• Газеты, часопісы і г.д.
  • Магабгарата выбраныя аповеды

    Магабгарата

    выбраныя аповеды

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 484с.
    Мінск 2022
    85.84 МБ
    На аснове археалягічных дадзеных, якія адносяць росквіт сталіцы каўраваў Гастынапуры (Hascinapura-) да 11-9 стст. да н.э., а таксама на аснове ўскосных дадзеных з пуран12 (з пэўным карэктаваньнем), бітву на Курукшэтры цяпер прынята адносіць да мяжы
    іі. Яны супадаюць з часам існаваньня раньняй Харапскай цывілізацыі ў даліне р. Інд., алс ніяк не з культурай шэрай маляванай керамікі (12-6 стст. да н.э.), якую прынята суадносіць з раньнімі індаарыямі.
    12. Напр., Матс’я-пурана (237.36) паведамляе, што Парыкшыт жыў за 1050 гадоў да Магападмы I Іанды, час жыцьця якога надзейна адносіцца да 4 ст. да н.э.
    2-га й і-га тысячагодзьдзяў да н.э. Як і ў выпадку з Іліядаю'1 (дый зь любым іншым «натуральным» эпасам), паэма зьявілася далёка не адразу пасьля рэальных падзей: для фар.маваньня эпасу заўсёды патрэбны часавы адскок паміж ім і ягоным аб’ектам, які і ўмагчымвае гераізацыю апошняга. Несумненна, што першыя разрозьненыя песьні аб міжусобнай вайне каўраваў пачалі зьяўляцца яшчэ ў ведыйскі пэрыяд, аднак найранейшыя сьведчаньні аб існаваньні ўласна МБ не сягаюць глыбей за 4 ст. да н.э.14 Тыя ж варыянты МБ, якія дайшлі да нас, склаліся, відаць, дзесьці пад пачатак 4 ст. н.э?5
    РЛСПЛДЗ ЕЛ
    Традыцыйна МБ16 падзяляецца на 18 разьдзелаў (parvan-'7) вельмі няроўнага аб’ёму, кожны зь якіх улучае розную колькасьць частак (adhyaya-'*):
    1.	Разьдзел пачатку (Adi-parvan-): 225 частак. У ім даецца кароткі зьмест усіх разьдзелаў МБ, апісваецца гісторыя бгаратаў, а таксама нараджэньне й юнацтва пандаваў і каўраваў.
    2.	Разьдзел пра зборню (Sabha-parvan-): 72 часткі. У ім расказваюцца падзеі, што прывялі да вайны паміж пандавамі й каўравамі (гульня ў косьці Юдпштхіры й Шакуні, а таксама зьне-
    13. Гамэраву паэму прынята адносіць да сяр. 8 ст. да н.э., тады як падзеі Траянскай вайны — да мяжы 13-12 стст. да н.э.
    14. У МБ 2.28.49 кажацца, што Сагадэва захапіў такія гарады, як Anrdkhi-, Romdі сталіцу яванаў, у якіх дасьледчыкі бачаць Антыёхію, Рым і Александрыю. МБ згадвае і санскрыцкі граматыст Паніні (дзесьці 5-4 стст. да н.э.).
    15. У «Родзе Гары» сустракаецца слова dindrika	назва рымскіх манэт, якія пачалі трапляць у Індыю дзесьці з і ст. н.э.
    16. ПдМБ мас 24 разьдзелы, хаця яе сучасныя выданыіі ўсё адно прытрымліваюцца паўночнага распадзелу.
    17. Першае значэньнс гэтага слова — месца сучлянсньня на сьцяблс трысьнягу й падобных расьлін.
    18. ДС «занятак». Значэньне «разьдзел тэксту» разьвілося на той падставе, што навучаньне ўяўляла сабою перадусім завучваньне напамяць тэкстаў ведыйскага канону. Колькасьць частак у кожным разьдзеле даецца ПКМ.
    слаўленьне жонкі пандаваў Драўпадзі). Разьдзел маленькі й цалком прысьвечаны асноўнаму сюжэту паэмы.
    3.	Л ясн ы раз ьдз ел(Vana-parvan/ Aranya-parvan-): 299 частак. У ім апісваецца 12-гадовае выгнаньне пандаваў, якое яны правялі ў лесе. Гэты разьдзел зьмяшчае адны з найвядомейшых аповедаў старажытнай індыйскай літаратуры.
    4.	Разьдзел прд Вірату (Virata-paruan-): (>7 частак. У ім апісваюцца падзеі, што здарыліся з пандавамі й Драўпадзі, пакуль тыя на працягу аднаго году жылі пры двары князя матс’яў Віраты.
    5.	Разьдзел пра нлмогі (Udyoga-parvan-)1^7 частак. У ім апісваюцца (марныя) намаганьні, якія рабілі пандавы, кабунікнуць вайны з каўравамі.
    6.	Рлзьдзел прл Бгішму (Uhisma-parvanA117 частак. У ім апісваецца першы віток бітвы на Курукшэтры, у якім загінуў ваявода каўраваў Бп'шма. Гэты разьдзел улучае рэлігійна-філязофскі тэкст «Багавітавай песьні» (fthagavad-gica-, часткі 25-42).
    7.	Разьдзел пра Дрону (Drona-parvan-)173 часткі. У ім апісваецца асноўная частка бітвы. Месца забітага Бгішмы займае Дрона, які пад канец разьдзелу таксама гіне, як і бальшыня славутых вояў з абодвух бакоў.
    8.	Разьдзел пра Карну (Karna-parvan-Y частак. У ім апісваюцца два дні бітвы (іб-ы і 17-ы), падчас якіх гіне трэці ваявода каўраваў Карна — брат пандаваў па маці.
    9.	Разьдзел пра Ш ал ЬЮ (Salya-parvan-Y 64 часткі. У ім апісваецца 18-ы дзень бітвы, у які ад рукі Юдгіштхіры гіне апошні ваявода каўраваў Шалья, а ад рукі Бгішмы — Дур’ёдгана, галоўны вораг пандаваў.
    ю. Разьдзел пра напад нл злснулых (Sauptika-parvan-Y 18 частак. У ім апісваецца падступны напад трох выжылых каўраваў (Ашваттхамана, Крыпы й Крытавармана) на заснулае войска пандаваў.
    іі.	Разьдзел пра жанок (Stri-parvan-Y 27 частак. У ім апісваецца аплакванызе загінулых ваяроў іх жонкамі, а таксама тое, як маці каўраваў Гандгары наклала праклён на Крышну.
    12.	Разьдзел супакою (Santi'pravan-): 353 часткі. У ім апісва-
    ецца памазаньне Юдгіштхіры на княства, а таксама Бгішмавы настаўленьні новага ўладара ў дгарме і праўбе (мастацтве кіраваньня дзяржаваю). Гэта найвялікшы разьдзел МБ.
    13.	Разьдзел нлстлвлў (Anusdsana-parvan-): 168 частак. У ім Бгішма дае апошнія настаўленьні Юдгіштхіру, пасьля чаго нарэшце памірае.
    14.	Разьдзел пра закол каня (Asvamedhika-parvanA: 92 часткі. У ім апісваецца ахвярапрынашэньне каня, праведзенае Юдгіштхірам, а таксама заваёва сьвету Арджунам. Разьдзел улучае рэлігійна-філязофскі тэкст «Пасьляпесьні» (Anu-gira-) — своеасаблівы дадатак да «Багавітавай песьні».
    15.	Разьдзел пра жыцьцё ў пўстыні (Asramavdsika-parvan-)47 частак. У ім апісваецца 15 гадоў шчасьлівага праўленьня Юдгіштхіры, а таксама адыход Дгрытараштры, Кунці й Гандгары ў пустынь.
    16.	Разьдзел пра пабоішча паліцамі (Mausala-parvan-)8 частак. У ім апісваецца, як спраўдзіўся праклён Гандгары: у сталіцы ядаваў Дварацы адбываецца міжусобная бойка, у выніку якой гіне шмат людзей, у тым ліку й Крышна, а сам горад апускаецца пад ваду.
    17.	Разьдзел пра ВЯЛІК-ВЫПРАВУ (Mahaprasthanika-parvanA: 3 часткі. У ім апісваецца падарожжа пандаваў ды іх жонкі Драўпадзі на гару Сумэруў Гімалаі, падчас якога гінуць усе, акрамя Юдгіштхіры.
    18.	Разьдзел пра ўзыход на неба (Svargarohana-parvan-)-. частак. У ім расказваецца пра выпрабаваньне Юдгіштхіры багамі й яго ўзьяднаньне з братамі й жонкаю на небе.
    Акра.мя таго. часткаю МБ традыцыйна ўважаецца й паэ.ма «Род Гары» (Harivainsa-), у якой расказваецца пра тыя эпізоды жыцьця Крышны, увасабленьня бога Вішну, што не былі закрануты ў асноўнай частцы эпасу. Паэма досыць аб’ёмная: у крытычным выданьні яна змяшчае амаль бооо шлок.
    K A P O T K I 3 Ь М Е с т
    і	.Разьдзел пачатку
    У краіне бгаратаў, што на поўначы Індыі, правіць князь Шантану з роду Куру. Багіня Ганга ў вобразе сьмертнай жанчыны нараджае яму сына Бгішму, якога ён прызначае сваім спадкаемцам. Аднойчы, калі Бгішма ўжо вырас у магутнага воя, Шантану сустракае прыўкрасную дачку правадыра рыбакоў Сат'яваці й вырашае зь ёй ажаніцца. Лднак яе бацька ставіць суворуюўмову: сын Сат’яваці павінен стаць князем пасьля Шантану. Дазнаўшыся пра гэта, зацны Бгішма ня толькі адракаецца ад стальца, аде й дае зарок нікоді ня мець дзяцей. Сат’яваці нараджае Шантану двух сыноў: Чытрангаду й Бічытравір'ю. Лбодва гінуць, не пакінуўшы пасьдя сябе нашчадкаў, аднак у апошняга застаецца дзьве ўдавы: Амбіка й Амбаліка'4. Засмучаная Сат’яваці бдагае Бгішму, каб ён дзедя працягненьня роду зачаў у іх дзяцей, аде ён непахісны. Тады княгіня ўспамінае пра свайго незаконнанароджанага сына В’ясу й з Бгішмавай згоды запрашас яго ў сталіцу. Ведучы суровы лад жыцьця аскета, В’яса мас вельмі непрыемны выгляд, таму калі ён прыходзінь да Амбікі, яна заплюшчвае вочы, і яе сын Дгрытараштра нараджаецца сьляпым. Яе ж сястра Амбаліка, пабачыўшы аскета, бляднее ад страху, і яе сын нараджаецца бледнаскурым, чаму й атрымвае імя Паноу, што значыць ‘бледны’. Трэцяга ж сына, Бібуру, В'яса зачынае ад служанкі Амбікі, якую тая падсылае замест сябе.
    Паколькі старэйшы В’ясаў сын быў сьляпым, то замест яго ў Гастынапуры стаў правіць Панду. Падчас паляваньня ён выпадкова забівае мудраца Кіндаму і ў раскаяньні пакідае княства, каб жыць аскетам у Гімалаі. Там яго жонкі Прытха, або Кунці, дачка князя ядаваў, і Мабры, сястра князя мадраў, зачынаюць ад багоў
    Абодва імёны азначаюць «маці». Яны былі дочкамі князя з гораду Кашы, якіх Бгішма здабыу на сваямвары для Чытравір'і. Іх трэцяя сястра Лмба (таксама «маці») пазьнсй стала прычынай Бгішмавай сьмерці на Курукшэтры.
    пяцёх сыноў: першая — Юдгшітхіру, Арджуну й бгшу, а другая — Накуду й Сагадэву20. У Дгрытараштры ж ад яго жонкі Гандгары нараджаецца сто сыноў, старэйшым сярод якіх быў падступны Дур'ёдгана. ІІасьля сьмерці Панду яго дзяцей бярэ пад апеку ягоны брат, і разам з каўравамі, сынамі Дгрытараштры, іх выхоўваюць абазнаныя ў збраярстве й вайсковай справе брагманы Крыпа й Дрона. 3 княжычамі растуць і Дронаў сын Лшваттхаман ды сын калясьнічага КДрна.
    Ужо ў дзяцінстве пандавы ваўсім перавышаюць каўраваў, што выклікае ў апошніх зайздрасьць і злосьць. Асабліва моцна ненавідзіць пандаваў Дур’ёдгана. Калі княжычы сканчаюць сваё навучаньне, Дрона ладзіць спаборніцтва, каб кожны зь юнакоў змог праявіць сябе. Арджуна паказвае выдатнае валоданьне лука.м, пасьля чаго на стрэльбішча выходзіць Карна й паўтарае ўсе яго вычыны. Радасны Дур’ёдгана клянецца яму ў вечным сяброўстве, і Карна выклікае разьюшанага Арджуну на двубой, алс пандавы падымаюць яго на сьмех, бо ён усяго толькі сын калясьнічага2'.
    Мінае адзін год, і Дгрытараштра прызначае Юдгіштхіру як найстарэйшага сваім спадкаемцам. Слава й моц сыноў Панду расьце, і ўрэшце ліхамысны Дур’ёдгана задумвае іх загубіць. Разам з братам Духшасанам і вуем Шакуні ён пераконвае слабавольнага Дгрытараштру адаслаць пандаваў у горад Варанавату, дзе перад тым ён загадаў пабудаваць смаляны дом, каб спаліць у ім сваіх ненавісных стрыечнікаў. Аднак зацны Відура папярэджвае пандаваў пра Дур’ёдганаў намер, і тыя разам з Кунці самі падпальваюць дом і ўратоўваюцца празь лёх. Так сталася, што незадоўга да гэтага ў дом да пандаваў прыйшла на пачостку адна бедная нішадка і, напіўшыся віна, там і заснула разам зь пяцьма сваімі сынамі. Знайшоўшы на пажарышчы іх апаленыя целы, гараджане прымаюць іх за пандаваў з Кунці.
    20. Юдгіштхіра быў сынам бога Дгармы, Лрджуна — Індры, Бгіма — Встру, а Наіотла й Сагадэва — блізьнятаў Ашвінаў.
    21. Калясьнічыя (sura-), як правіла, былі сынамі брагманаў ад кшатрыек і ўважаліся ніжэйшымі па статусе за чыстых кшатрыяў.
    Доўгі час блукаюць браты па дрымучых лясох, перажываючы розныя прыгоды, але не наважваюцца вярнуцца ў Гастынапуру. У адной з пушчаў Бгіма забівае жахлівага ракшасу Гідзімбу, а ў ягонай сястры зачынае сына Ггатбткачу, які пазьней саслужыць пандавам вялікую службу. Урэшце браты прыбываюць у краіну паньчалаў, дзе даведваюцца, што тамтэйшы князь Дрўпада ладзіць сваямвару22 для сваёй дачкі Крьішны (або Драўпадзі). 3 усіх старон у сталіцу зьяжджаюцца жаніхі, гатовыя пазмагацца за руку прыгожай юніцы. Сярод іх і Дур’ёдгана з Карнам. Друпада ладзіць выпрабаваньне: хто зможа нацягнуць яго неверагодна тугі лук і працяць цэль, падвешаную высока ў паветры, той і стане Крышніным мужам. Адзін за адным князі й княжычы марна спрабуюць выканаць Друпадава заданьне, пакуль чарга не даходзіць да Карны. Той нацягвае лук і ўжо гатовы стрэліць, калі раптам устае Драўпадзі й кажа, што ніколі ня выйдзе замуж за калясьнічага. Тады наперад выходзіць пераадзеты ў брагмана Лрджуна і пад крыкі гледачоў, абураных удзелам сьвятара ў ваярскім спаборы, зь лёгкасьцю напінае лук і працінае цэль. Драўпадзі ўскладае на яго вянок і выбірае ў мужы. Аднак Арджуна настойвае на тым, што яна мусіць пашлюбавацца ня толькі зь ім, але й з усімі яго братамі, тлумачачы сваю просьбу даўнім звычаем у яго родзе. Так і адбываецца. Прысутны на сваямвары князь ядаваў Крышна, які даводзіцца тром пандавам стрыечным братам2’, адразу пазнае Арджуну й пазьней выказвае яму сваю падтрымку ў барацьбе з каўравамі.