Магабгарата
выбраныя аповеды
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 484с.
Мінск 2022
Займеўшы магутных хаўрусьнікаў у выглядзе паньчалаў і ядаваў, пандавы вяртаюццаў Гастынапуру й заяўляюць свае правы на сталец. Дур’ёдгана прапаноўвае новае падступства, Карна жадае адкрыта выступіць супраць пандаваў, але Дгрытараштра, пры-
22. svavam-vara‘самавыбар’ — даўні звычай. паводлс якога князёўна сама выбірала сабс мужа з запрошаных яс бацькам жаніхоў, ускладаючы яму на шыю вянок. Хоць сваямвара неаднаразова згадваецца ў эпасе (Рама жэніцца зь Сітаю таксама ў выніку сваямвары), у брагманскіх зборніках законаў пра яго ня сказана ні слова.
2^. Кунці зьяўлясцца сястрою яго бацькі Васудэвы.
слухаўшыся да Бгішмавай парады, дзеліць княства на дзьве часткі й аддае сыном Панду землі ў пустыннай частцы краіны. Там, на беразе ракі Ямуны, пандавы засноўваюць сваю новую сталіцу Індрапрастху (сучасны горад Дэлі), дзе й жывуць шчасьліва разам са сваёй агульнай жонкаю Драўпадзі. Каб унікнуць непаразуменьняў, яны дамаўляюцца, што калі хтосьці зь іх зойдзе ў пакой Драўпадзі, пакуль яна бавіць час зь іншым брата.м, то парушальнік павінен будзе адправіцца ў выгнаньне на дванаццаць гадоў.
Стаецца так, што Арджуна вымушаны парушыць гэту клятву. Аднаго дня ў палац прыходзіць засмучаны брагман, у якога скралі кароў, і просіць дапамогі. Арджуна тут жа згаджаецца, але потым згадвае, што яго зброя вісіць у пакоі Драўпадзі, дзе акурат у гэты час знаходзіцца Юдгіштхіра. Пачуцьцё ваярскага доўгу перамагае: Арджуна заходзіцьу пакой, бярэ зброю й вяртае скрадзены статак. Юдгіштхіра даруе свайму брату парушэньне дамовы, аднак Арджуна непахісны й дзеля стрыманьня клятвы пакідае Індрапрастху. Падчас свайго доўгага выгнаньня ён завітвае да Крышны ў яго сталіцу Двараку, дзе закохваецца ў яго сястру Субгадру. Яны жэняцца, і Арджуна забірае маладую жонку ў Гастынапуру, дзе яна становіцца служанкаю Драўпадзі. Неўзабаве Субгадра нараджае Арджуну сына Лбгіманю, які становіцца ягоўлюбёнцам.
2 .Раздзел пра зборню
Празь некаторы час Юдгіштхіра вырашае правесьці вялікае ахвярапрынашэньне раджасўя, якое можа ўчыніць толькі магутны князь, што падпарадкаваў сабе іншых валадароў. Яго браты выпраўляюцца на поўнач, усход, поўдзень і захад ды падначальваюць сабе ўвесь сьвет. Па іх вяртаньні ўзрадаваны Юдгіштхіра зьдзяйсьняе пышны абрад і шчодра адорвае гасьцей. Няздольны болей зносіць посьпехі пандаваў, Дур’ёдгана зноў задумвае ліхое. Яго дзядзя Шакуні, умелы гулец у косьці, раінь яму запрасіць пандаваў на гульню й запэўнівае пляменызіка, што выйграе ў іх усё княства. Так і адбываецца. Юдгіштхіра, хоць і неахвотна, але згаджаецца на выклік і пакрысе прайграе ўвесь свой набытак,
княства, самога сябе, усіх сваіх братоў і ўрэшце іх агульную жонку Драўпадзі. Духшасана прыводзіць яе ў зборню, цягнучы за валасы, а Карна заўважае, што ўся іх адзежа цяпер таксама належыць каўравам. Духшасана неаднаразова спрабуе сарваць з Драўпадзі яе шаты, аднак боскаю сілаю Крышны яна штораз застаецца адзетаю. Тады разгневаны Бгіма прамаўляе страшную клятву, што ня будзе яму на зямлі спакою, пакуль ён не разьдзярэ Духшасану грудзей і не нап’сцца яго крыві. Дур’ёдгана, жадаючы яшчэ больш абразіць пандаваў, агаляе перад Драўпадзі левае сьцягно, намякаючы на тое, што цяпер яна належыць яму. Тады Бгіма клянецца ўдругарадзь, кажучы, што не злучыцца яму з продкамі, пакуль ён не раструшчыць Дур'ёдгану сьцягно ў двубоі.
Тут у зборні чуецца гучны вый шакала ды іншыя злавесныя гукі. Напалоханы дурным знакам, Дгрытараштра суцяшае Драўпадзі й прапаноўвае ёй тры дары. Яна выбірае свабоду Юдгіштхіру і яго братам, але ад трэцяга дару адмаўляецца, кажучы, што ўсё астатняе яе мужы вернуць сабс самі і ў Дгрытараштравай літасьці яны патрэбы ня маюць. Тым ня менш сьляпы князь вяртае пандавам іх княства ды адпускае зь мірам.
Толькі пандавы пакінулі Гастынапуру, як Дур’ёдгана стаўугаворваць Дгрытараштру запрасіць іх на другую гульню, але з новымі ўмовамі: той, хто прайграе, павінен будзе выправіцца ў лясное выгнаньне на дванаццаць гадоў, пражыць трынаццаты год непазнаным і толькі на чатырнаццаты вярнуцца назад. Гандгары благае Дгрытараштру ня слухаць свайго сына й кажа, што гэта гульня прывядзе да гібелі ўсіх каўраваў. Князеў розум, аднак, ужо затуманены, і Дур’ёдгана атрымвае свой дазвол. Ведзены конам, Юдгіштхіра зноў пагаджаецца на гульню і прайграе, пасьля чаго разам з братамі й Драўпадзі вы.мушаны адправіцца ў выгнаньне.
у.Л ясны разьдзед
У лесе пандаваў адведвае Крышна. Ен прапаноўвае Юдгіштхіpv вярнуць сабе княства сілаю, але той застаецца верны свайму слову і, нягледзячы на дакоры Драўпадзі, цьвёрда намераны пражыць
усе дванаццаць гадоў у выгнаньні. Схіліць Юдгіштхіру да вайны з каўравамі не ўдаецца і яго братам: пакуль на баку Дур’ёдганы такія магутныя воі, як Бгішма, Дрона, Крыпа й Карна, перамога падаецца яму малаімавернай. Тады ў лясной сялібе пандаваў зьяўляецца іх дзед В’яса й перадае ім таемны заклён, з дапамогай якога яны змогуць атрымаць у Індры нябёсную зброю. На здабыцьцё зброі выпраўляецца Арджуна. У Гімалаі ён сустракае Індру, але той адсылае яго да Шывы. Арджуна чыніць грозную аскезу, і тады перад ім зьяўляецца Шамбгу ў выглядзе дзікага горца. Між імі пачынаецца страшная бойка за забітага дзіка, і ўрэшце Шыва, здаволены мужнасьцю Арджуны, яўляе сябе ваяру й разам зь іншымі багамі даруе яму розныя віды нябёснай зброі. Тады Арджуна выпраўляецца ў Індраў рай, дзе праводзіць у шчасьці пяць гадоў.
У апошні год выгнаньня пандаваў спасыдігае новая бяда. Пакуль браты былі на паляваньні, іх жонку Драўпадзі выкрадае князь сіндгу Джаядратха. Пандавы кідаюцца за ім усьлед, разьбіваюць яго войска ўшчэнт і вяртаюць сабе Крышну. Юдгіштхіра, аднак, не знаходзіць спакою: цяжкі лёс Драўпадзі вельмі засмучае яго, і ён са страхам думае пра будучую сутычку з каўравамі, Асабліва палохае яго Карна, які нарадзіўсяў прыродным дасьпеху й цудадзейных завушніцах, якія робяць яго непаражальным24. Тады Індра, жадаючы суцешыць Юдгіштхіру, зьяўляецца перад Карнам у выглядзе сьвятара й просіць аддаць яму дасьпех і завушніцы. Карна, няздольны адмовіць сьвятару, імгненна зразае іх са свайго цела, і здаволены Індра дае яму наўзамен кап’ё, што ніколі ня хібіць, але якое можа быць ужыта толькі аднойчы.
4.Раздзел пра Вір a ту
Па сканчэньні дванаццатага году пандавы пераадзетымі адпраўляюцца да князя матс’яў Віраты й пад чужымі імёнамі паступаюць да яго на службу: Юдгіштхіра становіцца яго дарадцам, Бгіма — кухарам, Арджуна — настаўнікам танцаў у Віратавай
24. Слова karnaазначае ‘вуха'.
дачкі Уттары, Накула — аб’езьнікам коней, Сагадэва — назорцам жывёлы, а Кунці — пакаёўкаю княгіні. Цэлы год яны жывуць непазнанымі пры Віратавым двары й здабываюць усеагульную павагу. 1х гюбыт у матс’яў, аднак, азмрочваецца дзьвюма падзеямі. У Драўпадзі закохваецца Віратаў швагер і ваявода Кічака, які спрабуе схіліць яе да шлюбу. ДраЎпадзі прызначае яму спатканьне, папярэдне прызнаўшыся княгіні, што яна дзей жонка пяці гандгарваў. Калі Кічака прыходзіць на сустрэчу, на яго нападае Бгіма й забівае, выстаўляючы ўсё як атаку гандгарваў.
Дазнаўшыся пра Кічакаву сьмсрць, каўравы, якія ўжо даўно былі ў разладзе з матс’ямі, учыняюць на іх набег. Супраць каўраваў выступае Віратаў сын Уттара, які на параду Драўпадзі бярэ сабе за калясьнічага Арджуну. 3 дапамогаю сваёй цудадзейнай зброі Лрджуна здабывае пера*могу над каўравамі й вяртаецца ў сталіцу матс’яў. Трынаццаты год падыходзіць да канца, і пандавы зьяўляюцца перад Вірата.м у сваім сапраўдным абліччы. Узрадаваны князь прапаноўвае Арджуну пашлюбаваіша зь яго дачкой Уттарой, але той ветліва адмаўляецца й прапаноўвас выдаць яе за свайго сына Абгіман’ю. Так і робяць.
$.Раздзел пра намогі
Такім чынам, усе ўмовы злашчаснай гульні выкананыя, і пандавы пасылаюць да каўраваў пасла з патрабаваньнем вярнуць іх палову княства. Між тым, кожны з бакоў рыхтуецца да магчымай вайны й стараецца залучыць да сябе як мага больш хаўрусьнікаў. I каўравы, і пандавы шукаюць падтрымкі Крышны. Першым да яго прыбывае Дур’ёдгана, але знаходзіць яго заснулым; калі ж Крышна прачынаецца, то бачыць перад сабою Арджуну й таму вырашае падтрымаць абодва бакі: адзін — сваім дарадніцтвам, другі — войскам. Дур’ёдгана выбірае войска, і тады Крышна становіцца калясьнічым Арджуны, абяцаючы яму даваць карысныя парады, а Дур’ёдгану — што ня будзе беспасярэдне ўдзельнічаць у баі.
На баку пандаваў вырашае выступіць і князь мадраў Шалья, аднак па дарозе яго перахоплівае Дур’ёдгана й пераконвае далу-
чыцца да яго. Шалья даяжджае да Юдгіштхіры, і яны прыходзяць да наступнага пагадненьня: Шалья ўсё-такі будзе змагацца на баку каўраваў і стане Карнавым калясьнічым, але толькі для таго, каб дрэнна кіраваць яго повазам і прымусіць Карну ўпасьці, калі той раптам уступіць у двубой з Арджунам.
Тым часам да каўраваў прыбывае пасол пандаваў, і хаця Дгрытараштра прагне міру, пэўнага адказу ён не дае. Тады пандавы прапаноўваюць новыя ўмовы, кажучы, што задаволяцца і пяцьцю вёскамі — па адной для кожнага зь іх. Дур’ёдгана не згаджаецца нават на гэта, і слабы Дгрытараштра зноў адсылае пасла ні з чым. Пандавы робяць апошнюю спробу ўладзіць спрэчку мірам і згаджаюцца на прапанову Крышны асабіста пагаварыць з Дгрытараштрам. Крышна прыбывае ў Гастынапуру й пачынае перамовы. Лднак ні ён, ні Бгішма з Дронам, Крыпам і Відурам ня здольныя пераканаць Дур’ёдгануўкласьці мір. Той ня толькі адмаўляецца аддаць пандавам і найменшую частку княства, якая б зьмясьцілася на кончыку голкі, але й задумвае ўзяць Крышну ў палон. Змова, аднак, раскрыта, і Крышна ў гневе пакідае каўраваў, завітваючы на астаньне да Карны. Ен расказвае ваяру, што ягоныя сапраўдныя бацькі — бог Сўр’я й Кунці і што той насамрэч старэйшы брат пандаваў, ды раіць яму сіламоц захапіць сталец і прызначыць Юдгіштхіру сваім спадкаемцам. Карна адмаўляецца здрадзіць свай.му сябру Дур'ёдгану дзеля маці, якая яго не выхоўвала, і Крышна пакідае яго ні з чым.
Вайна цяпер немінучая, і абодва бакі зьбіраюць свае войскі на разлогай Курукшэтры, што знаходзіцца паміж Індрапрастхай і Гастынапурам. На чале войска пандаваў становіцца Дгрыштад’юмна, Друпадаў сын, а каўравы выбіраюць за ваяводу Бгішму. Ён пералічае Дур’ёдгану іх магутных ваяроў, апошнім называючы Карну, — той вель.мі абражаецца і клянецца не ўступаць у бітву, пакуль Бгішма не падзе. Тады ваявода каўраваў называе Дур’ёдгану ваяроў на баку пандаваў і кажа, што гатовы біцца з усімі сваімі родзічамі, але не з Шыкхандзінам, Друпадавым сынам, які нарадзіўся жанчынай і толькі потым ператварыўся ў мужчыну.