Магабгарата
выбраныя аповеды
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 484с.
Мінск 2022
няцотная пада
(Karnah) praharatam sreschah найлепшы з ваяроў Карна sarvalaksanasampannah надзелены ўсякай цнотай visrutas trisu lokesu праслаўлены у трох сьветах tacah samabhavadyuddham пачалася тады бітва acirenai ’va kdlena па нядоўгім, аднак, часе uvaca prahasann iva зусьмешкаю тады мовіў х х amaragarbhabhah х х х х багом роўны х х Yudhisthiro raja х х КЭдгіштхіра-ўладар
цотная пада
(Bhimah) prahararam varah (Бгімасэна,) найлепшы вой
sarva laksa nalaksitah
надзелены штоцнотаю
trisu lokesu visrutah
y трох сьветах праслаўлены tato yuddham avartata i тады разгарэўся бой rajani cabhyavartata i тады наступіла ноч prahasann abravid (raja)
i з усьмешкай прамовіў (князь) purnendusadrsanana
xxx поўнятварая Kuntiputro Yudhisthirah радасьць Кунці Юдгіштхіра
і . Усе прыклады узятыя з кнігі П. Л. Грннцер. Древненнднйскнй эпос. Генезнс н тштологня. — Москва: Главная редакцня восточной лнтературы нздательства «Наука», 1974 г. — С. 362-388.
abravid vacanam х х і прамовіў тады х х
ххх idam abravid
ххх тады так сказаў
ххх (raksasa)sresthah
ххх найлепшы (ракшас)
ххх (kuru)sarramah
х х х х най-(каўрава)
ххх (soka)santapcd
х х х у цяжкім горы
ххх (soka)karsicd
ххх веляскрушная
х х х х rajendra
х х х о Індра князёў
х х х х visdm pare
х х х х о пан людзей
хххх (nara)vyaghrah х х х х (ваяр-)тыгар
х х х х (nara)rsabhah х х х х бык-(ваяр)
х х х х mahesvasah
х х х х вялік-лучнік
х х х х mahararhah х х х х вялік-ваяр
х х х х (amitra)ghnah х х х х (ворага)бой
ххх (ari)mardanah
ххх граза(ворагаў)
х х х х susroni
х х х х краса-дзева
х х х х sumadhyama ххх пекнацелая
х х х х х sangrdme
х х х х х страх-бітве
х х х х х samyudhe х х х х х у баі
Нярэдка формула, якая ў
арыгінале займае няцотную паду.
у перакладзе ставіццаў цотную, і наадварот:
цотная пада ->
няцотная пада
girir Merur ivacalah
нерухома, нібы Мэру
няцотная пада -»
цотная пада
ххх padmayataksi
ххх падмавокая
У цэлым, беларускі тэкст
менш насычаны формуламі, чым
арыгінал, бо галоўнаю задачаю гэтага перакладу ёсьць перадача зьместу аповедаў, а захаваньне формы грае хоць і важную, але другарадную ролю. Тое самае датычыць і паэтычных памераў.
АПОВЕД ПРА ПАУШ’Ю
Ч
На адрозьненьне ад Рамаяны, якая цалком складаецца зь вершаў, МБ утрымлівае невялікія празаічныя ўрыўкі (з паэтычнымі ўстаўкамі); у «Разьозеле пдчдтку» (частка 3), у «Лясным разьдзеле» (частка 190) і ў «Разьдзеле спакою» (часткі 183-185 і 329). Месцамі гэтая проза яўна рытмізаваная і ўтрымлівае цэлыя паэтычныя радкі (напр., 3.19: ecasminn antare kas cid/rsir dhaymyo nama ’yodas... «Жыў y той самы час нейкі /рышы Аёда, сын Дгўмаў», што становіць дзьве няцотныя пады шлокі).
Дадзены аповед расказвае перадгісторыю таго, як Джанамэджая, Арджунаў праўнук, вырашыў правесьці зьмеяборчае ахвярапрынашэньне. Адзін з герояў аповеду — мудрэц Аёда, сын Дгумаў, які быў ачольнікам, ці бо хатнім жрацом (purohira-), пандаваў. Расказ пра выпрабаваньне яго трох вучняў здаўна карыстасццаў Індыі вялікай папулярнасыдю й часта прыводзіцца як прыклад вучнёўскай вернасьці свайму настаўніку.
Гэты матыў паўтараецца яшчэ раз ужо з галоўным героем аповеду Уттанкам, чыім настаўнікам быў Аёдаў вучань Вэда. Гісторыя пра Уттанку сустракаецца ў МБ двойчы: другі раз ажно ў 14-м «Разьдзеле пра закол каня» (часткі 52-58), дзе яна расказваецца ня толькі больш падрабязна, але й зь некаторымі адрозьненызямі (у прыватнасьці, Уттанкавым настаўнікам там выступае мудрэц Гаўтама, а месца князя Паўш’і займае пракляты Васіштхам Кальмашапада).
Адзін з ключавых момантаў «Аповеду пра Паўш’ю» — выкраданьне князем зьмеяў Такшакам залатых завушніц, якія Ўттанка нёс жонцы свайго настаўніка ў якасьці платы за навучаньне (guntdaksina-). Сувязь зьмеяў з золатам шырока вядомая ў індаэўрапейскай міталёгіі: гэта і грэцкі цмок Ладон, які вартуе залатыя яблыкі ў садзе Геспэрыд; гэта і скандынаўскі Фафнір, які ляжыць на золаце; гэта і залатая карона на галаве вужынага цара ў беларускім фальклёры. Калі золата сымбалізуе сонца й чысьціню, то зьмей — істота
хтанічная, і таму выкраданьне ім золата ёсьць водгукам больш старажатныга міту, у якім першародны цмок трымаў у зьняволеньні сонца й зару.
Паказальна, што вярнуць завушніцы Уттанку дапамагае ня хто іншы, як Індра, якіў РВ змагаецца з цмокам Врытрам і, забіўшы яго, выпускае зь нетраў гары воды, сонца й зару (гл. «Лповед пра Індраву перамогу»), а таксама Агні (зьмеі зьвязаныя ня толькі зь зямлёю, але й з вадою, і таму баяцца агню). Характэрны і Ўттанкаў спуск у зьмяінае царства, адкуль ён вяртаецца толькі дзякуючы таму, што перад тым зьеў амрыты (атгга-), прапанавага ямуў выглядзе гною Індрам: паход у падземнае ўладарства — адзін з найпашыраных сюжэтаўу індаэўрапейскіх мітах.
Можна дапусьціць, што зьмеяборчае ахвярапрынашэньне, падчас якога расказваецца МБ, — гэта своеасаблівае ўказаньне на тое, што вайна пандаваў і каўраваў можа мець і міталягічнае прачытаньне. 3 гэтага гледзішча становіцца зразумелым і нараджэньне сотні каўраваў з аднаго клубка плоці, які знаходзіўся ў гаршку пад зямлёю два гады, і той факт, што ў канцы бітвы на Курукшэтры Дур’ёдгана, уцякаючы ад пандаваў, хаваецца ў возера; і тое, што пандавы дванаццаць гадоў блукаюць па лесе, а потым год жывуць пад чужым выглядам у князя Віраты (вяртаньне з падземнага сьвету часта зьвязана зь непазнаваньнем героя).
Лсновапалеглы індаэўрапейскі міт барацьбы бога-грымотніка з хтанічным зьмеем, такім чынам, праяўляецца ў МБ на некалькіх узроўнях: гэта і Джанамэджаева варажнеча са зьмеямі, і невялічкі аповед пра Ўттанку, і барацьба сыноў Панду з сынамі Дгрытараштры, і, уласна, сам міт пра забойства Індрам Врытры, няхай і пададзены ў МБ у відазьмененым выглядзе.
ЧАСТКА 3
Сўта' прамовіў:
і Джанамэджая, Парыкшытаў сын, разам са сваімі братамі прысутнічаў на доўгай саттры на Курукшэтры. А братоў у яго было трое: Шрутасэна, Уграсэна й Бгімасэна.
2 1 вось, калі яны былі на той саттры, прыйшоў туды адзін сабака, сын Сарамы2. Джанамэджаевы Браты пабілі яго’, і ён, жаласна скавычучы, прыбег назад да маці.
3 Пачуўшы, як сын жаласна скавыча, маці спытала яго: «Чаму ты якочаш? Хто цябе пабіў?»
4 Пачуўшы гэта, ён сказаў: «Мяне пабілі Джанамэджаевы браты».
5 Тады маці сказала яму: «Пэўна, ты ў чымсьці правініўся, таму цябе й пабілі».
6 Fla што сын адказаў ёй: «Ні ў чым я не правініўся! На ахвярнае масла не глядзеў і не лізаў».
Пачуўшы гэта, Сарама, засмучаная сынавым горам, прыйшла на тую доўгую саттру, дзе быў Джанамэджая са сваімі братамі.
8 Там яна ў гневе сказала яму: «Мой сын ні ў чым не правініўся. Завошта вы яго пабілі? А раз пабіты ён безь віны, то спасьцігне цябе непрадбачанае няшчасьце!»
9 Джанамэджая ж, пачуўшы словы Сарамы, сукі саміх багоў, вельмі ўстрывожыўся й засмуціўся.
ю Калі саттра была скончана, Джанамэджая вярнуўсяў Гастынапуру й прыклаў нямала намаганьняў, каб знайсьці сабе прыдатна-
і. Уграшравас.
2. Sarama— у РВ Індрава сука, якая знайшла для яго кароў, схаваных у скале.
j. Лічылася, што прысутнасьць сабакі на абрадзс апаганьвала яго: «Чандала, сьвіньня. певень, сабака, жапчына падчас аплаваў, лягчансц не павінны глядзець на двойчынароджаных, калі тыя ядуць. На што б яны ні паглядзслі падчас узьліваньня ў агонь, паднашэныы дароў, ядзспьня і ахвяравання багом ці продкам — яно ўжо не прынясе плёну. Сьвіньня псуе сваім абнюхваньнем, псвснь — ветра.м ад крылаў, сабака — позіркам, а чалавек нізкай варны — дотыкам» (Manu-smni3.239-241).
11
12 n
14
15
16 ‘7
18
1?
4-
56.
7-
га ачольніка, які — як ён абвяеыдіў — змог бы суняць4 учынены ім грэх.
I вось аднойчы Парыкшытаў сын Джанамэджая вырушыў на ловы і ў адной мясьціне сваіх уладаньняў налучыў на пустынь.
У ёй жыў нейкі рышы на імя Шруташравас. Там жа сядзеў і яго любы сын Сомашравас.
Падышоўшы да Сомашраваса, Джанамэджая, сын ІІарыкшытаў, вырашыў узяць яго за ачольніка.
Пакланіўшыся таму рышы, ён прамовіў: «Багавіты, хай твой сын будзе маім ачольнікам!»
Пачуўшы гэта, той адказаў: «О княжа, мой сын нарадзіўся ад зьмяі. Вялікі жарбіт і бездакорны вучань, ён быў зачаты сілаю маёй жарбы і вырас у чэраве той зьмяі, што выпіла майго семені. Ен зможа суняць любы ўчынены табою грэх, акрамя злачынства супраць Вялік-бога5. Аднак мой сын даў адзін таемны зарок: калі які-небудзь брагман што-небудзь у яго папросіць, то ён яму тое і аддасьць. Калі гэта не пужае цябе, то бяры яго!» Пачуўшы гэта, Джанамэджая адказаў: «Багавіты, хай будзе так!» Узяўшы Сомашраваса за ачольніка, ён вярнуўся назад і сказаў сваім братом: «Я выбраў яго сабе за настаўніка. Што б ён ні сказаў, выконвайце тое бяз роздумаў».
Пачуўшы гэта, браты адразу далі сваю згоду. А ён, даўшы TaKi наказ, выправіўся ў Такшашылў6 і падначаліў сабе ўвесь той край.
Жыўу той самы час нейкі рышы Аёда, сын Дгўмаў. 1 былоў яго тры вучні: Упаман’ю, Аруні7 й Вэда.
samavicum ‘суняць, суцішыць, патушыць, спыніць, зьнішчыць’.
Maha-deva— адно з імён Шывы.
Taksa-sild сталіца Гандгараў, што знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Пэнджабу. Грэкі называлі яе Td^tXa. Другі складнік азначас 'скала, камень’, а псршы — хутчэй за ўсё, ‘цясьляр’. Taksa(ці Taksaka-) таксама зьяўляецца іменем зьмея, які фігуруе ў гэтым аповедзе, а вялікас ахвярапрынашэньне зьмеяў, якое праводзіў Джанамэджая, адбывалася акурату Такшашылс.
Агйпі знакаміты сьвятар, які зьяўляецца пэрсанажам найстарэйшых vnaнішад: Brhad-dranyakaі Chandogya-. Паводле Satapatha-brdhmana-, аднак, ён
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
З1
З2
8.
9-
Адному з вучняў — Лруні, што з краіны паньчальскае, — ён даў такое даручэньне: «Ідзі, заладзь пралом у гаці!»8
Пачуўшы наказ, паньчаліец Аруні тут жа пайшоў на гаць, але пралом заладіць ня змог.
Засмучаны, ён стаў думаць, што яму рабіць, і ўрэшце знайшоў выхад: «Добра, зраблю вось як!»
I тады ўвайшоў ён у пралом і, лёгшы ў ім, спыніў сабой ваду.
Празь некаторы час яго настаўнік Аёда, сын Дгумаў, спытаў у сваіх вучняў: «А куды падзеўся паньчаліец Аруні?»
На што тыя адказалі: «Але ж багавіты сам паслаў яго заладзіць пралом у гаці».
Пачуўшы гэта, ён сказаў вучням: «Тады хадзем да яго!» Прыйшоўшы на месца, ён стаў клікаць Аруні: «Агу! Аруні! Паньчалійча! Дзе ты, дзіця маё? Хадзі сюды!»