• Газеты, часопісы і г.д.
  • Mae ўспаміны. Марыя Стагановіч

    Mae ўспаміны. Марыя Стагановіч


    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 200с.
    Мінск 2012
    43.77 МБ
    і села на падушцы проці стала. Плакала цётка. плакала мама і дзяўчаты-сёстры, і ўсе ў xaue, бо запелі ў парозе:
    Маладая Манечка на пасадзе села, Маладая Манечка, дзе яна матку дзелам.
    Другія адпяваюць:
    Замкнула дзе вочкі Да на тры замочкі:' Першы замочак — зялёны дзярночак, А другі замочак — жоўценькі пясочак, А трэці замочак — дубовая дошка.
    Другія:
    Схадзіцеся, дажджэ, ды размывайце дзерне, схадзіцеся, вятрэ, ды развейце пяске, узнімайцеся, грозы, ды разбейце дошкі і г.д.
    У xaue ўсе плакалі: і малады, і дружба. Змяшалі перапой, налілі ў чарку, і так па парадку, абышлі кругом стала тройчы, Манька кланялася ў кут іконам і стала развітвацца з усімі. Яе, відаць, усе вельмі любілі і шкадавалі. Да Ваўкавіч неяк сумна было [ехайь] наплакаўшыся. У царкве шмат шлюбаў. I па шлюбе Макар Маньку, якдзіця, туліў і ўгаворваў. Ён нейкі надзвычай быў мілы чалавек, да каторага яна скора прывыкла. 1 карала сябе, што так не хацела яго, так шкадавала. Прыехаўшы са шлюбу, садзілі за стол, гэта называлася сняданне, хоць ужо быў вечар. Як свацея, так і дружкі мусілі мейь сваё. Кожнай дружцы падавала за стол матка ці сястра вялікі клунак, беленькі абрус, а кожны шафер ставіў бутэльку гарэлкі. Пасля як вып’юць пару бутэлек гаспадарскай, то і мне мама падала за стол завязаны рожкамі беленькі абрус. Свацея развязвае, а ў ім — вялікая булка, дзве яечні, грыбкі, пара кілбас і сыр. Гэта ў кожнай так, і ў свацеі. Свацея з кожнага абруса рэжа і падае на другія сталы. Гэты абрад я першы раз бачыла. У хаце зноў пяюць.
    Прыгожа Манечка, прыгожа, ды сядзіць за сталом, якрожа...
    А раней пелі дзве. Адну, што я ўперад пісала, а другую цяпер прыпомніла:
    Ой, знаці, знаці сірату, што сядзіць за сталом без ладу, што яе галоўка не ўбранй, харошая доля не дана.
    Каб яе ойчанька пажадаў, харошую долю бы ёй даў.
    Пасля дарылі. Сват паставіў на куце сваю гарэлку, і свацея на куце, а маладыя за стол паўторна селі. Сват пастукаў палачкай у столь і пачаў зваць родных на падарунак, суседзяў, гасцей. I зараз пад музыку на галаве, танцуючы, шафер унёс пшанічны каравай з кветкамі, шышкамі. Палажылі на стале, паставілі гарэлку і вялікую чарку. Цётка Юстына замест маткі з Костусем дзядзькам прынеслі талерку з жытам. Дзядзька палажыў грошы, а цётка палатна кусок і нешта абяцалі з жывёлы. Ну а тады дзядзькі з Цярэшлі з жонкамі, айчым, брат Сашка і Валодзя, і сёстры. Тады дружына, родныя, мама, Мар’яна Рымарава. Хто палатном, хто ручніком, хлопцы грашыма. I пасля атрымоўвалі чарку ад свата, а дзядзечка дзяліў каравай. Караваем і гарэлкаю маладая частавала тых, што пелі. Пасля ў сенях танцавалі. Але мы доўга не былі, бо я і так ад уражанняў знябылася. I мама доўга не магла быць, бо назаўтра трэба ізноў бьшь на вяселлі і ехаць да маладога.
    Назаўтра, пачаставаўшыся, сталі збірацца да ад’езду. Малыя сёстры наўзрыд плакалі, а найбольш Манька, і ўсе, на іх гледзячы. Манька абвязала палатном свата, маладога, шафераў і музыканта. Вынеслі куфар, пакрылі дываном, звязалі пасцель. А на пасцель, што нясе шафер, маладая завязала пояс. Пачалі лавіць дзве курыцы. Маладая сванькам завязала стужкі чырвоныя, знялі ікону, ручніком пакрытую. I надзелі маладой вэль, і яна ў слязах цалавалася, пакідаючы братоў айчыма і падросткі Ольку і Зосю. Музыка грала марша, і рушылі з панадворка.
    Ружа.
    Як прыехалі ў Вераб’евічы, цікава было скарэй ведаць, дзе хата маладога. Праехаўшы палову вёскі, сват павярнуў каня налева, і ўехалі на вузкі панадворак, загароджаны парканам. Хата не новая, але прасторная, і сені велізарныя. Людзей вуйма, каб паглядзець маладую. Спаткалі з векам і гарэлкаю. Манька палажыла абаранкаў вясло на века і падарунак для свякрові. Пацалаваліся, і ўсе шуснупі ў хату. Частавалі добра і прыветна. А пасля пайшлі завіваць маладую ў сені да куфра105. У сенях лампа ярка гарэла, падвешаная за бэльку. Прыціхла музыка. Адчыніла Манька куфар, выняла сваё ўбранне, бо так было заведзена: як скінунь вэль, а прышпіляць строік на галаве, значыць ужо маладзіца. Гэты абрад робінь свацея. I накладаюць на кожную дружку, каб пратанцавала ў вэлі. Старшы шафер Базыль браў усіх паачародна. Я думала згару з сораму, калі і мне тое зрабілі і танцавала з Базылем. Я нічога не бачыла, так мне было няёмка, што я яшчэ не дзеўка. Тады маладая парэзала каравай, дастала бутэльку з куфра і пачаставала дружак і шафераў. А сват стаў клікаць бацькоў, братоў і сёстраў маладога, бо Манька дарыла іх падаркамі.
    Пасля ў сенях такая таўкатня, поўна бабаў з усяе вёскі, моладзежы, дзяцей, як у ступе. Я там зусім не магла ўжо стаяць, бо ў xaue госці, суседзі частуюць. Базыль, мой шафер, засадзіў мяне на пасу, якая стаяла накрытая ў сенях, і мне ўсё было відаць. Ён мною апекаваўся, выводзіў паціхеньку на двор і чакаў мяне, а калі хлопцы ў дзвярах жартавалі і не пускалі, то ён прасіў: «Браткі, пусціце маю дружку, яна яшчэ саромеецца з вамі жартаваць».
    Царства ім нябеснае, ужо ўсе на тым свеце. Манька мела першую дзяўчынку Веру, і мама з цёткай Юстынай ездзілі на хрэсьбіны. 1 Сашка. Іх вазілі, і ён быў за кума. Я памятаю, як Сашка ў санках заехаў па маму, а мы на палазкох з Соняю з грудка пад’язджалі. Скора Макара ўзялі да войска, і Манька ў ціфе нарадзіла сынка, пры немцах. 1 абое памерлі. А Макар не вярнуўся з вайны. Толькі сіротка Верка расла ў бабы і дзядзькі, была і ў Стагановічаў, але скора паехала да бабы, захварэла і памерла.
    Так скасавалася фамілія Макара і Мані, мае залоўкі добрай. Яна запрашала нас у госці, як мы падраслі. I ў Вераб'евічах у каплійы быў фэст. Яны на дарозе нас чакалі і не пусцілі дадому. Абое [Макар і Маня| былі мілыя, ветлыя. Макар на нас казаў: «Мае любыя йівагерачкі». Калі мы прыйшлі да іх у хату, там было шмат гасцей. Нас пазнаёмілі і мяне пасадзілі за сталом з іхнім сваяком, даволі прыгожым і прыстойным чыноўнікам, які з Дзвінска прыехаў у госці ці каб жаніцца. Ён нас праважаў з Соняй. I я яму спадабалася, і ён цераз год прыязжаў да мяне ў сваты з Пракопам Нясутыцкім, бо ён сам з Цярэшлі і Пракопава жонка з Цярэшлі. I яны нашы з Сашкай кумы.
    Як Сашка мяне бліжэй пазнаў то мы хрысцілі хлопчыка Сярожку. Нат Сашка не схацеў, каб я мерзла, едучы да Ваўкавіч, то паслаў фурманку за бацюшкам і заплаціў добра святару. I мы ў хаце хрысцілі. У мяне ў Нясутычах восем хрэснікаў. 1 яшчэ была запрошаная, але адмовіла, можа, і грашно, бо, кажуць, няможна106. Аленка Кавалёва прыходзіла прасінь.
    Мікола 9 мая, гэта быў самы вялікі фэст ў Нягневічах. I нам папа і мама абяцалі, што мы ўсе паедзем пад Міколу. Неапісальная радасць! Справілі нам з Соняю бенгелінавыя107 сукенкі, у той час было модна з цюнікай, туфелькі новыя жоўтыя ды на каблуках. Разрашыла мама з усмешкай падвіцца, але толькі не пудрынна. Мама пячэ булкі, каб узяйь з сабою. Усё, куды ні глянь, здаецца, ад радасці смяецца. Прыйшоў той пажаданы дзень Св. Міколы. Мы з Соняю наламалі букеты бэзу, які пад самым вакном, круглыя кусты ў поўным цвеце. Пад стайняю парабак Сцяпан шыкуе кары, вымошчвае два сядзенні. Іван кладзе сваё ўбранне і ўчэсвае свае русыя валасы. Папа на кашулю кладзе манішку, толькі грудзінку, і ў ботах пачышчаных. Мама ў кухні складае ў абрус закуску, напечаныя яешні, грыбкі, кілбасы. чарку, нож і закрашаную вішнямі гарэлкі бутэльку. Усе гатовыя выйшлі на ганак, і пад’ехаў Сцяпан на пары светла-сівых сытых коней. Папа, жартуючы, як ляльку, падхапіў і пасадзіў на воз маму, памог Іван нам з Соняю, і, перахрысціўшыся, ад’ехалі за браму.
    I ўжо людзі ішлі і ехалі пад Міколу з Нясутыч, Куравіч, Селішча, Вінніцы, як туман. А як пераехалі мост Баярскую,
    то там людзей скрозь, як мак йвіце. He толькі дарогаю, але і межамі ішлі грамадкамі ў вышываных грудзінах мужчыны, хлопцы. А на вазах, як гаршкі насажаны, дзеці з бацькамі і бабы, і дзяўчаты ў драпоўках, у кашміравых спадніцах у чатыры полкі і гамашах на скрыпах. Адно размахвалі вышыванымі манкетамі. Вельмі трудна праехаць. Пад'язджаючы пад царкву, убачылі шырока раскінутыя вазы. коні. Трудна прабіцца ў натоўпе, бо людзі далёкія, асабліва старыя прыязджаюць звечара, бываюць на вячэрні. З’язджаюцца шмат святароў. У царкву ні за што не ўваб’ешся, людзі — як сцяна, адно пот рэчкаю сцякае са лбоў. Шырокія дзверы двое адкрытыя насцеж, па-над сценамі сядзянь старшыя, каторыя дрэмлюць, каторыя гавораць. А моладзь кругом цэрквы шпацыруе. Тут знакомства і выбар дзяўчат.
    3 правага боку вынесеная ікона манеры Божай. Старшыя б’юць паклоны і складаюць афяру: грошы, лён, яйка, палатно. Па-за паперцю разбягаюцца вочы. Таргоўцы крычаць і таргуюць з’ядобным. Жыды на вазох таргуюць ліманадам: «Падхадзіце, ахладзіцельнае!», фатографы ставяць таго, хто хоча даць ім зарабіць. Праводзяйь жарабцоў, шарманка, птушка цягне шчасце, дзеці таўпяцца каля цукерак, цестак і абаранкаў, купляюць гліняныя конікі, кожны дзьме пад хвосцік. А каля ўваходу на паперці, аблегшы, — жабракі: хто памінае, хто спявае святую песню, хто на ліры грае. Ногі, рукі калекі выстаўляюйь. Сляпыя, выставіўшы руку. Людзі даюць грошы, а хто абаранкі. Памінаюць пакойнікаў.
    Усё зліваецца ў адзін гул. 3 крэсным ходам кругом царквы тройчы ходзяць, хор, святары пяюць. «Преподобны святітелю Міколае, Малі Бога о нас!» Проста кружыцца галава ад уражанняў. Пабачыліся з хлопцамі і дзяўчатамі, што разам сядзелі ў Лозкаўскай школе. Аляксей першы мяне знайшоў. Іван, Аксэт, Стэпка Рамановіч, ужо на тым свеце, была настаўніцаю і памерла з сухотаў, а таксама яе муж скора за ёю. Мы, бывала, на пераменцы з ёю казалі, будзем краўчыхамі, і тарахцелі нагамі.
    Ужо па абедні, а людзі не разыходзяцца. Большасць купляюць дзецям гармонічкі, трубачкі, моладзь збіраецца гру-
    памі. Будзе гулянне, скрыпкі, гармоні, бубны. А старшыя да вазоў прыйшлі. Сабраліся і нашыя родныя: цётка Фаброня з Ваўкавіч з сынам і з дачкамі Юлькаю і Маняю, Базыля Іван прывёў Мазалевіча, Сашку Стагановіча. Усе расклалі на траве свае абрусы, а укола нас — цэлае мора людзей таксама. Выпілі з кожнага абруса бутэльку, весела жартавалі. I Іван сказаў, што з намі не паедзе, пойдзе праважаць знаёмых дзяўчат, а там на піва ў мястэчка. бо нарква на дворскім полі недалёка мястэчка. Ну дык паедуць з намі Базыль і Сашка, сказаў папа. I сталі ўсаджвацца на возе. Хтосьці яшчэ з намі быў, не памятаю, здаецца, з Барыскоў. Нас абедзвюх хлопйы як свае ўзялі на калені. Я ў Сашкі. Ехалі весела. Папа падпіў і жартаваў: «Во, Ганначка, каб мы з табою дачакалі такіх зяцёў». Яшчэ заехалі хлопцы да нас, і так добра правялі дзень Св. Міколы. 3 таго часу я стала заўважайь асаблівую ўвагу Сашкі.