і настаўнікаў, бо ў хлапцох зацікаўлення яшчэ не дарасло.
    Таму мне і да сяння баліць сэрца, што я не магпа, хоць часцінна, заступіць цёцю Соню, хоць крыху Маму ўцешыць. У Смаленшчыне памерла яе мама Ганна, забіты пад Баранавічамі яе брат Іван на фронце, Базыль — дваюрадны брат памёр, і сястра Соня ды яе маленькі сынок — памерлі ў Нясутычах.
    Маміна ўвага ўся аддавалася сям’і, гаспадарйы ды дзецям. He толькі сваім, але і суседнім. Яна вельмі любіла сабраць нас, дзяўчынак, у хату і вучыйь нас, як шыць, вышываць, як вязань кружава. У нашай хаце дзе ні глянь ляжалі яе вышыўкі, каронкі, вязаныя рэчы, яшчэ з яе школьных гадоў. Сколькі ж тых спосабаў вышывання, вязання!
    Казала нам, дзяўчынкам, што мы мусім умець шыць, бо машын няма, а мужу сарочка патрэбная. Дык яна давала нам па кусочку палатна, голкі, ніткі і паказвала, як шьшь па просценькай лініі ды трымаць адлегласць роўную, як бы гэта машына пашыла.
    Пазней у жыцці гэта ўсё прыгадзілася.
    Калі прыйшлі Саветы, яна некаторы час выкладала ў нашай Нясутыцкай школе курс ручных работ. Аднаго яна вельмі шкадавала — што ніколі не навучылася ткаць беларускіх паясоў. Таму ўжо тут, у Амерьшы, калі яна пазнаёмілася са сп-няй Стэпкай Каранеўскай і даведалася, што яна ўмее ткаць паясы, дык мама, канечне, хапела, каб я ад сп-ні Каранеўскай навучылася гэтай беларускай асаблівай народнай штукі. К.алі я навучылася гэтай тэхніцы ды пачала тварынь свае ўзоры, як «Васілёк» або «Бруклінскі мост», дык Мама, ужо хворая, у ложку, не магла з іх і мяне нацешыцца.
    Да канца свайго жыцця яна мела жаданне да нечага новага, таго, што яна яшчэ ніколі не рабіла. Так, аднаго разу яна
    глядзела на маю літаграфію, што вісела ў яе комнаце і запыталася, якая гэта тэхніка выконвання. Я ёй расказала, што гэта малюецца на камені, а потым змываенца кіслатою, тады накладаецца фарба-колер і пад прэс адціскаецца на паперы. Яна вельмі ўважна слухала і потым кажа, што яна вельмі хацела б навучыцца гэтай тэхнікі. Але я кажу, што вось аздараўляйцеся хутчэй. дык мы ў Ратгерс універсітэце' запішамся на курс літаграфіі і будзем друкаваць свае творы.
    Яе цікавасць не зменшвалася. Дзеці яе заўжды цікавілі, таму доўгія зімовыя вечары ў нашай хаце ў Беларусі ператвараліся ў цікавыя вечарыны, танцы. чытанні ды слуханне баек, казак. Мама трушчыла нам, дзецям, гарох, усыпала ў кішэні. Мы садзіліся хто-дзе, і Мама пачынала казкі.
    Дзяцей было шмат, нас трое, дзядзевых дзяўчат пяць, суседа Клімка тры дзяўчынкі і некалькі дзяцей з нашага канца вёскі. Я думаю, што кожнае дзіцё, слухаючы іх, мела ў сваёй галаве сваю версію казкі, як ён ці яна яе бачыць, а гэта развівае ў дзіцяці ўяву. Як, напрыклад, рыцар на кані мог выехаць па шкляной гары на самы верх яе, дзе быў замак з прынцэсай цудоўнай? Як маглі расці ды цвісці чырвоныя ружы ў замку? Як магла маладзенькая маці знайсці сваю дачушку ў кветцы ў полі поўным, засееным тымі ж кветкамі?
    Ну, пра чарадзеяўды злых духаў мы зналі, бо з рэлігіі нам Мама казала, што ёсць людзі з злымі намерамі, або што чарты зводзяць нявінных людзей і г. д. Быць абярэжнымі. Некаторыя вечары, асабліва падчас Калядных вечароў (каля ялінкі: убраная, гарэлі свечкі на ёй, а на канцы вечара запальвалі бенгальскія агні), Мама вучыла ўсіх нас танцаваць вальс. Хлопйы ламаліся, не хацелі, але ад Мамы не ўцячэш. Усіх навучыла, кажучы, што мы ўсе будзем вучыцца ў вышэйшых школах ды «пойдзем у людзі», дык мы мусім знаць хоць адзін таней галоўны — вальс.
    Пад яе спеў «Хвалі Дунаю» яна вытранавала нас усіх так, як яна ханела. Як дзіўна, але калі мой брат Лёва пачаў навуку ў Наваградку а жыў у бурсе, дык тыя ладзілі баль. На гэтым балі ён і яго партнёрка дасталі 1 -ае месца за танец вальса.
    Канчаючы гімназію2 ў Мітэнвальдзе (Баварыя), я даведалася, што некалькі хлопцаў з нашае класы не ўмеюць танйаваць. А тут нам прыгатаўляюць нашыя маткі вялікую вечарыну. Дык я, сабраўшы тых хлапйоў. навучыла іх танцаваць вальс. Яны былі мне вельмі ўдзячныя.
    У Стагановічавай сям’і вялікая ўвага надавалася адукацыі. Прыпамінаюцца мне гады, калі я яшчэ была замалая ісці ў школу, а Маме дакучала, каб яна мяне завяла, бо ханела вучыййа. Тады мне Мама дала цэлую лекцыю пра кнігу: што гэта найважнейшая кніга ў жыцці чалавека, гэта так, як Евангелле. Што кнігу трэба вельмі шанаваць і даглядайь, каб не была забруджаная ці падзёртыя старонкі, яе ж трэба здань настаўніку пры канны першага году, каб тая дзяўчынка ui хлопчык, які дастане гэтую тваю кнігу, быў задаволены, што яна чыстая і добра дагледжаная.
    Калі Папа прывозіў Шуру з Наваградка са школы, Шура прывёз усё новае для мае кніжкі: бумагу спецыяльную, каляровую з вельмі складаным закручаным узорам, клей ды іншыя прылады, патрэбныя ддя абкладкі кніг. Расклалаў усё на вялікім стале і з Лёвай паказваў мне, як палажыць кнігу на тую новую бумагу, як падрэзаць у мясцох, каб падрэз быў такое шырыні, якая тоўстая кніга, сколькі аставійь кругом. каб, аблажыўшы вокладку, было дастаткова ў сярэдзіне кнігі заламаць бумагу спецыяльным спосабам. Гэтаксама рабіў з задняй вокладкай і закрываў кнігу, каб адрэзаць тыя языкі бумагі, што падразаліся да таўшчыны кнігі. Якая радаснь была ў маім сэрцы, што гэтая кніга, як Евангелле, будзе шанавацна мною. і гэта я казала Маме. А яна тады налавала мяне.
    Але першы дзень школы гэта быўмой дзень, боя сама хацела ісці да палавіны вёскі, дзе была школа ў Астравухавай хаце (адлегласць I км). Для гэтае кнігі ды ўсіх школьных прыладаў, як пернік з алавікамі. гумка, пяро і ручка, сшытак ці два, чарніла — Мама вышыла і пашыла мне вельмі прыгожую торбу. На торбе яна вышыла ды размалявала твар прыгожае дзяўчынкі з сінімі вялікімі вачыма, доўгімі веямі, цёмнымі бровамі, жоўтымі-
    залацістымі валасамі і чырвонымі губамі. Торба мела пояс, які ішоў цераз плячо, каб рукі былі свабоднымі. Мая торба была найпрыгажэйшая ўва ўсёй школе. Дыкя вельмі цешылася тым, што мая Мама. пэўна ж, мяне вельмі любіць, калі прысвяціла столькі часу вышыць ды пашыць яе мне. Пры канцы году я здала сваю кнігу чысценькаю, як новаю. 3 таго часу маю страшэнна вялікую павагу ды паіпану да кніг, да навукі, да чытання, да купляння іх. Падрастаючы, пазней я ўжо сама магла абкладаць усе мае кнігі. Але як добра, што бацькі з ранняга часу прыжываюцьдзецям добрыя ідэі.
    Я думаю, што яе казкі паўплывалі на маё ўяўленне пра свет, людзей, каралёў, прынцэсаў, рыцараў. Гэта фантазія патрэбная мастакам! Вельмі шмат у яе казках аддавалася ўвагі дзікім звярам. Ваўкі чамусыіі мне малой былі найстрашнейшымі. Асабліва як свяціў месяц зімою. Пра мядзведзяў не так шмат, хіба што ў народных песнях, дзе мядзведзь хоча ўкрасці маленькае дзіцё ад маладое мамы, дзе яна жне жыта, а яна, пабачыўшы мядзведзя, просіць:
    Ах, ты ж мой місётачка, He бяры майго дзіцятачка, Пайдзі ў дуброваньку, Бяры .маю карованьку.
    Гэта з жніўнае песні. I тут Мама мне падкрэслівала любоў Мамы да свайго дзіцяці. Яна прасіла мядзведзя, каб ён лепш забраў яе карову. А гэтая ж карова — яе пасаг ад бацькоў — вялікі дар!
    Пра Бабу-Ягу мы ўжо былі прывыклі, што яна чарадзейка, магла людзей звесці сваімі заклонамі і чараваннямі. Чараўнік быў страшнейшы, бо мужчынскага роду ды вельмі строгі, і страшны, ды вялікі.