• Газеты, часопісы і г.д.
  • Mae ўспаміны. Марыя Стагановіч

    Mae ўспаміны. Марыя Стагановіч


    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 200с.
    Мінск 2012
    43.77 МБ
    У іх нявесткі ўсё робяць, як коні, бо сыны прызваны на вайну. Усе марудныя, паслухмяныя, і здаецца, у іх няма ні ў кога
    Пол — палок, палаці.
    злосці. Баба пахлёбкі наварыць і ляпёшак напячэ з посным маслам, як яны кажуць. Усё з алеем зіма і лета, бо свіней яны не кармілі так, як у нас людзі. Сёе-тое парасяці лінуць і, як свята вялікае — заколюць. I баба ў пахлёбцы зварыць і растаўчэ. Усе да ядзінага ў будні ў лыках, а хто ідзе далёка, бярэ за плечы ў запас. Аралі сохамі нявесткі. А сам Вульян толькі піў самагон, a то дэнатурат, і толькі, потам абліўшыся, сядзіць.
    Часта прыходзілі да нас, на нас казалі: «Барышнечкі, какія вы благародныя». Падоўгу сядзяць і пытаюць, як у нас, а мы цікавы распытваць, як у іх. Авін — гэта гумно. Яны сушаць збожжа, як у сушні, а тагды абіваюць аб кадушку свае малыя снапкі, бо ў іх зусім малое жыта і колас, як мушкі. Відаць, яны не ўмелі абрабляйь зямлю. А лён радзіў ростам да пляча. Яны сеялі лён і канапель цэлыя гароды і тады гналі алей. Hi буракоў, ні капусты не ўмелі садзійь. 1 бурачкі, як палец, а капуста — адныя зялёныя лісткі. I восенню ў карыта зложаць, памыўшы, бурачкі і тую капусту і разам сякачамі нявесткі пасякуць — і ў кадушку. У царкву штонядзелі едуць, толькі заўсёды служба дадня, яшчэ зацёмна выязджаюць. У царкве ўбога, ну, такі ж самы іх і байюхна.
    Мы доўга ў іх не былі, бо вада нясмачная, і тут у іх баня, дзе пачыналася рэчка Угра. У нас была кухня і, як яны кажуць, горніца, і адна спальня. Стол быў і тры табурэткі — мебель, у спальні для мамы — палок, а мы на зямлі прысцілалі, што мелі сваё. Да нас ўсе прыходзілі Паляковы дзяўчаты і з маёнтка дачка ўпраўляюшчага Лютага Ксенія Іванаўна. Клікалі і нас, але мама з днём слабела. Я ні на шаг нікуды. To пасцялю, то пачашу, есні падам, пагаворым. I ўсё яна мяне падгатаўляе да сіроцтва. Як яна рэжа маё сэрца напалам: «Няможна ісці проці волі Божае. Бог даў, я вас крыху падгадавала. А плакаць ніяк няможна».
    Вечарэла. Як папа, так Соня і Юзік пайшлі да Вульяна, бабка была жартаблівая і расказвае то сёе, то тое. Ім весялей, бо больш нікога, а снегу па пояс, куды дзенешся. Я вару на шчэпачках кашку манную маме на малацэ, бяром кварту ў гаспадароў. А мама мяне пытае: «Маня, ты адна ў хаце?» Я кажу, што яны ў гаспадароў. «Пакліч іх скора». Я пабегла, і нейкае страшнае
    прадчуццё сціснула клешчамі. Але іх не страшу. Мама паклікала ў спальню ўсіх і кажа: «Яхачу вас блаславіць і прасіць, каб вы шкадавалі адзін другога. Глядзі, Сцяпанка, не абіжай іх. А вы, дзеці, шкадуйце і слухайце папу, бо я ад вас адыходжу. Нагнецеся, я вас пацалую». Божа мілы, што за ўжасная сцэна. Папа ў плач, а мы хто за што ўхапіліся. Юзік трасе за ногі. Усе крычаць. А мама ніхенька заплюшчыла вочы і не дыхае. Падымяю за галаву, а яна вяне. Ужо сплаканы папа стаў нас адпіхаць, уйяшаць, але мы ўпарта тармасілі і плакалі, і вось, як цуд, мама ціхенька кажа: «Ціха, дзеці, я яшчэ не буду ўміраць. Вы мяне збілі з дарогі, так няможна». Далі ёй крышку чаю ложачкай, і яна кажа: «Лажэцеся, я буду спаць, мнелёгенька, нічога не баліць». А гора, і карасіны на ноч няма, выгарала лампа. Было пару сйеарынавых свечак. Усе ўлегліся, я не раздзяюся. Падсунула плеценую карзінуда ложка мамінага, запаліла свечку і доўга чытала Евангелле. Паслухала, мама ціхенька спіць. 1 не ведаю, калі мая галава лягла на карзіну, і дагарэла свечка ды выпаліла вялікі круг, і патухла. Я ачнулася, сполахам схапілася, запаліла другую, усе спянь.
    Ужо дадня папу разбудзіла, бо мама казала дайь тэлеграму Валодзі ў Новыя Дарогі: «Чым скарэй. Мама слабая». I вось дачакала. Толькі назаўтра Валодзя на парог. Прывіталіся і развіталіся. Толькі казала не пусніць нас у спальню. Яны зашчапілі. і мама яго блаславіла, і адышла ў вечнаспь. Мы равём у хаце, і на парог наш знаёмы Чубрык, за якога яна мяне хацела выдаць, што ён адзін у бацькоў і спакойны, і добры. заможны гаспадар. Ён зрабіў прыгожы гроб у маёнтку. Люты даў досак. Памаляваў, а астальное ўсё было, усё купіў Ясь, як убранне, так і абутак, і што было патрэбна. Я сама ўмыла і ўчасала, бо баба сказала, што яна баіцца. Я сваю добрую маму... легла б з ёю... Заказалі абедню ў царкве, і па службе прыехаў бацюшка хаваць, аж сіні ад холаду, бо снегу шмат было. На санкі паставілі і ўсе мы папляліся плачучы. Прыйшлі Паляковы. Лютавы, баба вячэру варыла. Hi Івана, ні Яся, бо яны на ваеннай службе. Іван на фронце. Вось, Манечка, будзь і сястрой, і маткаю, Юзіку 9 гадоў. Увесь час хацелася паглядаць на маму і не хацелася верыць, што ўжо мы сіраты і астаўляем маму бедную між
    чужых магілак. А яна нат не ўмела гаварыць па-руску. Калі раз яшчэ, як была мацнейшая, і прыйшла старая Вульяніха, і яны разгаварыліся, што ў іх ёсць хворыя, якія апанаваны злым духам, і ў царкве на херувімах як пяюць, яны падскакваюць і мучаюцца. А мама ёй. дзівячыся, кажа: «Не, сястрыца, у нас такога Богсцярог. Адно ў нас ёсцьліха — калтун». I тая не знае, што гэта за «калдун» і дзівіцца, як можа чалавек насіць «капдуна на галаве». А я ў кухні аж прысела са смеху, што яны не разумелі адно другую. I расказала бабцы, што калдун — гэта па-руску вядзьмяр, а калтун — гэта збіваюцца валасы на галаве і ломіць косці, гэта такая хвароба. Во было смеху. Яны хойь і беларусы Смаленскай губерні, але гаварылі па-руску і мешана.
    Яшчэ больш плакалі, як прыйшлі дадому, і на тым палку не было нашае дарагое мамы. Я была ўдзячная Чубрыку, што ўтакі трагічны час на глухім хутары ён нас разважаў. 1 як мама памерла, то ён усю ноч чытаў, і я сядзела каля мамы. Нёс крыж, засыпаў магілку, таксама на вячэры чытаў, дровы сек, снег расчышчаў. I незадоўга яго прызвалі на год у армію, але і да нас прыехаў Сашка, то тады стала крыху не так у хаце.
    Папа знайшоў кватэру ў Зубаве, цераз рэчку да маёнтку Высокае. Недалёка былі Паляковы, яны прыходзілі да нас, Лютава Ксенія Іванаўна. I мы пачуліся лепш. Натрэцідзеньяшчэ цёмна, як мы пачулі на нашым ганку ў чатыры галасы смяртэльную мелодыю: «Амооой сыночак, а мой мужанёчак, а мой баценька». Гэта галасілі нашыя гаспадыні і іхдзведачкі, памёр шэсцьтыдняў гаспадар. I бабка, і нявестказ дочкамі нашага векуўшэсньтыдняў па ім «вылі», як яны кажуць (у нас «галосяць», а ў іх «выюць»). Нам, перастрашаным, яны сказалі, у чым справа. 3 імі жыў дзед, яшчэ царскае службы салдат, які адбываў у той час 25 год службы. Гэта яго забрала дачка да сябе, як памёр муж. Слаўны быў стары, высокі, сівы і жартоўны чалавек. Яны жылі з намі нераз сені вялікія, у нашым канпы была падлога, а ў іх пад палом яма з картофляю. Ложкаў ні ў іх, ні ў нас, у нас два палкі, дзе папа і Юзік каля печы, а мы з Соняю. Кухенька, як мне адной там варыць, і то бежанцам добра. Дзяўчаты-бежанкі і пару хлапцоў прыходзілі да нас, і мы спявалі хорам царкоўныя песні.
    Гэтым захалусным людзям вельмі спадабалася. і амаль уся вёска прыходзіла і ў хату, і ў сенях, каб паслухайь, бо дзяўчаты ўсе былі ў царкоўным хоры ў Шчорсах, так як і мы. Толькі брат і сястра з Нясвіжа, але і яны з царкоўнага хору. Вось хтосьці далажыў у Уварава ў прыход царкоўны, і да нас прыехаў байюшка і там два псаломшчыка, адзін старшы дырыгент вельмі добры. яшчэ абодва кавалеры. I нас запрасілі пець у царкве, і бацюшка сказаў, што будуць плацінь. Царква за пяць кіламетраў, але людзі заўсёды ідуць у царкву. Самі вяскоўцы пастанавілі па очарадзі даваць падводы нам усім. Палюбілі нас моцна, людй простыя, марудныя і добрыя. Зрабілі пару спевак, хор на славу. Ксенія Іванаўна прылучылася. Памешчыца выпісала нам ноты. Людзей у царкве, аж задушацца, і бабкі кажуць, нас прапускаючы: «Касатачкі, ангелы, какія вы слаўныя. Как прыятна цяпер у нашай царкве». Нас запрашаюць кожная да сябе: «Здзелайце адалжэніе, будзем очэнь рады». Бацюшка ніколі не адпусціў нас усіх, пакуль не напоіць чаем з коржыкамі. I даваў грошы, але мы не бралі. А калі пару раз узялі, дык купілі ў царкву ікону і кветкі на памяць аб нас.
    Першая Пасха была такою для іх, як ніколі. Адусюль з другіх вёсак нахлынулі. Я, Маля і яе сястра Саша пелі разбойніка на царкве'”. Выйшла як найлепш за ўсе часы, неяк ажывілася вёсачка. Стала прыходзіць маладзёж. Ужо Арынку нашу сталі лічыць благароднаю, бо мы яе падвучылі і сказалі, што ў 17 год для дзяўчыны ў адной сарочцы брыдка. I яна ўжо чытала і любіла, калі ёй што павучыш, бо там, пакуль не засватаюць, то ходзінь без сарафана, а ў доўгай кашулі ўнізу крыху вышыта і поясам падвязана. Наш Валодзя, як да нас прыехаў то ўбачыў меншую Хрыпку, на кладцы палошчучы, і думаў, што ненармальная. што ў адной кашулі. А потым смяяліся.
    Бабка Мар'я — рабая на яе казалі, бо твар быў пабіты воспаю. Яна была вясковая лекарка, лячыла ад глазу, ад укусу змяі, ад укушанай бешанай сабакі, ад ламотаў, ад болю. што роблены калдуном. Ішлі да яе па рады і лячыцца. Аднаго разу я рана выйшла па воду і астаўбянела, пазіраючы, што гэта робіцйа ў гаспадароў на парозе. Напоперак парогу галавою ў хату
    ляжаў голы чалавек, інакш, без сарочкі, а над ім баба Мар’я, замахнуўшы сякераю проці спіны. Яна зразумела, што я сумелася, і кажа: «Не бойся, я не сяку, я лячу, высякаю болі ў спіне». X дзед толькі падсміхваўся і казаў: «Вот дурное простанародзіе, верыт усякім глупасцям». Усе там верылі ў дамавога, вадзянога і лесавога. 1 нат баба ў сваіх загаворах клікала: «Уууу, лесавой, дамавой, вадзяной, прыхадзійе, ламату забярыце, з жонамі. з дзецьмі. Вот вам хмелю і пшана». I сыпала наўзніч па заходзе сонца. Ад глазу: «На моры, на акіяне там залатыр-камень, а пад ім залаты ключ» і г. д. Соня яе баялася, а я нічуць. Мне было смешна, і яна мне расказвала, што ад яе шмат выздаравелі.
    Вось стары дзед запрасіў нас на самавар, які вёдзер са два. Ён жартуе і кажа: «Барышнечкі, вы, наверное, нікогда не пілі чай с полотенцам, а сегодня прыхадзіце, Аніся і баба таксама запрашаюць, што напяклі ляпёшак з посным маслам». Дзед павесіў ручнік на шыі, раздаў хатнім па кусочку цукру, а нам па блюдцы, і, пажалуйста, угрызні і апракінь 12 стаканчыкаў, і абцірае пот. Пілі, жартавалі і пыталі пра нашае жыццё. Яны мелі 25 дзесяцін зямлі, абраблялі сахою, і то выйдуць пахаць — усе бабы. Мужчыны, хто рашота прадаваць, хто іконы. Аўсё бабы і дзяўчаты. Каровы на панадворку зімуюць пад паветкаю. Свіней так не кармілі, як у нас, усё з алеем канапляным. Яны кроў з свінні лічылі паганым. Для нас было дзіўна, што нат ніхто не ўмеў спячы. Як яны кажуць, Пасху асвяціць, заказвалі ў лавачніка кулічы і ватагаю бабы прыходзілі купляць. Калі я спякла сабе і гаспадаром, то бабка заклікала паглядзець іх кулічы. Мяне запрасіла лавачніца, каб я яе навучыла і памагла пячы, бо людзі чакалі на кулічы. Вось я ім расчыняла, вымесіць памагалі і напяклі кулічэй, булкі на фасон бабкі, раскупілі ўраз. Мне мукі і сахару далі, яек бабы за пісьма, што пісала іх мужам на фронт. I кароўяга прынясуць, і рады, што я не адказваю ім, бо ў вёсцы нікого граматнага, акрамя Лютавых і Палякаў. Такое захалусце.