• Газеты, часопісы і г.д.
  • Магабгарата выбраныя аповеды

    Магабгарата

    выбраныя аповеды

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 484с.
    Мінск 2022
    85.84 МБ
    27. rasa	адзін з ключавых паняткаў санскрыцкай тэорыі літаратуры. Ён азначае чыстае пачуцьцё, якое перажывае слухач твора / глядач п’есы, названае так таму, што можа быць “пакаштавана” — гэтак жа сама, як чалавск адчувае V закрашанай ежы розныя пернасьці.
    28. У цэлым, устаўныя аповеды, ня зьвязаныя наўпрост з асноўным сюжэтам эпасу, складаюць болып за палову МБ.
    п
    шае называць яго «цэлай літаратурай»24. Сапраўды, такія гісторыі, як «Лповед пра Наду» або «Аповед пра Савітры», яўна былі раней самастойнымі творамі і, магчыма, толькі таму і захаваліся да нашага часу, што былі калісьці ўлучаны ў склад МБ.
    Тым ня менш устаўныя аповеды ў МБ не зьяўляюцца “лішнімі”: часам яны наўпрост перагукаюцца з тым, што адбываецца ў эпасе (як «Аповед пра Налу»), часам проста дапаўняюць характарыстыку таго ці іншага пэрсанажа, а часам дапамагаюць лепей раскрыць ідэйны патас МБ. Акрамя таго, устаўныя гісторыі разьмяшчаюцца ў эпасе не хаатычна, а звычайна ў тых месцах сюжэту, дзе эпічнае дзеяньне запавольваецца ці зусім адсутнічае. Яскравы прыклад тут становіць «Лясны разьдзел», які апісвае дванаццаць гадоў выгнаньня пандаваў: менавіта ён (калі ня ўлічваць 12-ы і 13-ы разьдзелы, якія амаль цалком складаюцца з Бгішмавых настаўленьняў) улучае найбольшую колькасьцьустаўных гісторый, сярод якіх такія знакамітыя, як «Аповед пра Раму» і згаданы вышэй «Аповед пра Налу».
    ПЕРАКЛАДЫ
    Ужоў Сярэднія вякі зьявілася некалькі адаптацый МБ у іншыя мовы (аднак яшчэ не перакладаў у сучасным разуменьні). Сярод іх варта адзначыць наступныя: і) пералажэньне ў стараяванскую мову пад назваю Bharata(yuddha), зробленае каля юоо г.; 2) Andhra Bharatamu, сьціслы пераказ на тэлугу, выкананы паэтам Наннаем Бгаттам (Nannaya Bhatta) каля 1025 г.; 3) санскрыцкая адаптацыя кашмірскага паэта Кшэмэндры (Ksemendra-) пад назваю Bharacamanjan(каля 1050 г.); 4) пералажэньне ў пэрсыдзкую мову Абдула Кадыра Бадаюні (‘Abd al-Qadir Badayuni), зробленае ў 2-й палове 16 ст.
    Сярод празаічных перакладаў трэба згадаць наступныя: і) і-ы поўны перакладу ангельскую мову, зроблены Кісары Моганам Гангулі паводле Калькуцкага выданьня й надрукаваны ў 1883-1896 гг.; 2) другі ангельскі пераклад паводле крытычнага выданьня, які вы-
    29.	Так піша у сваёй «Гісторыі індыйскай літаратуры» Морыс Вінтэрніц.
    даецца Чыкагскім унівэрсытэтам з 1973 г.; 3) амаль поўны пераклад у расейскую мову (першы том выйшаўу 1939 г., апошні —у 2005 г.): непаракладзенымі застаюцца толькі 12-ы й 13-ы разьдзелы.
    Што датычыць паэтычных перакладаў, то ніводзін зь іх неўлучае ўсяго тэксту МБ: гэта альбо асобныя разьдзелы, альбо эпізоды, альбо ўстаўныя гісторыі. Іх можна разьдзяліць на чатыры групы: і) пераклады вольным вершам (напр., перакладыў расейскую мову ўрыўкаў з розных разьдзелаў Ю. М. Лліханавай); 2) сыляба-танічныя рыфмаваныя пераклады (напр., пераклад ва ўкраінскую мову «Багавітавай песьні» М. Ільныцькага); 3) сыляба-танічныя нерыфмаваныя пераклады (напр., перакладу ангельскую мову «Аповеду пра Налу й Дамаянці» X. X. Мільмана); 4) сылябічныя нерыфмаваныя пераклады (напр., дадзены пераклад у беларускую мову).
    АД ПЕРАКЛАДЧЫ КА
    Поўны пераклад МБ — тытанічная праца, якая наўрад ці пад сілу аднаму чалавеку, асабліва калі гаворка ідзе пра паэтычнае перастварэньне. Таму перад перакладчыкам гэтай кнігі стаяў нялёгкі выбар: або перакласьці толькі тыя часткі эпасу, якія непасрэдна раскрываюць асноўны сюжэт (што ўсё адно паводле аб’ёму амаль удвая больш за абодва Гамэравы эпасы); або абмежавацца наборам выбраных устаўных аповедаў. Першая дарога прываблівала тым, што ў канцы яе беларускі чытач атрымаў бы досыць зьвязны расказ пра міжусобную вайну пандаваў і каўраваў; другая — сваёй сюжэтнай і жанравай разнастайнасьцю, а таксама, вядома, значна меншым аб'ёмам, што нямалаважна з выдавецкага гледзішча.
    Пасьля доўгіх роздумаў перакладчык спыніўся на другім варыянце, але зь невялікім “заходам” у першы. Таму ў гэтай кнізе зьмешчаны ня толькі адны з найвядомейшых устаўных аповедаў МБ (як, напрыклад, «Аповед пра Савітры»), але і два ўрыўкі, якія маюць беспасярэдняе дачыненьне да асноўнага сюжэту (а менавіта «Аповед пра горца» і «Плач Гандгары»). I ўсё ж з гэтага зборніка чытач амаль нічога не даведаецца пра асноўныя падзеі МБ (калі толькі не прачытае Клроткі ЗЬМЕСТ ва ўступе), але затое
    пазнаёміцца зь міталёгіяй і рэлігійна-этычнымі поглядамі тагачаснай Індыі, а таксама зь яе старажытнай паэзіяй.
    Так, дадзеная кніга — гэта перадусім паэтычнае перастварэньне, і, працуючы над ёю, перакладчык бачыў сваёй галоўнаю задачай стварыць падобны да санскрыцкага паэтычны тэкст, які б гучаў так, нібыта МБ была адпачатку складзена ў беларускай мове. Гэтым абумоўлена і імкненьне захаваць зыходныя паэтычныя памеры, і перакладаньне некаторых санскрыцкіх слоў, якія звычайна пакідаюцьу трансьлітарацыі, і пэўная вольнасьцьу абыходжаньні з формуламі й формульнымі выразамі, якія ў беларускім варыянце далёка не заўжды знаходзяцца там, дзе ў выточным тэксыде. Але праўсё гэта падрабязна расказваецца ў наступных разьдзелах.
    ПРА ПАЭТЫЧНЫЯ ПАМЕРЫ
    У санскрыце галосныя могуць быць як кароткімі, так і доўгімі, пры гэтым слоўны націск фактычна адсутнічае1. Рытмічны малюнак слова вызначае чаргаваньне лёгкіх і цяжкіх галосных (або складоў). Галосны называецца лёгкім, калі ён кароткі й перад ім няма зьбегу зычных. Астатнія галосныя (доўгія, а таксама кароткія, перад якімі ёсьць зьбег зычных, у тым ліку на стыку слоў) называюцца цяжкімі. Адпаведна, сьвецкія вершаваныя памеры (laukika-cchandas-) V санскрыцкай паэзіі дзеляцца на дзьве вялікія групы:
    і.	VRTTA-: памер залежыць ад колькасьці складоў (varna‘гук, склад’) і ад вызначанай пасьлядоўнасьці лёгкіх і цяжкіх галосных; звычайна страфа (sloka-) улучае чатыры радкі (pada-);
    2.	J ATI-: памер лічыць меры (matra-); лёгкі галосны роўны адной меры, а цяжкі — дзьвюм; строфы могуць улучаць два або чатыры радкі.
    Недыйскія памеры (vaidika-cchandas-) адрозьніваюцца ад varnavmaтым, што разьмеркаваньне лёгкіх і цяжкіх галосных у іх не зьяўляецца строгі.м і дапускае шмат варыяцый, таму для іх вызначэньня дастаткова ведаць колькасьць складоў у падзе і саміх пад.
    Паміж laukika-cchandasі vaidika-cchandasзнаходзяцца яшчэ два памеры: эпічныя шлокл (sloka-) і трыштубг (tristubh-). Паводле свайго ўжытку яны адносяцца да першай групы, аднак па сваёй будове — хутчэй да другой, бо, хаця яны й лічаць склады, як памеры varna-vrcta-, разьмяшчэньне лёгкіх і цяжкіх галосных у іх яшчэ досыць свабоднае.
    Санскрыцкая паэзія, як правіла, сьпяваецца або чытаецца нарасьпеў. У ідэале яе беларускія пераклады таксама павінны сьпявацца альбо чытацца рэчытатыва.м — менавіта з такім разьлікам і падбіраліся адпаведнікі санскрыцкім памерам.
    і. У всдыйскім санскрыце націск быу танічным, але і ён на будову верша ніяк не ўплывау.
    Ш Л О К Л2
    Большая частка Магабгараты й Рамаяны напісана памерам sloka-. Эпічная шлока разьвілася зь ведыйскага памеру anustubh-, які ўяўляў сабою чатыры вершы (рааа‘нага, чвэрць') па восем складоў у кожным, і хаця шлока фармальна зьяўляецца двухпадавай, былы чатырохчасткавы падзел у ёй відавочны.
    У РВ ануштубг быў толькі чацьвёртым паводле часьціні, аднак у пасьляведыйскі час ён разьвіўся ў самы папулярны памер, які й атрымаў назву sloka‘гук, кліч, слава’ (ад т/sru 'чуць’). Паводле Рамаяны, гэты памср прыдумаў вялікі мудрэц Вальмікі: убачыўшы, як паляўнічы забіў адну зь дзьвюх птушак, што любіліся на дрэве, паэт, працяты смуткам, мімаволі склаў верш у гэтым памеры. А паколькі смутак на санскрыце будзе soka-, то Вальмікі вырашыў назваць свой памер sloka-.
    бось жа, шлока ўяўляе сабою два раЗкі па іб складоў з цэзураю (yati-) пасьля 8 склада. Рытмічны малюнак радкоў, як правіла, не супадае, але яго паўтарэньне і не пазьбягаецца.
    Памер вельмі гнуткі й дапускае шмат варыянтаў. Асноўныя правілы наступныя: і) канец паўверша абавязкова мае быць ямбічным, 2) канцоўка няцотнай пады ня можа быць ямбічнай; 3) першы й апошні галосны пады могуць быць любымі. Такім парадкам, канец аднаго паўверша выразна аддзяляецца на слых ад пачатку наступнага. Акрамя таго: і) 2-і й 3-і галосны ня могуць быць лёгкімі ў абедзьвюх падах (цотных і няцотных); адзін зь іх ці абодва павінны быць цяжкімі; 2) 2-і, 3-і й 4-ы галосныя цотнай пады ня могуць быць цяжкім-лёгкім-цяжкім. Штопраўда, адусіх гэтых правіл сустракаюцца адхіленьні, адной з прычын якіх можа быць большая архаічнасьць разгляданага ўрыЎка. Найпашыраны варыянт няцотнай пады завецца pathyd‘звычайная’, астатнія — vipula‘пашыраная’ (асаблівасьці іх ужываньня таксама могуць паказваць наўзрост урыўка).
    2.	Усс далейпіыя схемы даюцца паводлс Е. W. Hopkins. The Great Epic of India. — New York. Charles Scribner's Sons, 1901.
    Ніжэй падаюцца схемы паўвершаў. Спачатку разглядаюцца няцотныя пады, потым — цотныя (х = лёгкі галосны; — = цяжкі галосны; о = любы галосны; 1 = цэзура).
    і	.Няцотная п a 3 a
    pathyA-
    оооо	х	о
    asid raja Nalo nama
    Апошні галосны часьцей цяжкі, чым лёгкі. Найпапулярным у першай палове зьяўляецца спандэй, крыху радзей сустракаецца трахей, яшчэ радзей пірыхій, і найрадзей — ямб. Спатыкаюцца і спалучэньні з анапэстам і трыбрахіем, але вельмі рэдка:
    сплндэй
    0	
    X	0
    
    asid raja
    Nimir nama
    
    OX	
    X	0
    
    abhigamyo
    'pasamgrhya
    ТРАХЕЙ
    0	X
    X	0
    
    a cist han ma-
    -nujendranam
    
    OX — X
    x	o
    
    sakrd aha
    dadaniti
    ПІРЫХІЙ
    0 — XX
    X	0
    
    uparyupa-
    -ri sarvesam
    ЯМБ
    o — x —
    X	0
    
    atwa ru-
    -pasampanna
    V1PULA-
    Апускаючы лішнія падрабязнасьці й вельмі рэдкія спалучэньні, можна сказаць, што ў МБ сустракаюцца наступныя чатыры віпулы (5-я выдзяляецца некаторымі эўрапейскімі дасьледнікамі):
    123	45*
    часьціня
    X X X 0
    — X X 0
    -І--0
    — X — 0
    XX — 0
    a
    О — X —
    паўсюль
    паўсюль
    паўсюль
    паўсюль
    вельмі рэдка
    б
    0	
    паўсюль
    звычайна
    рэдка
    звычайна
    вельмі рэдка
    в
    0 X	
    паўсюль
    звычайна
    вельмі рэдка
    звычайна
    велылі рэдка
    
    прыклады
    a
    6
    B
    
    0 — х —
    0	
    ox	
    і
    X X X 0
    na tvadvaco ganayati
    na hantavyah striya ici
    yena doso na bhavira
    2
    — X х о
    saram sakhinam ca cachd
    asyodyanam Caitraratham
    iti loke nirvacanam
    3
    -І--0
    cam racnabhucam lokasya