Магабгарата
выбраныя аповеды
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 484с.
Мінск 2022
Найслынны санскрыцкі паэт КалідХса (Kalidasa-), які жыў дзесьці ў 4 ст. н.э., перапрацаваў гэты аповед у п’есу «Шакунтала пазнаная» (Abhijnanasakunrala-). Пераклад гэтай п’есы можна знайсьці ў ранейшым выданьні: Аповед пра Шакунталу, як ён расказаны ў Першай Кнізе сьвятой Магабгараты 8ы ў п’есе вялікага паэта Калідасы «Шакунтала пазнаная» / пер. з санскрыту Ігара Кулікова. — Мінек : A. М. Янушкевіч, 2018. — 218 с.
і . «Індыя, то-бок Бгарат, засноўвасцца як Зьвяз штатаў»
1
2
3
4
5
6
7
8
9 io
ii
i.
2.
?■
4-
5-
ЧАСТКА 62
Джанамэджая прамовіў:
Пачуў я ад цябе, пане, гіра частковае ўцеленьнс і багоў, і сыноў Дану1, і гандгарваў з апсарамі. Я хацеў бы, каб ты, мудры, перад рышы прамудрымі паведаў і пра род Кўру, як удаўне пачаўся ён.
Вайшампаяна прамовіў:
Пачаўся той паўраваў' род ад Духшанты магутнага, абаронцы ўсяго сьвету, о найлепшы між бгаратаў. Ад мора да мора правіў пераможны ўладар людзей, аж да земляў саміх млеччхаў’ і краінаў лясных плямён. Амываўся той край слаўны самацьветнымі водамі, і ўсе чатыры там варны жылі ў міры ды злагадзе.
За тым уладцам не было ні зьмяшанцаў4, ні грэшнікаў: хтось палі урабляў, хтосьці здабываў самацьветы з гор. За праведным за тым князем жыў па дгарме й яго народ: кіруючысь дабром спольным, кожны дгармусваю чыніў. За праведным за тым князем нічога не баяўся люд: ні засух, ні хвароб, сынку, ні злодзеяў, ні голаду.
Здаволены сваёй доляй, абракалі яны багом, пад апекай таго праўцы не баяліся людзі зла. Учасна дажджыў I Іарджан’я, і радзілі учас палі, а нетры дарылі шчодра самацьветы ды іншы скарб. Быў дзівоснай той князь сілы, цьвёрды целам, нібы пярун5,
AC «і ракшасаў».
paurava— нашчадкі Пўру, шостага князя Мссяцовага роду, малодіпага сына Яяці (яго гісторыя расказваецца ў МБ 1.-70-88). Да гэтага роду належаць каўравы й пандавы, галоўныя гсроі МБ.
mieccha— так называліся плямёны, якія знаходзіліся па-за арыйскім грамадзтвам. Слова перагукаецца з гр. р^рраро?, 60 Nmlech / mlich азначае ‘балбатаць, гаварыць невыразна'.
Т.-б. людзей мяшаных варнаў.
У Індыі лічылася, што пярун (Індрава зброя vajra-) і алмаз зроблсныя з аднаго рэчыва.
12 в
14
і
2
3
4
5
6
7
8
6.
7
і адзін мог падняць, пане, галаруч гару Мандару. Ён лоўка валодаў дукам, перначом і яшчэ клінком, езьдзіу лепей за ўсіх верхам на сланох і стаеньніках. Ён быў сілай равён Вішну, равён сонцу бліскучасьцю, нязрушнасьцю равён мору, зямлі ж роўны цярплівасьцю. Паважаны сваім людам, між паважных ён жыў людзей, і квітнелі за ім месты, працьвітала уся зямля.
Такая v сьвятой Магабгарацеў Разьдзеле пачатку 62-я частка.
ЧАСТКА 63
Найшампаяна прамовіў:
Аднойчы той вялік-воін адправіўся на ловы ў лес, шматузяўшы з сабой вояў, сотні коней, сланоў і слуг. Акружалі яго борцы з разнастайнаю зброяю: хто зь мячом быў, а хто з кіем, хто зь сякерай, а хто з кап’ём. Пад кліч ільвіны ваяроў і пад гром барабанавы, пад грукат калясьніц грозных і пад роў баявых сланоў, зьмяшаны з стукам капытоў і іржаньнем стаеньнікаў, выяжджаў валадар дужы на лавітву ў дрымучы лес. А з дахаў6 прадзіў-палацаў назіралі за ім жанкі, за слаЎначынны.м ваяром, за бліскучым уладнікам, і, бачачы магут-князя, багаводападобнага7, гаварылі жанкі гэтак пра гразу баявых сланоў: «Гэта тыгар сярод вояў, яго мужнасьць ня мае меж.
Аніводзін яшчэ вораг не здалеў дужарукага!» Гаворачы так між сабой, праслаўлялі яго жанкі й асыпалі яму голаў сьвежацьвету густым дажджом.
У Індыі дахі дамоў былі плоскія й нярэдка служылі сваім жыхарам месцам адпачынку, асабліва пасьля заходу сонца (гл., напр., верш 22 у частцы 62 «Аповеду пра Налу», а таксама верш зу частцы 18 «П лачу Гандгары »). Т.-б. падобнага да Індры, правадыра багоў.
9
io
ii
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
8.
Пад хвалу мудрацоў-індраў, што гучала зусіх бакоў, ён пакінуў тады горад ды на ловы адправіўся. Яшчэ доўга за ім сьледам па дарозе йшлі месьцічы, а потым зь яго дазволу павярнулі назад дамоў. Імчучы на сваім возе, імклівым, як сам Гаруда, сутрасаў ён зямлю, волат, і трынеба грымотамі. I вось да Нандана-пякной ён да пушчы прыбыў тады, дзе капіттхі расьлі й більвы, аркі, дгавы і кхадыры8. Каменьнем усыпанаўся, тая пушча гарыстая разьляглася на шмат ёджан, бязводная й бязьлюдная, й была яна зьвяр'ём поўна: аленем і драпежнікам. Разьвярэдзіў ваяр-тыгар тую пушчу спакойную, разам зь сьвітай сваёй веляй пачаўшы забіваць жывёл. Процьму тыграў забіў праўца, ў лукаём што папаліся, на зямлю паваліў, дужы, ушпіляўшы іх стрэламі. Лдных воін валіў з лука, што хаваліся ў воддалі, а іншых зарубаў мечам, што бліжэй падыходзілі.
Тнучы ланяў сваёй вострай дзідай, дзідар праслаўлены блукаў лесам, сьмялец сьмелы, абазнаны на паліцах. To кіем сваім, то стралой, то клінком сваім востраны.м забіваў там лясных птушак і зьвяроў велямужны муж. Спужаныя гразой-князем і няўрымснымі воямі, пачалі з таго гушчару уцякаць хто куды зьвяры.
Уцякаючы ж прэч, статкі паднялі аглушальны крык, важакоў аплакваючы, што ад зброі загінулі.
Лд роспачы й смагі зьвяры к перасохлай ішлі рацэ і, пагоняй стомленыя, там бязь сілаў валіліся.
Лдных з тых загнаных жывёл, што упалі на беразе, галодныя тады зьелі велякняскія ратнікі.
Другіх жаўзялі пушчане, разабраўшы на кавалы перабітых зьвяроў тушы, й запяклі іх на вогнішчы.
bilva— Aegle Marmelos, arka— Calotropis Gigantea, dhava— Grislca Tomentosa ці Anogeissus Latifolia, khadira— Acacia Catechu, kapirrha— Feronia Elephantum.
24
25
26
1
2
3
4
5
6
7
9-
А некалькі сланоў дужых, ашалеўшы ад мноства ран, гайсалі па усім лесе, скруціўшы хабаты кальцом. Сплываючы густа крывёй, выдзяляючы кал з мачой, раздушылі яны процьму і зьвяроў, і людзей тады. Апятая хмарай мужоў, цяжарнаю залевай стрэл, зьверапоўна датуль пушча ад зьвяроў апусьцела ўся.
Такая ў сьвятой Магабгараце ў Разы)зеле пачатку буя частка.
ЧАСТКА 64
Raйшампаяна прамовіў:
Забіўшы безьліч зьверыны, зь незьлічонаю сьвітаю да іншага памкнуў лесу апантаны лавітвай князь. Сам-адзін ён, вялік-дужы, згаладнеўшы й сасьмягнуўшы, да ўзьлеску падышоў, волат, і выйшаў на разлог пусты. Перасекшы яго хутка, ён у іншы патрапіў лес: там жарбоўні былі ўсюды жарбітоў раскіданыя, і халодны вятрок веяў, і ўсё цешыла князю зрок’.
Зямлю пакрывала трава сакаўная, а дрэвы — цьвет, і ўсё навокал напаўняў мілазвонам птушыны сьпеў. У засені сярод дрэваў пад каронай разгалістай віліся ды гулі пчолы па-над цьветам бучных кустоў. Віселі на кожным дрэве на сагнутым гальлі плады, і нідзе не былоў пушчы там калючкі ніводнае.
I тады у той лес пекны, дзе зямля сакаўной травой была ўкрыта, аўсе дрэвы цьветам кожнай пары цьвілі, увайшоў вялікі стралок ды пад сьпевы птушыныя.
У эпасс проціпастаўляецца ня толькі лес з горадам (болын старажытная апазыцыя), алс й лес дзікі зь лесам, дзе ў сваіх прыстанах (dsrama-) жывуць аскеты (пазьнейшая апазыцыя). Апісаньне такіх лясоў хутчэй нагадвае сад: тут расьце шмат пладовых дрэў, жывсды й птушкі ніколі не баяцца людзей, і нават драпежнікі не чапаюць аленяў.
8
9
io
ii
12
13
‘4
15
16
17
18
19
20
21
10.
11.
Гайданыя ветрам дрэвы, мнагапышна квітучыя, акраплялі зямлю пушчы пекнацьвету густым дажджом. Разьлягаліся іх кроны сьпевам птушак чароўлівым і нібыта само неба дрэвы горда краналі ім.
У гольлі, сагнутым далоў пад вагою бучных цьвятоў, мілагучна гулі пчолы й шчабятала сабе пташшо. Якубачыў ваяр пушчу тую пекнаквяцістую і зь ліянаў сплеценыя буданы мілазрочныя, то ў радасьць адразу прыйшоў той праслаўлены пан людзей. Прыгожымі, як сьцяг Індры, красаваўся лес дрэвамі, і з плеціва галін гожых долу дожджык дыліў пылком.
Напоены пахам кветак, там ветрык прахалодны дзьмуў, ласкаючы дрэвы, нібы каханак сваю любую.
Вось такую краса-пушчу там убачыў Духшанта-князь, на беразе рачным дрэвы, што сьцягамі ўздымаліся. Азіраючы той лес пекны, сьпевам птушак напоўнены, пабачыў там ваяр пустынь надзвычай мілазрочную. Палалі там агні ўсюды ў атачэньні выносных дрэў, ды жылі жарбіты ў цішы, валакхі'льі10 й наможнікі". Усланы дываном з кветак, красаваўся той лес бучны высокім чырвоным дрэўем і агнямі сьвятых агнёў.
Пабачыў там раку могут, .Маліні мілаводную, што жар-лесам цякла, пекна, ушпіляная птахамі, а на беразе там — ланяў і рахманых драпежнікаў. 1 ўвайшоў ён тады ў пустынь, велявоін праслаўлены, нібыта ў сялібу багоў, уступіў у прыгожы гай.
Там убачыў раку волат, Маліні сьвятаплынную, што падобна была, княжа, да радзіцелькі ўсіх істот. Ля той цьветаноснай ракі чакравакаў вілося шмат і мядзьведзяў жылоўмнозе, розных малпаў і кіннараў.
valakhilva від рышы памерам зь вялікі палец. Валакхільі зьявіліся зь цсла Брагмы, каб суправаджаць калясьніцу бога Сонца, і было іх бо.ооо. yati(ад y/yat ‘намагацца’) — від жарбітоў, што, паводле розных паданьняў, бралі ўдзел у стварэньні сьвету.
22 Над выспамі гожымі там Сьвятаведаў лунаў напеў, а ля водаў была засень для сланоў і вялікіх зьмей.
23 I ўбачыўшы раку тую, што сабой асьвяжала гай, наважыў Духшанта ўвайсьці у пустэльню сьвятых мужоў.
24 Пад узбуджаны крык паваўуступіў валадар тады у лес, аздоблены ракой пекнавыспабярэжнаю, бы ў дом Нараяны й Нары, упрыгожаны ГанГаю.
25 А ўвайшоўшы у жар-пушчу, нібы ў сад Чытраратхавы12, зажадаў ён тады ўбачыць жарбіта незраўнанага — славутага рьішы Канву, сына слаўнага Каш'япы.
26 Спыніўшы воінства сваё, калясьніцы і вершнікаў, ля варотаў лясных, княжа, ён прамовіў ім так тады:
27 «Бязжарснага хачу старца я пабачыць у пустыні.
Пачакайце мяне гэтта, пакуль я не вярну назад!»
28 Ледзь у лес увайшоў праўца, нібы ў Нандану гожую, як адразу забыў смагу й адчуў радасьць вялікую.
29 Кляйноды зьняўшы, валадар ў атачэньні дараднікаў у пекную ўступіў пустынь разам зь верным ачольнікам, кабубачыць таго рышы, жарбіта несьмяротнага.
30 Аглядаючы жар-пустынь, сьвету Брагмы падобную, дзе наўкола гулі пчолы, пеўчым птушкам туруючы,
31 пачуў волат-ваяр слаўні, што чыталі вакол жрацы*’, злучаючы як сьлед словы, на адправах сьвятых багом.
32 Былі там чуваць ведангавучтаведы14 й яшчэ мужы, што слова за словам вял?5 самавіта і стрымана.
33 Там знаўцы Атхйрваведы, у адправах дасьведчаны, чыталі услых Самгітў16, слова з словам злучаючы.