Магабгарата
выбраныя аповеды
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 484с.
Мінск 2022
ВЫБРАНЫЯ АПОВЕДЫ
сваім настаўнікам санскрыту Канстанціну Андрыеўскаму і Міхаілу Баярыну прысьвячаю
ВЫБРЛНЫЯ ЛПОВЕДЫ
перакмў з санскрыту Ігар Кулікоў
МІНСК
Выдавец Л. М. Янушкевіч
2022
УДК 821.211-2
ББК 84(зНнд)з
M12
Частка перакладу была зроблена падчас перабываньня ў Міжнародным доме пісьменьнікаў і перакладчыкаў у Вэнтсьпілсе, Латвія.
Пераклад зроблены з выЗаньняў:
і) The Mahabharata. The Adiparvan. Edited by Vishnu S. Sukthankar. Poona: Ehandarkar Oriental Research Institute, 2) The Mahabharata. The Aranyakaparvan. Edited by Vishnu S. Sukthankar. Poona: Ehandarkar Oriental Research Institute, 1941. p The Mahabharata. The Udyogaparvan. Edited by Vishnu S. Sukthankar. Poona: Ehandarkar Oriental Research Institute, 1937. 4) The Mahabharata. The Striparvan. Edited by V C. Paranjpe. Poona: Ehandarkar Oriental Research Institute, 1956. 5) The Mahabharata. The Santiparvan. Part II: Apadharma & Concordance. Edited by S. K. Belvalkar. Poona: Ehandarkar Oriental Research Institute, 1^4. 6) The Mahabharata. The Santiparvan. Part Illa: Moksadharma, A. Edited by S. K. Belvalkar. Poona: Ehandarkar Oriental Research Institute, 1954. y) The Mahabharata. The Anusasanaparvan. Edited by R. N. Dandekar. Poona: Ehandarkar Oriental Research Institute, 1966.
Магабгарата : выбраныя аповеды / nep. з санскрыту Ігара КуліM12 кова. — Мінск : A. М. Янушкевіч, 2022. — 484 с.: іл.
ISBN 978-985-7283-09-5.
У гэтай кнізс сабраныя 23 аловсды з Магабгараты, першага вялікага эпасу Індыі: амаль усс — г. зв. упакх'яны, або ўстаўныя гісторыі. 3 іх чытач мала давсдасцца пра падзсі вялійкай вайны бгаратаў, алс затос пазнасміцца з іншымі, нс мснш знакамітымі індыйскімі сказаннямі, такімі, як «Лповед пра Налу» і «Лповед нра Савітры», а таксама з кароткім псраказам другога індыйскага эпасу — «Рамаяны».
УДК 821.211-2
ББК 84(51111,2)3
ISBN 978-985-7283-09-5
(О Кулікоў 1 . М.. псраклад на бсларускую мову, 2022 Афармлснне, выданнс на беларускай мовс.
Выдавсц Л. М. Янушксвіч, 2022
ЗЬМЕСТ
Пра Магабгарату 11
Варыянты 12
Час стварэньня 13
Распадзел 15
Кароткі зьмест 18
Устаўныя аповеды 35
ІІераклады у/
Ад перакладчыка 38
Прапаэтычныяпамеры 40
Шлока 41
Перадача шлокі па-беларуску 46
Трыштубг 53
Перадача трыштубга па-беларуску 56
Іншыя памеры 62
П р a п е р акл ад эпічнай па эзіі 64
* * *
I.Разьд зел п ач а тку
і. Аповед пра Паўш’ю 67
2. Аповед пра зьбіваньне мора 87
3. Аповед пра Шакунталу 55
111. Л я сны разьдзел
4. Аповед пра горца 122
5. Аповед пра Налу 136
6. Аповед пра Ч’явану 203
7. Аповед пра Ўшынару 213
8. Аповед пра Аштавакру 217
9. Аповед пра рыбу 233
іо. Лповед пра МудГалу 241
іі. Лповед пра Раму 251
12. Аповед пра Савітры 304
V. Разьдзел пра намогі
13. Аповед пра Індраву перамогу 331
14. Размова Відуры з сынам 363
15. Аповед пра ката й мышэй 376
XI. Разьдзел пра жанок
16. Пра сьветаверць 379
17. Пдач Гандгары 392
XI1.Разьдзел супакою
18. Аповед пра лаўца й пару галубкоў 419
19. Размова сьцярвятніка й шакала 432
20. Аповед пра стварэньне Сьмерці 441
21. Прадгарму 450
22. Аповед пра Маруду 455
XIII. Разьдзел наставаў
23. Аповед пра Гаўтамі 462
* * *
Слоўнік 470
Умоўныя скароты 481
Summary 482
чрт чт чтнчн 1
W тшТ ^іш н
Narayanam namaskrtya Naram caiva narottamam devTm Sarasvatim caiva tato Jayam udlrayet
Нараяну, мужу з мужоў
Нару й пані Сарасваці учыніўшы паклон ветлы, «Перамогу» хай выславіць.
ПРА МАГАБГАРАТУ
«Пакланіўшыся Нараяну й Нару, найлетйаму з мужоў, а таксалйі багіні Сарасваці, хай выславіць “Пермюгу"'.» — з такой хвалітвы ў некаторых рукапісах пачынаецца Млгабгарлтл, вялікі індыйскі эпас, які расказвае пра міжусобную вайну каўраваў і пандаваў і перамогу апошніх у бітве на сьвятым поді Курукшэтра (Kuruksetra-). I тыя, і другія належалі да племені бгаратаў — адсюль і назва .Mahabharata-, што даслоўна азначае «Вялікі [сказ| пра |вайну| бгаратаў». Эпітэт «вялікі» зусім дарэчны, бо, як сказана ў самой МБ, паэма складаецца з 100.000 шдок, ці бо іб-складовых двухрадкоўяў, што робіць яе адным з найвялікшых паэтычных твораў чалавецтва'. Вялікай МБ завецца яшчэ і таму, што лічыцца пятай Ведай, якая сваёй важнасыію перавышае чатыры астатнія2.
I Іаводле тубыльнай традыцыі, аўтарам МБ быў мудрэц Крышна Двайпаяна Вяса — дзедусіх галоўных герояў эпасу. Спачатку ён перадаў МБ свайму сыну Шўку, а там і іншым сваім вучням, сярод якіх быў Вайшампаяна\ Той у сваю чаргу прасьпяваў МБ князю Джанамэджаю, праўнуку Арджуны, падчас вялікага зьмеяборчага ахвярапрынашэньня ў Такшашылё. Там яе пачуў песьнясьпеўца Уграшравас, які пазьней паведаў яе гурту мудрацоў на дванаццацігадовай адправе князя Шаўнакі ў лесе Найміша. Такім чынам, апавяданьне вядзецца ад дзьвюх галоўных асоб: у першых 54 частках — ад Уграшраваса, а далей — ад Вайшампаяны. Акрамя таго, апісаньне бітвы на Курукшэтрыўкладаеццаў вусны Саньджаі, вазьнічага князя Дгрытараштры, бацькі каўраваў, а шматлікія ўстаўныя аповеды, прыпавесыді й настаўленьні — у вусны іншых пэрсанажаў. Такая тэхніка ўкладаньня расказу ў расказ вельмі пашыраная
і. Болыпым будзе хіба што кіргіскі эпас пра Манаса, адзін з варыянтаў якога налічвас каля наўмільёна радкоў.
а. ПБМ 1.72-73.
3. У нскаторых рукапісах кажацца, што спачатку В'яса надыктаваў МБ богу му-
драсьці Ганэшу.
ў стараіндыйскай літаратуры4. I ўрэшце на пачатку эпасу прысутнічае неназваны, абагулены расказчык, які ў першых сямі шлоках задае рамку ўсяго аповеду, уводзячы Уграшраваса, якому далей перадае слова.
ВЛРЫЯНТЫ
Індыйская традыцыя прыпісвае аўтарства МБ усяго аднаму чалавеку — мудрацу В’ясу (які, акрамя таго, разьдзяліў адну першасную Веду на тры’ ды склаў некаторыя іншыя важныя тэксты), аднак чалавеку заходняй культуры (ці, хутчэй, заангажаванаму ў заходнюю навуковую традыцыю) гэтае цьверджаньне падаецца малаімаверным, калі не фантастычным: на гэта ўказвае і аб’ём твора, і яго жанравая і зьместавая разнастайнасьць, а таксама тое, што адзінага варыянту МБ проста не існуе. Тэкст эпасу дайшоў да нас у мностве рукапісаў6, напісаных рознымі альфабэтамі і ў розных частках Індыі7. Іх прынята дзяліць на дзьве вялікія групы: паўночныя й паўднёвыя (адпаведна, кажуць і пра два асноўныя варыянты МБ: паўночную і паўднёвую^. ПдМБ і ПнМБ прыблізна аднолькавай даўжынГ’, хаця іх зьмест у дэталях далёка не супадае: штосьці апушчана / дададзена ў адным варыянце, штосьці — у другім. Што датычыць стылю, то ПдМБ няее на сабе яўныя сьляды пазьнейшай літаратурнай апрацоўкі, яна багацейшая на дэталі й апісаньні, таму
4. Так, напр., пабудаваны Вішнушарманаў зборнік баск «Паньчатантра».
5. Уласна, таму яго й завуць Vydsa-, што азначас 'распадзсл'. Тры всды — гэта РыГвсда, Яджурвсда й Самавсда.
6. Толькі рукапісаў «Разьдзелу пачатку» налічвасцца каля 235.
7. Найстаражытнсйшы рукапіс МБ сярод усіх, ужытых для падрыхтоукі крытычнага выданьня, датуецца 1511 г.
8. ПнБМ прадстаўлсная Калькуцкім выданьнем (1834-39 гг.), а ПнМБ — Кумбгаконамскім (1906-1914 гг.) і Мадраскім (1932-35 гг.).
9. Калькуцкае выданьнс МБ зьмяшчас 90.092 шлокі; разам з «Родам Гары» — 106.466 іплок, а бсзь яе трэцяга разьдзелу (Bhavisya-parvan-), які мэханічна ўлучаны ў яс склад, — 101.154 шлокі, піто амаль дакладна адпавядае цьвсрджаньню аб даўжыпі МБ, якос мы знаходзім у самім эпасс.
першы рэдактар крытычнага выданьня эпасу В. С. Суктханкар назваў яе textus omatior, а ПнМБ — textus simplicity.
Найпапулярнейшым выданьнем МБ доўгі час заставалася Бамбэйскае (1863 г.). Яно заснаванае на варыянце эпасу, якую скампіляваў камэнтатар Нілакантха Чатўрдгара ў 2-й палове 17 ст. у Варанасі. Для сваёй працы ён карыстаўся пераважна паўночнымі рукапісамі, але не абмінаў і паўднёвыя, адбіраючы зь іх «найлепшыя» (на яго думку) чытаньні. Такі адвольны падыход не найлепшым чынам адбіўся на якасьці выніковага тэксту: у ім ня толькі зьмяшаныя дзьве традыцыі, але і ў вялікай колькасьці прысутнічаюць яўна ненайлепшыя (як паказаў пазьнейшы тэкстуальны аналіз) чытаньні. Сам жа Нілакантхаў камэнтар хоць і зьмяшчае нямала вельмі нацягнутых трактовак, тым ня менш зьяўляецца вельмі каштоўнай крыніцай ня толькі для разуменьня тэксту эпасу, але і яго станаўленьня.
ІІры такой разнастайнасьці варыянтаў аднаго твора патрэба ў крытычным выданьні, якое б ня толькі сабрала ўсе варыяцыі сумест, але й выснавала меркаваны зыходны тэкст МБ, адчувалася санскрытыстамі даволі востра. Ідэя яго падрыхтоўкі ўпершыню была выказана яшчэў канцы 19 ст., аднак першы том выйшаў толькі ў 1933 г., апошні ж — ажно ў 1971 г. Крытычнае выданьне, працу над якім вёў Інстытут усходніх дасьледзін ім. Р. Г. Бгандаркара ў Пуне, заснавана на 1259 рукапісах і ўлучае 22 тамы: 18 разьдзелаў МБ (78.675 шлок) і «Род Гары» (яшчэ каля бооо шлок).
ЧАС СТВАРЭНЬНЯ
МБ называе сябе itihasa-'0, што даслоўна азначае «так і было». Гэтым словам у індыйскай традыцыі прынята называць аповед пра рэальныя падзеі мінуўшчыны, а значыць, гісторыя, апісаная ў МБ, артадаксальнымі індуістамі прызнаецца за цалком сапраўдную.
Ядро.м МБ зьяўляецца бітва на полі Курукшэтра, якая азнаймавала канец Веку Двапара (Dvapara-yuga-) — трэцяга з чатырох вякоў,
io. А таксама рйгапа‘старажытнае паданьне’ і akhyana‘аповсд, паданьне’ (апошнім словам сябе называе і Рамаяна).
зь якіх складаецца адзін кругабег існаваньня сьвету. Паводле тубыльнай традыцыі, наступны век — Кек Калі (Kali-yuga-) — пачаўся адразу па сьмерці Крышны, восьмага ўвасабленьня бога Вішну на зямлі, якая адбылася з 17-га на 18-ы дзень лютага 3102 г. да н.э. Надыход Калі-югі суправаджаўся страшнай сямідзённай залевай, у выніку якой Крышнава сталіца Дварака апынулася пад вадою. Здарылася гэта праз 37 гадоў пасьля сканчэньня вайны пандаваў і каўраваў, дата якой, такім чынам, прыпадае на 3139 г. Улічваючы, што Арджунаў унук Парыкшыт правіў 24 гады, МБ, паводле артадаксальнай традыцыі, была расказана Вайшампаянам яго сыну Джанамэджаю дзесьці ў 3070-60 гг. да н.э.
Такія раньнія датыроукі11 ніяк не стасуюцца ні з археалягічнымі, ні зь лінгвістычнымі дадзенымі, таму ў навуцы да іх ставяцца вельмі скептычна. Тым ня менш наяўнасьць гістарычнай асновы ў МБ ніхто не адмаўляе. Плямёны бгаратаў (bharata-) і куру (kuru-) згадваюцца ўжо ў Рыгведзе (напр., 3.33 і 8.20 адпаведна), якую прынята датаваць 1500-1200 гг. да н.э., аў брагманах неаднаразова фігуруюць паньчалы (рапсаіа-). Пра міжусобную вайну бгаратаў, аднак, у ведыйскіх тэкстах ніякіх зьвестак няма. Гэта натыкае на думку, што падзеі, апісаныя ў МБ, ня мелі ў рэальнасьці такога вялікага значэньня, якое было нададзена ім у паэме, — рэч, добра знаёмая зь іншых эпасаў (так было з Траянскай вайной, якая ператварылася ў Іліядзеў ю-гадовую аблогу; так было і з нападам хрысьціян-баскаў на ар’ергард франкскага войска, якое ў «Песьні пра Ралянда» было пераасэнсавана ў сутычку з мусульманамі-сарацынамі).