• Газеты, часопісы і г.д.
  • Магабгарата выбраныя аповеды

    Магабгарата

    выбраныя аповеды

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 484с.
    Мінск 2022
    85.84 МБ
    Даўшы сваё апошняе настаўленьне, Бгішма гіамірае. Склаўшы вялікаму ваяру належную пашану і спаліўшы яго цела, пандавы адпраўляюцца да Гангі, каб учыніць хаўтурныя ўзьліваньні. 3 вады выходзіць багіня БгаГіратхі, чыім сынам і быў Бгішма, і пачынае аплакваць палага віцязя. Яе суцяшае Крышна і абвяшчае ўсім прысутным, што Бгішма быў ня простым сьмертным, але адным з багоў Васу, якога праклён змусіў спусьціцца на зямлю. Супакоеная Крышнавымі словамі, багіня зьнікае ў вадзе, і ўсе прысутныя, уважыўшы Бгагіратхі, пакідаюць бераг сьвятой ракі.
    14	.Разьдзел пра з а кол каня
    Юдгіштхіра па-ранейшаму няўцешны: цяжар учыненых грахоў гняце яго, і ніхто ня можа адгаварыць яго ад сыходу ў лес. Тады мудрэц В’яса раіць князю правесьці ачышчальны абрад заколу каня (asvamedha-). Юдгіштхіра пагаджаецца, і пачынаецца падрыхтоўка да вучты. Выбіраецца конь, якога паводле правіл абраду выпускаюць блукаць на працягу аднаго году. Глядзець і бараніць скакуна прызначаюць Арджуну. За час блуканьняу ваяр учыняе нямала вычынаў іўрэшце праз год вяртаецца раза.м з канёму Гастынапуру. Стаеньніка забіваюць і прыносяць у ахвяру. Ачысьціўшыся ад грахоў, Юдгіштхіра шчодра адорвае брагманаў, прымае на сябе княскія абавязкі й доўга правіць дзяржаваю ў міры й спакоі.
    Гэты разьдзел таксама зьмяшчае рэлігійна-філязофскі тэкст, вядомы як «П а с ь л я п с с ь н я » (Anu-gira-)25. Пасьля бітвы на Курукшэтры Крышна зьбіраецца вяртацца ў сваю сталіцу Двараку, і Арджуна, карыстаючыся магчымасьцю, просіць сябра яшчэ раз паведаць яму тое настаўленьне, якое ён пачуў перад бітвай, але якое пасьля змрочных падзей зусім забыў. Крышна, аднак, кажа, што паўтарыць сваё настаўленьне ня можа, бо знаходзіўся тады ў стане ёгічнага засяроджаньня, і таму ўзамен расказвае Лрджуну даўняе паданьне (purdcanaitihasa-), якое, на яго думку, перадае сэнс яго першай наставы.
    іу Разьдзел пра жыцьцё ў пустыні
    Стары Дгрытараштра й яго жонка Гандгары прыміраюцца з пандавамі й пасяляюцца ў іх палацы. Акружаныя вялікай пашанай, яны доўга жывуць у Гастынапуры, пакуль празь пятнаццаць гадоу не адчуваюць, што іх час прыйшоў, і тады вырашаюць закончыць свой жыцьцёвы шлях у лясной пустыні. Разам са старымі сужэнцамі сталіцу пакідае і маці пандаваў Кунці, а таксама Дгрытараштраў брат Відура й калясьнічы Саньджая.
    Празь некаторы час пандавы адпраўляюццаў пустынь, каб адведаць старых. Неўзабаве па іх прыезьдзе памірае Відура: сілай ёгі ён зьліваецца зь Юдгіштхірам, і той зьбіраецца спаліць апусьцелае цела, як таго патрабуе пахавальны абрад, аднак зь неба чуецца голас, які загадвае князю пакінуць Відураў труп пад дрэвам.
    Наступнага дня ў пустынь прыбывае В’яса і справуе цуд: на адну ноч ёй ажыўляе ўсіх загінулых у бітве ваяроў і тым даруе вялікую радасьць усім прысутным. Больш за ўсіх усьцешаны Дгрытараштра: В’яса надзяляе яго дзівазрокам, і стары ўпершыню за доўгае жыцьцё бачыць сваіх сыноў.
    Вярнуўшыся ў Гастынапуру, пандавы праводзяць там яшчэ ded гады, калі аднойчы да іх завітвае мудрэц Нарада зь весткаю аб тым, што Дгрытараштра, Гандгары й Кунці пакінулі гэты сьвет. Пры
    25. Ён ідзе пасьля «Багавітавай песьні» (Bhagavad-gita-) — адсюль і назва.
    канцы жыцьця яны разам з Саньджаем выправіліся ў Гімалаю, і па дарозе здарылася непрадбачанае: пакуль Дгрытараштра чыніў узьліваньнс ў Ганзе, нахапіўся моцны вецер, які разьдзьмуў пакінуты ад ахвярапрынашэньня агонь, і ў лесе пачаўся страшны пажар. Стары князь з княгінямі прыняў сьмсрць у сьвятым полымі, а Саньджая, уратаваўшыся, прадоўжыў сваю вялік-выправуў горы.
    16. Разьдзел пра пабоішча паліцамі
    Праз трыццаць шэсьць гадоў пасьля бітвы на Курукшэтры пандавы атрымваюць сумную вестку пра сьмерць свайго сябра Крышны. Адбылося ж усё так. Падчас п’янай бяседы, у якую перарасло паломніцтва па сьвятых мясьцінах, усчалася сварка: абражаны Крытаварманам Ююдгана сьцяў яму галаву, але хутка і сам паў пад націскам яго абураных родзічаў. Абараняючы Ююдгану, загінуў і Крышнаў сын Прад’юмна. Тады Кешава схапіў у гневе жмут травы, які тут жа ператварыўся ў жалезную паліцу, і пачаў перыць усіх навокал. Яго праціўнікі таксама пахапалі пучкі травы, і неўзабавеўсе ядавы, ашалелыя ад ятры, батожылі адзін аднаго вялізнымі паліцамі.
    Калі амаль усе воі загінулі, Крышна адправіўся шукаць свайго брата Балараму і знайшоў яго ў момант сьмерці. 3 Баларамавага рота выпаўз тысячагаловы белы зьмей і зьнік у моры, дзе яго з пашанаю прынялі іншыя зьмеі й пан водаў Варуна. Зразумеўшы, што прыйшоў і яго час паміраць, Крышна лёг у бязьлюдным лесе занурыўся ў ёгічны засярод. У той самы час там блукаў паляўнічы на імя Джарас2Ь, які перасьледаваў аленя. I Ірыняўшы правадыра ядаваў за сваю ахвяру, лавец раніў яго ў пятку — адзінае ўразьлівае месца на Крышнавым целе — і забіў.
    Тым часам ацалелыя жанчыны са сваімі дзецьмі пакінулі сталіцу ядаваў, і, як толькі апошні чалавек выйшаў з гораду, воды мора хлынулі ў Двараку й затапілі яе. Так споўніўся праклён Гандгары.
    26. /aras‘старасьць’.
    іу.Разьдзел npa вялік-выправу
    Даведаўшыся пра Крышнаву сьмерць, пандавы вырашаюць адправіцца ў сваё апошняе падарожжа. Прызначыўшы сваім спадкаемцам сына Абгіман’ю Парыкшыта, Юдгіштхіра пакідае Гастынапуру; за ім ідуць і яго чацьвёра братоў з Драўпадзі — усе адзетыя ў луб на знак адрачэньня ад сьвецкага жыцьця. Да падарожнікаў далучаецца незнаёмы ім сабака, і ўсе разам яны рушаць на поўдзень, жадаючы, абысьці зямлю за рухам сонца. Угледзеўшы затопленую Двараку, яны паварочваюць на поўнач і пакрысе дабіраюцца да Гімавата. За горным хрыбтом іх узроку адкрываецца пяшчанае мора, а пасярод яго — вялікая гара Мэру. Падарожнікі пачынаюць свой падойм на вяршыню, але падаюць адно за адным: першаю памірае Драўпадзі, бо з усіх сваіх мужоў яна больш за ўсё была прывязана толькі да аднаго — Арджуны; потым гіне Сагадэва, бо ўважаў сябе наймудрэйшым; за ім падае Накула, бо лічыў сябе найпрыгажэйшым; тады памірае Арджуна, бо хваліўся, што можа за адзін дзень спапяліць усіх ворагаў, але ня выканаў свайго абяцаньня; і ўрэшце падае магутны Бгіма, бо еў звыш усялякай меры й пышыўся сваёю сілай.
    Зьнянацку перад Юдгіштхірам зьяўляецца сам Індра й запрашае яго падняцца разам на неба. Той адмаўляецца пакідаць зямлю без сваіх братоў і жонкі, але Пан багоў заспакойвае яго, кажучы, што яны ўжо адправіліся на трэцяе неба. Тады Юдгіштхіра настойвае на тым, што падымецца толькі разам з сабакам, які верна ішоў за імусё падарожжа. Доўга Шакра адгаворвае пандаву, прыводзячы розныя прычыны, але Юдгіштхіра непахісны. Урэшце сабака пераварочваецца ў бога Дгарму, які выражае задаволенасьць сваім сынам. Сеўшы на лятучыя калясьніцы, усе трое ўздымаюцца на неба. He знайшоўшы там сваіх братоў і прыўкраснай Драўпадзі, Юдгіштхіра просіць Індру адвезьці яго да іх, бо разлука зь імі для яго нязносная.
    і8.Разьд зел пра ўзыход на не 6 a
    Падняўшыся на неба, Юдгіштхіра заўважае Дур’ёдгану, які сядзіцьу атачэньні багоў, і яго апаноўвае гнеў. He жадаючы заставацца са сваім ворагам у адным сьвеце, ён зноў патрабуе адвезьці сябе да сваіх братоў і жонкі, кажучы, што неба ддя яго там, дзе знаходзяцца яны. Тады багі даюць Юдгіштхіру правадніка, і яны ўдвух спускаюцца ў пекла. Нічога не падазраючы, князь доўга ідзе за боскім пасланцом па вусьцішным краі, які поўніцца смуродам і стогнамі пакутуючых, пакульурэшце не вырашае павярнуць назад. I тут нехта аклікае яго, благаючы спыніцца, бо ад яго вее прыемны пах, які аблягчае пакуты. Юдгіштхіра ўглядаецца й пазнае сваіх братоў і жонку. Лбураны такой несправядліваеьцю, ён адсылае правадніка назад на неба, просячы перадаць багам, што застанецца ў пекле са сваімі братамі, каб ім было ня так цяжка.
    He пасьпеў пасланец адправіцца на неба, як тут жа зьяўляюцца багі на чале зь Індрам, зьзяючы сваімі целамі, і ўвесь вусыдішны край навокал прападае як цень на вадзе. Жадаючы суцешыць Юдгіштхіру, Шакра тлумачыць яму, што грэшнікі спачатку трапляюць на неба, каб спажыць плён сваіх нямногіх добрых учынкаў, а потым адпраўляюцца ў пекла; праведнікі ж, наадварот. перш павінны адпакутаваць свае праступкі, каб пазьней насалоджвацца нябёсамі. Тады Юдгіштхіра занураецца ў раку багоў ГанГу і, ачысьціўшыся ад грахоў і пакінуўшы еваё зямное цела, рушыць на неба, дзе нарэшце злучаецца еа сваімі братамі й жонкаю Драўпадзі. Так сканчаецца славуты індыйскі эпас Магабгарата, або «Вялікі еказ пра вайну бгаратаў».
    УСТЛЎНЫЯ АПОВЕДЫ
    Паміж рэальнай бітвай на Курукшэтры й канчатковы.м афармленьнем МБ мінула ня менш за тыеячу гадоў. Гэта абумовіла гістарычную, рэлігійную й філязофекую шматслойнасьць эпасу. Будучы творам перадусім вуснай традыцыі, МБ ад самага пачатку свайго фар.маваньня ня мела й не магла мець аднаго зыход-
    нага тэксту. Таму за ўвесь час свайго дапісьмовага бытаваньня й нават пасьля зьяўленьня й пашырэньня пісьмовасьці ў Індыі ядравая гісторыя МБ свабодна абрастала новымі дэталямі, пабочнымі сюжэтамі і ўстаўнымі гісторыямі (upakhydna--).
    Toe, што зыходны расказ пра вайну пандаваў і каўраваў быў значна карацейшы, кажа і сама МБ: «Лповед пра бгаратаў без устаўных гісторый багавіты мудрэц ІКяса] уклаў у 24.000 шлок» (1.1.60-61). Бамбэйскі ж варыянт МБ увогуле кажа пра першасны аповед памерам на 8.8оо шлок (1.1.81).
    Будучы ў сваёй аснове эпасам кшатрыяў, МБ зазнала (як паказвае тэкстуальны аналіз твора) не адну сьвядомую рэдакцыю з боку браг.манаў, якія пераасэнсавалі гісторыю пра звычайны племянны канфлікт у нешта, што можна ўмоўна назваць эпасам пра дга рму . Гэтым МБ радыкальна адрозьніваецца як ад іншых эпасаў сьвету, так і ад «Рамаяны». Прызнаюцв гэта і ўласна індыйскія тэарэтыкі прыгожага пісьменства (kavya-). Так, Лнандавардгана ў сваёй наставе Dhvanya-loka (4.5) піша: «Таксама і ў МБ, што мае форму наставы, спалучанай з красою паэзіі, вялікі мудрэц /В'яса/, сканчаючы яе жахлівай, што ўсяляе смутак, гібелмю врышніяў і пандаваў Зы паказваючы, што асноўнаю задачаю яго твора было выклікаць бязжарснасьць, паказаў, што ён хацеў перадусім распавесьці пра тую мэту ІжыцьцяІ чалавека, якая завецца вызволам, і пра смак27 спакою».
    Колькасьць пабочнага матар’ялу ў МБ, які мала не засланяе сабою асноўную сюжэтную лінію, настолькі вялікая28, а характар яго нярэдка настолькі далёкі ад эпічнага гераізму, што некаторыя дасьледчыкі нават адмаўляюнь МБ у статусе эпасу, уважаючы за леп-