• Газеты, часопісы і г.д.
  • Mae ўспаміны. Марыя Стагановіч

    Mae ўспаміны. Марыя Стагановіч


    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 200с.
    Мінск 2012
    43.77 МБ
    101	У Беларусі пашыраная традыцыя ставіць крыжы ў пачатку вёсак. на скрыжаваннях дарог, ля святых крыніц і г.д. Крыжы ўпрыгожвадіся кветкамі, вянкамі, ручнікамі, лентамі. 3 пэўнай перыядычнасцю, напрыклад, кожны год напярэдадні нейкага свята (як у гэтым выпадку — перад Янам) убранне крыжа мянялася на новае.
    102	Гаворка ідзе пра абрад «зажынкі». Іх праводзілі ў аўторак ці чацвер, найчасцей — у суботу. Да гэтага дня гаспадыня старанна прыбірала хату. панадворак, стол засцілала белым абрусам і ставіла хлеб-соль. Зажынаць ішла ці старэйшая ў сям'і жанчына, ці жанчына з «лёгкай рукой», каб усё жніво было лёгкім. Яна брала з сабой «ношку» — хлеб, сыр, яйка, грамнічную свечку. Прыйшоўшы на поле, яна віталася з нівай: «Добры дзень, ніўка, ядраное жыта! Я к табе прыйшла!», звярталася да Бога: «Даіі жа, Божа, штоб лёгка жалась! Сярэдзінка не балела, ручанькі не млелі, ножанькі не дзервянелі, галава не гарэла!».
    Прыступаючы да зажыну першага снапа, гаспадыня прыгаворвала: «Сіпань, мой сноп, нй тысячу коп!» ці «Стаўлю сноп на сто коп, на тысячу мерак!». Гэты першы сноп называўся «сноп-гаспадар». Яго ўрачыста неслі дадому, ставілі на покуць і пакрывалі ручніком, так ён стаяў да малацьбы. Потым зерне з «гаспадара» вымалочвалася, асвячалася і выкарыстоўвалася пры засеўках. Увечары ў кожнай хаце ладзілі святочную вячэру, на якой спажывалі ў тым ліку стравы, якія прынеслі з поля. На наступны дзень пачыналася жніво.
    103	Традыцыйна старшая шаферка старшаму шаферу на вяселле робіць падарункі.
    104	Так званае «сіроцкае вяселле» традыцыйна суправаджаецца спецыяльным корпусам вясельных песень, дзе малюецца карціна невяселага жыцця дзяўчыны-сіраты, якую «апрануць ёсць каму, блаславіць няма каму», у песнях звяртаюцца да маці і бацькі-нябожчыкаў, запрашаюць іх паглядзець на прыгажуню-дачку, устаць хоць на вечар, каб блаславіць дзіця і г. д. Натуральна, выкананне вясельных сіроцкіх песень стварае эмацыйна насычаны фон, аб чы.м піша аўтарка ўспамінаў.
    105	Гаворка ідзе пра «завіванне маладой» — абрад перамены прычоскі здзявочай нажаночую, што сімвалізуе адбыўшыся пераходу сацыяльную групу дарослых сямейных людзей. 3 гэтага моманту жанчына да канца жыцця павінна была закрываць валасы галаўным уборам.
    106	У народнай культуры лічылася грахом адмовіцца ад запрашэння ў кумы.
    107	Бенгелінавы (бенгалінавы) — зроблены з бенгаліну — паўшаўковай тканіны, тое ж, што і муслін. называецца паводле вобласні Бенгалія ў Індыі.
    108	Губернатарскі сад — парк. заснаваны ў Мінску ў 1805 г. губернатарам Захарыем Карнеевым. Сёння — Цэнтральны дзіцячы парк імя М. Горкага.
    109	Вуліца Канюшаная знаходзілася ў раёне ўваходу ў сучасны Цэнтральны парк імя М. Горкага і вуліцы Фрунзэ.
    1111	Маецца на ўвазе Захар'еўская вуліца, сёння праспект Незалежнасці.
    111	Падгорная вуліцаў Мінску —сёння вуліца К. Маркса.
    112	Магчыма, Марыя Стагановіч памыляецца, і ўладальніцу школы звалі Марыя Аляксеева, а не Марыя Аляксееўна. Прынамсі на захаваным сертыфікаце такой школы было пазначана М.І. Алексеева. (Шнбеко, 3., Шйбеко, С. Ммнск: Страннцы жнзнй дореволюцнонного города. Мннск, 1990. С. 149).
    Магчыма, маецца на ўвазе «Канстанцінопальская» кандытарская, што знаходзілася ў Доме Мельцэра на рагу вуліцаў Губернатарскай (сёння Леніна) і Захар’еўскай (сёння праспект Незалежнасці) на месцы цяперашняга Нацыянальнага банку.
    114	Рутка — вёска, сёння ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці, належыць да Ваўковіцкага сельсавета.
    "’Сунчычы (Сунчыцы) — вёска, сёння ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці, належыцьда Брольніцкага сельсавета.
    116	Гарадзечна — вёска, сёння ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці, належыць да Брольніцкага сельсавета.
    117	Радуты — магчыма, маецца на ўвазе вясковы варыянт ранейшых шляхецкіх і магнацкіх прыёмаў, гасцяванняў.
    118	Склеп — заглыбленая ў зямлю пабудова для захавання бульбы, гародніны, квашаніны.
    119	Пілі за па.іатно ў жыда — мабыць, разлічваліся за гарэлку палатно.м даматканы.м.
    І2“	Першая сусветная вайна пачалася I жніўня 1914 г.. аднак ваеннае становішча ў Мінскай губерні было абвешчана І9ліпеня I914 г.
    121	У выніку нямецкага наступлення расійскія войскі ў чэрвені 1915 г. пакінулі Галіцыю, захапіўшы якую, Германія сканцэнтравала галоўныя сілы на польскім тэатры ваенных дзеянняў. Расійскія войскі, церпячы паражэнне за паражэнне.м у Польшчы, у ліпені 1915 г. здалі Варшаву. Фронт імкліва наблізіўсяда Беларусі. У жніўні 1915 г. пачалося нямецкае наступленне ў напрамку Коўна — Вільня — Мінск. У пачатку верасня 1915 г. расійская армія пакінула Вільню. Гродна, Ліду, Брэст і іншыя гарады Заходняй Беларусі. Праўдападобна, што падзеі. якія апісвае Марыя Стагановіч, мелі месца менавіта ў верасні 1915 г.
    122	Насамрэч у кастрычніку 1915 г. фронт стабілізаваўся па лініі Дзвінск — Паставы — Баранавічы — Пінск.
    125	На пачатку чэрвеня 1915 г. Стаўка галоўнакамандуючага расійскай арміі прыняла загад пра тое, што тэрыторыя. якая пакідаецца пры адступленні ворагу, павінна быць ператворана ў пустэльню, то бок ачышчана ад насельніцтва і ўсяго, што можа ўяўляць каштоўнасць для непрыяцеля. У вынікуда канца чэрвеня 1915 г. па паўночна-заходні.м фронце ўтварыўся магутны рух бежанцаў з Люблінскай і Холмскай губерняў, што скіроўваліся на ўсход у Расію. У ліпені 1915 г. пачалося высяленне ўсіх жыхароў «Прынёманскай паласы» ў Ковенскай губерні, а таксама жыхароў цэлых валасцей Беластоцкага павета Гродзенскай губерні. Верагодна, менавіта гэты рух і застала сям’я Марыі Стагановіч. (Гл.: Курцев, А. Беженцы первой ммровой войны в Росснм // Вопросы іісторнл. 1999. № 8. С. 98— 113).
    124	Вялікія патокі бежанцаў, складаныя побытавыя і санітарна-гігіенічныя ўмовы сапраўды правакавалі распаўсюд разнастайных хваробаў, у тым ліку і ціфу.
    125	Новыя Дарогі — маецца на ўвазе маёнтак у Бабруйскі.м павеце, сёння вёска ў Старадарожскі.м раёне Мінскай вобласці, цэнтр сельсавета.
    126	Станцыя Карабец Ельнінскага ўезда — маецца на ўвазе станцыя на чыгунцы Смаленск — Сухінічы, сёння ў Ельнінскім раёне С.маленскай вобласці Расіі.
    127	Высокае — маёнтак, які знаходзіўся ў 13 км ад станцыі Карабец, сёння гэта вёска ў Ельнінскім раёне Смаленскай вобласці Расіі.
    l2s	Драбіны — воз збакавымі рашоткамі.
    '”Світка — верхняе суконнае адзенне.
    130	Панёва — несшыўное паясное адзенне.
    131	Уварава — вёска ў 7,5 км ад станныі Карабец, сёння ў Ельнінскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. У вёсцы ёсць нарква Св. Мікалая 1790 г. пабудовы.
    |32	3убава — вёска ў 12 км ад станцыі Карабец, сёння ў Ельнінскім раёне Смаленскай вобласці Расіі.
    133	Пеліразбойніка на царкве — маецца на ўвазе наркоўны спеў «Разбойнйка благоразумного». шточаста спяваецца на перадвелікодным тыдні.
    134	Магчы.ма, маюцца на ўвазе падзеі лета 1916 г. на фронце пад Баранавічамі.
    135	Ціханава пустынь — праваслаўны манастыр, заснаваны ў XVI ст. недалёка ад Калугі на беразе рэчкі Вяпрэйка (сёння гэта пасёлак Л. ТадстогаўДзяржынскім раёне Калужскай вобласці Расіі). Заснавальнікам манастыра лічыцца прападобны Ціхан, які жыў у дупле дуба.
    136	Граліў дзявяты ва.і — маецца на ўвазе распаўсюджаная ў той час картачная гульня, вядомая ад XIX ст. найперш у заходніх губернях Расійскай імперыі.
    Успаміны пра беларускія песні і абрады са старых часоў
    1	Гаворка ідзе пра калядаванне — абыход двароў спецыяльным гуртом з выкананнем віншавальна-заклінальных песень. Гурт калядоўшчыкаў складаўся ў асноўным з нежанатых маладых хлопцаў, якія пачыналі збірацца разам за 2-3 тыдні да Калядаў, рамантавалі ці выраблялі маскі, размяркоўвалі ролі, выбіралі механошу (ён насіў мяшок, куды складвалі пачастункі, і з’яўляўся кіраўніком групы). Працэс хрысціянізацыі калядавання праявіўся ў тым, што разам з выкарыстаннем традыцыйных масак (казы, мядзведзя, старцаў, цыганоў, каляды ці шчодры) калядныя гурты абыходзілі дамы з балейкай і віфліемскай зоркай. У гэтым выпадку тэксты калядак адлюстроўваюць хрысціянскую нагоду свята — нараджэнне Хрыста.
    2	Вадохрышча святкавалася 6/18 студзеня. Напярэдадні адзначалася трэцяя калядная куцця, яна была поснай, на стол падавалі тыя ж стравы, што і на Вялікую куішю. Перад вячэрай гаспадар абыходзіў усе гаспадарчыя пабудовы з куццёй, вараным гарохам і крэйдай, якой маляваў крыжы над усімі дзвярамі і вокнамі. Гэта называлася «запісваць Каляды». Вячэру не зацягвалі надоўга, каб летам хутчэй спраўляцца з усімі работамі, прычым кожны член сям’і імкнуўся апярэдзіць іншых, каб быць першым у рабоце.
    Асноўная семантыка абрадаў, якія праводзіліся на Вадохрышча, датычыцца ідэі спагнання злых духаў і ачышчэння. Напярэдадні свята старанна прыбіралі хату і трымалі яе па магчымасці ў ідэальнай чысціні ўвесь дзень, каб цэлы год сям’я была здаровай, хата — чыстай і свабоднай адхатніх паразітаў. На рэчцы ці возеры высякалі палонку ў форме крыжа. Сам крыж вьшягвалі на вяроўках, аблівалі бураковым расолам, каб ён набыў чырвоны колер, і ставілі побач з палонкай. Пасля набажэнства святар асвячаў ваду, якую набіралі ў розныя пасудзіны і захоўвалі цэлы год. Хрышчэнская, ці Іарданская, вада лічылася гаючай, яе выкарыстоўвалі для лячэння людзей і жывелы, ёй асвячалі вуллі.
    3	Упершыню выганялі на пашу свойскую жывёлу на Юр'я. Гаспадар, апрануўшыся ў чыстую бялізну і святочную світку, у суправаджэнні ўсёй сям’і ішоў выпускань жывёлу з хлявоў. Абавязкова выкарыстоўвалі мноства магічных сродкаў, мэта якіх — захаваць здароўе і плоднасць жывёлы. На парозе хлява клалі крапіву і асвячоны мак, абкурвалі жывёлу святаянскімі зёлкамі, тройчы абыходзілі з грамнічнай свечкай, фарбаваны.м велікодным яйкам, апырсквалі хрышчэнскай вадой. Каля варот раскладвалі агонь, праз які павінна была прайсці жывёла.
    4	Марыя Стагановіч нешта блытае. Дзень Св. Варвары праваслаўныя адзначаюць 17 снежня, і ад яго да Чыстага Чацвярга звычайна яшчэ далёка’.
    5	Чысты Чацвер — чацвер напярэдадні Вялікадня. У гэты дзень старанна вымывалі хату, бялілі печ, прыбіралі двор, фарбавалі яйкі. На Чысты чацвер асвячалі ў царкве т.зв. чацвярговую соль, якая лічылася лякарствам ад усіх хвароб і найперш — ад сурокаў.
    6	«Валною марскою» — у праваслаўнай традыцыі пачатак канона на Вялікую Суботу, складзенага інакіней Касіяй.