• Газеты, часопісы і г.д.
  • Mae ўспаміны. Марыя Стагановіч

    Mae ўспаміны. Марыя Стагановіч


    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 200с.
    Мінск 2012
    43.77 МБ
    Пускаюць фаерверкі. Коні іржуць. Так міла правесці гэтую ўсю ноч.
    Хадзілі валачобнікі7 на першы дзень пад вокны гаспадароў і спявалі:
    Хрыстос Уваскрос із мёртвых, Смерцяй смерць папраў, Разрушыў узы ада, Жыццё ўсім дараваў, У паўночны час із гроба Спасіце.іь наш Уваскрос, Усім верныу жызнь і радасць, / свет прынёс з нябёс і т.д.
    Або:
    Марыя Магдаліна на <роб Урыста прыйшлі / міра дарагое ? сабою прынеслі, Кабпамазаць целі Уладыкі свайго.
    Прыйшлі ў гроб і смотра ўжас, нет Яго.
    Марыя Магда бна на гроб Хрыста прыйшлі / тут прекрасных, светлых двух ангелаў знайшлі.
    Яны жа ім скйзалі, каго вам нужно здзесь, Хрыстос Рпасіцель міра із гроба ўжо Васкрэс і г. д.
    У царквах, лікуйцеся ў дамах, Вам жызнь адкрыта ў небесах, Усе людзі весяліцесь здзесь, Хрыстос Васкрэс. Як ангелы на нябесі, усе радуйцеся на зямлі. Хрыспюс Уваскрос, Хрыстос Уваскрос, Хрыстос Уваскрос.
    Каліўдоме ёсцьдзяўчына. валачобнікі пяюньёй асабіста песню:
    А на моры на сіненькім Хрыстос Уваскрос Сын Божы Там дзяўчына бель бяліла Хрыстос Уваскрос Сын Божы Бель бяліла, персцень ураніла, Хрыстос Уваскрос Сын Божы Ішлі тудою тры малойчыкі Хрыстос Уваскрос Сын Божы Тры малойчыкі рыбалоўчыкі Хрыстос Уваскрос Сын Божы Ды закіньце шаўковы невад Хрыспюс Уваскрос Сын Божы Ды злавіце залаты персцень Хрыстос Уваскрос Сын Божы Ды аднаму хустка бяленька Хрыстос Уваскрос Сын Божы А другому залаты персцень Хрыстос Уваскрос Сын Божы А трэцяму сама маладзенька Хрыстос Уваскрос Сын Божы.
    Сёмуха
    Бярозкамі прыбіраюць хаты. Аерам пасыпаюць панадворкі. Каровам накладаюць вянкі на рогі і тры дні святкуюць. Чацвёрты дзень — Градавы, каб Бог не даў граду на ўраджай. Едуць на Фэст. 3 царквы па гасцях і ў духовай атмасферы праводзяць святы.
    Перад Сёмухай у суботу кожны спраўляе памінкі па пакойніках.
    Дзяды
    3 полудня гаспадарыні паляць у печах і пякуць пірагі і некалькі страў: квас з мясам, халадзец, макароны. кашу і яечню. Гарэлку. Ломяць пірог, каб пусціць пару. На стале запальваюць свечку. Гаспадар гаворыць малітву па памерлых. Даюць на царкву. Свенцяць магілкі.
    За гэтым чакаюць Яна.
    Ян
    Напярэдадні Яна пяюць песні, збіраюць палявыя кветкі: саўнейка, адразаныя Яна галоўкі, мяту, рабую траву, кануфэр, барвінак, чабор.
    Вяжунь поясам тканым, вешаюць хрэсцік і нясуць у царкву свянціць. Кожны, ідучы, нясе асвячаць кветкі палявыя і агароднія. Іхсушаць. Яны дапамагаюць у лячэнні.
    Пакурваюць дзяцей адурокаў, кароў, як захварэюць.
    Кладуць у труну кожнаму ў галавах на той свет.
    Вечарам хлопцы кладуць касцёр і дзяўчаты. Грае музыка, пяюць усю ноч:
    On рана, рана на Яна Грымела вулічка з гуляння, Прасілася нявестка ў свякратка Ды ад маленькага дзіцятка, Пусці мяне, свякратко-ойчанько, Пусцімяне, ойчанька родненькі. Што мяне ойчанькам назвала, To мая натура змякчала. Ды йдзі, нявехна, не баўся, Да малога дзіцяці спяшайся.
    Дзяўчыны насмяхаюцца з хлопцаў:
    Сягодня Купаль, заўтра Ян, Ды будзе, малойцы, ліха вам.
    Ды якое ліха ліхое, Пагоніце сабакі ў поле. Ды якая сука рабая, Тая будзе хлопцам маладая.
    Пятроўскія песні8
    Тарговымі днямі трашчаў гасцінец ад нагружаных фурманак. Ужо раненька пішчалі свінні, гэргалі гусі, едучы на торг. Прадаўшы тавары, заўсёды пілі барыш, а з грашыма і пад гумар добра запець. Едучы дадому, набраўшы абаранкаў, заводзянь песню.
    Ды Пяшрова ночка невялічка, Ды не выспалася дзявічка, Ды не выспалася дзявічка, Ягадкі збірала — драмала. Села перабіраці — заснула. Села перабіраці — заснула, Над'ехаўмалойчык — не чула. Ды ўстань, дзяўчыначко, за мною, Будзеш маёй маме слугою. Будзеш маёй маме слугою, А мне, маладому, жаною, Будзеш маёй маме бяллё мыць, А мне, маладому, пасцель слаць.
    Жніво і дажынкі
    Гэтую песню навучала мая мама, як вучыла нас з Соняй у першы раз жаць.
    ДОБРАЕСЭРЦА MATK1
    Маладая .малодачка
    Па месяцу жыто жала, Пад мяжою дзіця клала, Прыходзіў к ёй місётачка: — Памагай Бог, малодачка, Памагай Бог, малодачка,
    Плача тваё дзіцятачка,. Хацеў яго патрымаці, Ды баяўся, каб неўдраці. — Ах, мой жа ты місётачка, He руш майго дзіцятачка, Лепш пайдзі ў дуброваньку, Вазьмі маю каровуньку.
    Кароўка — гэта пасаг, што далі бацькі. Але дзійяці горш шкода, і просінь мядзведзя, лепш карову хай возьме.
    Як пайду я лугам, лугам, Ды не лугам — дарогаю, Ды нелугам — дарогаю, Пушчу голас дубоваю. А ў піым лузе нікагенько, Только ціхі салавейко. Салавейко на бярозе, Мой міленькі ў дарозе. А хто мой голас пачуе, To той мяне пашкадуе. Як пачула родна мама, Ды ў каморы седзячы, Праз аконца гледзячы. Калі гэта нявестачка, Няхай яна пачакае, Калі гэта дачушачка, Няхай яна паспяшае На цёплую вячэраньку, На мягкую пасцелянку.
    Залатая мяцёлачка Памяла, папратала, Ды каціся вяночак Ды з гары ў далочак, Ды прасіся свайго пана: — Пусці, пане, у гуменцо, Бо я ў полі настаяўся, Мяне ветрык намахаўся, Мяне дожджык нахвастаўся.
    Віншаванне9:
    Вітаю вянком,
    Шчаслівым гадком.
    Здаровы зажалі, Здаровы дажалі. Кабу полі збожжа трубою вілося, каб у вашым доме шчасце плялося. Яшчэ будзе не лішне і тое, Калі пашанцуе на год і на двое.
    Бывайце здаровы, Жывіце багата, А мы ўжо паедзем дадому, дахаты.
    Выпілі, закусілі, гаспадара пахвалілі.
    Памятаю, калі дажалі жнеі наша жыта, сплялі вянок з коласаў і кветак і далі мне несці наперадзе дадому. Папа нас чакаў на ганку. Я паднесла вянок і палажыла Папу на галаву. А адна з жней сказала гэтае віншаванне. Едучы дадому з поля, спявалі:
    «Дажалі жыцейка, дажалі»...
    Вяселле
    Як бывала, найбольш жаніліся на Пятра і Сёмуху, у летнія святы, вялікія дні, і спраўлялі вяселле па два-тры дні. Ехалі ў сваты ў чужыя вёскі. Жаніх прасіў старшага, жанатага мужчыну, бралі дзве-тры фляшкі гарэлкі, запрагалі каня ў добры воз, засцілалі тканаю дзяругаю, прычаплялі дадугі званок. Гэта сваты ехалі і да незнаёмае дзяўчыны. Сват параіў. Прыехаўшы на панадвор, бяруць гарэлку. ідуць у хату. Асабліва вечарам. Жартоўны сват кажа, што чуў, тавар ёсць у Вас на продаж. Калі хлопцу ці дзяўчыне даспадобы, мані кажа засцілаць стол дзяўчыне абрусам тканым, і кладуць хлеб на стол. Сват ставіць гарэлку, гаспадыня закуску. Выпіўшы фляшку, гаспадар пытае сколькі і чаго хочуць пасагу. Калі даспадобы дзяўчына, малады шэпча, каб сват шмат не казаў, карову, свінню, аўцу і сто зло-
    тых, а калі не, дык кажуць — не пад сілу. Тады або вяселле, або маладая плацінь за прапітую гарэлку, да адыходзяць.
    Калі ж згода, дык назначаюць угавор. Калі з другою гарэлкаю прыедзе малады — гэтатады заручыны. Малады вязе шмат гарэлкі, музыканта. Маладая спрошчвае дружкі і шаферы. Частуюцца, гуляюць усю ноч. Тады маладая насыпае ў бутэльку жыта, абвязвае падаркам і паясом, аддае маладому10. Гэта ўжо свярджае рашучае вяселле. А свату — палотна на бутэльку. За тыдзень — вяселле.
    Па вёсках на вяселле ідуць прошаныя і няпрошаныя. Прошаных садзяць за стол. Ідуць і няпрошаныя, паглядзець і пець маладой песні.
    ВЯСЕЛЬНАЯ
    Застукацелі вараныя коні на дваре, забразгацелі кубкі, талеркі на стале, ды як пачула красна Насценька ў каморы. ды як упала сваііму татачку ў ногі: ды не дай, не дай мяне, татачко, ад сябе, пералетую хаця лецейка ў цябе, а як мне цябе, дзіцятка, не аддаць, панаязджалі піыя госцейкі, што ўзяць, о, не жаль, не жальмне нікакого чужого, ой, жаль мне на сваю маму, на свой род, ійто не далі мне пакрасавацца яшчэ з год, ды што ні далі руты ляцець з кветкамі, ды што ні далі мне пагуляці з дзяўкамі, ды што не далі руце лілеі расцвісці, ды што не далі мне, .молодзенькой, падрасці.
    Па прыездзе свацця, бацькі садзяць за стол маладого з дружынаю, сват ставіць сваю бутэльку на стол, і яе бацькі садзяцца напроці стала з іконаю, запаленаю свечкаю, і разасланы дыван.
    Дружкі ўбіраюць у каморы маладую. Пяюць:
    Загрукацелі вараныя коні на дварэ, Ды як пачула красна Ганулька ў каморы, Ды як пачула красна Ганулька ў каморы, Ды як упала свайму татачку ў ногі.
    He дай, не дай мяне, татачко, ад сябе, Перазімую хаця зімачкуў цябе. Перазімую хаця зімачку ў цябе, Пералетаю хаця лецечка ў цябе.
    Ой, як жа ж мне цябе, дзіцятка, не аддаць, Панаязджалі тыя госцейкі, што ўзяць.
    Ой, не жаль, не жаль мне ні на каго чужога,
    Ой, як жа ж мне жаль на сваю малечу, на свой род, Ды што не далі мне пакрасавацца яшчэ з год, Ды што не далі ружой лілеі расцвісці, Ды што не далі мне, маладзенькай, падрасці.
    Ды што не далі ружай лілеі з цвяткамі, Ды што не далі мне пагуляці з дзяўкамі.
    Другія пяюць:
    Ды ляцелі гусачкі да дубу, Час табе, Ганулька, да шлюбу, Ды ляцелі гусачкі цераз сад, Час табе, Ганулька, на пасад.
    У гэтым часе маладую брат на поясе вядзе ў хату (з каморы). Спыніўшыся на парозе, просіць блаславіць маладую ў хату ўвесці:
    Просім Бога Найвышшаго, атца, маткі роднай і ўсіх суседзяў благаславіць маладую ў хату ўвесці.
    Усе ў адзін голас:
    Хай Бог благаславіць, Хай Бог благаславіць, Хай Бог благаславіць, Дай, Божа, шчасліва.
    Музыка зайграе вясельны марш.
    Маладая, плачучы, кленчыць супраць стала на засланы дыван перад бацькамі, якія з іконаю і са свечкаю, таксама благаслаўляюць. I маці накрыж абнясе свечкаю і падсмаліць накрыж валасы. Маладая паклоніцца ў ногі і пацалуе ікону і бацькоў.
    Сядае на пасад, на падушку насупраць маладога. Прыезджы сват дастае бутэльку і кліча бацькоў. Бацька нясе бутэльку, а маці вялікую міску, куды разам зліваюць гарэлку, лучаць. Гэта называецца перапой змяшалі.
    Калі маладая ёсйь сіратою, дык пяюць:
    Знаці, знаці сірату,
    Што сядзіць за сталом без ладу, Што яе галоўка не ўбрана, Харошая доля не дана.
    Каб яе мамачка пахаджала, Харошую долю ёй дала.
    Другія пяюць:
    Маладая дзевачка на пасадзе села, Малада Ганулька, дзе ты маму дзела. Замкнула дзявочкі ды на піры замочкі.
    Ды першы за.мочак — зялёны дзярночак, А другі замочак — жоўценькі пясочак. А трэці замочак — дубовая дошка. Схадзецеся, дажджы.
    Ды размыйце дзярно.
    Схадзецеся, вятры, Размяцеце пяскі і г. д,
    Па шлюбе загароджваюць жэрдкаю дарогу маладым. Цалуюцца. На дварэ ставяць стол, бярозкі спатыкаюць маладых. Віншуюць, граюць.
    Малады дае караваю, ставіць фляшку. Прапускаюць.
    У сенях сустракаюпь маладых, бапькі з векам ад дзяжы з гарэлкаю. 1 майі прыкрытая вывернутым кажухом, каб былі багатыя. Частуюцца.
    Назаўтра пад вечар едуць да маладога. Маладая абвязвае палатном свата, маладога і шафероў. Вяжа падаркам пасцель. Ставяць на воз куфар, ловяць пару курэй, і дзяўчата маладое не даюць.