Mae ўспаміны. Марыя Стагановіч
Выдавец: Лімарыус
Памер: 200с.
Мінск 2012
назапашанае ў грудзях малако і смутак. Яно, можа, і шкодзіла, бо гэта перадаецца, але што рабійь.
Калі цябе распаўю, і ты бескдапотна панягнешся і пакажаш свае нябескія вачаняты, дык большае радасці, здаецца, не было ў свеце. Пасля ўспомніла, які ахапіў мяне жах, калі ты захварэла, а папа быў у турме. Самае разводдзе, і ў мяне ні злотага ў хаце, якая роспач! А тут падыходіць вечар. Пакінуўшы цябе. пабегла да Валодзі прасіць пазычыць грошай, бо, мусіць, меў за малако ў жыда. Ён сказаў, што няма, і нат не сказаў запрэгчы каня. Я пабегла да Алены Іванаўны, забегла да Боба Уладзя, ён запрогхутка, і мы на змярканні павезлі нябе да Палочыка. Туды пераехалі памалу цераз мост, а назад упоцемку сарвало мост, і не ведалі, што рабіць. Нарэшце ён ударыў пугай каня і швыдка пераімчаў па сняжніцы. набраўшы ў сані вады. Ледзь не патапіліся, але Бог даў гэтае страшнае перажыць, і ты стала хутка правіцца. Успомніліся цяжкія часы, яксэрца кроілася, калі ты такдалёка ад дому малой гнала каровы на Бардзяч пры бальшавіках. Як загрыміць, дык здаецйа, вылезе сэрна, бо знала, што ты баязлівая ды цэлы дзень не так, як належыць, пад’еўшая.
Успомнілася, як ты лезла ад страху пад маю паху пад Лідай, калі сядзелі ў яме, што выбіў снарад. А я трымала на руках Юру і цябе ўгаворвала, як бы сама смелая, а душа вылазіць ад гора. Лёва ў казйы стаіць каля будынку. прытуліцца каля лесу, страшна было, каб не напалі партызаны, ды я ведала, што ён такі баязлівы, во Госпадзі! Яктолькі Гасподзь даў усё перажыць?!
А ўспомніла, як вы ад страху сядзелі ў картафлянай яме, усе Клімкавы і вы, ды як я прыйшла, пабачыла пябе на драбінах, перамучаную за ўсю ноч... Шмат чаго перажылося, але Бог нас узнагародзіў шчодра. Затое цяпер радуюся бязмежна. За цябе радая, што табе Бог даў выйсці на высату, што ты ўстрайвалася лепш, што жывеце, любячы адно другога. Гэта для мяне найвялікшае шчасне. Як рады Лёва, пабыўшы ў вас, ён мяне абняў і кажа: «Які Бог добры, які я рады, як у іх прыемна, як яна ўмела накрые і прыгатуе, а пасля работы скромна і са смакам адзеліся ў капялюшык і пайшлі прагуляцца». Так мы з ім падзяліліся ўдваіх.
Я і за Шуру малю Бога і памагаю, чым магу, каб яна [нявестка| не казала, што ўсё цягне на сваіх барках. Ды раз мне сказала, маўляў, кармлю вашаго хворага сына. Але я ёй усё прабачаю. бо гэта пустая асоба. I нікому нічога не кажу. ні Шуры, ні Лёве. бо хачу спакою ў хаце. Калі Бог яму паможа, каб ён меў свой кусок.
Дык вось, мая любая. дзякую вям абаім за грошы, і не трэба мне слайь. Вам самім цяпер трэба на ўсё, каб уладзіцца. Я ўсім задаволеная. сытая, абутая, адзетая, хатка выплачаная, абы здароўя. Лёва ад нас не хавае, аддае ўсе грошы і прыказвае: бярыце, не шкадуіше. Ён вельмі добрага сэрца, каб яшчэ яму Бог паслаў добрую пару, ды каб я яшчэ пабачыла і пацешылася з вашаго наследства. Больш ад Бога нічога не хачу. Малюся за вас усіх і дзякую Богу, хрышчу ўсіх, і блізкіх, і далыных, і лажуся ў 12-ую. як прыйдзе Юрка. Усё адна перадумаю, вяжучы, і так прыемна засну.
Учора ад Трусевіча атрымала ліст, прыслаў грошы Каранеўскай за пояс. Вітае ўсіх, пытае, як усе здаровыя. Ён церпіць на страўнік, і жонка захварэла на вочы. Піша. што так вас люблю, вы мае другія бацькі, і дзякуе яшчэ раз за гасціннасць. Галя піша, што Волька прыязджала ў госці і вельмі добра выглядае, што там разам жывуць Зосіны ўсе тры дзяўчаты, Толік жанаты. Люда прыязджала да Марылі памагаць картофлі капань, я прашу ў Галі яе адрас, але ж яна, відаць, баіцца прыслайь. Піша. што вельмі прыгожая Зосіна самая наймалодшая дачка, што нарадзілася без нас. Ну і ўсё, бывайце.
[Лістда Юры]
Сёння 6 мая 1972 года
Дзень гэты для мяне вельмі памятны, дзень Святого Юр’я. Ноч перад Юр'ем для мяне была вельмі пакутная, але на світанку Бог даў радасць. Святы Юры, аб’ехаўшы палеткі6, завітаў у наш двор і сказаў: вазьмі, жанчына, прыгожага хлапчука. і праўды, беленькі, з чорнымі доўгімі валаскамі, з цёмна-
васільковымі вачамі, аглядаў усіх братоў і сёстраў, якія хапалі яго з рук на рукі. Час быў вайсковы7, неспакойны, вечарам нельга выходзіць, забарона нямейкая, і прыйшоў на свет без усякай дапамогі. Падзякаваўшы Богу, блаславіла, калі ўмыўся, і падумала, як будзе цяжка ўхавацца з малым. Але быў надзвычайна добры, ціхі, не патрабаваў калыскі, ніколі не плакаў, хоць і не еўшы, рос. як грыбок. не па дням, а па часам. быў любімцам усіх. Наш партызан, ударыўшы яго пад вуха, пашкадаваў, хоць і забраў усё з камоды, бялізну і коўдзерка. У той хаце, дзе нарадзіўся, пражыўтолькі шэсць месяцаў. У Наваградку ахрысціўся і пражыў да 2-х гадоў, і памандраваў у свет.
[Ліст да дзяцей]
Амерыка 1962 год, 31 ліпеня.
Пішу да тых, каго люблю і шкадую ўсім гарачым мацярынскім сэрцам.
Многа гора і труду панярпела, але заўсёды ўзносіла вочы да Неба, просячы Усявышняга за вас, мае родныя дзеці. Усіх аднолькава шкадую, без розніцы, хто да мяне быў горшы ці лепшы. Я прасіла Бога здароўя, шчасця для вас. Дык вось, мае любыя! Цяпер звяртаюся да вас з-за жывоцця, выканайце маю просьбу. Хачу прасіць вас толькі аб адным, хоць мяне і не стане на свеце, каб вы заўсёды жылі ў брацкай любові. Калі хто будзе жыць лепей ці горай, каб не выракаліся адзін другога, у бядзе каб адзін ці адна другому спагадалі, тым мяне будзене шанавань, і я, калі гэта будзе дазволена Усявышнім, буду вам спрыяць. Прымаўка беларуская кажа: веніка лазовага не пераломіш, калі ён звязаны, а калі яго развязаць, па сцябліне можна разламаць, так і вы. Калі вы будзеце жыць і любіць адзін другого ці ў маладосйі, ці ў старасці, вы будзеце моцнымі, таму вучыце і сваіх дзяцей. He забывайце Бога, каб не ўпасці ў вялікі грэх. Хто з нас, бацькоў, астанецца, ушануйце старасць, будзеце мець нагароду ад Бога. Па нашым адыходзе ў вечнасць не трэба рабіць шыку, а памаліцца скромна, каб без патрэбы не
разараць сябе, бо вам трэба цяжка на гэта трудзіцца. Прашу ўсіх, каб не адзін паносіў кошты, хто нас шануе як банькоў, усе чанвёра навінны далажыцца. Хата купленая за Лёвіны труды цяжкія, ён пранаваў на трубах, не раз быў у небяспецы, хацеў, каб нас утрымапь хворых, старых, і Юрку малого, а Тамары і Шуры памагчы. Ён не кончыў таго, да чаго імкнуўся, і на яго долю прыйшлося нас, старых, даглядаць. і ён, нічога не шкадуючы, аддаваў усю сваю працу ў нашыя рукі і на ўсе патрэбы. Калі ён захоча прадаць хату, не перашкаджайце. яму і не майце прэтэнзій, а ён сам па добрай волі, як вам будзе сапраўдная патрэба, што ўдзеліць.
He дай Бог, ён астанеіша адзінокі, прашу Тамару і Шуру, і Юру заўсёды яго прыглашань да сябе, каб ён не заставаўся адзін, бо ў яго вельмі чулае сэрца. Шура, дзякаваць Богу, мае сям’ю, мае надзею. што яго старасць будзе пры ёй. Тамара таксама хай дбае пра сям’ю. Ну а Юрка, думаю, сабе знойдзе скарэй за ўсіх. Але Бог ведае, ці будзе ён такім, як Лёва. спагадным і памятным пра ўсіх. Пішу і прашу, помніце добра мае словы і вучыце да любові сваіх дзяцей, бо чужыя толькі ў весялосці, але ў бядзе неахвочыя памагаць.
Пішу гэта таму, что ўсяк можа стацца. Калі магу быць няздольнай выказаць сваю думку, дык вось сёння выказала вам. Хай Гасподзь вас не пакідае, Яго прашу, каб былі ў Ягонай апецы.
М. С.
[Ліст да памерлага брата Івана]
Сёння пад раніцу, 7 мая 1972 года, сасніла свайго ўлюбёнага братка Івана, з якім апынулася на моры. Плывучы, ён, святой памяйі, трымаўся на вадзе даволі воддаль мяне, а толькі да мяне гаварыў: «Не бойся!і не спяшайся, плывай стоя і, каб не замарыяася, адно чуць варушы рукамі, і даплывеш, а там на беразе я табе памагу». А мора ціхае-ціхае, цёплая вада, сіняе, празрыстае, і я здалёк бачу яго ў вадзе светлае цела, то ён апускаецца
ў ваду з галавою, то плыве, відаць адна галава. А я ўвесь час не спускаю вачэй з яго. Плывем на ўсход. а берага не відаць, і даплылі, не ведаю як. Ён некаму сказаў, каб мне памог несці мае рэчы, а сам знік між людзей, і я прачнулася. Душачцы тваёй, Ванечка. лёгенька хай будзе, мой прадобры браток. Усе не былі кепскімі: Ясь, Валодзя, бо Юзік быў яшчэ дзіця. але ты. мой родненькі, быў надзвычайны. Можа, таму што я заўсёды была за табою: у зіме шкуркі драць, з лісаў, з зайцаў — гэта я, а ты заўсёды жартам і ласкай мяне да сябе прынягаў, а на Нёмне даваў мне найлепшую вудачку, калі ў мяне не бралася рыбка, а калі нас Ясь абаіх забраў у Менск вучыцца, то ты свой рубель,. як дасць табе брат, прыносіў мне. каб я сабе звязала шапачку. 1 ў кіно ты без мяне не ішоў, таму ты заўсёды ў сэрцы маім, і малюся за Вас.
Маня
ВЕРШЫ
Зялёны дубочак
Зялёны дубочак, гы. як наш сыночак. Высокі, шырокі, упоруч з нашым ганкам, сваім парасонам ты нас ахіляеш ад сонца, ад буры і ўсякай віхуры.
Але вось аднаго ранку прыходзяць людзі і робяць нараду, што з дубам рабіць. Адзін з іх кажа, што трэба спіліць. О не! мае людзі, так яно не будзе, мы слаўны дубочак будзем бараніць, адзін велькі корань, што ўпорся ў ходнік, вы маеце права адпіліць. Так і зрабілі: секлі, пілілі, стагналі і вельмі ўдала ходнік паклалі. Так хораша стала, аж люба глядзець.
У госці прыходзянь вавёркі і птушкі, 26 год, як мы пад дубочкам.
М. С.
Жах і пакута
Жах! і пакута!
Голад, хвароба і смерць 3 касою ішлі ў абды.мку, з падскокам, збядою, з чорнымі хмарамі, з грохатам стрэлаў. На горад, на вёскі, на лес і на поле, грымела, шыпела пылала ўсюды, і смерць. косу ўзяўшы ў рукі, касіла направа і лева без мукі. Але ўсё ж такі змаглася і кінула косу, і стала жывымі складаць у яму, ні крыкі дзяцей.
ні воплі і стоны старых, маладых не памагло,
і ўсю яму крывёю завалакло, крыху прысыпана пяском і флёркам, і з пенаю кроў выступала з пясочку, як бы душы, не хочучы ляжаць у макрой я.ме.
1 хто прачытае, здзівіцца гэтай жахлівай драме. Такое ліха ходзіць усюды, не знаючы жалю да гэтай аблуды. адзін з другога душу вынімае, у каннлагер без жалю людзей засылае. А там на марозе іх жараць і на дзікім ветры сушаць, як высахне цела, то косці ў тайзе складаюць,
і гэдак люцыпары сабе дарогу пракладаюць, аднаго прызадушаць, другі выпаўзае, становіцца на троне і тое ж паўтарае.
А люд бедны стогне ў вялікай зняможе, хоць у царкву не ходзя, але ж мае словы. О! Божа! скінь кару з народу Твайго, дай аблягчэння, спакою святого Твайго. Хай пад ногі Святыя Твае прах сатаны распадзецца, хай людзям грэшным лепей жывецца.