Магабгарата
выбраныя аповеды
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 484с.
Мінск 2022
б.Раздзел пра Бгішму
Перад бітваю ў стане каўраваў зьяўляецца В’яса й дае Сдньджаю, вазаку Дгрытараштры, здольнасьць бачыць усё, што будзе адбывацца на полі. Таксама мудрэц робіць яго непаражальны.м, каб той мог да канца бою паведамляць старому князю пра ўбачанае.
Войскі стаяць пашыхтаваныя насупраць адно аднаго, і бітва павінна вось-вось пачацца. Арджуна выяжджае наперад, каб агледзець абодва бакі й падрыхтавацца да бою. Убачыўшы на баку каўраваў столькі сваіх родзічаў і сяброў, ён кідае лук са стрэламі й адмаўляецца браць удзел у пабоішчы. Тады яго калясьнічы Крышна адкрывае сваю боскую сутнасьць і дае яму настаўленьне, вядомае як «Б a г а в і т а в а п е с ь н я » (Bhagavad-gita-). Натхнёны гэтай прамовай, Арджуна падымае зброю, і пачынаецца вялікая бітва, якая цягнецца васямнаццаць дзён.
Нікому не ўдаецца ўзяць верх: удача то на баку пандаваў, то на баку каўраваў. Крышна дакарае Арджуну, што той унікае страляць у Бгішму, бо ня можа забыць, што гэта яго стрыечны дзед; а Дур’ёдгана — Бгішму, што той наўмысна літуе пандаваў, і пагражае забраць у яго ваяводзтва й перадаць яго Карну. Абураны Бгішма кідаецца ў бой і лютуе ў шэрагах праціўніка, нібы сам бог сьмерці Яма. Ведаючы, што іх дзед пакляўся ня біцца з Шыкхандзінам, пандавы ўдаюццаў хітрыкі. Арджуна (хоць і нехаця) хаваецца за Шыкхандзінам і, калі ім ўдаецца наблізіцца да Бгішмы, асыпае таго залеваю стрэл. Сплываючы крывёю зь незьлічоных ран, Бгішма падае з калясьніцы, алс не кранаецца зямлі: так шмату яго целе стрэлаў, што ён ляжыць на ложку зь іх дрэўкаў. Засмучаныя пандавы й каўравы ўкладаюць на кароткі час перамір’е, каб аплакаць вялікага воя. Так сканчаецца дзясяты дзень бітвы.
р.Раздзел пра Дрону
Новым ваяводам каўраваў становіцца Дрона, і бітва пачынаецца зноў. Карна, які пакляўся неўступацьубой да падзеньня Бгішмы, цяпер далучаецца да валькі. Абгіман’ю вырываецца наперад і, буду-
чы адрэзаным ад асноўнага войска пандаваў князем Джаядратхам, гіне ад рукі сына Духшасаны. У страшным гневе Арджуна нападае на князя сіндгу: іх двубой цягнецца ўвесь чатырнаццаты дзень бітвы й сканчаецца сьмерцю апошняга. Тым часам Бгіма лютуе ў шэрагах каўраваў, чынячы ім вялікія страты. Надыходзіць ноч, але захопленыя бітвай ваяры не апускаюць зброі й працягваюць змагацца пры сьвятле паходняў і сьвяцільняў. На падмогу каўравам прыходзіць Карна й адцясьняе пандаваў назад. Тады на Крышнаву параду Бгіма пасылае наперад свайго сына Ггатоткачу. Няздольны самастойна адужаць ракшаса, Карна шпурляе ў яго цудадзейнае кап’ё, падоранае калісьці Індрам. Усе пандавы заміраюць у горы, але Крышна трыюмфуе: Карна нарэшце скарыстаўся дзідай, якую захоўваў для двубою з Арджунам.
Урэшце стомленыя ваяры ня могуць болей біцца, і Арджуна прапаноўвае перапынак на кароткі сон. Раніцай сеча пачынаецца зноў, і ад Дронавай рукі гіне спачатку князь Друпада, а потым і Вірата. Крышна зноўудаеццаў хітрасьць: на яго параду Бгіма забівае слана, які адгукаецца на імя Ашваттхаман, а потым, наблізіўшыся да Дроны й крыху саромеючыся, выкрыквае, што яго сын (якога завуць гэтаксама) паў у бітве. Старія настаўнік адмаўляецца ў гэта верыць, і тады Крышна ўгаворвае Юдгіштхіру, які славіцца сваім шчыраслоўем, паўтарыць ману. He жадаючы хлусіць, але прагнучы перамогі, Юдгіштхіра прамаўляе: «О княжа, паў Ашваттхаман!» I невыразна дадае «слон». Толькі ён кажа гэтыя словы, як яго калясьніца, якая дагэтуль ляцела над зямлёю на адлегласьці чатырох пальцаў, падае долу. I ўсё-такі Юдгіштхіравы словы пераконваюць Дрону, і той у роспачы кідае зброю. На яго тут жа нападае Друпадаў сын Дгрыштад’юмна й сьцінае ваяру голаў. Дазнаўшыся пра бацькаву сьмерць, Ашваттхаман клянецца адпомсьціць паньчалам і пандавам. Так сканчаецца пятнаццаты дзень бітвы.
8 .Р аздзел пра Карну
Пасьля Дронавай сьмерці правадыром войска каўраваў становіцца Карна. Шаснаццаты дзень праходзіць у гарачым баі: мужна
змагаюцца Бгіма й Лшваттхаман, Арджуна й Карна, але ніхто ня можа ўзяць верх. На наступны дзень, аднак, Бгімуўдаецца дабрацца да Духшасаны: скінуўшы яго з калясьніцы, Бгіма разрывае яму грудзі ды, выконваючы дадзеную ўдаўне клятву, п’е яго кроў.
Тым часам Карна просіць Шалью стаць яго калясьнічым, бо толькі тады ён зможа адужаць Арджуну, чыім повазам кіруе сам Крышна. Князь мадраў, аднак, згаджаецца не адразу. Ен ня хоча служыць ніжэйшаму за сябе, і высоўвае такую ўмову: толькі тады ён стане Карнавым калясьнічым, калі той дазволіць яму казаць v сваёй прысутнасьці ўсё, што Шалью захочацца. Карна вымушаны згадзіцца, і ваяры абменьваюцца страшнымі абразамі. Спыніць іх удаецца толькі Дур’ёдгану.
Карна й Арджуна сустракаюцца на бітвішчы, і пачынаецца зацяты двубой, у якім бяруць удзел самі багі: Індра — на баку Арджуны, Сур’я — на баку Карны (паводле традыцыі, сапраўдныя бацькі ваяроў). Доўга, але марна епрабуе Арджуна паразіць свайго праціўніка, аж раптам адно з колаў Карнавай калясьніцы захрасае ў зямлі. Упаўшы духам, Карна просіць Арджуну спыніць бітву, каб ён змог выцягнуць кола. Крышна, аднак, угаворвае Арджуну парушыць правілы двубою, і той, згадзіўшыся, падступна забівае Карну, пакуль ваяр спрабуе аслабаніць сваю калясьніцу. Так сканчаецца сямнаццаты дзень бітвы.
у.Разьдзел п р a Шалью
Дур’ёдгана зь цяжкасьцю зьбірае разьбеглае войска каўраваў і прызначае новым ваяводам Шалью. Юдгіштхіра просіцьу Крышны парады, і той кажа, што ў сьвеце ёсьць толькі адзін вой, роўны сілай і адвагай князю мадраў, — гэта сам Юдгіштхіра, і раіць пандаву ўступіць зь ім у двубой. ІОдгіштхіра так і робіць. Доўга цягнецца іх паядынак, і вось апоўдні Юдгіштхіра бярэ гару й сьцінае Шалью.
Рэшткі каўраваў кідаюцца наўцёкі, але пандавы даганяюць іх і вынішчаюць амаль усіх. У жывых застаецца адно жменя ваяроў: сам Дур’ёдгана, яго дзядзя Шакуні, правадыр ядаваў Крытаварман і Дронаў сын Ашваттхаман. Неўзабаве Шакуні гіне ад рукі
Сагадэвы, і Дур’ёдгана хаваецца ў возеры, дыхаючы праз трысьцінку. Заходзіць сонца, і пандавы, абшукваючы апусьцелы стан каўраваў, урэшце знаходзяць Дур’ёдгану. Юдгіштхіра выклікае яго на двубой, і той, пасьля марных спробаў ухіліцца, вымушаны згадзіцца. Біцца ад пандаваў падахвочваецца Бгіма. У якасьці зброі выбіраюць паліцы. За відовішчнай бойкай двух асілкаў сочаць самі багі. Крышна разумее, што Бгіму, не зважаючы на яго вялікую сілу, не адужаць Дур’ёдгану, бо той больш умелы й дасужы баец. Ён нагадвае Арджуну пра дадзеную Бгімам клятву, і той, прычакаўшы зручнага моманту, б’е сябе па левым сьцягне. Бгіма заўважае гэты жэст і, парушаючы правілы двубою, якія забараняюць наносіць удары ніжэй за пояс, раструшчвае Дур’ёдгану левае сьцягно. Пандавы пакідаюць яго паміраць і вырашаюць правесыді ноч па-за лягерам на беразе ракі. Лшваттхаман, дазнаўшыся пра Бгімава ганебства, клянецца зьнішчыць пандаваў дазваньня.
ю.Разьдзел пра напад на заснулых
Трое выжылых каўраваў хаваюцца пад разлогім дрэвам каля бітвішча, каб правесьці там ноч. Крытаварман і Крыпа, зьнябытыя цяжкім днём, хутка засынаюць, але Ашваттхамана грызе прага помсты, і сон не ідзе да яго. Нечакана пасярод ночы на варон, што гнязьдзіліся на тым дрэве, нападае сава і ўсіх іх забівае. Дронаў сын успрымае гэта як знак, будзіць сваіх сяброў і дзеліцца зь імі сваёй задумаю. Крыпа спрабуе адгаварыць яго ад ганебнага ўчынку, але той застаецца няўмольным. Урэшце трое сяброў разам прабіраюццаў стан пандаваў, і Ашваттхаман аднаго за адным выразае ўсіх вояў, пакуль Крытаварман і Крыпа вартуюць уваход у лягер. Выжывае адно Дгрыштад’юмнаў калясьнічы, які й паведамляе пра разьню пандавам. Крышна праклінае Ашваттхамана, асуджаючы яго блукаць па зямлі тры тысячы гадоў, пакутуючы ад страшных хваробаў. Калі Дур’ёдгана дазнаецца пра гібель войска пандаваў, яго ахоплівае радасьць, і ён нарэшце памірае. Так сканчаецца васямнаццаты й апошні дзень бітвы.
н.Разьдзел пра жанок
Саньджая й Відура спрабуюць суцешыць Дгрытараштру, аде беспасьпяхова. Сьляпы князь пасылае па Гандгары, і яны разам выпраўляюцца на бітвішча, каб правесьці пахавальны абрад для забітых. Па дарозе яны сустракаюць пандаваў, і Крышну адно зь вялікай цяжкасьцю ўдаецца прымірыць іх. В’яса надзяляе Г андгары дзівазрокам, і яна, азіраючы, нібы зблізку, поле бітвы, пачынае галасіць, зьвяртаючы свой плач да Крышны. Лплакаўшы палых сыноў і сяброў, яна праклінае князя ядаваў, кажучы, што праз трыццаць шэсьць гадоў ён стане прычынай скону свайго роду й сам загіне разам зь ім.
Юдгіштхіра аддае загад, і ўзводзяцца пахавальныя вогнішчы, на якіх загінулых вояў спальваюць разам зь іх калясьніцамі і зброяй, пасьля чаго ўсе вырушаюць да Гангі, каб правесьці ўзьліваньне вады памерлым. У гэты момант апанаваная горам Кунці раскрывае сваю таямніцу й расказвае пандавам, што Карна насамрэч ня сын калясьнічага Адгіратхі й Радгі, але бога Сур’і і яе, а значыць, іх старэйшы брат.
12 .Разьдзел супакою
Юдгіштхіра зьнябыты горам па забітых віцязях. Ведамасьць аб тым, што ён стаў прычынаю сьмерці свайго старэйшага брата Карны, цяжкім грузам кладзецца на яго сэрца, і ён вырашае адрачыся ад княства й стаць лясным аскетам. Арджуна марна спрабуе пераканаць Юдгіштхіру застацца, і тады Крышна раіць яму падысьці да Бгішмы і, пакуль той яшчэ жывы, распытаць яго пра дгарму. Пандавы прыходзяць да вялікага ваяра, які ляжыць на ложку са стрэл, і, калі Крышна сваёй боскаю сілай суцішвае Бгішму боль, той пачынае сваё настаўленьне. Разьдзел распадаецца на тры падразьдзелы: і) «Дгарма князя» (raja-dharma'); 2) «Дгарма ў час бяды» (apad'dharma-) і 3) «Дгарма вызволу» (moksa-dharma-).
ij.Разьдзел наставаў
Гэты разьдзел б’ецца на два падразьдзелы: і) «Дгарма шчодрасьці» (dana-dharma-) і 2) «Бгішмаў узыход на неба». Сярод іншага, разьдзел улучае сьпіс юоо імён Вішну (частка 135) і шырока цытаванае азначэньне няўкшоды (ahimsa-). Апошняе прывядзём цалком (13.117.37-38): «Няўшкода — найвыійэйшая дгарма, няўшкода — найвышэйшая стрыманасьць, няўшкода — найвышэйшае дарэньне, няўшкода — найвышэйшая жарба, няўшкода — найвышэйшая вучта, няўшкода — найвышэйшая сіла, няўшкода — найвышэйшы сябар, няўшкооа — найвышэйшае шчасьце, няўшкода — найвышэйшая ісьціна, няўшкода — найвышэйшая веда (sruta-)».