• Газеты, часопісы і г.д.
  • Mae ўспаміны. Марыя Стагановіч

    Mae ўспаміны. Марыя Стагановіч


    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 200с.
    Мінск 2012
    43.77 МБ
    Я і да сёння не маю адказу, адкуль яна, мая Мама, знала столькі казак, каб цэлую зіму кожны вечар па некалькі нам іх расказваць. Няўжо яна сама іх складала? Я калісьці мела думку перачытаць усіх аўтараў казак: беларускіх, рускіх, украінскіх, польскіх, нямецкіх, дацкіх і іншых, каб пераканацца ў падабен-
    стве іх да Маміных. У яе была вельмі добрая памяць, бо, акрамя казак, яна дэкламавала нам вершы, пераважна Пушкіна, як я пазней даведалася. яны ж былі на рускай мове. Беларускае мовы Мама не мела магчымасці вучыцца, бо ж тады, калі яна хадзіла ў школу, усё было на рускай мове. Калі Саветы занялі Заходнюю Беларусь, у старэйшых класах вучылі літаратуру. Аднаго разу Лёва прыбег са школы і вельмі ўзварушана сказаў, што ён зараз прачытае Маме і мне верш на ўкраінскай мове Тараса Шаўчэнкі. Для мамы гэта не была навіна пачуць украінскую мову. а для мяне дык так. Дзіўныя гукі, але словы пазнавальныя.
    Мама была вельмі прыветлівай жанчынай. Любіла, калі людзі прыходзілі да яе з просьбай ці проста наведань. Я ўяўляю сабе, як няжка ды сумна ёй было, калі Папу засудзіў польскі Урад на 6 гадоў турмы. Пра тыя гады яна шмат мне не гаварыла, хіба што: так. было вельмі цяжка і сумна. Бо пра іхнюю любоў, што так доўга цягнулася, нават і тады, калі яны былі разлучаныя ваенным становішчам. Але Мама казала, шго. калі яны развітваліся, яны прысягнулі адно аднаму чакань, што б ні сталася. Разлука трывала 6 гадоў. Атады 6 гадоў пазней Папу засудзілі, і ён прасядзеў 5 гадоў. I год яму даравалі. Тады ізноў, 6 гадоў пазней, прыйшла камуністычная ўлада, забралі Папу голас, ён стаў у сваёй роднай Беларусі не грамадзянінам. так як пазней, калі мы ўцяклі на Захад, мы ўсе сталі бездзяржаўнымі асобамі. Такі стан трываў аж пакуль мы, малодшыя. атрымалі амерыканскае грамадзянства. Бацькі ж, не знаючы мовы, асталіся да смерці бездзяржаўнымі, з правам на жыццё пастаяннае ў Амерыцы (я адчувала, што Папа не хацеў бы здрадзіць Беларусі, прыняўшы амерыканскае грамадзянства). Мама спакойна ставілася да гэтага.
    He знаючы мовы, Маме было цяжка. Адзінай палёгкай была царква, свая, беларуская, з сваімі людзьмі. Але часта яна сустракала жанчын, што гаварылі на мове ідыш, дык яна магла ўлавіць сэнс размовы. Яна расла ў двары, дзе працавалі мельнік і сыравар — жыды з сем’ямі. (Эстэрка — была найбліжэйшай
    сяброўкай Мамы — выехала ў Амерыку). Мая мама з іхнімі дзеньмі дружыла, дый ад іх навучылася крыху ідыш, што палягчала ёй ў Нямеччыне выменьвайь што-небудзь на муку ці сала.
    Я вельмі ўдзячная маім банькам, што яны мяне не прымушалі студыяваць што іншае, як мастацтва, каторае я выбрала яшчэ перад тым як пачала школу. Хонь. праўда, Мама час ад часу сумна глядзела на мяне, атады казала: «Аможаб. тыфармацэўтыку студыявала б? Ці біялогію?» Я вельмі добра разумела яе, што яна так забоцілася пра мяне, ці я змагу даць сабе раду ў жыцці. Папа быў увераны, што ён пашле мяне ў Францыю на Сарбону вучыцца мастацтву. Можа, таму ён і не хацеў выязджаць з Еўропы, каб не сапсаваць гэтых сваіх планаў.
    Аднак калі я, будучы яшчэ ў бежанскім лагеры ў Мітэнвальдзе, атрымала поўную стыпендыю ў Вестэрн Каледж, Оксфард, Огаё — гэта быў вырашальны момант, куды мы выедзем. Мне яшчэ і цяпер шкада. што я скасавала ягоныя планы. (Каб пацешыць Папу за страчаную Сарбону, я запісалася на Калумбійскі ўніверсітэт, адкуль атрымала тытул «Магістр прыгожага мастацтва»). Але мы выязджалі ў Амерыку з надзеяй, што мы вернемся ў незалежную Беларусь, што гэта толькі перыяд воддыху ад вайны. трагедыяў ды перажыванняў. Бо мы ж не ехалі ў Амерыку на заработкі.
    Едучы ў Амерыку, Мама і Папа разумелі, што ўжо ў іхнім веку будзе проста немагчымым вывучыць англійскую мову, а тут без мовы ты як глухі... Мама гэтага найбольш баялася, бо не раз мне казала, што не пазнае, дзе пачатак, а дзе каней слоў, як амерыканны гавораць, бо нямецкая мова больш выразная. Аднак пасля таго, як мы пераехалі жынь у Нью-Брансвік да свае беларускае грамады, яна павесялела. паправілася духам ды была вельмі задаволеная хатай, сваім малым агародчыкам, дзецьмі і беларусамі. Яна паволі пагаджалася са сваім лёсам, са ўтрачанай гаспадаркай, з разлукай з Нясутычамі, з Беларуссю.
    Яшчэ ўспомніўся мне той час, калі ўжо байькі купілі сваю хату. Мама пачала сушыць хлеб і падвешвала яго ў торбачках
    у комнаце каля кухні. Мы звярталі ёй увагу, што Амерыка багатая і есці ўсім хватае. Як прыклад мы падавалі ёй лічбы, сколькі і каму Амерыка даруе яды па ўсім свене, нават калі камуністы на мяшкох са збожжам, дзе амерыканцы паштэмпелявалі US. а яны дабавілі SR і выйшла, што гэта нібы ал USSR — Савецкага Саюза, Расіі.
    Мама ж давала такі адказ: «Мы ж не знаем, што можа спіацца. Лепей быць гатовым наўсё». Мажліва, што падчас халоднай вайны газеты пісалі пра атамную вайну, калі яна пачнецца, дык ёй быў страх. 3 часам яна стары хлеб выкідала птушкам, а пазней і перастала яго сушынь.
    Жылі бацькі скромна. Нам, дзецям, не дазвалялі памагаць ім грашыма ці падаркамі. Таму на кожную аказію мы куплялі ёй куст розы, так што ейны агарод быў яе маленькім раем. Калі я купляла ёй сукенку, яна не хацела браць, а дапытвалася, колькі я заплаціла за яе. Звычайна я ёй казала шмат меншую цану, але для яе і гэтая малая цана была задорага. Тады трэба было раз’ясняйь, што йэны ідуць угору з кожным годам, дык сукенка, купленая за 15 долараў 20-30 гадоў таму, сёння будзе каштаваць каля ІООабо і больш. He вельмілюбілабіжутэрыю, але кожны раз, як мы прывозілі штосьці, як завушніцы ці брошку з выразам Маці Божай, яна прымала і цешылася. Але найбольш цешылася кветкамі ў сваім агародчыку ды кожную суботу, як мы іх наведвалі. яна брала нас у агарод, ды паказвала, што ў яе нвіне новае. Я знаю, што яна тужыла за Беларусяй, за Нясутычамі, за сваімі палямі і садамі. Я ж помню як сёння, калі яна цэлы месяц плакала, як мы выехалі з Наваградка. А цяпер? Будучы рэлігійнай жанчынай, яна, напэўна, згадзілася злёсам, што Бог ёй назначыў, так як я сёння стараюся ісці яе слядамі.
    Вось малітва, якую яна пазней напісала для мяне:
    Малітва да Божае Маці
    Хто патрабуе Твае дапамогі, Уладычыца, He адкінь ад Сябе, але, Міласэрная, акажы ўсім, Хто да Нябе прыбягае перад цудоўным Тваім Абразо.м.
    У смутку нас пацеш, Міласэрная, і Ад слёз да радасці ў надзеі накіруй. Бо Табе толькі ўсе цяжкасці ведамыя, і на Цябе спадзяёмся, крыніца міласці нашай, Ахова і збаўленне душаў нашых, хто зразумее Тваю веліч, Прэсвятая Дзева, якая нарадзіла Хрыста Тварца Бога Ўсявышняга.
    Шчыра памаліся да Яе, й Яна стане табе ў Дапамозе. Гэта іконка з святое крыніцы — Люрду із Францыі.
    У 1941 г. Мама стала ў цяжы. Плакала вельмі, штоянаробійь сорам найстаршаму сыну, 19 гадоў, каторы ўжо ходзіць гуляць у вёску. Але гэты сын, Шура, яе вельмі любіў ды даказваў ёй, што сораму тут ніякага няма, што гэта будзе шчасце нам усім у сям’і. У 1942 г. нарадзіўся трэці сын, апошняе дзіця. Яна з яго не магла нацешыцца, так як і я. Хоць я хацела сястрычку, але ж гэты цудоўны брацік ёсць вельмі прыгожы, адразу ж рэагаваў на святло лампы, ды ягоныя вочкі былі сінія, сінія, як валошкі ў жыце.
    Лёва і я перад тым, як ён нарадзіўся, рашалі, якое імя яму даць, бо гэта нам Мама сказала, што мы выбіраць мусім ягонае імя. Лёва выбраў Юрка — для хлопчыка. Я выбрала Нона — для дзяўчынкі. Любоў нашая да нашага новага, малога браціка была неабмежаванай, бо ён прынёс збліжэнне ў ўжо падрастаючай сям’і. Ён быў вельмі спакойны, ніколі не плакаў, смяяўся ды нават пачынаў з намі жартаваць. Для мяне гэта была радасць бесканечная, бо Мама дала яго мне даглядаць. Дык я яго карміла, мыла, спавівала, калыхала, насіла па двары, дзе ён углядаўся ў неба, вязала яму панчошкі, шапачкі, рукавічкі, вазіла саначкамі яго, нарочна вывальвала яго ў снег, а ён замест плачу вельмі смяяўся і прасіў яшчэ, яшчэ. Юрка быў пайехай Маме, калі яе найстаршы сын Шура з сябрамі выехалі ў Чэхію на працу.
    Юра радзіўся без Шуры. Калі ж па вызваленні Амерыканскай арміяй мы знайшлі Шуру ледзь жывога ў Дахаў, ды Папа
    і я прывезлі яго да сям’і, ды калі Шура пабачыў яго першы раз, Юрка не хацеў нават пацалавацца з ім. Забрала доўгі час, пакуль брат Юрка прызнаў Шуру сваім братам. Юрку было ўсяго тры гады. Потым яны былі неразлучнымі. Усе немцы думалі, што Юрка — гэта сын Шурын.
    Калі Юра нарадзіўся, Маме было 44 гады. Быў ваенны час, дык яна вельмі перажывала, як яна яго выгадуе.
    У 1944 г. мы выехалі з Наваградка ў поўнай суматосе, бо толькі ў апошнюю гадзіну Папа абмяняў каня і воз на двох кабаноў ды ўсё нашае «багацце» ў Наваградку. Выязджалі вельмі паспешна, дык шмат рэчаў не маглі ўзяць. Асабліва для двохгадовага Юрачкі.
    Мама была вельмі набожнай. Малілася да Бога і Маці Божай зажыццёўсіх нас, ды асабліва кабдаўёй сілы і жыцця, каб даць яе Юрачку падрасйі, каб хоць у першую класу ў школу пайшоў.
    Мы сапраўды як сям’я мелі шчасце, бо, акрамя брата Шуры, што быў у канйлагеры Дахаў, мы неяк выйшлі цэлыя нават з Берліна. А тым часам Юрачка рос і рос.
    Прыехаўшы ў Амерыку, Юрка меў 8 гадоў, на караблі, які прывёз нас ды затрымаўся на ноч недзе каля Коні Айлэнд, Юрка пайшоў у першую класу.
    Тады мама малілася, каб хоць дажыць, каб ён скончыў народную школу ды пайшоў у гімназію.
    Тады мама малілася, каб Бог даў ёй дачакацца, каб Юрык скончыў гімназію. Юрка скончыў гімназію.
    Мы з мамы жартавалі цэлы час: «Ну а цяпер за што Вы будзеце прасіць Богадля Юрачкі?». Універсітэт! I Юра скончыўуніверсітэт.
    Але мама і далей малілася, каб ён атрымаў добрую працу, каб знайшоў сабе добрую сяброўку ў жыцці і г. д.. і г. д. Дык хоць мы ёй дакучалі смехам, яна прытрымоўвалася свайго — і дасягнула!
    Бог даў ёй доўгае жыццё — 96 гадоў і 8 месяцаў.
    Хто я сёння — гэта ўспрынятае, усё Мамінае, адбітак усяго Мамінага. Ці навукай, ці проста спасцеражэннем я ўспрыняла тое ўсё, што яна так хацела, каб я знала. Любоў да прыроды, да
    хараства, да палёў, лясоў, да жывёлы. да добрых людзей. 3 часам яна пабачыла, што і мастацтвам можна зараблянь на жыццё, што і мастацтвам можна дасягнуць гонар і пашану, ды што нават дробныя і сарамлівыя дзяўчаты знаходзяць шчасце ў сваім жынні.
    Ганна Карпузевіч-Борыс, маці Марыі Стагановіч