Mae ўспаміны. Марыя Стагановіч
Выдавец: Лімарыус
Памер: 200с.
Мінск 2012
Пяюць:
Наша маладая, як ластаўка, Ваш малады, як заслонка. Наша маладая, як кветка, Ваш малады, як шкарпэтка, Наша маладая, як золато, Ваш малады, як долато.
Тады пяюць пры ад’ездзе:
Сядзьмо, мамачко, павячэраймо з табою, Павячэраўшы, мы падзелімся з табою. Табе, мамачка, сені, святліца, камора, Амне, мамачка, скрынкі, пярынкі, карова. Каб не стаяла цёмнай ночкай пад акном, Каб неўцірала дробнай слёзкі рукавом. Кабне была падпаветачка хаткаю, Каб не была ды суседачка маткаю. Падпаветачка ды не цёплая хатачка, А суседачка ды не родная мамачка.
Мамачка ўстане, ваконца гляне, накрые, Свякроўка ўстане, вядзерцам бразне, пабудзіць.
Ад’ехаўшы, пяюць па дарозе:
Каб я знала, каб я ведала Сваё горкае замужайка, To я замуж не збіралася б, Уайца, маткі красавалася б. Штосуботкі вымывалася б, Штонядзелькі прыбіралася б. Русу косу я расчэсвала б, Русай касе прыгаварыла б. 0 ты, косанька русенькая, Ды каму ж ты прызастанешся? Ці маёру, ці палкоўніку, Ці маёму палюбоўніку ?
Hi маёру, ні палкоўнічку, Але майму палюбоўнічку.
У маладога за сталом.
Кліча матку маладая, п’юць па чарцы. якая накрытая падаркам для бацькоў, накрывае доўгім куском палатна. Дзякуюць і цалуюцца.
Тады скідаюць вэль і накладаюць чэпчык.
Пяюць:
Завілі, завілі маладзіцу
У новую святліцу.
Зарадзі, Божа, жыто Ды на новае лето.
Наша Ганулька мала, Каб здарова жыпіа жала.
За тыдзень робяць пярэзвы". Едуць па пасаг да бацькоў. Пагуляўшы, забіраюць карову, свінню, аўцу і ўсякае барахло: калаўрот, прасніцу.
Калі ідуць жаць, нявестка, пажаўшы сноп, пакрывае падаркам. Маці забірае, і п’юць гарэлку.
Пяе:
Мамачко, мая рожа, Паздароў цябе Божа, Што ты для мяне парадзіла Харошаго селяніна.
/дзе ў карчму — He п ’яніцца, Прыйдзе дамоў — He лаецца.
Дадатковыя вясельныя песні.
Ой, памрэм, памрэм мы з табою ў адзін дзень.
Няхай паложаць нас
На лаўцы абоіх.
Няхай паложаць нас
На лаўцы абоіх.
Няхай накрыюць тонкім
Белым палотном.
Няхай схаваюць нас У.магілу абоіх, Няхай пасадзяць Дзве бярозкі ў галовах. Ды няхай яны Адна к адной хіляцца, Ды няхай із нас Усе людзі дзівяцца, Што пара людзей На том свеце любяцца.
Заводзяць другую:
У канцы грэблі шумяць вербы, Што я іх садзіла.
Няма майго міленькага, Што верна любіла.
У канцы грэблі шумяць вербы, Што я палівала, Няма майго родненькага. Што верна кахала.
Ой, кахала яго шчыра He магу забыці, Ой, дайце такога зелля, Каб магла забыці.
Буду піці, гаварыці, Капелькі неўпушчу, Я тады, дружа, забуду, Як вочкі заплюшчу.
ЗГАДКІ
ПРА ЛЯЧЭБНЫЯ ТРАЎКІI ЗЁЛКІ
Mae мамы мама — Ганна — навучылася ад свае мамы прыродных аздараўляючых раслін ды наогул лячэння хваробаў.
Для зберажэння здароўя вясною трэба збіраць травы: адуванчык, крапіву, тысячлетніка, падарожніка і шчаўю. Памыць, залінь халоднаю вадою на ноч. Ранкам выціснуйь, прыбавіць мёду, соку цытрыны і піць цэлы дзень пакрыху. Травы — з паўфунта на раз, і рабійь усё свежае ды свежае кожны дзень.
Парванскае масла', мёд у нёплым выглядзе. сок нытрыны, п'юць перад ядою рана — ачышчае кроў.
Вясною піць бярозавы сок і чай з маладых лісткоў бярозы.
Кожны дзень выпіць бутэльку сыроваткі.
He ўжываць алкаголю, кавы, цукру і жыроў цэлы месян.
У кіпяток малака ўкінуць два зубкі часныку і даць настаяцца. Часнык мусійь бынь дробна парэзаны.
Калі нос невядома ад чаго пачырванее, то зрабіць мазь з мелу чыстага, патоўчанага: тры часткі мелу і адну частку вады, і адну частку глінэрыны. Змяшапь і мазаць нос.
Таксама добра прыкладаць свежацёртую картофлю. Абмывань кваснамі.
Кальпый добра дзейнічае на сэрца. Ён знаходзіцца ў сырых фруктах і ў агародніне: цвятной капусце, бручцы, рэпе, жаўтку, мякіне, малацэ, ягадах.
Фосфар ужываюць для дзеяння мазгоў. Ужываюць рыбную печань (шчупак), радыску, мякіну (отрубі), агурок, салату, rapox, сухую фасолю.
Палын добры для добрага, спраўнага жалудка. Горкі. Рос пры дарогах і пры будынках. Сівы, высакаваты, чупь дробныя жоўтыя кветачкі. Ад катара жалудка — Гарчычная сям’я. Пачаць з аднаго і дайсці каб штодзень аж 20, а потым збаўляць назад па адным. Піць ранкам нашча.
[Палын| памоцны сушаны з гарэлкаю ад жывата.
Адхваробы печані: ужываць моркву, пятрушку, салеру, эндзіві. Змяшаць з усіх сок і піць нашча.
Ад сэрца: заварыць I ложку сухое мяты з 1 шклянкаю вады, даць настаяцца і піць.
Ад расшырэння сэрца: паменш вадкасйей.
А таксама кіслае малако ўва ўсіх відах.
Ад рэуматызму: ванну з лісця бярозы. Пасля змазваць сокам з чррнай рэдзькі.
Таксама настойкаю: чырвоны перац, спірт і расціцельнае масла.
Настойка: водка і альвас альбо спірт і альвас.
Жалеза знаходзійца ў: вішнях, грушах, вінаградзе, сырым жаўтку, гарэхах, салаце, салеры, шпінаце, зялёнай фасолі, моркве, чарнаслівах, таматах і ў малацэ.
Магнція’ ўзмацняе мозг: у вінаградзе, персіках, апельсінах, яблыках, цытрынах, мандарынах, вішнях, слівах, салеры. Потым: у сырой капусце, бураках, клубніцах, чорных ягадах, моркве, жаўтку, тварагу, шпінаце, пятрушцы, салеры, цыбулі, п'шаніцы, аўсе і зялёнай фасолі.
Для ачышчэння крыві: цыбуля, часнык, цвятная капуста, хрэн, рэпа, радыска.
Для ачышчэння цела ў сырым стане есці: агуркі, трускаўкі, авёс, фігі, салеру, яблыкі, моркву, спаржу, рэпу, шпінат, пшаніцу, прастаквашу, сіні баклажан, салату, сырую капусту, жыта, карычневы рыс, сыр, цвятную капусту, грыбы, зялёны гарох, пятрушку — наогул усю агародніну і фрукты.
Магнійія — магній.
Крываунік — сокам ягоным залівалі рану. Як драбіна, цвет белавата-ружовы. Мы, малыя, як наступалі на цвік ці шкло, адразу рвалі крываўнік, крыху пажмалі і клалі на «ранку».
Валошка — васількі, і раслі ў збожжы.
Куколь — цвет бэзавага колеру: высокая кветачка.
Драсён — нізкі; зелле сорнае.
Кануфэр — рос у гародзе; доўгае пахучае лісце, яго свянцілі на Яна. Вельмі пахучы, калі яго пацерці.
Стэпіян, стэпіянава галоўка — ягоныя жоўтыя кветкі сушаныя клалі ў гроб. Гэтыя кветкі свенцяць на Яна. Як патрэш гэтыя жоўтыя кветачкі, дык выступіць чырвонае. Мама нам казала, што гэта ад Св. Іаана, калі яму адсяклі галаву.
Бабок — па сенажацях; ягоныя прадаўгаватыя шырокія лісткі пілі ад жывата; ён горкі.
Барвінак — у гародчыку; зялёны; сінім цветам цвіпе, як лён.
Валовыя вочкі, рамашкі. як сонейка, толькі белыя кветачкі, а сярэдачка жоўтая. Румянак — ад жывата.
Рабая трава — шырокадоўгавыя лісткі, пасярод зялёнага — белая палоска.
Аер — па мокрых мясцінах, доўгае лісце; пахучы. Пасыпаюць панадворкі на Сёмуху-Тройцу. На ім пякуць хлеб, уплятаюць у вянкі каровам на Сёмуху. Клёнам убіралі хату. Бярозкамі панадворак.
Вясновыя кветкі: падснежнікі; галубянскія і белыя казодры, маргарыткі белыя, ружаватыя і чырвоныя. Па садох: фіялачкі з вельмі прыемным запахам. Пры вазёрах і парках — канваліі (ландыш) — не любяць сонца, але цень; шырокае падоўжанае лісце і невысокая ладыжка з белымі брыльянцікамі з незвычайным пахам.
Латацце — жоўты цвет, ліст круглы, нізкі; расце, дзе мокра.
Кракос — жоўтыя кветкі. Сушаны даюць каровам і коням. калі парушаны цяжар.
Агародныя кветкі: ружы, вяргіні. гваздзікі, рэзедка, флёксы: белыя, ружовыя, астры, петунія, цініі, настурйыя, хрызантэмы, півонія, туліпаны, матэйка, антоніны-вочкі, макі, гарошак душысты, касачы — жоўтыя і сінія; астры і г. д.
Кусты: бэз, чаромха, жасмін, каліна, арабіна, чырвоныя ягады — уплятаюць у дажынкавы вянок.
Дрэвы: бярозка, клён, ліпа, ялінка, хваінка, ляшчына і г. д. Дубок, якое лісце кладуць у агуркі салоныя.
Суніцы — першыя ягады. Наступныя чарніцы: сушаныя ўжываюць ад жывата; брушніцы — чырвоныя, драбнявыя, вараныя з грушамі вельмі добрыя на зіму. Маліны — добра ад прастуды. Журавіны — буйныя цёмна-чырвоныя. кіслыя ўжываюнь на кісель. Таксама клалі ў капусту на зіму, як шынкавалі. Клалі ў капусту і моркву, яблыкі, кмен, соль і г. д. Складалі ў дубовую бочку, сціскалі і ставілі ў склеп.
Грыбы: рыжыкі — салілі, апенькі — марынавалі, баравікі — сушылі, валнякі — апарвалі, адварвалі і на халодна прыпраўлялі з цыбуляю і смятанаю.
Мята — ад жывата.
Хрэн — рос у агародзе. Церлі як прыправу да мяса. Хрэн паніжае цісненне крыві і добра рэгулюе страўнік. Таксама цыбуля і часнык паніжаюйь цісненне, і апараняе мазалі.
Ясеневая кара ці маладыя лісні — ад высыпак скуры, кампрэс, памоннае папар.
Ад атратызму2. рэўматызму — Каштанавае лісцё і цвет, а лепш нязрэлыя каштаны, мочаныя ў спірце, добра дзейнічае на рэўматызм. Сасновыя нераспуклыя пупышкі, залітыя гарэлкаю. вельмі памоцныя.
Чорная губа барозы, расце на старых пнёх накшталт падковы, але не белая, а чорная, лечыць рака’.
КУХАРКА, ШТО Я ПАМЯТАЮ 3 ДОМУ
Вельмі разумна Мама рабіла, што заўжды, як жарыла ці рабіла цеста бабкі ці торт, клікала нас ёй памагаць. Так яна паказвала нам, як церці жаўткі з цукрам, як разбіраць зайца ці як яго шпігаваць, як парыць парася, каб добра рвалася шэрсць, бо можа быць, што шэрсць не рвецца (скубецца), як рашчыняць булкі-бабкі.
О, Мамачка добрая, яна хацела, каб нас не вучылі людзі, а мы ўмелі, бо вельмі рана мы асталіся сіротамі. Як прыдалося ўсё ў цяжкім, ваенным жыцці-скітанні'. Няма ні Мамы, ні прыслугі, трэба самой усё. Умела ўжо трохі шыць, вязаць, вышываць, вязаць панчохі і рукавіцы. Усё ад Мамы. Пашыла сабе кашулю, але падштаннікі Юзіку скроіла не так, бо не так былі зложаныя. Я і плакала.
Хлеб пячы я ўмела і ўсё, што ў доме варылі, я ўмела. Умела саліць агуркі, квасіць капусту — гэта ўсё Мама паказвала. Што трэба класці ў капусту, чым націраць, чым накрыць, што дадань. Нават ў Смаленшчыне дарослыя не ведалі таго і дзівіліся, што я такая маладая, а ўмею спячы булкі і хлеб.
А цяпер мы не гатуем сапраўдных страў, тое, што любілі здаўна: капусту, боршчык, шчавей, аладкі картафляныя, лянівы боршч і г. д.
На Вялікдзень
На Вялікдзень заўжды прыпраўлялі парася. Апрача парасяці, ставілі на стол кумпяк цяляціны і шынку, печаную ў хлебе2. Шынка ўжодаўно гатовая — усоленая, вэнджаная.
Велікодны стол: па рагох усланага абрусам стала ставілі бабкі, торт, бутэлькі з напоем ды іншыя прыправы: хрэн з бурачком
і смятанай. На сярэдзіну стала ставілі шынку, цялячы кумпяк і парася, кілбасы. Прыехаўшы з Усяночнае: хрыстасаваліся, маліліся, разгаўляліся. Удзень хадзілі валачобнікі і пелі: