Mae ўспаміны. Марыя Стагановіч
Выдавец: Лімарыус
Памер: 200с.
Мінск 2012
Сцяпан Карпузевіч-Борыс, бацька Марыі Стагановіч
Ясь, найстарэйшы брат Марыі Валодзя, другі па старшынстве брат Марыі
lean, трэці na старшынстве брат Марыі
Соня (Зоська), малодшая сястра Марыі
Юзік, малодшы брат Марыі Марыя Стагановіч перад
замужжам (каля 1921 г.)
Аляксандр Стагановіч у царскай Марыя Стагановіч (каля 1928 г.) армііў часы першай сусветнай вайны
Аляксандр Стагановіч — пасол польскага Сойму (1928 г.)
Марыя Стагановіч з дзецьмі (ка.ія 1929 г.)
Марыя Стагановіч (Навагрудак, 1942 г.)
Наймалодшы сын Марыі — Юрачкаў Мерынгу (Баварыя, 1945)
Сям'я фраўАнны ІЛварц, якая прытуліла Стагановічаў у Нямеччыне (1945 г., перад прыходам амерыканцаў)
Аляксандр, Марыя, Леў, Юрка (Баварыя, 1945—1946 гг.)
Марыя і Юрка (Баварыя, 1945—1946 гг.)
Найстарэйшы і наіімалодшы сыны Марыі — Шура і Юрка (Баварыя, 1945 г.)
Марыя, гатовая да беларускага фестывалю (ЗША)
Падушка, вышытая Марыяй, і паскі, вышытыя яе дачкой Тамарай
«Успаміны дзіцячых гадоў». Акварэль
Рака Нёман каля Мураванкі
Тамара, Марыя і Леў (Нью-Брансвік, 1953—1954 гг.)
На акадэміі ў царкоўнай залі. Паміж Марыяй і А-іяксандрам Стагановічамі сядзяць Родзькі (Нью-Брансвік)
Прыезд сына Шурыка ў Амерыку.
На аэрадроме ў Нью-Ёрку.
Злева направа: Юрка, Марыя, Шурык і Тамара
Бацькі і сыны з Шурыкавай жонкай Аняй і ўнукамі.
Злева направа: 2-гі шэраг — Лёва, Аня, Аляксандр, Марыя, Юрка; 1-шы шэраг — унукі Шурык і Тамара (Нью-Брансвік)
Марыя Стагановіч і Параскева Кольба на інтэрнацыянальным фестывалі-выставе ў Нью-Ёрку
У сваім агародзе. Прыезд жонкі сына Шурыка Ані і ўнукаў — Шурыка і Тамары
( Нью-Брансвік)
Вышытая Марыяй падушка. Жанчыны паказваюць фанты для розыгрышу падчас царкоўнага пікніка.
Злева направа: Ала Дубяга, cn-ня Кажура, Марыя Стагановіч
Вадохрышча ў царкве Жыровіцкаіі Божай Маці ў Гайленд Парку.
Марыя набірае ваду
Сын Юрка і Хрыстына Мурчыёўзялі шлюб (1970г.)
Ачяксандр і Марыя Стагановічы на вяселлі сына Юркі (1970 г.)
Сын Юрка атрымлівае дыплом магістра бізнесу ў Ратгерскім універсітэце (Нью-Брансвік)
Марыя і Аіяксандр Стагановічыў парку ў Нью-Брансвіку
Марыя і Аляксандр Стагановічы каля сваііго ганку (Нью-Брансвік)
Сямейныя Каляды, здымак Шурыка. Злева направа стаяць: унук Шурык, Марыя Стагановіч, Лёва, Аня, Аіяксандр Стагановіч; сядзяць: Юра, Тамара Стагановіч-Комба, унучка Тамара, Аляксандр Кольба
На свяце ў царкве Жыровіцкай Божай Маці.
Злева направа: Васіль Русак, Марыя Стагановіч, а. Аіяксандр
Наталля Арсеннева падпісвае сваю кнігу Марыі Стагановіч. Пасярэдзіне — Тамара Стагановіч-Кольба
Марыя Стагановіч (1993 г.)
Пахаванне Аляксандра Стагановіча. Злева направа: Лёва, Юрка, Марыя, Тамара (1988 г.)
Пасля паніхіды ў царкве Жыровіцкаіі Божай Маці — апошняе развітанне: Тамара, Шурка, Аня, Хрыстына, Лёва і Юрка
Пахаванне
Марыі Стагановіч (1995г.)
Юрка Стагановіч
* * *
Як мама казала, дзе я нарадзіўся, Калі святы Юраіі аб'язджаў палеткі, Даўганосы буслік ўсім разносіў дзеткі. Цёплы ніхі дожджык крапіў сенажаці, Тою ранічкою ўзяла мяне маці. Тут я разгарнуўся, калі аглянуўся. Хлопцы і дзяўчата ўсе мяне віталі, А бацька і матка мяне цалавалі.
Тут я запазнаўся з сваім родным домам. Добрая матуля кашы наварыла, Добра забяліла, мяне накарміла.
Свежанькага сена ў калыску наслала, Мяне палажыўшы, ціха запяяла.
Із лазы калыска ціхутка скрыпела, Сонейка свяціла, усё было так міла. Сэрца весялілі светлыя дзянёчкі. Таксама прыемна кароткія ночкі. Які ж мілы ранак, як расіца блісне, Сонейка сагрэе аж сэрданька млее. А дзяўчаты рана паланенца сцелюць, Песенькі спяваюць. ранічку вітаюць, Голымі нагамі расу абіваюць, У сівой зязюлі лёсу пытаюць.
Сядзіць у садочку, кукуя. кукуя, Па сваім Якубу сільненька сумуя.
А там із начлегу хлопцы шнурам едуць, Весела жартуюць. яны не сумуюць, Бо ўдома аладкі на стале чакаюць, I сваіх дзяўчатак на сяле спаткаюць. Пастушок заспаны сонейка вітае, На сваёй жалейцы сумна выцінае. Мілая краіна, цябе не забыці, Калі не вярнуся, век буду тужыці.
КАМЕНТАРЫ
Mae ўспаміны
1 Рагулеўцы — удзельнікі эскадрону (швадрону) Барыса Рагулі (1920— 2005), які дзейнічаў на Наваградчыне ў 1943—1944 гг.
2 «вось ідзе першы звяз наш штурмовы Беларусь, родны край бараніць» — цытата з «Песні першага беларускага штур.мовага звязу», музыка Міколы Шчаглова-Куліковіча. (Песня была апублікавана ўчасопісе «Беларус на варце». 1943, № 1).
’ Любча — мястэчка ў Наваградскім павеце, сёння гарадскі пасёлак у Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці, цэнтр сельсавета. У 1897 г. у Любчы было больш за 200 двароў, 3374 жыхары.
4 Нясутычы — вёска, сёння ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці, належыць да Брольніцкага сельсавета.
5 Косава — фальварак у 5 км ад Нясутыч, знаходзіўся ў валоданні графаў Храптовічаў-Буценевых.
6 Апошні прадстаўнік роду Храптовічаў граф Міхаіл Еранеевіч Храптовіч (1809—1891) памёр бяздзетны.м і пакінуў свае валоданні і тытул пляменніку Міхаілу Апалінар'евічу Буценеву, сыну роднай сястры Марыі. У 1893 г. Міхаіл Буценеўафіцыйнаатры.маўадімператара Аляксандра 111 права выкарыстоўваць падвойнае прозвішча Храптовіч-Буценеў. Паколькі ж і Міхаіл Храптовіч-Буценеў не пакінуў спадчыннікаў, то тытул, прозвішча і маёмасць у 1899 г. перайшлі да яго малодшага брата адстаўнога капітан-лейтэнанта Канстанціна Апалінар’евіча (1848-1932). Ва ўспамінах Марыі Стагановіч згадваецца сын апошняга граф Апалінары Канстанцінавіч Храптовіч-Буценеў (1879—1945), уладальнік маёнтка Шчорсы, дыпламат (Гл.: Федорченко, В. Дворянскне роды, прославмвшме отечество. Энцнклопедня дворянскнх родов. Красноярск—Москва, 2003. С. 86).
7 Маецца на ўвазе фальварак Мураванка ў маёнтку Шчорсы, сёння Навагрудскі раён Гродзенскай вобласці.
8 Завознік — чалавек. які прывозіць на млын зерне для памолу.
4 Гаворка ідзе пра абрад «завіванне барады». У дзень дажынак на полі пакідалі невялікую «лапіну» нязжатага жыта, часта — найлепшага. Гэтыя каласы называліся «барада». «раёк», «раёвая барада», «спарышовая барада», «куст» і г. д. У «бараду», выпалаўшы адтуль усё зелле, клалі акраец хлеба з соллю са словамі: «Дарую цябе, ніўка, хлебам з соллю, а ты нас сыццю сыці і спорам, і добрым здароўем!» Пасля гэтага каласы прыміналі да зямлі ці жняя «завівала» іх — праводзіла далонню справа налева. Завіванне барады — старажытны абрад ахвярапрынашэння зямлі ва ўдзячнасць за атрыманы ўраджай. 3 іншага боку, нельга было адабраць у зямлі ўсё, неабходна было пакінуць частку ўраджая, каб зямля змагла зарадзіць і на наступны год. Такім чынам, гэты абрад можна разглядаць і як рытуальнае вяртанне ўраджаю зямлі.
10 Абраная дзяўчына называлася «Багіня», ёй надзявалі на галаву вянок, сплецены з калоссяў і прыбраны кветкамі і стужкамі. «Багіня» з дажыначным снопам у руках узначальвала працэсію жней, якія з песнямі ішлі да дома гаспадара. Гаспадар і гаспадыня з хлебам-соллю сустракалі жней на парозе хаты, прымалі ад іх дажыначны сноп, які ўрачыста ставілі на покуць. Наладжвалася святочная вячэра, сярод страў абавязковай была вельмі густая каша, што, меркавалі, спрыяла вялікаму ўраджаю на наступны год.
11 Ваўкавічы (Ваўковічы) — вёска, сёння ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці (12 км ад Навагрудка), цэнтр сельсавета.
12 Свіран — гаспадарчая пабудова, прызначаная для захоўвання збожжа. Калі ў сядзібе не было асобна пабудаванай клеці, у свірне захоўвалі таксама прадукты, бытавыя рэчы, адзенне. Будаваўся на высокіх шандарах ні палях — да 1 м над зямлёй, меў грунтоўна ўладкаваную страху, часам гарбатую столь і шчыльную падлогу з засекамі для збожжа.
13 Куравічы — вёска, сёння ў Навагрудскі.м раёне Гродзенскай вобласці, належыцьда Брольніцкага сельсавета.
14 Маецца на ўвазе Юрка Лістапад (1897—1938), беларускі палітычны дзеяч, удзельнік Слуцкага паўстання, арыштаваны ў 1925 г. за «антысавецкую дзейнасць» і прысуджаны да 5 гадоў зняволення, у 1934 г. паўторна асуджаны, аў 1938 г. — расстраляны.
15 Поўбераг — вёска, сёння ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці, належыцьда Асташынскага сельсавета.
16 Маецца на ўвазе будучы муж Марыі Аляксандр Стагановіч, якога яна ведала з дзяцінства і называла Сашкам.
17 Старшынішка — маецца на ўвазе дачка валаснога старшыні.
18 Сулятычы (Суляцічы) — вёска, сёння ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласні, належыцьда Брольніцкага сельсавета.
'’Сваты прыносілі з сабой хлеб і гарэлку. Сімвалізуючы дасягненне дамоўленасці аб шлюбе. сваты і бацькі нявесты выпівалі гарэлку, а ў бутэльку дзяўчына насыпала зерне, абвязвала яе поясам ці ручніком і аддавала жаніху. У выпадку, калі дамова не была дасягнута. у пустую бутэльку налівалася зноў гарэлка і вярталася свата.м. У дадзеным выпадку выраз «сваты прыехалі... згарэлкаю» падкрэслівае сур’ёзнасць іх намеру.
20 «На трох дзесяцінах у шасці шнурах» — Дзесяціна — мера плошчы, роўная дзясятай частцы вярсты, або каля 1,09 га. Шнур — вузкая паласа зямлі. Цалкам выраз гаворыць пра невялікую колькасць зямлі.
21 Ехаў ў Манчжурыю — маюцца на ўвазе падзеі руска-японскай вайны 1904-1905 гг., асноўны змест якой склала змаганне за Манчжурыю — гістарычную вобласць на паўночным усходзе Кітаю, дзе ў 1899 г. Расія стварыла сваю Квантунскую вобласць. Зыходзячы з тэксту ўспамінаў, згадваюцца часы заканчэння вайны. прыкладна жнівень 1905 г.
22 Далятычы (Дзяляцічы) — вёска ў ваколіцах Любчы, сёння ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці, належыць да Любчанскага пасялковага савета.
23 Нягневічы — колішняе мястэчка, што ад 1809 г. належыла Храптовічам. У 1897 г. тутбыло 575 жыхароў, народнае вучылішча, 2 царкоўна-прыхадскія школы, 2 царквы, сінагога, сыраварня, карчма, мяшчанская ўправа. Сёння гэта вёска ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці, цэнтр сельсавета.
24 Роскаш — вёска, сёння ў Навагрудскі.м раёне Гродзенскай вобласці, належыцьда Нягневіцкага сельсавета.
25 Лозкі — вёска, сёння ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці, належыць да Нягневіцкага сельсавета.
26 Парнік — прыстасаванне ці памяшканне, дзе рыхтуюць (запарваюць) ежу жывёле.
27 Вагон — прыстасаванне для раздачы корму жывёле.
28 Абора — гаспадарчая пабудова для ўтрымання кароў.
29 Галаначкі — маецца на ўвазе галандская парода кароў.