Mae ўспаміны. Марыя Стагановіч
Выдавец: Лімарыус
Памер: 200с.
Мінск 2012
Івану на фронт не пісалі, і ён не ведаў, што мамы ўжо няма. Мая 3-га чуць свет наш дзед пастукаў нам у дзверы: «Уставайце, я госця к вам прывёў». Адкрываю дзверы, о Божа! «Мой папа,
уставайце, Іванка наш прыйшоў!» Во радаснь! Усе ў слёзы. «А дзе ж мама?» — «Памерла, Іванка». Ён заламаў рукі на голаў і проста галасіў, а мы яго супынялі, і разам усе наплакаліся. Мой братокдобры, колькі ён, бядняга, накарміў сваёй крывёю вошай і гнідаў. Уся шынель пад каўняром, як серабром абшыта весь час на фронце. Такая армія недагледжаная. Ранены ў пальцы на назе, у губы разбіты шрам. Ледзь ачысцілі, у бані памыўся. бабка стапіла баню. Дзед венічкам яго пасёк, і. як лялька. хлопец, русавы, вельмі перажыты. Нічым не жаліўся, толькі скарбеў вельмі. што не застаў мамы. Хадзілі з ім на магілку штодзень. Насадзіў бярозак, зрабіў дарожкі, аблажыў мураўкаю, зрабіў лавачку і доўга стаіць, задумаўшыся, над магілкай. Штодзень са збаном ішлі падліваць. Тут каля могліц рэчка, а на бугарку — могілцы. каплічка харошая, і блізка мама пахавана. Аграда каменная і брама. многа дрэў. Там так прыгожа. Я і без Івана хадзіла, бо Соня баялася. А братлюбімы і добры доўга не пабыў, здаейца, два тыдні. Павудзіў рыбкі, хадзіў з намі прайсціся ў бярозавую рошчу. I адзін раз на жарты лёг і кажа: «Вот што бы вы рабілі, кабу гэты час я быў забіты?» I закрыў вочы, і раскінуў рукі. Ой, Божа, што ты? Усе кінуліся да яго: я, Соня, Аня, якая залюбілася па вушы ў яго. Ён пажартаваў крыху. Расказваў, што людзі прывыкаюйь да смерйі, да стогнаў, ранаў, да фронту. I расказваў, як яны былі ў акружэнні ў лесе, як яны з крыкам прарваліся з акружэння. Паказваў, як трэба ў кальцо стаяць на калена і адбівапь наступ кавалерыі. Буквы Марзэ...
I час так ішоў скора, што, здавалася, не наглядзеліся на яго. Фронт падаў, але як ён даведаўся. што пад Баранавічамі даюнь немцам бой1’4, то сказаў, што перарве свой отпуск і паедзе бараніць. Мы малілі, прасілі. Ён мне абяцаў, што не паедзе, пакуль я не вярнуся. А ў нас трох было назначана паехаць у Ціханаву Пустыню135. Ксенія Іванаўна і іх сваячка, янатолькі што скончыла музычную кансерваторыю. I мы з Іванам мойна не развітваліся, бо я ні за што не паехала б, каб ён не паабяцаў мяне чакаць. Я бы за полы трымалася б, а не пусціла б. Ён мяне як старшую слухаў і знаў, што мне горш, як усім, бо гэтыя яшчэ меншыя і не былі ў горы, крутнулі ды пайшлі.
Нас на станцыю адвезлі, Люты даў фурманку, а там цягніком не помню колькі прасётаў. I злезлі каля лесу, які гаварыў з небам. Цень, прахлада, людзі ідуць групкамі, па адным, з катомкамі за плячыма, з кіямі. Старшыя і ўсякія. Ішлі лесам вёрст пяць. Дарога не так шырокая. I вось направа шырэй, нат сонца прабілася. 1 нам сказалі, што пакуль у манастыр, трэба зайсці ў купелі Ідзем, і недалёка відаць будынкі, дзве купальні. мужчынская і жаночая раздзявальні і цымантовая, як хата высакосці, па грудзі. Вада чыстая, як люстра, і халодная, як лёд. Па сходках уніз, і трэба перайсці цераз увесь, і там на сйяне абраз мацеры Божай. Мы дзве перайшлі, а адна з нас — не, не ведаю чаму, можа, баялася халоднай вады. Гэта звалі «купель ачышчэнія». Хто хацеў, укінуў у скарбонку, ніхто не патрабаваў. I адзеліся, пайшлідалей падарозе. Налева пры самай дарозе стаяла грамаднае дрэва, шырока распусціўшы веткі. А ў сярэдзіне — вялікае дупло. Мы зайшлі. Стаяў аналойчык, і такі стары манах, як попел, чытаў Евангелле пры свеце лампадкі. Кончыў, агледзеў нас, паблаславіў, адламаў ад дуба крыху кары і ўсім даў і сказаў: «Як, крый Божа, баляць зубы, прылажэце, і Гасподзь уцішыць боль вашую». Больш нічога там не было, адно на зямлі пліта каменная, дзе ён, можа, спаў ці аддыхаў. А сам такі худы, і валасы ўжо не белыя, а жоўтыя, і трасуцйа рукі. А да манастыра яшчэ вёрст тры і увесь час лесам сасновым. Толькі выйшлі з лесу, а на бугры відаць вялікі манастыр, шмат будынкаў. Манахі прадаюць розныя іконы, крэсцікі. У другім будынкудаюць начлег прыхожым і нат стаяць сталы доўгія, і даюць супу і хлеба. А хто хоча, можа купіць сабе булку і г. д. Людзей-паломнікаў — не прабіцца, ведама, больш людзей шарых, чым інтэлігентных. Бачым, таўпяцца пры калодзезі святога Ціхана, які пражыў і памёр у гэтым лесе драмучым. Людзі бяруць воду, п’юць і мыюць вочы. Наліваюць у фляшкі. Манах чэрпае і абдарвае жаждушчых. Хто хоча, кіне пятака, стаіць кружка. Людзі глядзелі некаму дзіву, бо сядзела жанчына, пры якой таўпіліся людзі. Казалі, што як яна напілася з калодзезя вады, то з яе выйшаў нячысты дух, які яе мучыў, і нібы людзі бачылі, што ў постаці куска вялікага мяса з вокам выскачыла і як сілы мага пакаціла па дарозе. Адно шмата на ім
балталася — так людзі гаварылі адзін другому. А я таго не бачыла. Мы купілі хто што, Соні, Юзіку, папе, Івану, а сабе пярсцёнак з шкелкам, і вось назаўтра пайшлі к заўтрані Божую службу ў манастыр. Вельмі вялікі [манастыр], весь у лампадках гарашчых, хор манахаў прыгожы, і шмат маладых, і любезна паглядаюць на маладзёж. Служба таржэственная, а направа за сталбамі стаяў гроб святога Ціхана. Хай ён мяне прасціць, я верыла і не, што гэта сапраўдныя мошчы, бо ўвесь ён закрыты, толькі галава пад шклом. Я прыглядзелася, не сівы, а чорная бародка і валасы, вочы закрыты. I, можа, за мой цвёрды недавер выпала маё кальцо з рук і пакацілася, і я не знайшла. У мяне было прадчуванне, што я не заслужыла яго рэліквіі, а там Бог ведае.
Пайшлі на станцыю, і нас коні чакалі, і я, прыехаўшы, не застала свайго браціка. і плакала, і карала сябе, што паехала. Гэта быў мой апошні раз, як я яго пабачыла ў вёсны Зубава. Палучылі адкрытку: «Заехаў благапалучна. На вольным воздуху, як заяц пад кусцікам. He гневайцеся на мяне. Так вяліць долг. Люблю, шкадую вас імоцна цалую. Ваш Іван». I з тых пор ні слова, куды ні пісалі.
Мы доўга ў Зубава ўжо не былі. Валодзя стаў пісаць, каб, канечне, прыехала хоць на час ў Новыя Дарогі, бо яго вельмі добры прыяцель просіць адпаведнага чалавека, каб памог у таргоўлі, бо едзе падлячыцца ў Адэсу. А ў іх — жонка Агрыфіна Дзімітраўна і яго цешча старушка, і васьмімесячны сын Вова, які прыйшоў на свет у 20 год пасля шлюбу. Ён сам, Мікалай Пятровіч Гаркуноў, Тульскае губерні, нейкі быўшы купец. Людзі надзвычай шчырыя, добрыя. Валодзя іх быў любімцам, ён жыў блізка маёнтку Калагрывава дазорцай і штовечар хадзіў да Гаркуновых. Там прыходзіў да іх свяшчэннік Сасіноўскі з жонкай і валасны пісар і вучыцель Скабалан, і дзячок. Яны гралі ў дзявяты вал1’6 на грошы і іх жанкі, і яшчэадзін упраўляюшчы халасцяк з другога маёнтку.
Соня ніяк не хацела, каб я ехала, плакала, што яна баяййа будзе без мяне, і я не рашалася, шкадуючы іх. Юзіка аддалі ў школу. Адно ж Валодзя сам прыехаў па мяне, і вырашылі мяне адпусційь ненадоўга. Я пайшла да мамы на магілку адна. Ціха, сонечна, нідзе нікога, наплакалася, папрасіла блаславення,
нагнуўшыся да пясочку жоўценькага. I як бы абмарыў сон, чаго са мною ніколі не было, седзячы пры магілійы цёпленька, і сама не ведаю, як сталася. Адно бачу з гэтае каплічкі выходзіць мая мама і кліча мяне: «Маня, хадзі я пакажу, дзе я жыву». Я падышла да мамы і помню, што памерла, і яна ідзе ўперад адразу з дзвярэй у каплічку ўніз па лесвіны, і я за ёю. Там — як жылы селяр, налева і направа дзверы, і мама адкрывае налева першую дзвер, увайшоўшы ў вялікі пакой, у якім ніводнага акна, але так ясна, як ўдзень, а не як ад лампаў. I ні ложка, ні стала, ні крэсла, толькі пасярод стаіць нузкі аналойчык, а на ім ляжыць раскрытае вялікае Евангелле. Мама кажа, што яна чытае, а я кажу: «Мамачка, вы неўмелі чытаць па-славянску». А яна кажа: «Янавучылася, імне тут вельмідобра». Я яе прашу, каб астацца. А яна кажа: «О, не. Няможна тут табе. Вот ідзі я пакажу табе, дзе Мазалевічаў Базыль». I, вывеўшы, паказала дзверы налева, толькі вышэй па сходках. I сказала: «Ідзі дамоў». А Базыля мы яшчэ пакінулі жывым і не зналі. ui ён жыве. Як я вярнулася пры немцах, то ён памер хлапйом. Вывела мяне [мама] на парог, і яе не стала, а я накіравалася ў браму. адно ж бачу: Іван у белай кашулі, і ўвесь бок, і на спіне вялікае крывавае пятно. Я хачу да яго і клічу, а ён куст за куст, за магілкі і знік. Я падняла галаву і перастрашылася, што бачыла і што адна. Ужо так стала жутка, што не пайшла ў браму, а пералезла цераз аграду невысокую і з балючымі мыслямі пайшла дадому. Усё так урэзалася ў памяць да сёння. Значыць, сон праз Івана трагічны.
Новыя Дарогі і маёнтак Мягкае
Я паехала з Валодзяю ў Новыя Дарогі. Тут шасе на Бабруйск, школа, царква, пошта, гміна, пара лавак жыдоўскіх, цераз шасе вёска ўздоўж. Дом пры самым шасе Гаркуновых, грамадны і прыгожы, з вярандай, адзін канец. Магазін вялікі, усё, што хочаш, бочкамі масла, рыс, муку, кроме лакцёвага тавару. I яшчэ заязджалі, хто закусіць ці выпіць чай. Была кухарка. нянька і чалавек. які ездзіў па тавар. I пара коней, дзве
каровы. Пяклі булкі. Часта заязджалі ваенныя, шафёры, але я толькі ў лаўцы. Яны мяне палюбілі, і я іх. Абеды харошыя з трох блюд. Яе мама так палюбіла мяне, што як ужо закрыем вечарам, то яна заўсёды са мной. Мікалай Пятровіч паехаў, а мы спраўляліся добра. Яны, паміма платы, куплялі мне шмат чаго, то на сукенку, то бялізны. J гаварыць не хацелі, каб я паехала ад іх. А іх хлопчык без мяне не засне. Я яму паігряю на балалайцы і толькі я яго супакою. Вельмі любіў нашага Валодзю. Ужо хадзіць пачаў і быў вельмі разумны і прыгожанькі.
Як вярнуўся Мікалай Пятровіч, то сказаў, што ён хоча ўсіх забраць. Папу будзе праца над рабочымі пры карчаванні лесу, [які] ён закупіў. Ён меў смалярню, і гналі скіпідар. Даў папе добрае жалаванне. Стол для Соні і папы, і яшчэ выпісалі дзядзьку Мікалая Барыска з Ясем, каб вазіў тавар. Яны прыехалі, і праца ішла добра. Ён мне прывез падарунак з Адэсы — злотны з камянямі прыгожы пярснёнак, і ўсе былі як свая сям’я. Збіраліся да Калядаў, вечарамі ўбіралі вялікую ялінку, убранства было шмат. I вось толькі закончылі, як, над’ехалі неспадзяваныя госці з Адэсы, дзевянь душ, семера дзяцей, іх маці і Веры Фядотаўны мужняя сястра Таня, ужо не толькі дарослая. але і перарослая. Яны хацелі яе ўбіць у рукі нашаму Валодзю, але ён з жаніцьбай не спяшыў. Дзеці: самай старшай год 12, а то ўніз адно год, шэсць сваіх, адно знойдзены бежанчык гадоў шэсць, слаўны, ціхі.