Магабгарата
выбраныя аповеды
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 484с.
Мінск 2022
ведангі (vedanga‘частка цела Веды’) — шэсьць сьвятых навук, якія забясьпечваюць перадачу Ведаў; кожнай навуцы адпавядае пэўная частка цела: граматыка (vyakarana-) — рот, этымалёгія (nirukta-) — вушы, вымаўленьне (siksa-) — лёгкія, вершазнаўства (chandas-) — ступні, зорказнаўства (jyautisa-) — вочы, абрадніцтва (kalpa-) — рукі.
Вівасват (Vivasvat-) —у эпасе: адно з імён бога сонца.
Відура (Vidura-) — малодшы брат (па бацьку) Панду й Дгрытараштры.
Відэга (Videha-) — краіна са сталіцаю ў горадзе Мітхіла (цяпер паўночны ўсход штату Бігар), дзе панаваў вядомы з упанішадаў князь Джанака.
Вішну (Visnu-) — побач з Брагмам і Шывам — найбольш значнае боства эпічнага пантэону. Яго галоўная функцыя — падтрыманьне сьветапарадку й абарона чалавецтва, дзеля чаго ён час ад часу спускаецца на зямлю ў розных увасобах (avarara-): у Рамаяне — гэта Рама, сын Дашаратхі,у МБ — Крышна, сын Васудэвы. Вішну мае шмат імён, сярод якіх Ач’юта (A-cyutu-), Нараяна (Narayana-), Джанардана (Janardhana-), Мадгава (madhava-) ды інш.
Врытра (Vrtra-) — асура (у РВ — зьмей), забіты Індрам. вўчта, -ы (уаійд-) — абрад ушанаваньня багоў.
Ганга (Ganga-) — і) вялікая рака на поўначы Індыі, у вадазборы якой месьцілася большая частка княстваў часоў МБ; 2) багіня, якая ўвасабляе сабою гэту раку, старэйшая дачка Гімавата й апсары Мэны.
гандгарвы (gandharva-) — паўбоскія істоты, якія жывуць у Індравым раі. Уважаюцца нябёснымі музыкамі і ўмеюць лятаць.
Гандзіва (Gandiva-) — лук Арджуны, падораны яму богам Агні. ган ы (gana-) — служкі бога Шывы. У пасьляэпічны час уваходзяць у сьвіту Шывавага сына Ганэшы (Ganesa'пан ганаў’).
Гаруда (Garuda-) — мітычны птах, правадыр птушынага роду. Сын мудраца Каш'япы й дачкі прародзіча Дакшы Вінаты. Гаруда лічыцца вазілам бога Вішну й ворагам зьмеяў (naga-).
Гастынапура (Hasdnapura-) — горад, заснаваны князем Гастынам (hascin‘слон’); знаходзіўся дзесьці за 57 міляў на паўночны ўсход ад Дэлі на беразе старога рэчышча Гангі. У МБ Гастынапура была сталіцаю князёў Месяцовага роду.
Гімават (Himavat‘сьнежная [гара]’) — бог, які ўвасабляе сабою горы Гімалаі. Яго дачкою зьяўляецца багіня Парваці, Шывава жонка.
Граза цьвярдынь (Puran-dara-) — адно з імён бога Індры. Гуг’які (guhyaka-) — паўбоскія істоты са сьвіты бога Кубэры. дайт’і (daitya-) — сыны Дзіці; ворагі багоў.
данавы (danava-) — сыны Дану; ворагі багоў.
Дану (Dunu-) — адна з дачок прародзіча Дакшы, жонка рышы Каш’япы й маці данаваў.
двойчынароджаны (dvi-ja-) — брагман, кшатрый ці вайш’я, які прайшоў абрад пасьвячэньня (што ўважалася другім нараджэньнем). Частаўжываецца як сынонім слова ‘брагман’. Таксама перакладаецца як ‘двуродны'.
дгарма (dharma-) — 1) унівэрсальны закон сусьвету (гл. уступ да «Пра дгарму»); 2) выкананьне дгармы як асноўная чалавечая цнота. У перакладзе звычайна пакідаецца як ‘дгарма’, але часам перадаецца як ‘закон’, ‘доўг’ або ‘цнота’. Прыметнікі dharmikaі пад. перакладаюцца як ‘праведны’ або ‘справядлівы’.
дгармашастры (dharma-sastra‘наставаў дгар.ме’) — стараіндыйскія тэксты, прысьвечаныя дгарме; рэлігійна-заканадаўчыя зборнікі.
Джанамэджая (Janam-ejayaякі прымушае людзей дрыжаць’) — знакаміты князь, Арджунаў праўнук, якому Вайшампаяна распавядаў Магабгарату.
Дзіці (Did-) — адна з дачок прародзіча Дакшы, жонка рышы Каш’япы й маці дайт’яў.
ёджана (yojana‘запраганьне, запрэжка’) — мера даўжыні, роўная блізу 7-13 км. Таксама перакладаецца як ‘запрэжка.
жарба (capas‘цяпло, пакута, аскеза’) — і) аскетычная практыка; 2) нутраная сіла, якая назапашваецца ў выніку такой практыкі. У складаных словах перадаецца як ‘жар’: tapo-vana‘жар-лес’ (лес.
у якім жывуць аскеты: проціпастаўляецца цалком дзікаму лесу). жарбаваць (tapas '/tap-) — чыніць аскезу.
жарбіт (tapasvin-, tdpasa-) — аскет.
жаротва, н.р. / жортвл (havis-, homa-) — і) ахвяраваньне ў агонь (звычайна, топленага масла); 2) тое, што ахвяруеццаў агонь.
Жаротваед (Huras'a(na)-) — адно з імён бога Агні.
здоля (indriya-) — орган пачуцьця. Дзеляцца на здолі знаньня (jnanendriya-) і здолі чыну (karmendriya-). Да першых адносяцца вока, вуха, язык, нос і скура, да другіх — горла, рука, нага, какаўка й палавыя органы.
Ікшваку (Iksvalai-) — сын Ману Вайвасваты, продка сучаснага чалавецтва, першы князь Сонечнага роду.
Індра (Indra-) — галоўны бог ведыйскага пантэону, забойца зьмея Врытры. Яго зброя — пярун (vajra-), а сьвіта — багі ветру Маруты. У эпасе Індра па-ранейшаму лічыцца Панам багоў, але адыходзіць на другі плян. Уважаецца ўзорам князя й ваяра. Яшчэ з часоў РВ мае шмат імён, сярод якіх Васава (Vasava-), Пярунадзержац (Vajrin-), Пурандара (Puran-dara'разбуральнік цьвержаў’), Шакра (Sakra‘дужы’), Шатакрату (Sata-kratu‘стадужы’ / ‘стаабрадны’) і Маггаван (Maghavan'шчодры’). У МБ Індра — бацька Арджуны. На канцы складаных слоў Indraазначае 'першы, найлепшы, выдатны, валадар’, напр. narendra‘Індра людзей’, т.-б. князь.
Кайласа (Kailasa-) — сьвятая гара ў Гімалаі, дзе жыве Шыва са сваёй жонкаю Парваці, а таксама Кубэра.
Кама (Kama'жаданьне, каханьне’) — бог каханьня.
Каш’япа (Kasyapa-) — старажытны рышы, сын Брагмы й дзед Ману. Паводле МБ, ён ажаніўся з трынаццацьцю дочкамі Дакшы, якія нарадзілі ад яго багоў, асураў, людзей і ўсіх жывёл.
кіннары (kin-nara‘не зусім чалавек’) — паўбоскія істоты з чалавечым целам і конскаю галавою. Уважаюцца служкамі бога Кубэры й нябёснымі музыкамі.
кбсалы (kosala-, таксама kosala-) — племя, якое жыло ў даліне Гангі; іх дзяржава са сталіцаю ў Аёдг’і (цяпер на тэрыторыі штата Уттарпрадэш).
кры'ўда (a-dharma-) — гл. лдглрмл.
Кубэра (Kubera-) — бог багацьцяў, сьветапастыр поўначы, Шываў сябар і пан якшаў. Яго жытло месьціцца на гары Кайласа.
кудлы (jaca-) — тут: валасы, зваленыя ў косы; такую прычоску носяць аскеты, Шыва (як першы сярод іх), а таксама людзі ў жалобе.
кўру (kuru-) — племя, якое жыло на тэрыторыі сучаснага штату Гар’яна й Дэлі. Да куру належалі галоўныя героі МБ: сыны Дгрытараштры й Панду. Сталіцаю іх дзяржавы была Гастынапура.
Курукшэтра (Kuru-ksetra-) — раўнінная мясцовасьць на поўнач ад сучаснага Дэлі, дзе адбылася бітва паміж пандавамі й каўравамі. Таксама перакладаецца як ‘Зямля куру’.
кўша (kusa-) — сьвятая трава (Роа cynosuroiaes), зь якой рабіліся посьцілкі для сьвятароў.
кшатрый (ksatriya-) — другая з чатырох варнаў індыйскага грамадзтва, галоўным абавязкам якой была абарона астатніх варнаў; таксама перакладаецца як 'ваяр'.
Л акшмі (Laksmi-) — жонка Вішну (у раньнім эпасе — Індры), багіня княскай велічы,удачы й дабрабыту. У МБ яе зямной увасобай зьяўляецца Драўпадзі, жонка пандаваў.
Ломаша (Lomasa-) — рышы, пасланы Індрам суправаджаць пандаваўу паломніцтве да прошчаў.
Малая (Malaya-) — горы, частка Заходніх Ггатаў, якія славяцца сваімі сандалавымі зарасьцямі.
Манматха (Man-marha‘які трывожыць сэрца’) — адно з імён бога каханьня Камы.
мантра (тапсга<'/man ‘мысьліць, шанаваць’) — ведыйскі хвалебен (ці яго частка), які ўжываецца на адправах; заклён.
М ану (Manu-), сын Вівасвата — 7-ы Ману, прабацька сучаснага чалавецтва й заснавальнік Месяцовага роду.
Маталі (Matali-) — Індраў вазьнічы.
Мэру (Мегй-) — сусьветная гара, цэнтар сусьвету. Таксама завецца Сумэру (Su-meru-). У пазамітычным кантэксьце часта атаясьняецца з паўночна-заходняй часткай Гімалаі. На вяршныі Мэру знаходзіцца горад багоў.
(
накшатра (naksatra-) — сузор’е месяцовага задыяку (27 або 28). Нандана (Nandana‘які радуе’) — Індраў нябёсны сад.
Намучы (Namuci-) — імя чорта, якога забіў Індра (гл. РВ 1.53.7, 5.30.7-8, 8.14.13, ю.73.7 ды інш.).
Нара (Nara'чалавек’) — першачалавек, навышні дух.
неруш (sthavira-) — тутіусё жывое, што ня рухаецца
Нараяна (Narayana‘нашчадак Нары’) — адно з імён Вішну. нябёсьнік (divaukas-) — жыхар неба, бог.
падма (padma-) — бадай, найпашыранае слова для лотаса ў санскрыце. Слова ж ‘лотас’ сэміцкага паходжаньня.
пандава (panaava-) — адзін з сыноў князя Панду (Юдгіштхіра, Бгіма, Арджуна, Накула й Сагадэва).
паньчалы (рапсаіа-) — племя, якое жыло абапал Гангі наўсход і паўднёвы ўсход ад земляў куру. У часы галоўных падзей МБ іх князем быў Вірата.
Парджан’я (Parjanya‘хмара’) — бог дажджу, у эпасе фактычна атаясьняецца зь Індрам.
Партха (Partha-) — сын Прытхі', адной з жонак Панду (пра Юдпштхіру, Бпму ці найчасьцей пра Арджуну).
пішачы (pisaca-) — від дэманічных істот, якія пажыраюць трупы. праўба (niti-) — навука кіраваньня дзяржавай і правільных паводзін; правільныя паводзіны.
гірошча (tirtha-) — месца паломніцтва на рацэ.
прыстан (asrama-) — 1) -а: жытло ляснога аскета (таксама перакладаецца як ‘пустынь' і ‘пустэльня’); 2) -у. адзін з чатырох этапаў жыцьця двуроднага (вучнёўства, домагаспадарства, лясное аскецтва і адрачэнства).
Пхальгуна (Phalguna‘чырванаваты’) — адно з імён Арджуны. пярэварацень (kama-rupa-) — тут: які можа прымаць любы выгляд на сваё жаданьне.
Рагу (Rahu-) — адзін з чартоў. Паводле міту, калі багі зьбівалі мора, Рагу схаваўся сярод іх, прыняўшы боскі выгляд, і так змог адпіць здабытай амрыты. Сонца зь Месяцам, аднак, выдалі яго Вішну, і той, адсекшы Рагу галаву, зьмясьціў яе на небе. А паколькі Рагу стаў нясьмертным, глытнуўшы амрыты, то ён і па сёньня помсь-
ціць Сонцу й Месяцу, час ад часу глытаючы іх і спрычыняючы тым зацьмы.
раджасўя (raja-suya-) — вялікі абрад, які праводзіўся ўладаром для зацьвярджэньня сваёйулады над іншымі князямі.
райства (su-gati-) — стан вызваленасьці ад перараджэньня (гл. шчаснотл).
ракшасы (raksasa-) — дэманы, варожыя людзям. Часта апісваюцца як людажэры, што перашкаджаюць праводзіць абрады. Жывуць, як правіла, у лесе й нападаюць уначы, чаму іх яшчэ завуць nisdсага‘начаход(нік), начаблуд’.
расьпеў, -ву (saman-) — хвалебен Самаведы, які сьпяваецца.
Рогіні (Rohini-) — назва сузор’я, якое ўлучае зорку Альдэбаран. У міталёгіі — дачка прародзіча Дакшы і ўлюбёная жонка Месяца.
Рўдра (Rudra‘равучы, жахлівы') —у эпасе адно з імён Шывы. руш (jangama-) —усё жывое, што рухаецца.
РыГведа (Rg-veda-) — галоўная й найстаражытная з чатырох Ведаў, якая складаецца з хвалебнаў розным багом.
рышы (rsi-) — і) адкрыўца ведыйскіх хвалебнаў; 2) асобная група істот, адрозная і ад багоў, і ад чартоў, і ад продкаў, і ад людзей; 3) сьвяты мудрэц. Есьць тры віды рышы: а) бог-рышы (deva-rsi-), як, напр., Нарада; б) СЬВЯТАР-Рышы (brahma-rsi-), як, напр., Васіштха; в) КНЯЗЬ-РЫШЫ (raja-rsi-), як, напр., Джанака.