Магабгарата
выбраныя аповеды
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 484с.
Мінск 2022
Пачуўшы настаўнікаў кліч, паньчаліец Аруні тут жа падняўся з пралому і, падышоўшы да вучыцеля, сказаў: «Я тут, багавіты! Ваду ў праломе не было як спыніць, і таму я лёг у яго сам. А як пачуў твае словы, то адразу падняўся, разьняўшы гаць, і прыйшоў да цябе. Вітаю багавітага. Загадвай! Што я павінен зрабіць цяпер?»
На што настаўнік адказаў яму: «Паколькі ты падняўся, разьняўшы гаць, імя табе будзе Уддалака»5.
А потым дадаў: «Але паколькі ты ўсё ж выканаў мой наказ, то дасягнеш шчасноты. I ўсе Веды адкрыюцца табе, як і ўсе наставы ў дгарме».
Пасьля настаўнікавых слоў Аруні пайшоў сваёю дарогай.
Другога ж вучня Аёды, сына Дгумавага, звалі Ўпаман’ю.
быў сынам ArunaAupavesi-, што вынікае і зь ягонага імені, якос ёсьць звычайным патронімам.
Гаворка ідзе пра такую гаць, што рабілася вакол поля, каб затапіць яго вадою для вырошчваньня рысу.
Uddalaka тут даецца народная этымалсгія гэтага імені, якос выводзіцца з '/dr з каўзатыўным суфіксам NiC (= ‘разьдзіраць, ламаць’). Імя «Ўддалака», такім чынам, азначае «які разломвае [гаць]».
33
34
35
З6
37
38
39
40
41
42
43
44
45
ю.
Яму настаўнік даў такое даручэньне: «Упаман’ю, дзіця маё, ідзі пасьвіць кароў!»
I той на вучыцелеў загад пайшоў паеьвіць кароў. Выпасьвіўшы іх, ён упрывечар вярнуўся назад і, стаўшы перад настаўнікам, пакланіўся яму.
Пабачыў настаўнік, што вучань сыты, і сказаў яму: «Упаман'ю, дзіця маё, чым ты харчуесься? Ты выглядаеш вельмі сытым».
На што вучань адказаў: «Я харчуюся жабранінай».
Тады настаўнік сказаў яму: «Ты не павінен есьці жабраніну, не прапанаваўшы яе сьпярша мне»10.
«Добра!» — сказаў той і знову пайшоў пасьвіць кароў. Выпасьвіўшы іх, ён вярнуўся назад і, стаўшы перад настаўнікам, пакланіўся яму, як і ў першы раз.
Пабачыўшы, што вучань зноў сыты, настаўнік сказаў яму: «Упаман’ю, дзіця маё, я забіраю ў цябе ўсю без астатку жабраніну. Чым жа ты харчуесься цяпер?»
Тады ён адказаў настаўніку: «Багавіты, аддаўшы табе першую, я іду зьбіраць другую. Тым і харчуюся».
На што настаўнік сказаў яму: «Не гадзіцца так абыходзіцца са сваім настаўнікам. Зьбіраючы дзьве жабраніны, ты перашкаджаеш харчавацца іншым жабраком. Ты хцівы».
«Добра!» — сказаў той і знову пайшоў пасьвіць кароў. Выпасьвіўшы іх, ён вярнуўся ў вучыцелеў дом і, стаўшы перад сваім настаўнікам, пакланіўся яму.
Пабачыўшы, што вучань зноў сыты, настаўнік сказаў яму: «Я забіраю ў цябе ўсю без астатку жабраніну, а другой ты не зьбіраеш. I ўсё ж ты сыты. Чым жа ты харчуесься?»
Тады ён адказаў настаўніку: «Пане, я харчуюся малаком гэтых самых кароў».
На што настаўнік сказаў яму: «Не гадзіцца табе піць малако без майго дазволу».
У Manu-smrri2.51 кажацца: «Бсз падману сабраўшы жабраніны, колькі трэба для сжы, прапанаваўшы настаўніку, ён (т.-б. вучань) павінсн есьці тварам на ўсход, ачысьціўшыся сёрбаньнем».
46
47
48
49
5°
5і
52
53
54
55
56
57
5»
іі.
12.
«Добра!» — паабяцаў той і, у чарговы раз выпасьвіўшы кароў, вярнуўся v настаўнікаў дом і, стаўшы перад сваім вучыцелем, пакланіўся яму.
Пабачыў настаўнік, што вучань сыты, і сказаў яму: «Жабраніны ты не ясі, а другой не зьбіраеш. Малака ты таксама ня п’еш. I ўсё ж ты сыты. Чым жа ты харчуесься?»
Пачуўшы гэта, той адказаў настаўніку: «Пане, я п’ю пену, якую выпускаюць цяляты, калі ссуць вымя сваіх мацярок».
На што настаўнік сказаў яму: «Гэтыя шчодрыя цяляты, спачуваючы табе, выпускаюць нямала пены. Робячы так, ты перашкаджаеш ім карміцца. Ты не павінен піць нават пену».
«Добра!» — паабяцаў той і пайшоў пасьвіць кароў галодным, бо яму было забаронена і есьці жабраніну, і зьбіраць другую, і піць малако, і нават зьлізваць пену.
I вось аднойчы ў лесе, змучаны голадам, ён зьеў лісткоў аркі“. Ад тых лісткоў аркі, едкіх, горкіх і цяжкастраўных, яму забалелі вочы, і ён асьлеп. I вось, блукаючы па лесе безвач, ён упаў у яму. Калі ж ён не вярнуўся назад, настаўнік сказаў вучням: «Я забараніў Упаман’ю ўсё, таму ён, напэўна, раззлаваўся і цяпер ня хоча вяртацца. А ўжо позна».
Сказаўшы гэта, настаўнік пайшоў у лес і стаў яго зваць: «Агу! Упаман’ю! Дзе ты, дзіця маё? Хадзі сюды!»
Пачуўшы настаўнікаў кліч, той гучна абазваўся: «Я тут, вучыце' лю! Упаўу яму!»
Тады настаўнік спытаў яго: «Як жа ты туды ўпаў?»
На што той адказаў: «Я зьеў лісткоў аркі ды асьлеп. Таму і ўпаў v яму».
Тады настаўнік сказаў яму: «Услаў жа Лшвінаў! Яны гаяры багоў і вернуць табе зрок»12.
arka— расьліна Calotropis Gigantca.
Ужо v РВ мы знаходзім нямала намёкаў на міты пра Лшвінаў, у якіх яны вылсчваюць людзсй (і жывёл). Так, у 1.117.17 яны вяртаюць зрок пэўнаму Рыджрашву, якому бацька выкалаў вочы, а ў 1.118.7 — вылечваюць асьлспленага песьняра Канву.
Пачуўшы настаўнікавы словы, той стаў услаўляць багоў Ашвінаў такімі слаўнямі13:
6о «Вас, першародных, першахожых, ясных, я слаўлю песьняю, безабмежных, зыркіх, дзівоснакрылых і бяспыльных, лёткіх14, штоусе сабой асланяюць быты,
6і залатых арлоў, Дзіваспасаў дужых'5,
вас, прыўкраснадзюбых іўсягды звыцяжных, што ткуць імкліва на прыўкрасных кроснах тканіну белу ды тканіну чорну .
62 Перапёлку вы ўратавалі, Ашвіны,
із глюгі коршакаусім на шчасьце'7.
Ўкланіліся вам, такім добрым баўнікам18, кароў найлепшых і рудых прыгналі вам.
13. гс услаўляльныя вершы ў гонар багоў, зь якіх складаюцца хвалсбны РыГведы ([Rc—p/Rg-veda-). Канкрэтна гэтыя всршы ня ёсьць часткаю РВ, а толькі абапіраюцца на ведыйскі матэрыял і пераймаюць яго знарочыста цёмпы стыль. Ашвіны былі багамі ранішняга й вячэрняга сутонаў, а паколькі Упаман’ю прызывае іх з просьбаю вярнуць яму зрок, то зусім заканамерна, што асноўным зьместам гэтых слаўняў ёсьць сьвітанак і ўзыход сонца. Месцамі вершы вельмі цёмныя ня толькі сэнсава, але й граматычна ды сынтаксычна, а часам увогуле складваецца ўражаньнс, што аўтар ужывае нскаторыя словы альбо памылкова, альбо нават без разуменыія іх сэнсу. УА памер вершаў — пераважна ведыйскі трыштубг, часам джагаці, алс ў перакладзе строгай адпаведнасьці арыгінальным мэтрам няма.
14. vimanau — ДС «якія вымяраюць / перасякаюць [прастору]». У РВ гэта слова было эпітэтам, які, акрамя іншага, апісваў боскія калясьніцы (гл., напр., 2.40.3).
к. УА sampardyau, што ДС азначае альбо «зьвязаны зь бядой» (т.-б. які прыходзіцьу бядзс), альбо «зьвязаны з тым сьветам».
16. ДС «белае .... чорнае», т.-б. дзень і ноч. AC vivasvat «яркае»; не зусім ясна, адносіцца яно толькі да чорнага ці таксама й да белага.
17. У РВ Ашвіны ўратоўваюць перапёлку з пашчы воўка. Камэнтатар РВ Яска тлумачыць, што перапёлка — гэта зара, а воўк — сонца. ПН перапёлкаю ёсьць душа, а коршакам — час.
18. УА mdyaya ‘бавамі, чарамі’ (пад узьдзеяпьнем вашых чар?).
63 Тры сотні кароваў і шэсьць дзясяткаў адно нараджаюць цяля ды кормяць яго па чарзе ў паасобных ворах'9. П'яце, Лшвіны, вы малако гарача20.
64 Ажно сем соцень у адной калодцы сьпіц
і дваццаць яшчэў зьвенчакі устаўлена21. Бясконца кола безабодна круціцца.
Бавы, Ашвіны, вам аздобай, дзейлівым.
65 Аж шэсыдь калодак, адна вось і дванаццаць сьпіц у коле гэтым, што нясьмерця ёмішча22.
Стаяць трывала ўсе на ім багове.
Мяне, Ашвіны, апрастайце з злыбеды!
66 Вы, Ашвіны, амрыту ў Індры, добрыя, здабылі хітрасьцю, о чортазможнікі23. Расьцяўшы гару, вы ўзыходзіце з каровамі24, з прыходам дня дажджыць багацьце Валава25.
19. Вершы 63-65 зьмяшчаюць тыповыя ведыйскія касмалягічныя загадкі brahmodya(гл., напр., РВ 1.164, АВ ю.8). 360 кароў — гэта дні, а цяля — год.
2о. gharma звычайнае паднашэньне Ашвінам. AC ukthyam ‘якое суправаджаецца хвалебнамі’.
21. 720 сьпіц — гэта дні й ночы, а кола — год.
22. Кола — гэта зноў год, яго калодкі — паравіны году (у Індыі іх шэсьць: вясна, лета, дажджы, восень, зі.ма й прадвссьне), а сыііцы — мссяцы. Пад восьсю ж. магчыма, трэба разумець сонца.
2у Магчыма, гаворка ідзе пра наступны міт. Індра, павсдаўіпы мудрацу Дадг ячу таемныя веды мёду (т.-б. Сомы), сказаў яму: «Не выдавай нікому гэтай тайны — інакш я раструшчу сваім перуном табе галаву!» Тады Лшвіны самі сьссклі Дадг’яч галаву ды схавалі яс, а замсст прыладзілі конскую. Мудрэц раскрыў ім таемныя всды мёду, і разгневаны Індра тут жа раструшчыў яму галаву, як і абяцаў. Тады Лшвіны дасталі са сховішча сапраўдную галаву й прыладзілі яс назад.
24. У РВ гару з каровамі прабівае Індра.
25. Вала (vala‘пячора’) — назва скалы, у якой былі схаваны каровы (што, відаць, увасабляюць сабою сьвятло зары), вызваленыя Індрам, Брыгаспаці й АнГірасамі.
67 Спачатку дзесяць вы старонаў26 родзіце. Аднакаў вышы як вазы расходзяцца. За імі сьледам ідуць рышы мудрыя.
Знаходзяць людзі ды багі прыстанішча.
68 Ствараеце вы ўсемагчымы колеры.
Ува ўсе яны пранікаюць сьветы.
За імі сьледам ідуць промні зыркія.
Знаходзяць людзі ды багі прыстанішча.
69 Дзівы! Лшвіны! Я чыню вяльбу вам, блакітналотасны вянец ваш слаўлю. Дзівы! Лшвіны! Вы апора ладу.
У ладзе родзяцца багі такім жа шляхам.
70 Хай плод ён, юныя, праз рот здабудзе, памерлы родзіцца бо гэтым шляхам. Як плод зьяўляецца, то смокча27 маці. Вы выпускаеце кароў, каб жыці.
71 Пачуўшы ягоныя слаўні, Лшвіны тут жа зьявіліся перад Упаман’ю й сказалі: «Мы здаволены табою. Вось табе перапечка. Зьеж яе!»
72 Пачуўшы гэта, ён адказаў ім: «Вы ніколі не маніце, панове. Але я не магу зьесьці гэтую перапечку, не прапанаваўшы яе сьпярша свайму настаўніку».
73 Тады Ашвіны сказалі яму: «Калісьці нас уславіў і твой настаўнік, і мы, задаволеныя ім, далі яму такую самую перапечку. 1 ён зьеў яе, не прапанаваўшы сьпярша настаўніку. Таму і ты зрабі так, як зрабіў твой настаўнік!»
74 Пачуўшы гэта, ён адказаў ім: «Прашу вас, Ашвіны, я не магу зьесьці перапечку, не прапанаваўшы яе сьпярша настаўніку».
75 Тады Ашвіны сказалі яму: «Мы здаволены тваёй вернасьцю свайму настаўніку. У твайго вучыцеля зубы з чорнага жалеза, а ў цябе будуць залатыя. Ты зноў станеш відушчым і дасягнеш шчасноты!»
26. 4 асноўныя стараны, 4 прамежкавыя, зэніт і надзір.
27. ДС ‘есьць'.
76
77
7» 79 8о
8і
82
83
84
85
86
»7 88
89
Толькі ён пачуў іх словы, як да яго вярнуўся зрок. Падышоў ён да настаўніка і, прывітаўшы яго, усё яму пераказаў. Той застаўся задаволеным
і прамовіў: «Як і сказалі Ашвіны, ты дасягнеш шчасноты, і ўсе Веды адкрыюцца табе».